140 СС (ад ням. Schutzstaffer) — ваенізаваныя фармаваньні ў нацысцкай Нямеччыне. СС падпарадкоўваліся канцэнтрацыйныя лягеры, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі арганізатарам масавых забойстваў па расавым прынцыпе ў Нямеччыне й на акупаваных тэрыторыях. 141 Вафэн СС (ням. Waffen-SS) — вайсковыя фармаваньні СС, часткі ўзмацненьня СС, якія ўзьніклі на аснове палітычных частак і зондэркамандаў СС. Ч асткі войскаў СС бралі ўдзел як у ваенных дзеяньнях, гэтак і ў акцыях айнзацгрупаў і генацыдзе. 142 Вэрмахт (ням. Wehrmacht) — узброеныя сілы нацысцкай Нямеччыны (1935-1945)- 143 30-я дывізія СС (2-я расейская, 1-я беларуская, ням. 30. Waffen-GrenadierDivision der SS (russische Nr. 2, weifiruthenische Nr. 1)) — вайсковая частка ў складзе Вафэн СС. Створана ў жніўні 1944 г. Яе склад быў разнастайны: служылі немцы, расейцы, украінцы, беларусы, палякі. Камандаваў дывізіяй Ганс Зіглінг. Гісторык Юры Грыбоўскі адзначае, што ў дывізіі апынуліся беларусы — як удзельнікі антыпартызанскіх апэрацый, гэтак і юнакі зь Менскай школы афіцэраў БКА, якія ня бралі ўдзелу ў вайсковых дэн144. Мы ўсе згубілі ўсякі кантакт зь лягерамі СБМ. Савецкая армія заняла Усходнюю Прусію145, Памеранію146, Сілезію, Саксонію і акружыла Бэрлін. 8-га травеня 1945 г. Бэрлін быў узяты. Нямеччына капітулявала. Ільвіная частка лягероў СБМ лучыла ў савецкія рукі. Лёгічна трэба спадзявацца, што савецкія ўлады рэпатрыявалі нашую моладзь на Бацькаўшчыну, а ў найгоршым выпадку ў глыб Савецкага Саюзу. Хто меў магчымасьць і крыху шчасьця, уцёк ад савецкай навалы далей на захад.Нямеччыны. Што сталася з бальшынёй вышэйшых кіраўнікоў СБМ ніхто ня ведае”. Г. Чурыла Торонто, Канада. 16.10.1967 г. Эміграцыя СБМ У чэрвені 1944 г. адбылася масавая эміграцыя Беларусаў на захад, пераважна ў Нямеччыну. Арганізаваным парадкам прыехала ў Нямеччыну пяцітысячная (5000) група СБМ для вайскова-дапаможнай службы (Фляксгэльфер). Галоўны штаб і звыш тысячы юнакоў затрымаліся ў г. Троппаў, у Ўсходніх Судэтах, а рэшта, прайшоўшы падрыхтоўчы курс супрацьлятунскай службы ў г. Эгэры, большымі і меншымі групамі была прыдзелена да зэнітных батарэяў на тэрыторыі Нямеччыны. Для юначак былі арганізаваныя курсы супрацьлятунскай абароныўгорадзеПютніц‘47,уПамераніі.Наглядзаўсімінацыянальнымі апэрацыях. Скончыла існаваньне ў красавіку 1945 г. Падрабязьней гл.: Грыбоўскі, Ю. Беларусі легіён СС: міфы і рэчаіснасць // Беларускі гістарычны агляд. Т. 14. Сш. 1—2 (26—27). 2007. С. 97—139. 144 Вайдэн (ням. Weiden in der Oberpfalz~) — горад y паўднёва-ўсходняй Нямеччыне, зямля Баварыя. 145 Усходняя Прусія (ням. OstpreuBen) — правінцыя нямецкага каралеўства Прусія (1701—1918) іСвабоднайдзяржавы Прусія (1918—1945). Ліквідавана паводле рашэньня Патсдамскай канфэрэнцыі. Тэрыторыя Усходняй Прусіі была падзеленая паміж Польшчай, Літвой і Расеяй. 146 Памэранія — вобласьць на поўдні Балтыйскага мора, якая ў розныя часы ўваходзіла ў склад розных дзяржаваў. У 1945 г. большая частка Памэраніі адышла да Польшчы, меншая — засталася ў складзе Нямеччыны. 147 Відаць, маецца на ўвазе колішні вайсковы аэрадром Пютніц (ням. Piitnitz'), які пазьней называўся Дамгартэн, разьмешчаны за 28 км ад горада Ростак у зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памэранія ў Нямеччыне. Ён быў пабудаваны ў 1930 г. для Люфтвафэ й выкарыстоўваўся да канца Другой сусьветнай вайны. групамі меў Шэф Аддзелу моладзі пры Остміністэрыум гаўптбанфюрэр Нікель. Аб лёсе групы СБМ ў Троппаў даведваемся з ліста ад 16.10.1945 г. д-ра Станіслава Грынкевіча, тагачаснага рэдактара газэты “Раніца”: «...3 Ганьком не ўдавалася гутарыць па шчырасьці, была невідочна сьцяна разьдзелу, створаная псыхозам Акінчыца148. Але пабачыў потым Ганька у сытуацыі, як кажуць, што сэрца крывавіла. А было гэтак. Ня памятаю даты, было гэта на Гумбінен штрассэ тады, калі нашую спадзяваную “Дывізію” ўлучылі ў “СС Зіглінг Группэ149”. Я быў у кабінеце ген. Езавітава150, разважалі дэспэрацкую сытуацыю. Увайшоў М. Ганько. Зь ягоных паводзінаў відаць было глыбокае пе- 148 Фабіян Акінчыц (1886—1943), палітычны дзяяч. Закончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1913). Належаўда расейскай Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.У 1923 г. прыехаўу Заходнюю Беларусь. Настаўнічаў. У 1926 г. далучыўся да Беларускай сялянска-работніцкай грамады, арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927 г. Пасьля вызваленьня выдаваў газэты “Голас Праўды”, “Праўда”, “Беларуская Праўда”. У 1933 г. абвясьціў аб стварэньні беларускага нацыянал-сацыялістычнага актыву. Пасьля 1939 г. выехаў у Бэрлін, дзе ўзначаліў Беларускае прадстаўніцтва. Безвынікова спрабаваў стаць лідарам сярод беларускіх эмігранцкіх груповак у Нямеччыне й на акупаваных ёй тэрыторыях. Выступаў за стварэньне беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, чаго не дазваляла Нямеччына. У 1941 г. кіраваў камісіяй, якая сярод палонных адбірала беларусаў для працы перакладчыкамі й прапагандыстамі ў нямецкіх установах у Беларусі. Арганізатар і лектар Вустраўскай школы прапагандыстаў. Забіты ў 1943 г. у Менску. 149 Шуцманшафт брыгада Зігліна (ням. Schutzmannschaft-Brigade Sieg ling) — нямецкае ваеннае фармаваньне, якое атрымала назву ад імя камандзіра Ганса Зіглінга (ням. Hans Siegling, 1912 — пасьля 1975). 150 Канстанцін Езавітаў (1893—1946), вайсковы й грамадзка-палітычны дзеяч. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную й арганізацыйную працу сярод жаўнераў-беларусаў Паўночнага фронту, быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнік Першага Усебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917 г., у лютым 1918 г. — вайсковы камэндант Менску. Народны сакратар па вайсковых справах, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У 1919—1920 гг. быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі. У1921— 1944 ггузначальваў Беларускае нацыянальнае аб’еднаньне ў Рызе. У часе Другой сусьветнай вайны займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. У часе Друтога Ўсебеларускага кангрэсу быў абраны ў склад БЦР, у 1945 г. займаў пасаду кіраўніка вайсковага аддзелу БЦР. Затрыманы СМЕРІПам у красавіку 1945 г. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі 23 мая 1946 г., паводле іншых зьвестак — расстраляны. ражываньне нутраное дэспэрацыі151. Ад яго даведаліся, што падобная аналёгія, як з Дывізыяй, паступіла і з СБМ: беларускі ўдзел зусім выключаны, моладзь падпарадкавана поўнасьцю немцам. Ганькі прасіў: “Памажэце ратаваць, ратуйце моладзь!” Які ратунак і ад каго? He змаглі ані я, ані ген. Езавітаў ня толькі памагчы, а навет і пацехі даць. Сп. Ганько маналёгам працягваў: “Я ведаю, я рабіў памылкі, але дзе былі іншыя? Ратуйце моладзь, за свае памылкі я іду апраўдацца да Родзькі152”. М. Ганько далучыўся да Родзькі, не адгадаем, ці жыве153, але з гэтай сцэны ён паказаў, што ў лепшых абставінах мог-бы быць добрым правадыром, меў маральнасьць і пачуцьцё адказнасьці. Ранейшы недавер, які я меў да яго — разьвеяўся і ад таго часу, дзе толькі змог, прадстаўляю Міхася Ганька, як вартаснага юнака. Шкада, што доля не дала яму змогі праявіцца ў лепшым сьвятле». У лісьце ад 10.5.1965 г. паміж іншага д-р Cm. Грынкевіч напісаў наступнае: “Усяго, як мяне інфармавалі, было ў Нямеччыне 15—20 тысяч юначак і юнакоў СБМ. Найбольшае згрупаваньне 6—7 тысяч было ў лягерох Дэссаў і Крымічаў, у Саксоніі. Гэтыя лягеры захапілі амэрыканцы. Амэрыканская тактыка ведамая: пакінулі лягеры, забясьпечыўшы іх харчамі. Але Саксонію амэрыканцы мелі пакінуць, дзетварня гэта ведала. Болып сьведамы элемэнт заахвочваў ісьці за амэрыканцамі. Зьнюхалі гэта бальшавікі і пад відам вайскова-палонных падкінулі энкавудзістых, ды гэтыя аргуманты — “ведь вы былі прінуждены” — гэтую моладзь псыхалягічна раззброілі і яна пасыўна чакала. Як толькі амэрыканцаў ня стала, “вайсковапалонныя”адразу сябе праявілі: некалькі асобаў, што былі нацыянальна больш сьведамыя, адразу павесілі ў лягеры, а рэшту, стэрарызаваную, замкнулі ў таваровых вагонах да “народіну”. Адно пару змагло схавацца паміж немцамі. Гэтую жудасную гісторыю я даведаўся ад лекара-немца Кобіс, які з Крымічаў эвакуяваўся ў горад Гоф154. Потым, як рэха, даведаўся ў 1946 годзе, што ў Беластоку быў “паказовы” суд над сябрамі СБМ — Станюком155 і Мацюшонкам. Іх павесілі. Як, пішучы “гісторыю СБМ”, не падаць гэтага эпілёгу?”. 151 Дэспэрацыя (ад пол. desperacja) — роспач, адчай. 152 Маецца на ўвазе Ўсевалад Родзька. 153 Зьвесткі пра Міхася Ганько губляюцца ў траўні 1945 г. Ёсьць розныя вэрсіі ягонага лёсу: ад гібелі ў Празе ў траўні 1945 г. да вяртаньня ў Беларусь і ўдзелу ў антысавецкай партызанцы. 154 Гоф (ням. Hof) — горад у паўднёва-ўсходняй Нямеччыне, зямля Баварыя. 155 Станюк — дзеяч СБМ, павешаны ў 1946 г. савецкімі спэсцлужбамі. 1945—1946 гг. АМЭРЫКАНСКАЯ АКУПАЦЫЙНАЯ ЗОНА НЯМЕЧЧЫНЫ Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне Пасьля капітуляцыі Нямеччыны156 ў арганізацыі культурна-нацыянальнага і грамадзкага жыцьця, апрача старэйшага грамадзтва, узяла удзел і нашая моладзь. Яна, ня гледзячы на розныя цяжкасьці і перашкоды, зь якімі заўсёды прыходзілася спатыкацца, праявіла нямала юнацкага запалу і добрай волі ў кірунку гуртаваньня расьцярушаных крывічоў157 і арганізаваньня сярод іх культурна-грамадзкае працы. Грамадзкія імкненьні нашае моладзі перадусім-жа выліліся ў арганізацыі Крывіцкага скаўтынгу. Гэтая міжнародная арганізацыя моладзі, якой зьяўляецца скаўтынг, ставіць перад сабою прыгожыя мэты й заданьні. Яна стараецца выхоўваць моладзь у духу глыбокай маральнасьці, дысцыпліны, патрыятызму, таварыскай салідарнасьці і безагляднай гатоўнасьці служэньня свайму народу. Калі перастала існаваць адна з таталітарных сыстэмаў — гітлероўская Нямеччына, то ў розных акупацыйных зонах, дзе толькі вытварыліся большыя ці меншыя згрупаваньні беларусаў, паўсталі дружыны беларускіх скаўтаў. 15 кастрычніка 1945 году заснаваўся Першы Сьцяг беларускіх скаўтаў на чужыне імя Кастуся Каліноўскага ў горадзе Рэгэнсбургу158. Ён аказаўся найбольш моцнай скаўцкай адзінкай у Амэрыканскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Спачатку Зьвяз быў даволі слабай адзінкай. Працаваць было вельмі цяжка, не было падрыхтаваных кіраўнікоў, амаль ніхто ня