156 Акт капітуляцыі нямецкіх узброеных сілаў быў падпісаны 7 мая 1945 г., a набыў моц на наступны дзень. 157 У другой палове 1940-х гг. у асяродзьдзі беларускіх уцекачоў у Нямеччыне была папулярная колішняя ідэя Вацлава Ластоўскага, папулярызаваная Янкам Станкевічам, пра замены саманазвы “беларусы” на “крывічы”, a “Беларусь” — на “Крывію”. Таму некаторыя арганізацыі мелі ў назве слова “крывіцкі”. 158 Рэгэнсбург (ням. Regensburg) — горад у паўднёва-ўсходняй Нямеччыне, зямля Баварыя. У першыя пасьляваенныя гады ў яго ваколіцах разьмяшчаўся адзін з найбуйнейшых лягераў для перамешчаных асобаў. Тут жа ў чэрвені 1945 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт. “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” ведаў гісторыі паўстаньня скаўтаў, іхніх мэтаў, у той час як іншыя нацыянальнасьці мелі добра падрыхтаваныя кадры. Але моладзі не давалі супакою думкі: чаму-ж гэта тут беларусы павінны быць на апошнім месцы? Упорыстай працай скаўты імкнуліся заняць належнае месца сярод скаўтаў іншых нацыянальнасьцяў. I моладзь працавала. Атрымалі пакой, які агульнымі сіламі ўпарадкавалі і зрабілі сьвятліцу. Упрыгожылі яе партрэтамі беларускіх пісьменьнікаў і дзеячоў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча і нацыянальнага героя — Кастуся Каліноўскага, здабылі і патрэбную літаратуру. Кажны новы дзень прыносіў у працы скаўтаў новыя дасягненьні. Да скаўцкае працы далучылася моладзь і Беларускай гімназіі159. Усе працавалі дружна, каб здабыць сабе права насіць тое імя, якое прысвоіў сабе Зьвяз — імя Каліноўцаў. Штодзень у сьвятліцы адбываліся зборкі скаўтаў па дружынах. На зборках чыталіся лекцыі-гутаркі на тэмы выхаваньня, мэты й заданьні скаўтаў і на тэмы актуальныя нацыянальнага характару. У дзень вялікага нацыянальнага сьвята 25 Сакавіка 1946 г. беларускія скаўты ў Рэгэнсбургу складалі забавязаньне на службу свайму Народу. Яшчэ ад раньня сярод моладзі быў узьняты настрой. Скаўты ўпрыгожылі залю, дзе павінна была адбыцца ўрачыстасьць, дружыновыя правяралі скаўтаў сваіх дружынаў. Калёнаю зьявіліся на месца прысягі. Зьвяз моладзі перад сьцягам выглядаў, як добра падрыхтаваная адзінка160. У спартовай залі пасёлку УНРРА161, запоўненай нашым грамадзтвам і шматлікімі гасьцямі, быў урачыста адзначаны дзень нашага на- 159 Маецца на ўвазе Беларуская гімназія імя Янкі Купалы — 8-клясная навучальная ўстанова, якая існавала ў 1945—1950 гг. у Нямеччыне згодна зь нямецкай сыстэмай адукацыі. Заснавана ў беларускім лягеры ў Рэгенсбургу. У 1946 г. пераехала ў Міхельсдорф: пераезд быў зьвязаны зь перавозам беларускага лягеру. У 1948 г. адбыўся палітычны падзел сярод беларусаў у лягеры Міхельсдорф, і дырэктар гімназіі Аляксандар Орса разам з 8 настаўнікамі пераехаў у лягер Віндышбэргердорф. Там заснавалі школу, якую таксама называлі імя Янкі Купалы. У Міхельсдорфе працягнула працу ранейшая школа, якую ўзначаліў а. Мікалай Лапіцкі. У 1949 г. гімназія зь Віндышбэргэрдорфу выехала ў лягер Розэнгайм, дзе часова пасаду дырэктара замест Аляксандра Орсы заняў Мечыслаў Рагажэцкі, а апошні год працы яе ўзначальваў Алесь Вініцкі. У 1950 г. абедзьве гімназіі спынілі існаваньне. (Падрабязней гл.: Максімюк, Я. Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945— 1950). Нью-Ёрк — Беласток, 1994.) 160 Ведамкі. № 4. 07.07.1946. — A. В. 161 УНРРА (анг. United Nations Relief and Rehabilitation Administration') — Адміністрацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі й аднаўленьня — цыянальнага сьвята 25 Сакавіка, прывітаў у цёплых словах скаўтаў і ўрачыста перадаў ім сьцяг. Пасьля скаўтаў віталі прадстаўнікі ўкраінскай, расейскай, летувіскай і латыскай скаўцкіх арганізацыяў. Прадстаўнік украінскіх скаўтаў закончыў сваю прамову словамі: “Ад душы жадаю вам, дарагія сябры, пранесьці гэты сьцяг з гонарам і славай”. У спартовай залі селішча з удзелам групы беларускіх артыстых адбыўся вечар мастацкай самадзейнасьці скаўтаў. Сіламі скаўтаў была пастаўлена п’еса Натальлі Арсеньневай162 “Чароўнае зельле”, выканана некалькі дэкламацыяў, скокаў і песьняў. Вечар прайшоў весела і пакінуў добрае ўражаньне”163. Так закончыўся дзень, які глыбока і надоўга застанецца ў памяці кожнага скаўта. Рэгэнсбургскі Скаўцкі Сьцяг меў свае аддзелы ў Аўгсбургу164, Фюсэне165, Тырсгайме166 і Эльвангэне167. Ен стаўся адной з наймацнейшых адзінак у Амэрыканскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. міжнародная арганізацыя, створаная ў лістападзе 1943 г. для дапамогі пацярпелым у Другой сусьветнай вайне краінам. УНРРА апекавалася таксама ўцекачамі й перамешчанымі асобамі ў Нямеччыне й Аўстрыі. У1947 г. спыніла працу, замененая Міжнароднай арганізацыяй па справах уцекачоў IRO. 162 Натальля Арсеньнева (1903—1997), паэтка, грамадзкая дзяячка. Нарадзілася ў расейскай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг., жыла ў Вільні. Закончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем і выехала на этнічна польскую тэрыторыю. У 1940—1941 гг. разам з сынамі Яраславам і Уладзімерам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстана. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуцца ў Беларусь. Працавала ў “Беларускай газэце” (1942—1944), перакладала лібрэта для Менскага гарадзкога тэатру. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Спачатку была ў Нямеччыне, дзе ўдзельнічала ў беларускім культурным жыцьці ў лягерах DP, выкладала ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 г. пераехала ў ЗША. У 1952—1954 гг. рэдагавала газэту “Беларус”, потым працавала ў нью-ёркскім офісе Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”. Была сябрам Галоўнай управы БАЗА, Управы БІНіМу. У1967 г. пасьля сьмерці нявесткі, Натальлі Куліковіч-Купіаль, разам з мужам пераехала да сына Ўладзімера ў Рочэстар (штат Нью-Ёрк). 163 Ведамкі. № 4. 07.07.1946. — A. В. 164 Аўгсбург (ням. Augsburg) — горад у паўднёвай Нямеччыне, зямля Баварыя, сталіца Швабіі. 165 Фюсэн (ням. Fussen) — горад на поўдні Нямеччыны, зямля Баварыя. 166 Тырсгайм (ням. Thiersheim) — абшчына на паўднёва-ўсходзе Нямеччыны, зямля Баварыя. 167 Эльвангэн (ням. Ellwangen) — горад на поўдні Нямеччыны, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг. Такім чынам на міжнародных зьлётах скаўтаў зьявіліся і беларускія скаўты. 2 чэрвеня 1946 г. у Рэгэнсбургу адбылася гульня-марш з перашкодамі старэйшых скаўтаў, зарганізаваная Міжнароднай Скаўцкай Арганізацыяй168. Першае і другое месцы ўзялі дружыны беларускіх скаўтаў, выпярэдзіўшы скаўтаў усіх іншых нацыянальнасьцяў (украінцаў, палякаў, расейцаў і латышоў).169 Із 50-ці магчымых пунктаў адна дружына здабыла 46, а другая 44 пункты170. 6—8 ліпеня кіраўнікі і старэйшыя скаўты і скаўткі Рэгэнсбургскага скаўцкага Сьцягу вялікай колькасьцю прынялі ўдзел у Першым Зьлёце беларускіх скаўтаў усяе заходняе Нямеччыны ў Ватэнштэце. Яны актыўна ўдзельнічалі ў нарадах Зьлёту, а пазьней сваімі скаўцкімі паказамі ў вогнішчы171. 27 ліпеня 1946 г. Беларускі лягер з Рэгэнсбургу быў перавезены ў вёску Міхэльсдорф172 каля гораду Каму173. Разам з лягерам у Міхэльсдорф пераехаў і Першы Сьцяг Беларускіх Скаўтаў імя Кастуся Каліноўскага. I на новым месцы праводзілі заняткі скаўты і скаўткі паводле апрацаванага пляну. Апрача гэтага, у жыцьці скаўтаў адбываліся розныя іншыя падзеі, якія неабходна зацеміць. 13 кастычніка 1946 г. адбылося спартовае спаборніцтва скаўтаў Рэгэнсбургскае акругі, у якім дружына “Сокал” з Першага Сьцягу ў Міхэльсдорфе заняла першае месца ў стаўляньні шалаша, 2-е месца ў пілаваньні дроў і 3-е ў камбінаваным скаўцкім бегу174. 168 Сёння Сусьветная арганізацыя скаўцкага руху (анг. World Organization of the Scout Movement'). 169 Вітаўт Кіпель згадвае падобнае мерапрыемства пад іншай датай і іншымі вынікамі. «Утраўні 1946г.у Рэгенсбурзе міжнародная гульня-джэмбары (jamboree). Удзельнічалі каля 450 скаўтаў. Дружына “Рысь” — кіраваў я, В. Кіпель, — узяла першае месца, другая беларуская заняла трэцяе месца. Гэта быў фурор!» (Запісы БІНіМ. № 34. Нью-Ёрк — Менск, 2011. С. 182) 170 Ведамкі. № 4. 07.07.1946. — A. В. 171 Ведамкі. № 4. 07.07.1946. — A. В. 172 Міхельсдорф (ням. Michelsdorf) — вёска каля г. Кам, зямля Баварыя. Знаходзілася каля вайсковага лётнішча з баракамі, у якія й пасялілі беларусаў у 1946 г. Разам зь імі з Рэгэнсбургу былі перавезеныя дзіцячы садок, пачатковая школа, гімназія. Гэта быў адзін з найбуйнейшых беларускіх лягераў у Нямеччыне. У чэрвені 1949 г. жыхароў лягеру перавезьлі ў горад Бакнанг. 173 Кам (ням. Cham) — горадупаўднёва-ўсходняйНямеччыне,зямляБаварыя. 174 Скаўцкая Інфармацыйная Служба (далей — СІС). № 2. Сьнежань 1946. — A. В. Дайце мне спаць... (уражаньні са скаўцкай экскурсыі) Я ўкручваюся з галавой у нейкую палатку, нацягваю шапку на вушы, абстаўляю каўнер і... прабую заснуць. Каб хоць пяць-дзесяць мінут падрамаць! Я пачынаю глыбей дыхаць і вось, вось, здаецца, засну... Але камары, няма ведама кудой, улазяць пад маё накрыцьцё і нялітасьціва кусаюць усюды, дзе толькі можна. Заснуць ніяк нельга. Урэшце я здагадваюся накідаць на сябе цэлую кучу зялёных галінак. Пад гэтым зялёным курганом камароў, сапраўды, не чуваць. Цяпер мне добра. Я плыву ў нейкай салодкай дрымоце.... Галасы становяцца далёкімі, сьвежае лісьцё абдае прыемна лясной сырасьцю... Ціхі, летні расьсьвет. Лягер яшчэ сьпіць. Толькі на пляцы зьбіраюцца з крыкам скаўты і скаўткі. Пасьля кароткіх збораў — звонкая каманда і песьня ўдараецца ў цішу раніцы. На шашы роўна падае рытм нашыхшагоў. Усёдалей і далей лягер, меншае наш сьцяг на высокай машце. Вецер разьвявае павольна, калыша, і ён плыве, як беласьнежна-чырвоны парус, як белае акрываўленае крыло. I здалёк здаецца, быццам нехта махае бел-чырвона-белай хусткай, далёка... на Бацькаўшчыну... На польнай дарозе нас спатыкаюць разьвесістыя яблыні, і ўсё цямней набліжаецца да нас лес. Мы рассыпаемся між дрэў і ідзем па мяккім мурожніку з лістоў і шыкуцьця. Лясныя настроі... глыбокая ціша і заманлівыя прасекі, за якімі, здаецца, нешта роднае, блізкае. У гэтай цішы тонуць нашы звонкія галасы, яны здаюцца нявіннымі, яснымі званочкамі, не парушаючы ўрачыстасьці ляснога раньня. Пераскакваем праз пні, зьбіраем грыбы, вырэзваем кіёчкі, адганяем надакучлівых камароў, смяёмся, гутарым. Чым далей, тым усё больш павялічваецца ў кожнага нецярплівае жаданьне загаду на першы прывал. Але ніхто не адважваецца ўголас сказаць аб гэтым. I — нарэшце!