Былі й іншыя прычыны, якія перашкаджалі ў працы сяброў СБМ, прыкладна: у некаторых гарадох змушалі сяброў СБМ капаць недалёка ад гораду акопы, застаўлялі нясьці варту каля кватэраў нямецкіх урадоўцаў і былі спробы пасылаць старэйшых юнакоў на змаганьне з партызанамі. У гэтым часе дзеіў у Глыбокім нямецкі шпіён і нягоднік — нейкі Вітвіцкі89, які стварыў “самаахову” з недабітага польскага элемэнту. Яны часта выяжджалі на “партызанаў”, але вярталіся заўсёды цэлыя й наладаваныя здабытым сялянскім дабром. У адной з такіх “акцыяў” загінуў дружыновы Жызьнеўскі90 і з таго часу СБМ адмовілася браць удзел у Вітвіцкага паходах. Варта прыпомніць таксама жахліва-балючы выпадак, калі дэлегацыя СБМ з Глыбокага паехала на паховіны “жаўнераў” Беларускай 89 Вітвіцкі — супрацоўнік нямецкай адміністрацыі ў Глыбокім. Кастусь Акула ў сваім дакумэнтальным рамане “Змагарныя дарогі” апісвае пэрсанажа пад такім прозвішчам. Між іншым, сам Акула падчас нямецкай акупацыі вучыўся на настаўніцкіх курсах у Глыбокім. Вітвіцкі працаваў вартаўніком у польскай пачатковай школе ў Каралеўшчыне ў 1930-я гг. (відаць, гэта в. Крулеўшчына). 3 прыходам бальшавікоў у Заходнюю Беларусь ён быў аршытаваны. Акула піша, што Вітвіцкі быў нямецкім шпіёнам за палякамі, а тады яго Саветы абмянялі немцам. Калі ж немцы акупавалі Беларусь, Вітвіцкі вярнуўся і стаўся школьным інспэктарам на Глыбоцкую акругу. 3 адыходам немцаў выехаў на Захад. 90 Уладзімер Жызьнеўскі (1923—1943), падчас нямецкай акупацыі працаваў у валасной управе Порплішча (Докшыцкі раён). Закончыў курсы для малодшых кіраўнікоў СБМ. Загінуў у баі з партызанамі. Краёвай абароны91 ў Варапаеве92 вясною 1944 году. Змабілізаваныя колькі дзён назад, босыя або ў лапцях 15 чалавек загінулі бяз зброі ў руках, калі партызаны напалі на мястэчка. Вясною 1944 году я меў 120 юнакоў і 90 юначак у ўніформах, якія з цяжкасьцю (за тры падарожжы) атрымаў і сам прывёз з Альбяртына. Вельмі часта калоніямі хадзілі па вуліцах гораду са сьпевам беларускіх маршавых песьняў, давалі канцэрты беларускім вайсковым адзінкам і грамадзтву. У 1944 годзе (люты — сакавік) я быў на курсе старшых кіраўнікоў СБМ у Менску. Курс вёў маёр Родзька93 ў памешканьні Штабу СБМ. Праграма курсу была прысьвечана выключна ідэям нацыяналсацыялізму і часта лектарамі былі немцы высокай ваеннай ці партыйнай рангі. Муштры нам давалі мала, калі раньнюю гімнастыку можна залічыць да муштры. Наведаў нас тады і Камісар фон Годбэрг94. Ад 91 Беларуская краёвая абарона — вайсковае фармаваньне на акупаванай нацыстамі беларускай тэрыторыі. Створана ў лютым 1944 г. Падпарадкоўвалася БЦР. Узначальваў БКА Францішак Кушаль. Асабовы склад налічваў каля 25 тысяч чалавек (большасьць скаладалі змабілізаваныя мужчыны й хлопцы, да іх далучылі некалькі паліцэйскіх батальёнаў). Былі створаны 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Галоўнай задачай фармаваньня была барацьба з партызанамі. Але зброя пачала паступаць толькі ў траўні 1944 г. I толькі тады іх пачалі выкарыстоўваць у змаганьні з партызанамі. Нярэдкія былі выпадкі дэзэртырства. 3 адступленьнем немцаў на Захад БКА перастала існаваць: невялікая частка адышла зь немцамі, астатнія пакінулі фармаваньне. 92 Варапаева — сёньня гарадзкі пасёлак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. 93 Усевалад Родзька (1920—1946?), грамадзкі дзеяч. Закончыў Наваградзкую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, потым падафіцэрскую школу. У 1939 гтрапіў у нямецкі палон, адкуль вызваліўся праз год. У Кракаве ўзначальваў мясцовы аддзел Варшаўскага Беларускага камітэту. Удзельнічаў у арганізацыі Беларускай незалежніцкай партыі. Ад вясны 1941 г. супрацоўнічаў з Абвэрам. Ад ліпеня 1941 г. быў бургамістрам Віцебску. Ад 1942 г. — старшынём ЦК БНП, арганізоўваў нацыянальную партызанку. Быў сябрам БЦР, адказваў за працу з моладзьдзю. Ад сакавіка 1944 г. быў камандзірам 15-га батальёну БКА. Арганізоўваў беларускі батальён “Дальвіц”, пасьля раззбраеньня батальёну ў Чэхіі нелегальна перабраўся ў Польшчу. Ствараў антысавецкую партызанку пад эгідай БНП. У 1945 г. арыштаваны і ў 1946 г. прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня. 94 Курт фон Готбэрг (ням. Curt von Gottberg, 1896—1945), дзяржаўны й вайсковы дзеяч нацыскай Нямеччыны. Кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі (1942—1943). Пасьля забойства Вільгельма Кубэ стаў генэральным камісарам Беларусі (1943—1944). Скончыў жыцьцё самаіубствам у брытанскім палоне. сябе дадам, што ягоны папярэднік — фон Кубэ быў сапраўдным прыяцелем беларусаў, асабліва моладзі й таму ня дзіва, што бальшавікі пастараліся яго забіць. Па сканчэньні курсаў атрымаў я рангу сэкцыйнага. У пачатку 1944 году немцы пачалі шукаць “ахвотнікаў” у сваю супрацьлятунскую абарону г. зв. Флякгэльфэрн95. Прывезьлі васільковага колеру ўніформы, але нашая моладзь рэагавала пасыўна. 3 Глыбокага і ягоных ваколіцаў паехала ў Менск, а адтуль у Нямеччыну каля 40 юнакоў, у тым ліку й мой сваяк. Выезд з Глыбокага быў раптоўны. Вярнуўшыся з Кангрэсу96 ў Менску застаўя немцаўужоўпаніцы. 29.6.1944 г. немцы зьліквідавалі канцылярыю, якая была ў гарадзкім будынку. Пазьней будынак немцы ўзарвалі, а самі пакінулі горад. Усё гэта так хутка сталася, што рэдка хто з беларусаў здолеў выехаць у няведамае. 3 прыгодамі дабраўся я ў Вільню на другі дзень, г. зн. 1.7.1944 г. У Вільні пражыў я амаль чатыры дні, бо станцыя гарэла. Тут згарэла некалькі вагонаў і нашае моладзі, што ехала у "Флякгэльфэрн”. 3 Вільні прыехаў я, праз Коўна97, у Бэрлін 7.7.1944 г. На друті дзень адправілі мяне ў горад Эгэр98, дзе некалькі тысяч моладзі розных нацыяў падрыхтоўвалі немцы як “Флякгэльфэрн”. У лягеры Эгэр СБМ нічога свайго ня мела. Юнакі розных нацыянальнасьцяў былі памяшаныя й падзеленыя на групы, адбывалі нармальныя жаўнерскія заняткі пад наглядам немцаў і пад нямецкай камандай. Усе былі ў уніформе “Люфтвафэ”99 з нацыянальнымі павязкамі. Заняткі часта спыняліся налётамі альянтаў і тады моладзь арганізавана выходзіла ў поле, у сады, у збожжа, бо лягер быў на ўскраіне гораду. 95 Flakhelfem (ням.) — зенітныя памагатыя. 96 Другі Ўсебеларускі кангрэс прайшоў 27 чэрвеня 1944 г. у Менску ў гарадзкім тэатры (Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы). Скліканы па прапанове прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага пры падтрымцы акупацыйных уладаў. На ўдзел зарэгістравалася 1039 дэлегатаў зь Беларусі, Смаленшчыны, Браншчыны, Арлоўшчыны, Бэрліну, Лодзі, Вены, Кёнігсбэргу. Рэзалюцыя Кангрэсу абвяшчала, што Беларусь зьяўляецца незалежнай ад Расеі, беларускія ўрады пад апекай Масквы не зьяўляюцца легетымнымі. А адзіным легальным прадстаўніком беларускага народу абвяшчалася БЦР. 97 Коўна (літ. Kaunas') — другі па велічыні горад Літвы, часовая сталіца Літоўскай рэспублікі (1919—1939). 98 Эгэр (ням. Eger) — горад у Чэхіі, знаходзіцца на Захадзе краіны, на мяжы зь Нямеччынай. Ад 1945 г. горад называецца Хеб (чэс. Cheb). 99 Люфтвафэ (ням. Luftwaffe) — нямецкія ваенна-паветраныя сілы. На занятках нямецкія падафіцэры выганялі хлопцам “хатні хлеб”, г. зн. трымалі на паўгалодным пайку, а вымагалі здысцыплінаванага й дакладнага выконваньня вайсковых практыкаваньняў. На шчасьце, за пэўную рэч, мне ўдалося атрымаць дазвол на падарожжа па Нямеччыне і я пакінуў Эгэр. У Тропаў100, дзе тады быў Штаб СБМ, я толькі правёў адну ноч і шэф-праваднік зараз-жа паслаў мяне назад у Бэрлін. 3 гэтае прычыны я не пасьпеў навет разгледзецца, што там дзеялася ў СБМ. 29.7.1944 г. я вярнуўся назад у Бэрлін. Тут якраз зьехалася амаль 20 знаёмых кіраўнікоў СБМ. Далі нам два тыдні адпачынку ў ОТ101 лягеры Бэрлін-Грунвальд. Пасьля адпачынку нашае і нямецкае кіраўніцтва паслала нас усіх у лягеры, дзе былі групы беларускіх дзяцей, падросткаў і моладзі. Нас трое былі накіраваныя ў ОТ лягер Шварцзээ I (каля Фалькэнбургу102) на Памор’і (200—220 клм. на паўночны ўсход ад Бэрліну). Прыехалі ў лягер 11.8.1944 г. Некалькі добрых нямецкіх баракаў замыкала малую плошчу. Збоку праходзіла добрая дарога, з трох бакоў прыгожы хваёвы лес і два малыя возеры. Лягер гэты напаўнялі сем’і і адзінокія з нашай краіны, але было шмат і расейцаў. Людзі гэтыя былі або працаўнікамі пры ОТ у часе вайны, або моладзь і дзеці. Нас прыслалі сюды як кіраўнікоў да нашае моладзі, якая была пераважна з Усходняй Беларусі. Амаль усе яны былі сіроты: бацькі іх былі або пастраляныя, або жыўцом спаленыя нямецкімі карнымі аддзеламі. Было некалькі дзяцей і з Наваградчыны. Чаму іх немцы не зьліквідавалі разам з бацькамі — мне няведама. Што-ж мы пабачылі ў культурнай Нямеччыне? 65 нашых хлопцаў ад 12 да 21 году жылі ў найменшым бараку, на нарах у тры паверхі, з дзьвюма коўдрамі на дошках, без падушак і тысячы вошаў! Працавалі ўсе, незалежна ад узросту, пры будове цагляных баракаў, якія ізноў разьбіралі і такім спосабам вучылі іх быццам на муляроў, сталяроў і г. д. За 13 гадзін працы “майстры” так іх заганялі, што хлопцы, хлёбнуўшы кавы, ішлі зараз-жа спаць, каб захаваць сілы на заўтра. Прыезд наш быў як пярун зь неба і на кіраўніка лягеру (мясцовы стары партыйны дзядзька), і на майстроў, і навет хлопцы нашыя спалохана глядзелі на нас. Трэба, аднак, падзякаваць і нашаму 100 Тропаў (ням. Тгоррай, чэс. Opava) — горад на паўднёвым усходзе Чэхіі, Маравасілезкі край. 101 Арганізацыя Тодта (ням. Organisation Todt, ОТ) — вайскова-будаўнічая кампанія ў нацыскай Нямеччыне. 102 Фалькэнбург (ням. Falkenburg) — сёньня горад на паўночным захадзе Польшчы, Злоценец (пол. Zlocieniec), Заходне-Паморскае ваяводзтва. кіраўніцтву СБМ у Бэрліне і ўладам ‘Тітлер Югэнд” за тое, што далі нам добрыя рэкамандацыі і салідныя дакумэнты. Ад першага дня праца, адпачынак і выхаваньне нашых юнакоў перайшло ў нашыя рукі. У той самы вечар праваднік А. Мацюшонак сабраў усіх немцаў-майстроў і нас да кіраўніка лягеру і сказаў ім, хто мы і штотутбудзем рабіць. 3 боку беларусаўда гэтага часу“апекаваўся” юнакамі нейкі Сяргей Грамыка103 ўуніформе ОТ. Наступнай раніцы зрабілі мы хлопцам пад’ём не а 6-й, a а 7-й гадзіне раніцы. Пазьней пайшлі ў шэрагах да возера, выкупаліся, арганізавана прыйшлі на кухню, дзе атрымалі хлеб, маргарыну і падвойную порцыю кавы й на 9-ю гадзіну пайшлі на працу, пры гэтым сп. Майцюшонак паслаў толькі палавіну хлопцаў, а друтая палавіна пад ягонай камандай зрабіла дэзынфэкцыю бараку, нагрэла лазьню, забрала з магазыну сяньнікі, новыя коўдры, падушкі, крацястыя простыні й пакрывалы. Па абедзе (зупа значна лепшая) усе хлопцы пайшлі ў лазьню, прайшлі санітарны агляд і вярнуліся ў чысты барак на сьвежыя пасьцелі.