Амаль адначасова зараджаецца беларускі скаўцкі рух і ў Вільні. Ініцыятарам усяе справы быў вядомы беларускі дзеяч сп. Сымон РакМіхайлоўскі21 (загінуў на Салавецкіх астравох у 1936 г.), які быў тады 17 Беларускі Скаўт. № 1. Ватэнштэт, 1946. — A. В. Тут і далей камэнтары, зробленыя Алесем Вініцкім, адмыслова пазначаюцца. 18 Беларуская гімназія ў Нясьвіжы створана ў 1921 г. на базе прыватнай рускай гімназіі. Зачынена ў 1924 г., хоць навучаньне не вялося ўжо ад лета 1923 г. Аднавілася як гімназія ў Клецку ў 1924 г. 19 Язэп Шнаркевіч (1888—1974), кулыурны дзеяч, пэдагог. Выпускнік Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі (1907) і Магілёўскага настаўніцкага інстытуту (1916). Зьяўляўся сакратаром Менскага настаўніцкага саюзу пачатковых і вышэйшых вучылішчаў. Дырэктар першага Менскага вучылішча. Належаў да Беларускай партыі эсэраў. У Заходняй Беларусі выкладаў у Нясьвіжы. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1923 г. перабраўся ў Вільню, дзе працаваў настаўнікам. Пад нямецкай акупацыяй выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай сэмінарыі. Пасьля вайны не вяртаўся да школьніцтва. Пакінуў мэмуары. 20 Ганна Малойла — выкладчыца Нясьвіскай беларускай гімназіі. Пачала працу ў 1922/23 навучальным годзе. 21 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог. Выпускнік Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі (1904), настаўнікам фізыкі ў гімназіі. Арганізацыю вёў былы Беларускі вайсковец Прохараў22 і сп. Туронак23. У арганізацыі, якая абыймала толькі хлапцоў, было звыш іоо сяброў, падзеленых на 4 дружыны. Праводзіліся заняткі, зборкі, экскурсіі. Пачалася падрыхтоўка да выданьня скаўцкага часапісу. Скаўцкае права, перакладзенае і апрацаванае самым сп. Рак-Міхайлоўскім, было нават надрукована, здаецца, у вучнёўскім часапісе “Маладое жыцьцё”24 ці ў ваднэй з беларускіх газэт.25 I тут скаўцкі рух быў аднэй са складовых частак беларускага нацыянальнага руху. Ён і ўзьнік тут па пачыну старэйшага грамадзтва, якое адчувала патрэбу стварэньня юнацкае арганізацыі. Настрой, які панаваў у той час у Беларускай Віленскай Гімназіі, апісвае Стары Скаўт26 у ўспамінах аб Віленскім Скаўтынгу. Аднак хутка скаўтынг быў забаронены польскай уладай. Некаторы час нелегальна праводзіцца праца далей. Пад відам геаграфічных экскурсіяў вядзе яе настаўнік геаграфіі I. Канчэўскі27. Хоць скаўцкі рух пэдінстытуту ў Феадосіі (1912). Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнай вайсковай рады. Арганізоўваў беларускія школы. У 1920— 1922 гг. дырэктар Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах. Пасол польскага сойму. Адзін з кіраўнікоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены ў 1930 г. 3-за пагрозы новага арышту перабраўся ў Савецкую Беларусь. Ад 1931 г. працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. У 1933 г. арыштаваны. Расстраляны. 22 Магчыма, маецца на ўвазе Аляксандар Прохараў, актывіст скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі. 23 Маецца на ўвазе Браніслаў Туронак (1896—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, мэдык. Выпускнік гімназіі ў Яраслаўлі (1917). Настаўнічаў у беларускіх школах на Дзісеншчыне. Закончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1924). Уваходзіў у Беларускі студэнцкі саюз, быў адказным рэдактарам месячніка “Наш Шлях”, тыднёвай газэты “Крыніца”. Узначальваў Віленскае аддзяленьне Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры, Гандлёва-прамысловы банк. У 1928 г. пакінуў Вільню і перабраўся ў мястэчка Дукшты (сёньня Літва), дзе працаваў лекарам. Бацька гісторыка Юрыя Туронка. 24 Магчыма, маецца на ўвазе “Маладое жыцьцё” — грамадзка-палітычны і літаратурны часопіс, які ад чэрвеня 1919 г. выдаваўся ў Вільні, а ў сьнежні 1919 — сакавіку 1920 гг. — у Мінску. 25 Беларускі Скаўт. № 1. Ватэнштэт, 1946. Бач. 2. — A. В. 26 Стары Скаўт — псэўданім Хведара Ільляшэвіча. 27 Ігнат Канчэўскі (псэўд. Абдзіраловіч, 1896—1923), грамадзкі дзеяч, паэт, філёзаф. Закончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913). Паступў і Санкт-Пецярбурскі тэхналягічны ўнівэрсытэт, зь якога перавёўся і быў спынены, але не спынілася шырокая праца моладзі ў гімназі і на вёсцы. Якраз цяпер пачынаецца гурткоўшчына, выдаваньне розных часапісаў на шапірографе (нп. “Усход”, “Зорка”, “Рунь”28 і інш.). Пасьля ліквідацыі легальнага скаўцкага руху як такога актыўная вучнёўская беларуская моладзь ідзе ў падпольле, вядзе шырокую нацыянальна-ўсьведамляючую працу сярод вясковай моладзі, зь якой яна была зьвязана крывёй і целам. У часе “Грамады”29 маса беларускае моладзі ўліваецца ў яе рады. Былі спробы стварыць нават “Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду Моладзі”, у якую-б уваходзіла моладзь да 18 гадоў. Спробы стварэньня беларускае арганізацыі моладзі спатыкаліся, аднак, з вострай забаронай польскіх уладаў. Гэткі-ж лёс спаткаў і спробы групы Беларускай моладзі стварыць сваю арганізацыю пад відам спартовага аб’еднаньня “Гайсак”30 у Вільні. Шматчагоможнабыло-бдакінуцьдагісторыі скаўцкага рухуўтым часе, аднак у сучасных умовах нельга гэтага зрабіць з розных прычын, перадусім па прычыне адсутнасьці адпаведных матар'ялаў. Шмат чаго яшчэ наагул не дасьледжана. Трэба думаць, што ў Горадні, дзе быў вялікі Беларускі Прытулак31 і розныя ўстановы й арганізацыі ў першыя гады існаваньня Польшчы, была таксама скаўцкая арганізацыя. на гісторыка-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Але скончыць вучобы ня змог — у 1916 г. забралі ў войска. У 1917 г. паступіў на вышэйшыя каапэратыўныя курсы пры Народным унівэрсытэце імя А. Шаняўскага ў Маскве. Працаваў у Цэнтральным саюзе льнаводаў у Смаленску. Быў інструктарам Саўнаргасу ў Менску. Пераехаў у Вільню, дзе працаваў у Саюзе беларускіх каапэратараў і кіраваў вучнёўскім гуртком геаграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Памёр ад сухотаў. Аўтар філязофскага эсэ “Адвечным шляхам”. 28 “Рунь” — ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс гімназічнай моладзі, які выходзіў на беларускай мове ў лютым — верасьні 1923 г. у Вільні. Друкаваўся пры падтрымцы пэдагагічнай рады Віленскай беларускай гімназіі і Леапольда Родзевіча. Выйшлі 3 нумары. 29 Маецца на ўвазе Беларуская сялянска-работніцкая грамада — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925—1927 гг. 30 “Гайсак” — моладзевая суполка, якую стварыў паэт і журналіст у Заходняй Беларусі Ўладзіслаў Казлоўскі. Яна мела скаўцкі і спартовы кірунак. 31 Беларускі прытулак у Горадні ўзьнік у пачатку Першай сусьветнай вайны, калі ў Барысаглебскі манастыр перавезьлі дзіцячы прытулак з манастыру з-пад Беластоку. Калі ў 1917 г. у Гродне быў створаны філіял Віленскага беларускага дабрачыннага таварыства “Золак”, прытулку пастараліся надаць беларускі характар. Сярод настаўнікаў прытулку была Станіслава Буйло, родная сястра паэткі Канстанцыі Буйло. Прытулак быў зачынены ў 1927 (1928?) г. Ня менш цікавы матар’ял можна было-б сабраць з пачаткавых школаў, у якіх беларуская моладзь ня раз рабіла дэманстрацыі, дамагаючыся беларускае мовы ў школу. У Беларускіх пачатковых школах, якія былі ў першых гадох існаваньня Польшчы ў Заходняй Беларусі, безумоўна, былі таксама скаўцкія арганізацыі. Зусім магчыма, што скаўцкі рух зараджаўся ўжо ў Беларускіх школах за часоў нямецкае акупацыі ў часе Першае сусьветнае вайны. Усё гэта, аднак, дапушчэньні, пакуль-што не пацьверджаныя фактычным матар’ялам. Пасля даўжэйшага перапынку ўзноў удаецца ўзнавіць працу скаўцкае арганізацыі. Гэта наступае ў 1926 годзе, за часоў “Грамады”. Дзякуючы падтрымцы амэрыканскіх мэтадыстых32 была заснавана пры Беларускім жаночым інтэрнаце дзявочая скаўцкая арганізацыя пад назовам “Сёстры Вогнішча”. У працы яе дапамагалі актыўна дзьве амэрыканкі спсп. Броўн і Браўн. Арганізацыя праіснавала да 1929 году. Традыцыя скаўцкага руху, аднак, не зьнікае. Ужо ў 1934 годзе у той-жа Віленскай Беларускай Гімназіі33 ізноў закладаецца скаўцкая арганізацыя, якая існуе аж жа вайны. Апекуном яе быў настаўнік, a пасьля дырэктар гэтае Гімназіі сп. М. Анцукевіч34. Заданьнем арганізацыі было будзіць патрыятычны дух сярод моладзі гімназіі, узгадоўваць вартасных грамадзян народу, якія ў будучыні працавалі-б ахвярна для свае Бацькаўшчыны. Час адраджэньня гэтага вучнёўскага згуртаваньня прыпадаў на цяжкі для беларусаў час наступу польскага Ураду на ўсіх, хто адважыўся называць сябе беларусам і гаварыў па-беларуску. I таму польскія школьныя ўлады даўжэйшы час не хацелі даваць дазволу на арганізацыю Беларускага скаўтынгу. Былі арганізаваны дзьве дружыны: хлапцоўская імя Фр. Багушэвіча і дзявоцкая імя сьв. Афрасіньні Полацкай. Хлапцоўская дружына была пад апякунствам сп. М. Анцукевіча, дзявоцкая-ж пад 32 Мэтадысты — прадстаўнікі адной з плыняўу пратэстантызьме. 33 Віленская беларуская гімназія — навучальная ўстанова, якую арганізаваў Іван Луцкевіч як прыватную гімназію. Існавала ў 1919— 1944 ггСпачатку яна была 8-класнай, па-беларуску навучаньне вялося толькі ў першых класах, у астатніх — па-руску. Ад 1924 г. гімназія стала цалкам беларускамоўнай. У 1928 г. атрымала права прымаць іспыты на атэстат сталасьці (матуру). Вучыліся ў гімназіі разам зь беларусамі яўрэі і расейцы. Сярод выпускнікоў гімназіі Натальля Арсеньнева, Хведар Ільляшэвіч, Ігнат Дварчанін, Адольф Клімовіч, Янка Шутовіч і інш. 34 Мікалай Анцукевіч (1892—1971), дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў лацінскую мову і гісторыю. Да пераезду ў Вільню выкладаў у Лунінецкім рускім вучылішчы. Пераклаў на рускую мову “Слова аб палку Ігаравым”, са старажытнагрэцкай — “Адысею” Гамэра. апякунствам настаўніцы А. Сокалавай-Лекант35. Пад кіраўніцтвам гэтых настаўнікаў і пры ўдзеле актыўных вучняў, як: Найдзюк36, Бразоўскі37, Лявон і Кастусь Паўлі38, Дручка39, Корсак40, Бараноўская41, Казьлянкі42, Громава43 і іншыя, гурток Беларускіх Скаўтаў хутка разрастаўся і налічваў вялікую колькасьць вучняў. Беларускія скаўты былі моцным нацыянальным ядром сярод вучняў свае гімназіі. Усе пачынаньні, усе імпрэзы скаўтаў былі скіраваныя на тое, каб будзіць патрыятычны дух сярод вучняў, а таксама сярод невучнёўскай моладзі, якая сутыкалася зь імі і ня мела магчымасьці вучыцца.