Statement of a problem of the necessity to specially study the language of texts of Belarusan post-war emigration. Andrei Maskvin. Belarusan emigrational writing: as exemplified by the magazine “Pahonia” in 1945—1946 (page 434) The analysis of the contents of the Belarusan magazine “Pahonia” published in Austria in 1945-1946. Siarhiei Sabielcaii. Public-political activity of Belarusans of the third wave of emigration in Argentina (page 450) Article about peculiarities of the appearance in Argentina and activity of Belarusans after World War II. Alena Izierhina. Influence of changes of frontiers on the formation of the Belarusan ethnic community in Lithuania (the 20th — early 21st c.) (page 459) Survey of changes that happened in the Belarusan community in Lithuania, depending on geopolitical changes in this region. Natalia Hardziyenka. The latest wave of emigration to Canada: quantitative and qualitative characteristics (page 471) Article about representatives of Belarusan emigration to Canada in the 1990s — 2000s, mechanisms and bases of emigration, features of adaptation in a new society. Anniversaries 90th anniversary of Janka Zaprudnik and Vitaut Kipel (page 479) Congratulations on the 90th anniversary of Dr. Janka Zaprudnik and Dr. Vitaht Kipel, figures of Belarusan emigration in the USA Vitaut Kipiel. Remarks on the Janka Kupala Encyclopedic Directory (page 481) Text of a program of Radio Liberty dedicated to the encyclopedic directory on Janka Kupala published in Minsk (1986). The author of the program — Vitatit Kipiel, director of the Belarusan Institute of Arts and Sciences (BINIM) — outlines essential drawbacks of the directory. Stanislaii Stankievic’s anniversary (page 483) Literary critic and publisher Stanislaii Stankievic’s letters of different times to Anton Adamovic, Paviel Urban, and Vitaut Tumas. Bookshelf Serhiy Hirik. The unknown work by Grigorii (Zvi) Fridland on the left wing of the Poale-Zionist movement in Belarus (page 491) The paper presents a short description of the newly discovered book by Belarusan-Jewish politician and historian Grigorii (Zvi) Fridland on the last years of the Jewish Communist Party (Poale Zion) in Belarus. Larysa Doiinar. On the way to ennoblement of emigrational Skaryna studies (page 500) Review of Lavon Jurevic’s book “Emigrant FrancyskSkaryna, or apologia” (Minsk, 2015). Alaksandar Fiaduta. “Literary Studies” by Lavon Jurevic (page 507) Review of the book of literary studies texts by Belarusan archivist from New York Lavon Jurevic “Literary Studies” (Minsk, 2017). Jerzy Grzybowski. Belarusans in the USA (page 511) Review of the second modified and enlarged edition of Vitaiit Kipiel’s book “Belarusans in the USA” (Minsk, 2017). Valancina Lebiedzieva. About the knight of Belarusan freedom (page 517) Review of the book of selected works by Tamas Hryb, Belarusan public figure of interwar Prague, leader of Belarusan Socialist Revolutionary Party, philosopher and publicist, published in Minsk in 2017. Hanna Sieviaryniec. “We Shall Win” (page 525) Reviews of the book of selected works of Uladzimir Samoila, philosopher, literary critic, and public figure of interwar Vilnia (Vilnius). The book is published in Minsk in 2017. Natalia Hardziyenka, Jana Slavina. Book reviews (page 531) Reviews of books dedicated to problems of Belarusan emigration history and culture, as well as books published by Belarusan authors from abroad. Chronicle Information on events that happened in 2016—2017, among which there are: the exhibition dedicated to Janka Zaprudnik; the second season of the literary award named after Ales and Maryja Stahanovics; the Belarusan-Italian exhibition in Minsk; postage stamps with images of engravings by F. Skaryna; the exhibition dedicated to the 90th anniversary of Zora and Vitatit Kipiels; events of the seventh Congress of the Belarusans of the World; etc. Book in “Zapisy” Natalia Hardziyenka. Ales Vinicki and his “Materials on the history of Belarusan Scouting” (page 500) Preface to the American Belarusan’s reprinted work dedicated to the history of Belarusan Scouting in emigration. Ales Vinicki. Materials on the history of Belarusan Scouting (page 500) The work is dedicated to the history of Belarusan Scouting in post-war Germany and Austria and is based on publications in the mass media and memoirs. Кніга ў “Запісах” АЛЕСЬ ВІНІЦКІ Й ЯГОНЫЯ “МАТАР’ЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА СКАЎТЫНГУ” Наколькі значнай і заўважнай зьявай быў беларускі скаўтынг у паваеннай Нямеччыне, настолькі ж, бадай, невядомы ён сёньня ў Беларусі. Тым, хто займаецца адраджэньнем гэтага руху, складана абапірацца на досьвед папярэднікаў, зьвесткі пра якіх раскіданыя па маладаступных на Бацькаўшчыне эміграцыйных скаўцкіх пэрыёдыках ці паасобных выданьнях. А між тым спроба сістэматызацыі матэрыялаў па гісторыі паваеннага беларускага скаўтынгу была зробленая яшчэ ў 1970-я. Праўда, засталася яна ці не ў адзіным машынапісным асобніку ў архіве Бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. На тытульным лісьце надпіс: “Алесь Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу. Лос Анжэлес 1972 г.”. Што ж гэта за праца і чаму яна засталася нявыдадзенай? Адказы на гэтыя пытаньні варта пачаць зь біяграфіі аўтара. Алесь (Аляксей) Вініцкі нарадзіўся 26 сьнежня 1891 г. у вёсцы Малева Слуцкага павету Менскае губэрні (сёньня Нясьвіскі раён Менскай вобласьці). Пасьля заканчэньня Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі працаваў выкладчыкам. У часе Першай сусьветнай вайны ваяваў у царскім войску, даслужыўшыся да званьня капітана. Пасьля вайны вярнуўся ў родную вёску, дзе арганізаваў беларускую школу, якую неўзабаве зачынілі польскія ўлады. Настаўнічаў у польскіх школах, a з прыходам Саветаў стаў дырэктарам дзесяцігодкі. За немцамі ствараў беларускія школы й аднавіў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Пасьля Друтой сусьветнай вайны Алесь Вініцкі апынуўся ў Нямеччыне, дзе спрыяў стварэньню беларускіх лягераў для перамешчаных асобаў. Ад 1949 г. быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, выкладаў геаграфію. У 1956 г. выехаў у ЗША. Жыў у Каліфорніі. Займаўся грамадзкай і навуковай працай, быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, яго Каліфарнійскага аддзелу. Ужо ў ЗША ў 1960-я Алесь Вініцкі стаў актыўна зьбіраць матэрыялы да гісторыі беларускай прысутнасьці ў паваеннай Нямеччыне. Ен наладзіў ліставаньне зь беларусамі ў розных краінах, заахвочваў сваіх карэспандэнтаў пісаць успаміны-згадкі пра ўдзел у СБМ, беларускім школьніцтве і грамадзкім жыцьці ў 1940-я гг. Дапоўненыя зьвесткамі з эміграцыйнай пэрыёдыкі і дакумэнтаў тыя тэксты склалі тры часткі працы “Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох”, якая выйшла мізэрным накладам у колькі паасобнікаў у Лос-Анджэлесе ў 1968 г. Пры гэтым першай частцы працы Вініцкага, што ўтрымлівала зьвесткі пра першыя арганізацыі беларусаў у Нямеччыне і засяроджвалася пераважна на школьніцтве, пашанцавала: у 1994 г. яна была перавыдадзеная на Бацькаўшчыне і на доўгія гады стала ці не галоўнай крыніцай інфармацыі пра жыцьцё беларусаў у паваенных лягерах Ды-Пі. Другая і трэцяя часткі, прысьвечаныя адпаведна рэлігійнаму жыцьцю эміграцыі ў Нямеччыне і сьвецкім арганізацыям, так і засталіся амаль невядомыя і маладасягальныя для мэтрапольных беларусаў. А між тым яны ня менш, чым першая, поўныя ўнікальных зьвестак пра дзейнасьць суродзічаў у Эўропе пасьля Друтой сусьветнай вайны. У друтой частцы можна знайсьці інфармацыю пра стварэньне беларускіх цэркваў у Нямеччыне, пра аднаўленьне БАПЦ, пра рэлігійнае супрацьстаяньне. Трэцяя частка працы Алеся Вініцкага падае інфармацыю пра дзейнасьць асноўных беларускіх арганізацый у паваенны час, у тым ліку літаратурнай “Шыпшыны”, разнастайных прафэсійных суполак кшталту Згуртаваньня беларускіх лекараў на чужыне, студэнцкіх таварыстваў і шмат іншых. Пры гэтым варта згадаць, што “Матар’ялы...” — гэта своеасаблівыя архіўныя зборнікі. Аўтарская прысутнасьць у іх мінімізаваная і адчуваецца хіба ў сістэматызацыі падаваных дакумэнтальных сьведчаньняў. Г эта робіць кнігі Алеся Вініцкага каштоўнымі крыніцамі да гісторыі паваеннай беларускай эміграцыі. Усё сказанае цалкам можна аднесьці і да своеасаблівай чацьвертай часткі працы, якой пашанцавала найменш. “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” задумваліся, відавочна, як храналягічна больш шырокія, што меліся закранаць і гісторыю моладзевых арганізацый міжваеннага часу. Аднак выкладзена гэтая гісторыя з выкарыстаньнем абагульняльных артыкулаў з паваеннага эміграцыйнага друку. Жадаючы паказаць пераемнасьць міжваеннага і паваеннага скаўтынгу, Алесь Вініцкі ўключыў у сваю працу сьведчаньні пра дзейнасьць СБМ, якія падаваўу першай частцы “Матар’ялаў да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне”. Часам перагукаюцца зь ёй і некаторыя зьвесткі пра скаўцкія арганізацыі, што былі блізка зьвязаныя зь дзейнасьцю адукацыйных установаў, пра якія ішла гаворка ў першым томе. Разам з тым “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” маюць іншую схему сістэматызацыі ў параўнаньні з папярэдняй працай Вініцкага. Аўтар намагаўся падаць ня проста падаць зьвесткі пра дзейнасьць розных скаўцкіх адзінак у канкрэтных Ды-Пі-лягерах, але прасачыць гісторыю іх узьнікненьня, разьвіцьця і заняпаду. Таму кніга складзеная ня толькі паводле традыцыйнага для першых частак геаграфічнага прынцыпу (разглядаюцца асяродкі ў кожнай з зонаў акупацыі Нямеччыны паасобна), але і паводле храналягічнага — ад 1945 г., калі толькі пачалі засноўвацца скаўцкія адзінкі, да 1950 г., калі Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне фактычна спыніла сваё існаваньне. Дакумэнтальную аснову “Матар’ялаў да гісторыі беларускага скаўтынгу” склалі публікацыі з паваенных пэрыёдыкаў: “Шляхам Жыцьця”, “Скаўцкая Інфармацыйная Служба”, “Напагатове”, “Наперад”, “Скаўт” і інш. Большасьць з тых бюлетэняў і часопісаў сёньня складана знайсьці ня толькі ў Беларусі, што робіць працу Алеся Вініцкага асабліва каштоўнай. Разам з тым “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу”, безумоўна, далёка ня поўныя. Аўтар рабіў пэўную выбарку зьвестак, часам намагаўся абыходзіць складаныя, канфліктныя моманты ў гісторыі моладзевага руху, што мелі месца ад 1947 г. Толькі мімаходзь у раздзеле пра 1947 г. можна знайсьці згадку пра канфлікт паміж скаўтамі і Галоўным кіраўніцтвам у Ватэнштэце, што ў 1949 г. меў вынікам фактычны падзел усяго ЗБСЧ. Падзел ужо немагчыма было абысьці ўвагай, тым больш нечаканым ён мае выглядаць для чытача, ня маючага папярэдніх зьвестак пра насьпяваньне супрацьстаяньня. Безумоўна, той канфлікт быў вынікам агульнага грамадзкапалітычнага падзелу паваеннаіі эміграцыі на прыхільнікаў Рады БНР і БЦР, які аформіўся ў 1948 г. Моладзь намагалася трымацца ўбаку ад яго, але цалкам пазьбегнуць уплыву таго супрацьстаяньня не змагла. Хоць у 1950 г., і гэта адлюстравана ў працы Вініцкага, імкненьне пераадолець наступствы палітычнага змаганьня было ў скаўтаў даволі вялікае. Перашкодзіла хіба што натуральнае зьнікненьне ЗБСЧ у выніку выезду ягоных сябраў зь Нямеччыны на сталае жыцьцё ў іншыя краіны сьвету.