Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
ВЫСТАВА “ЗА ПЧАЛОЮ СКАРЫНЫ: ДРУКАВАНАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ НА ЗАХАДЗЕ”
На Сёмым зьездзе беларусаў сьвету, што адбываўся 15—16 ліпеня 2017 г. у Менску, экспанавалася выстава, зробленая на падставе фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва “За пчалою Скарыны: друкаваная спадчына беларускай эміграцыі на Захадзе”. Аўтарка выставы — Натальля Гардзіенка.
Традыцыю выданьня беларускіх кніг на Захадзе, запачаткаваную 500 гадоў таму Францыскам Скарынам, актыўна працягвалі ў XX ст. эмігранты. Маркі й капэрты, улёткі й абвесткі, паштоўкі й брашуры, пэрыёдыкі й кнігі — усё гэта выдадзенае ў Эўропе, Амэрыцы ды Аўстраліі сьведчыла пра Беларусь і беларусаў ды папаўняла нацыянальную друкаваную спадчыну, невялікую частку якой рэпрэзэнтуе згаданая выстава. Асабліва пімат карысталіся друкаваным варштатам паваенныя беларускія эмігранты, таму менавіта іх даробак, захаваны ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва дзякуючы ахвярнасьці нью-ёркскага БІНіМу, склаў аснову экспазыцыі.
Друкаваная спадчына эміграцыі на выставе была разьмеркаваная на пяць разьдзелаў, што, зразумела, не вычэрпвалі яе цалкам, але давалі ўяўленьне пра асноўныя кірункі, галіны друку.
Беларускія маркі й капэрты за межамі Беларусі сталі друкавацца яшчэ ад 1920-х гг. У паваенны час асобныя віньеткі, маркі ды іх сэрыі выдавалі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Згуртаваньне беларусаў у Вялікабрытаніі, Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Беларускае моладзевае згуртаваньне ў Амэрыцы ды іншыя арганізацыі, а таксама паасобныя актыўныя філятэлісты-беларусы. 3 нагоды юбілеяў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Рады БНР і іншых выходзілі й адмысловыя капэрты з адпаведнымі выявамі. Усё гэта пашырала беларускую прысутнасьць у сусьветнай паштовай прасторы, філятэлістычных каталёгах, на выставах і ў СМІ.
Велікодныя й калядныя, памятныя й віншавальныя беларускія паштоўкі актыўна сталі зьяўляцца ўжо ў паваеннай Нямеччыне канца 1940-х, адкуль гэтую справу эмігранты распаўсюдзілі на дзясяткі краінаў свайго сталага жыхарства на Захадзе. Найперш паштоўкамі карысталіся самі беларусы, віншуючы адзін аднаго з рэлігійнымі, нацыянальнымі ды сямейнымі сьвятамі, нагадваючы
пра сябе сваякам і знаёмым, расьцярушаным па розных кантынэнтах. Першыя паваенныя паштоўкі-самаробкі хутка саступілі месца якасным каляровым друкаваным, дзе зьмяшчаліся радкі з твораў беларускіх клясыкаў, выявы, зробленыя прафэсійнымі мастакамі. Ужываныя найперш унутры беларускай грамады паштоўкі траплялі й навонкі, пашыраючы такім чынам сфэру мастацкай рэпрэзэнтацыі беларусаў у сьвеце.
Унутранае й зьнешняе прызначэньне мелі й шматлікія ўлёткі, абвесткі, запрашальнікі, друкаваныя эмігрантамі. Зь іх дапамогай суайчыньнікі распаўсюджвалі інфармацыю пра разнастайныя мэрапрыемствы, важныя ініцыятывы, значныя падзеі ў жыцьці тае ці іншае грамады. Дзякуючы гэтым друкам сёньня можна даведацца пра беларускія танцавальныя вечары ў Дэтройце, урачыстыя прыняцьці ў Лёндане, калядныя ялінкі ў Мэльбурне, канцэрты ў Таронта, навуковыя канфэрэнцыі й выставы ў Нью-Ёрку, радыёперадачы ў Буэнас-Айрэсе й г. д. Друкаваныя традыцыйна ў некалькіх мовах улёткі ды абвесткі прыцягвалі ўвагу ня толькі суайчыньнікаў, дазвалялі прадстаўнікам іншых нацый даведацца пра беларускія імпрэзы, адведаць іх, далучыцца да цікавых ініцыятываў.
Важнай часткай друкаванай спадчыны беларусаў на Захадзе сталі й пэрыядычныя выданьні. Яны пачалі зьяўляццаяшчэў 1920-я гг., але асабліва ад друтой паловы 1940-х газэты й часопісы зрабіліся дзейным сродкам інфармаваньня й гуртаваньня суайчыньнікаў. Рэлігійныя, літаратурныя, грамадзкія, скаўцкія, навуковыя ды іншыя пэрыёдыкі давалі спажыву для розуму й пачуцьцяў тысячаў беларусаў, распаўсюджвалі зьвесткі пра сусьветныя, нацыянальныя й прыватныя падзеі, пашыралі творы беларускай літаратуры й мастацтва, аб’ядноўваючы такім чынам суродзічаў у розных краінах. Зазіраючы ў зьмест эміграцыйных часопісаў розных часоў можна ўбачыць, што чыталі й пісалі, чым цікавіліся беларускія аўтары й чытачы, якімі тэмамі й ідэямі жылі ды працягваюць жыць сёньня суайчыньнікі на Захадзе.
Безумоўна, найважнейшым прыкладам працягу Скарынавай традыцыі на Захадзе стала ўласна кнігадрукаваньне. Сярод выданьняў паваеннай эміграцыі ёсьць узоры аматарскіх рукапісных, рататарных і прафэсійна друкаваных кніг. Кнігавыдавецкай справай займаліся як паасобныя энтузіясты, гэтак і інстытуцыі ды адмысловыя выдавецтвы кшталту “Заранкі”, “Крыніцы”, “Бацькаўшчыны” ды іншых. Якія кнігі выдавалі беларускія эмігранты? Найперш літаратурную клясыку. Ужо ў 1950-я гг. на Захадзе пабачылі сьвет непадцэнзурныя выданьні твораў Янкі Купалы й Якуба Коласа, Алеся Гаруна й Максіма Багдановіча, Уладзімера Жылкі й Андрэя Мрыя ды іншых. Паказальна, што кніжнае выданьне аповесьці Васіля Быкава
Выстава “За пчалою Скарыны: друкаваная спадчына беларускай эміграцыі на Захадзе”. Ліпень, 2017 г. ЗдымакН. Гардзіенкі
“Мёртвым не баліць” перш пабачыла сьвет на Захадзе намаганьнямі эмігрантаў-беларусаў і толькі потым на радзіме. Перавыдаючы непадцэнзурную нацыянальную літаратурную клясыку, замежныя суачыньнікі ня толькі захоўвалі яе для нашчадкаў, пашыралі ў сваіх грамадах і рэпрэзэнтавалі навонкі. Яны яшчэ й вымушалі навукоўцаў і выдаўцоў у Беларусі зважаць на гэтыя выданьні, не забывацца на тыя творы й творцаў. Акрамя таго, эміграцыйныя выдаўцы друкавалі й кнігі аўтараў-эмігрантаў, якім не было, а часам і да сёньня няма месца ў афіцыйным кнігадруку на Бацькаўшчыне. I зразумела, што беларускае кнігавыданьне на Захадзе не абмяжоўвалася толькі мастацкай літаратурай. Навуковыя дасьледаваньні, кнігі царкоўна-рэлігійнага й прынагодна-інфармацыйнага зьместу, сьпеўнікі й дапаможнікі, слоўнікі й даведнікі — усё гэта складае каштоўную частку друкаванай спадчыны беларускай эміграцыі.
Прадстаўленыя на выставе выявы эміграцыйных друкаў дазволілі наведнікам ня толькі ўбачыць геаграфічную, тэматычную, зьместавую й мастацкую разнастайнасьць выдавецкага даробку нашчадкаў Скарыны на эміграцыі, але й ацаніць той значны пласт агульнабеларускай культурнай спадчыны, што доўгі час заставаўся нябачным і недасяжным для суродзічаў на Бацькаўшчыне.
ЭМІГРАЦЫЯЗНАЎЧАЯ СЭКЦЫЯ I ПРЭМІІ КАНГРЭСУ ДАСЬЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ВАРШАВЕ
15—17 верасьня 2017 г. у Варшаве адбываўся Сёмы міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. На ім 16 верасьня працавала панэль “Беларускае замежжа: праблемы культурнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасьці”, яе арганізатарам які ўжо год выступае гісторык Натальля Гардзіенка.
Удзельнікамі панэлі былі 10 дасьледчыкаў зь Беларусі, Полыпчы, Літвы, Латвіі, Нямеччыны й Украіны. Мадэратарамі выступалі доктар філялягічных навук з Варшаўскага ўнівэрсытэту Андрэй Масквін і Натальля Гардзіенка.
Адкрыў пасяджэньне панэлі даклад доктара гісторыі з Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыя Грыбоўскага, прысьвечаны дзейнасьці Канстанціна Езавітава ў Латвіі часоў Другой сусьветнай вайны. Далей кандыдат гістарычных навук зь Вінніцкага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту Вольга Зубко распавяла пра штодзённасьць у літаратуры й мастацтве праскіх беларусаў (1921—1939). Пра спэцыфіку й каштоўнасьць багатай эпісталярнай спадчыны віленскай беларускі Зоські Верас разважаў магістар гістарычных навук Вышэйшай школы дасьледаваньняў Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы Антон Лявіцкі. Тэму беларускай меншасьці ў міжваеннай Латвіі асьвятліў у сваім выступе магістар гісторыі з Цэнтру іудаікі Латвійскага ўнівэрсытэту Марыс Галдманіс.
Арганізатарка панэлі Натальля Г ардзіенка рэпрэзэнтавал а даклад на тэму “Ўплыў іміграцыйнай палітыкі Канады на фармаванне хваляў беларускай эміграцыі”. Кандыдат гуманітарных навук Інстытуту літоўскай літаратуры й фальклору Ліна Лепарскіенэ агучыла свае этнаграфічныя нататкі пра беларусаў у горадзе Грыгішкес у Літве. Доктар палітычных навук з Варшавы Малгажата Будыта-Будзыньска прадставіла даклад, прысьвечаны беларусам у сучаснай Полыпчы.
Другая частка працы панэлі была прысьвечаная пытаньням літаратуразнаўчага й мовазнаўчага вывучэньня спадчыны беларускай эміграцыі. Адкрыла яе дактарантка Варшаўскага ўнівэрсытэту Мажэна Грыбоўская, якая дала характарыстыку беларускім рэлігійным пэрыядычным выданьням, што выходзілі ў паваеннай Нямеччыне (1945—1951)Сьледам доктар Андрэй Масквін дэталёва разгледзеў зьмест і асаблівасьці выданьня часопіса “Сакавік” (Нямеччына,
Кіраўніца сэкцыі Натальля Гардзіенка ў часе выступу. Верасень 2017 г. Здымак А. Масквіна
1947—1948). Завяршыў працу панэлі даклад Уладзіслава Іванова з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту на тэму “Леў Гарошка як мовазнаўца”.
У той самы дзень, 16 верасьня, былі абвешчаны пераможцы Прэміі Кангрэсу, сярод якіх апынуліся тры ўдзельнікі эміграцыязнаўчай панэлі. Натальля Гардзіенка атрымала прэмію за найлепшы артыкул па гісторыі за тэкст “Могілкі як частка мэмарыяльнай культуры беларускай эміграцыі” (Запісы БІНІМ. Вып. 38. Нью-Ёрк — Менск, 2016. С. 8—70); Андрэй Масквін быў ганараваны прэміяй імя Зоры Кіпель за найлепшую манаграфію ўгуманітарных навуках — “Беларускі тэатр 1920—30-х: адабраная памяць” (Мінск: ЛогвінаЎ, 2016); Антон Лявіцкі атрымаў прэмію за найлепшую магістарскую працу на тэму “Праблема беларускай дзяржаўнасці ў савецкай гістарыяграфіі (1953—1985)” (Мінск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2016).
ПРЭЗЭНТАЦЫІ ВЫДАНЬНЯЎ БІНІМУ (2017)
іо чэрвеня 2017 г. у Доме маракоў на Мангэтане прайшоў чарговы чэрвеньскі сход Беларуска-Амэрыканскага згуртаваньня “Пагоня”, на якім адбылася прэзэнтацыя нядаўна выдадзенага ў Менску другога выданьня кнігі Вітаўта Кіпеля “Беларусы ў ЗША”, а таксама віншаваньне яе аўтара з 90-гадовым юбілеем.
17 жніўня 2017 г. у Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні адбылася прэзэнтацыя кнігі Тамаша Грыба “Выбранае”, укладзенай Натальляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам. Гэта першае выданьне падсэрыі “Спадчына: агледзіны”, заснаванай сумесна Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Беларускім інстытутам навукі й мастацтва ды Беларускім дзяржаўным архівам-музэем літаратуры й мастацтва. Кнігу прэзэнтавала адна з укладальнікаў Натальля Гардзіенка.
18 верасьня 2017 г. у музэі “Краіна міні” ў Палацы прафсаюзаў у Менску адбылася прэзэнтацыя першых двух выданьняў падсэрыі “Спадчына: агледзіны”, заснаванай сумесна Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Беларускім інстытутам навукі й мастацтва ды Беларускім дзяржаўным архівам-музэем літаратуры й мастацтва. Пра кнігі “Выбранае” Тамаша Грыба й “Выбранае” Ўладзімера Самойлы, укладзеныя Натальляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам, распавялі літаратурныя крытыкі Ціхан Чарнякевіч ды Ганна Севярынец.