1 кастрычніка 2017 г. у Нью-Ёрку, у грамадзкай залі сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага, пры ўдзеле дырэктара Беларускага інстытуту навукі й мастацтва Вітаўта Кіпеля адбылася прэзэнтацыя кнігі Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча “Хронікі БІНіМу”. Адна з аўтараў Натальля Гардзіенка распавяла пра ідэю стварэньня кнігі, а Вітаўт Кіпель падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі й развагамі пра гісторыю Беларускага інстытуту навукі й мастацтва. ЗЬВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ Аляксандар Аўдзяюк (нар. 1978), сьвятар, перакладчык. У 2000 г. закончыў мэханіка-матэматычны факультэт БДУ. У 2003— 2009 гг. студыяваў багаслоўе ў навучальных закладах Польшчы й Нямеччыны, атрымаў дыплём па тэалёгіі ў Каталіцкім унівэрсытэце Айхштэт-Інгальштат у 2009 г. (Dipl. Theol.'). Працаваў у Менску і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі. Ад 2015 г. працуе ў г. Чыкага (Ілінойс). Цікавіцца пытаньнямі гісторыі, тэорыі й практыкі літургічных і біблейскіх перакладаў, рэлігійнай гісторыяй беларускай дыяспары. Юрка Віцьбіч (сапр. Серафім Шчарбакоў, 1905—1975), літаратар, публіцыст, краязнаўца, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў пэдагагічным тэхнікуме. У 1922—1933 гг. працаваў на хімічных заводах у Маскве. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне “Ўзвышша”, у 1939 г. прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР. У часе нямецкай акупацыі актыўна выступаў у друку, выдаў два зборнікі публіцыстыкі — “Вяліжскія паўстанцы” і “Нацыянальныя сьвятыні”, выступаў у друку з артыкуламі па гісторыі Беларусі. Быў сябрам Беларускага культурнага згуртаваньня, рэдактарам часопіса “Ўзвышша”, адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1944 г. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У 1946 г. у Нямеччыне стварыў і ўзначаліў літаратурнае аб’яднаньне “Шыпшына”, выдаваў аднайменны часопіс, а таксама часопісы “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, “БІС”, газэту “Беларускае слова”. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Друкаваўся ў беларускім і расейскім пэрыядычным друку, у тым ліку ў “Новым рускім слове”. Супрацоўнічаў з Радыё “Свабода”. Як пісьменьнік дэбютаваў у 1929 г. у часопісе “Ўзвышша”. Аўтар кніг прозы “Сьмерць Ірмы Лаймінг” (1932), “Формула супраціўленьня касьцей” (1937). У эміграцыі выдаў кнігу гістарычных нарысаў “Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман” (Мюнхен, 1956) і зборнік артыкулаў на рускай мове “Мы дойдем” (Нью-Ёрк, 1975). Уладзіслаў Гарбацкі (нар. 1978), лектар палітычнай навукі Эўрапейскага іуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня), палітоляг, перакладнік з францускай мовы. Натальля Гардзіенка (нар. 1977), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Аўтарка некалькіх манаграфій і дзясяткаў артыкулаў, прысьвечаных гісторыі беларускай эміграцыі. Галоўны рэдактар “Запісаў БІНіМ”. Старшыня навукова-творчай ініцыятывы “Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа”, намесьніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва. Зіна Гімпелевіч (нар. 1949), доктар славяназнаўства. Прафэсар на эмэрытуры Ўнівэрсытэту ў Ватэрлоа (Канада). Аўтарка кніг, прысьвечаных беларускай габрэйскай літаратуры, творчасьці Васіля Быкава і інш. Доўгагадовы старшыня БІНіМу ў Канадзе. Сяргей Гірык (нар. 1985), гісторык і філёляг, кандыдат гістарычных навук. Старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Энцыкляпэдычнае выдавецтва” (Кіеў), старшы выкладчык магістарскай праграмы па юдаіцы Нацыянальнага ўнівэрсытэту “Кіева-Магілянская акадэмія” (Кіеў), вучоны сакратар Украінскай асацыяцыі юдаікі. Дасьледуе гісторыю ўкраінскага, беларускага й габрэйскага нацыянал-камунізму. Юры Грыбоўскі (нар. 1979), гісторык. Доктар габілітаваны. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту. Займаецца вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыяй краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Аўтар трох манаграфій і болын як 130 навуковых артыкулаў у друку Полыпчы, Беларусі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Расеі, Украіны. Аксана Данільчык (нар. 1970), паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Кандыдат філялягічных навук. Закончыла філялягічны факультэт БДУ (1993) і асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпэндыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Перуджы. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Аўтарка шматлікіх артыкулаў, прысьвечаных беларускай і італьянскай літаратурам, і паэтычных зборнікаў. Ларыса Доўнар (нар. 1962), кнігазнаўца, кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт. Прафэсар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры й мастацтваў. Аўтар некалькіх манаграфій, вучэбнага дапаможніка й шэрагу артыкулаў, прысьвечаных гісторыі беларускай кнігі й кнігазнаўства. Укладальнік зборніку навуковых працаў “Беларуская кніга ў кантэксьце сусьветнай кніжнай культуры”. Вольга Зубко, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Спэцыяліст Цэнтру міжнародных сувязяў і дзейнасьці Віньніцкага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту. Займаецца вывучэньнем грамадзка-культурнага й палітычнага жыцьця ўкраінскай і беларускай эміграцыі ў Празе ў 1920-я гг., грамадзка-культурнага жыцьця ўкраінцаў у Беларусі ў 1991—2014 гг. Алена Ізергіна (нар. 1989), гісторык і этноляг. У 2014 г. закончыла магістратуру Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Асьпірантка ДНУ “Цэнтар дасьледаваньняў беларускай кулыуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі”. Сфэра інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, рэлігійнае становішча насельніцтва Заходняй Беларусі ў міжваенны пэрыяд (1921—1939 гг.); гісторыя штодзённасьці як кірунак гістарычных дасьледаваньняў; сацыяльна-эканамічныя, культурныя й дэмаграфічныя аспэкты фармаваньня й існаваньня беларускай этнічнай супольнасьці на тэрыторыі сучаснай Літвы (канец XIX — пачатак XXI ст.). Уладзімер Калупаеў, каталіцкі сьвятар, доктар гістарычных навук. Дасьледнік цэнтру “Russia Cristiana” (Сэрыятэ, Італія). Сябра рэдкалегій часопісаў “La Nuova Europa” і “Studia Humanitatis”. Навуковыя зацікаўленьні: гісторыя, культура й рэлігійнае жыцьцё расейскага замежжа. Дзьмітры Камінскі (1906—1989), кампазытар, піяніст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Сябра Саюзу кампазытараў СССР (ад 1941 г.), Саюзу кампазытараў БССР (ад 1946 г.). Быў старшынём праўленьня Саюзу кампазытараў БССР (1963—1966). У 1980 г. эміграваў у Канаду. Вітаўт Кіпель (нар. 1927), грамадзкі дзеяч, навуковец, дасьледнік беларускай эміграцыі, доктар мінэралёгіі. Жыве ў Нью-Джэрзі. 3 1982 г. старшыня БІНіМу. Аўтар працы “Беларусы ў ЗША” (1993 і 2017 гг.; ангельскамоўнае выданьне — 1999 г.), шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у тым ліку артыкулаў на беларусазнаўчую тэматыку ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях. Пётра Конюх (1910—1994), грамадзкі дзеяч, сьпявак. У 1940 г. рэпрэсаваны й вывезены ў Сібір. У1941 г. далучыўся да Другога Польскага корпусу. Ваяваў у Палестыне, Паўночнай Афрыцы, Італіі, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У 1945 г. атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Рымскай акадэміі мастацтваў, якую закончыў у 1951 г. Потым выступаў у Італіі, езьдзіў з гастролямі па Эўропе й Амэрыцы. Удзельнікхоруданскіх казакоўпад кіраўніцтвам С. Жарава. Пераможца Міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў у Рыме. Ад сярэдзіны 1950-х гг. жыў у ЗША. Выступаў з канцэртамі. Пры канцы жыцьця перабраўся ў Канаду. Макар Краўцоў (1891 — пасьля 1939), паэт, грамадзкі дзеяч, публіцыст. Дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу (1917)Аўтар гімну БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Арыштаваны ў 1939 г. неўзабаве пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР. Відавочна, памёр у зьняволеньні. Валянціна Лебедзева, гісторык, краязнаўца. Закончыла гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Навуковыя інтэрэсы: палітычная барацьба й беларускі рух пэрыяду змаганьня за нацыянальную дзяржаўнасьць, беларуска-ўкраінскія дачыненьні гэтай эпохі, дзейнасьць і навуковая спадчына Мітрафана Доўнар-Запольскага. Аўтарка дасьледваньня пра Палуту Бадунову, арганізатар Міжнародных Доўнараўскіх чытаньняў у Рэчыцы. Андрэй Масквін, доктар філялягічных навук, дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнік катэдры міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Выпускнік катэдры славянскай філялёгіі МДУ (1986). Выкладаў ва ўнівэрсытэтах Расеі (Краснаярск, Санкт-Пецярбург), Чэхіі (Пльзень) ды Італіі (Бэргама). Аўтар шматлікіх публікацый і кніг па пытаньнях мастацтва, тэатру й кіно. Займаецца праблемамі славянскай драматургіі й тэатру. Папулярызуе беларускую драматургію за мяжой (у прыватнасьці, у Польшчы). Жыве ў Варшаве. Янка Мойсік (нар. 1956), журналіст. Закончыў Вышэйшую школу плянаваньня й статыстыкі ў Варшаве. У1981 г. выехаў з Польшчы ў Вену. Ад 1983 г. стаўсупрацоўнікам Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. У1989—1994 г. выдаваў бюлэтэнь “Хрысьціянскія навіны”. Ганна Севярынец (нар. 1975), літаратуразнаўца. Закончыла філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру па катэдры рускай літаратуры. Выкладае мовы й літаратуры ў гімназіі г. Смалявічы. Аўтар раману “Дзень сьвятога Патрыка”, укладальнік дакумэнтальнай біяграфіі У. Дубоўкі “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго”, “Выбраных твораў” Алеся Дудара. Часлаў Сіповіч (1914—1981), рэлігійны дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп. Вучыўся ў Друйскай гімназіі. У 1934 г. пастрыжаны ў манахі. Вучыўся на факультэце філязофіі й тэалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. У 1938—1947 гг. жыў у Рыме, дзе закончыў Папскі грыгарыянскі ўнівэрсытэт і Папскі ўсходні інстытут. У 1944—1946 гг. апекаваўся беларускімі жаўнерамі Арміі Андэрса, раскватараванымі па ўсёй Апэнінскай паўвысьпе. Праводзіў сярод іх дабрачынную й асьветніцкую працу. У 1947 г. прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі бізантыйска-славянскага абраду ў Вялікабрытаніі. 09.04.1947 прыбыў у Лёндан. У 1948 г. стаў адным з ініцыятараў стварэньня Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня “Жыцьцё”, а пазьней — Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня “Рунь”. 04.08.1960 высьвячаны на біскупа, пазьней быў прызначаны апостальскім візытатарам для беларусаў за мяжой. У ліпені 1963 г. прызначаны генэралам ордэну марыянаў, на гэтай пасадзе заставаўся да 1969 г. У Марыян Хаўз у Лёндане заснаваў кляштар беларускіх марыянаў. Фактычна быў заснавальнікам Беларускага рэлігійнакультурнага цэнтру ў Паўночным Лёндане, часткай якога стаў інтэрнат Сьв. Кірылы для беларускіх хлапцоў, а таксама Беларуская бібліятэка й музэй імя Ф. Скарыны.