Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Былі на выставе таксама арыгінальныя дакумэнты з афіцыйных архіваў Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італьянскай Рэспублікі — вэрбальныя ноты, службовыя лісты й тэлеграмы, якія датычылі падпісаньня пратаколу аб усталяваньні дыпляматычных стасункаў. Можна было ўбачыць дакумэнты з прыватнага архіву першага міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пятра Краўчанкі — пратакольныя фотаздымкі, афіцыйныя лісты, кнігу Пятра Краўчанкі “Абраньнікі вечнасьці” ды інш. Дапоўнілі экспазыцыю архіўныя матэрыялы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускага тэлеграфнага агенцтва БелТА — фотаздымкі з афіцыйных мерапрыемстваў і сустрэчаў.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную экспазыцыю, прысьвечаную славутым гістарычным асобам, чый лёс быў зьвязаны з гісторыяй дзьвюх краінаў.
Адкрыцьцё беларуска-італьянскай выставы: Надзвычайны й Паўнамоцны пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б'янкі, перакладчыца Аксана Данільчык, намесьнік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шастакоў, былы міністар замежных спраў Пётра Краўчанка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. 12 красавіка 2017 г.
УДЗЯЧНАСЬЦЬ БІНІМУ — 2016
28 чэрвеня 2016 г. у часе прэзэнтацыі кнігі Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча “Кантакты: Сіла прыцягненьня Бацькаўшчыны” (Менск, 2019) і творчай сустрэчы зь беларускім дзеячам у ЗША Янкам Запруднікам, што адбывалася ў абласной бібліятэцы імя A. С. Пушкіна ў Менску, была ўручаная “Ўдзячнасьць БІНіМу”. Гэтым разам яе атрымала Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” за шматгадовую працу па аб’яднаньні беларускага замежжа й папулярызацыі зьвестак пра ягоную гісторыю й сучаснасьць. Прадстаўніца БІНіМу ў Беларусі Натальля Гардзіенка разам зь Янкам Запруднікам перадалі старшыні згуртаваньня Алене Макоўскай сымбалічную талерку з выявай эмблемы інстытуту ды невялікае матэрыяльнае ўвасабленьне Ўдзячнасьці.
Створаны ў 1951 г. эмігрантамі-інтэлектуаламі на Захадзе Беларускі інстытут навукі й мастацтва намагаецца падтрымліваць тых, хто спрыяе дасьледаваньню й папулярызацыі тэмы беларускай эміграцыі ў грамадзтве Беларусі. Дзеля гэтага ў 2013 г. была заснаваная практыка штогадовага выказваньня публічнай удзячнасьці асобам (а цяпер і арганізацыям), якія зрабілі заўважны ўнёсак у публікацыю й папулярызацыю эміграцыйнай спадчыны. Гэткую ўдзячнасьць ад БІНіМу раней ужо атрымалі гісторык Алесь Пашкевіч, мовазнаўца Зьміцер Саўка, архівіст Ганна Запартыка.
Старшыня “Бацькаўшчыны” Алена Макоўская з сымбалічным увасабленьнем “Удзячнасьці БІНіМу”. Чэрвень 2016 г. Здымак з сайта zbsb.org
ВІНЬЕТКІ 3 ВЫЯВАМІ ГРАВЮРАЎ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
Напярэдадні юбілею беларускага кнігадруку, які адзначаўся 6 жніўня 2017 г., Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”» й нью-ёркскі Беларускі інстытут навукі й мастацтва выпусьцілі сэрыю налепак з гравюрамі Францыска Скарыны.
Як вядома, гравюры кніжных выданьняў Францыска Скарыны — найбольш раньнія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку, якія вылучаюцца высокай вартасьцю, маюць арыгінальныя кампазыцыі, a таксама зьяўляюцца выдатным візуальным аздабленьнем да кніг.
Ініцыятарам выданьня налепак з выявамі Скарынавых гравюраў стаў вядомы філатэліст з Гарадзеншчыны Лявон Карповіч. Налеп-
кі-віньеткі стылізаваны ліст, паштоўку, нататнік, ноўтбук, планшэт ды іншыя прылады для пісьма.
Для БІНіМу выданьне налепак стала працягам шматгадовай скарыніяны інстытуту. Згуртаваньне ж “Бацькаўшчына” ажыцьцяўляла фундаваньне праекту ў межах акцыі “Пяцісотгоднасьць” (да 5оо-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня) пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”.
пад паштовыя маркі. Імі можна аздобіць
ВЫСТАВА “ЗОРА I ВІТАЎТ” ДА 90-Х УГОДКАЎ БЕЛАРУСКІХ ДЗЕЯЧАЎ У ЗША ЗОРЫ I ВІТАЎТА КІПЕЛЯЎ
14 ліпеня 2017 гУ мастацкай галерэі “Ўнівэрсытэт культуры” ў Палацы Рэспублікі ў Менску ў сувязі з правядзеньнем VII Зьезду беларусаў сьвету ўрачыста адкрылася выстава “Зора і Вітаўт” да 90-х угодкаў беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеляў, арганізаваная Беларускім дзяржаўным архівам-музэем літаратуры й мастацтва, Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем «Згуртаваньне беларусаўсьвету “Бацькаўшчына”» й мастацкай галерэяй “Унівэрсытэт культуры” Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры й мастацтваў.
На выставе была прадстаўленая разнастайная й багатая творчая спадчына, матэрыялы з актыўнай грамадзкай, навуковай, творчай дзейнасьці, розных этапаў жыцьця Вітаўта і Зоры Кіпеляў, а таксама іх бацькоў. Усе дакумэнты й матэрыялы былі ўзятыя зь сямейнага фонду Кіпеляў, што ад 1990-х гг. стаў фармавацца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.
Бацькамі Зоры й Вітаўта былі ўдзельнікі беларусізацыі 1920-х гг., рэпрэсаваныя ў 1930-я гг. Яўхім Кіпель, дзякуючы якому быў уратаваны “Тэстамэнт” Уладзімера Жылкі, і Лявон Савёнак, аўтар дасьціпнага “Дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава”. Маці — настаўніцы: Марыя Кіпель, што сьпявала ў хоры Уладзімера Тэраўскага, і Апалёнія Савёнак, добрая знаёмая жонкі Янкі Кутіалы — Уладзіславы Луцэвіч. На выставе можна было пабачыць як асабістыя дакумэнты бацькоў юбіляраў з розных часоў, гэтак і матэрыялы, зьвязаныя зь іх пэдагагічнай, творчай і грамадзкай дзейнасьцю.
Вітаўт і Зора пазнаёміліся ў акупаваным Менску, пазьней вучыліся разам у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў паваеннай Нямеччыне, ва ўнівэрсытэтах Марбургу (Нямеччына) і Лювэну (Бэльгія). У сярэдзіне 1950-х гг. сьледам за бацькамі выехалі ў ЗША, дзе й пасяліліся настала. Школьныя, гімназычныя, унівэрсытэцкія пасьведчаньні й здымкі, асабістыя дакумэнты розных часоў і краінаў былі прадстаўленыя на адпаведных стэндах выставы.
Паўсюль Вітаўт і Зора былі актыўнымі ўдзельнікамі беларускага жыцьця: ладзілі скаўцкія ды іншыя нацыянальныя імпрэзы, канцэрты, фэстывалі, канфэрэнцыі. Шматгадовая праца ў НьюЁркскай публічнай бібліятэцы дала магчымасьць паспрыяць разбудове
беларускіх фондаў розных амэрыканскіх бібліятэк, сабраць унікальную калекцыю беларусікі, ладзіць выставы беларускага друку, зьбіраць архівы, складаць бібліяграфіі, займацца навуковай працай. Сябры Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (ад 1982 г. Вітаўт Кіпель зьяўляецца ягоным дырэктарам), яны шмат выступалі на канфэрэнцыях і іншых мерапрыемствах, сустракаліся з прэзыдэнтамі й сэнатарамі й паўсюль расказвалі пра Беларусь і беларусаў. Усе гэтыя кірункі дзейнасьці Кіпеляў былі адлюстраваныя на стэндах “Грамадзкая дзейнасьць”, “Навуковая дзейнасьць”, “Творчая дзей-
насьць”, “Рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць”.
галерэя
ûà К) ЛЫуры-
«30 Р A I ВІТАЎТ»
ДА 90-Х УГОДКАЎ БЕЛАРУСКК ДЗЕЯЧАЎ У ЗША ЗОРЫ I ВІТАЎТА КІПЕЛЯЎ
Ад пачатку 1990-х гг. Вітаўт і Зора сталі частымі гасьцямі на
Бацькаўшчыне, перадавалі каштоўныя выданьні ў беларускія
бібліятэкі, удзельнічалі ў навуковых і грамадзкіх імпрэзах, дапамагаючы чым і дзе было магчыма. I гэтай іх дзейнасьці быў прысьвечаны на выставе асобны стэнд “Кіпелі й Беларусь”.
Зора Кіпель адышла 14 красавіка 2003 г., і Вітаўт працягнуў агульную справу адзін, але не ў самоце — з аднадумцамі па два бакі акіяну. На ўрачыстым адкрыцьці выставы прысутнічала дачка Зоры й Вітаўта — Алеся Кіпель. Выступалі асобы, якія ведалі гэтую ўнікальную сям’ю: дырэктар архіву-музэю Ганна Запартыка, намесьнік старшыні ЗБС “Бацькаўшчына” Валер Герасімаў, першы міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, акадэмік Радзім Гарэцкі ды іншыя. Вяла імпрэзу стваральніца выставы намесьніца дырэктара архіву-музэю Натальля Гардзіенка. Адкрыцьцё багата асьвятлялася ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку й на тэлебачаньні. Выстава дзейнічала да 26 ліпеня, пасьля чаго была перанесеная ў адну з заляў
архіву-музэю.
Выстава “Зора і Вітаўт” стала добрай магчымасьцю выказаць даніну павагі й падзякі двум дзеячам, якія ў замежжы так шмат зрабілі для Беларусі.
НАТАЛЬЛЯ ГАРДЗІЕНКА: “БЕЛАРУСКАЕ ЗАМЕЖЖА Ў ГІСТОРЫІ Й СУЧАСНАСЬЦІ”
(даклад)
15—16 ліпеня 2017 г. у Менску прайшоў Сёмы зьезд беларусаў сьвету Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”»,уякім узяліўдзел 228дэлегатаў зь Беларусі й 20 краінаў замежжа. Адзін з галоўных дакладаў на зьезьдзе быў прысьвечаны стану беларускага замежжа. Ягоны тэкст і прапануем увазе чытачоў.
Традыцыйна сьцьвярджаецца, што за межамі Беларусі жыве каля з мільёнаў беларусаў. Пачатак 1990-х гг. стаў важнаю вяхою ў гісторыі беларускага замежжа. Геапалітычныя зьмены на постсавецкай прасторы, зьяўленьне незалежнай Рэспублікі Беларусь прывялі да ўзьнікненьня новых беларускіх дыяспараў. Дагэтуль беларускае замежжа складалася або з грамадаў, створаных паваеннымі эмігрантамі, або з жыхароў этнічных беларускіх тэрыторый, што апынуліся ў складзе Полыпчы, Літвы, Латвіі. Ад пачатку 1990-х на мапе сьвету сталі зьяўляцца новыя беларускія дыяспары, найперш у былых саюзных рэспубліках. У той жа час новая хваля эміграцыі ў заходнім напрамку зрабіла значны ўплыў на існаваньне старых дыяспараў у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі ды інш. У выніку беларускае замежжа зрабілася больш разнастайным і паводле геаграфіі, і паводле характару, і паводле ўзросту грамады.
Цягам апошніх 27 гадоў гэтая разнастайнасьць няспынна павялічваецца. Ідзе натуральны працэс заняпаду адных суполак і зьяўленьня новых. За чатыры гады, што прайшлі ад мінулага зьезду, у беларускім замежжы зьявіліся новыя арганізацыі, прыкладам Беларускі культурны рух Малдовы або Беларускі культурны цэнтар імя Янкі Купалы ў той жа краіне. Можна казаць і пра новыя зьявы, мерапрыемствы ці ініцыятывы замежных беларусаў апошніх гадоў, сярод якіх Фэстываль беларусаў на Байкале, новая драўляная беларуская царква ў Лёндане, заснаваньне курсаў “Мова нанова” ў розных беларускіх асяродках замежжа, сьвяткаваньні “дзён вышыванак”, “дзён закаханых” і г. д. Формы беларускай прысутнасьці ў сьвеце робяцца больш разнастайнымі.
Пры гэтым цягам апошніх гадоў, напрыклад, беларускія арганізацыі Літвы, Латвіі, Эстоніі адзначылі сваё 25-годзьдзе, a найстарэйшыя арганізацыі Вялікабрытаніі, Канады, ЗША сёньня
падбіраюцца да 70-гадовых юбілеяў. Аднак і тыя старыя дыяспары цяпер ужо функцыянуюць пераважна дзякуючы прадстаўнікам новай хвалі эміграцыі 1990—2000-х гг. Захоўваючы свае традыцыі, яны дзейнічаюць у іншых умовах, у іншым стагодзьдзі, зь іншымі ўдзельнікамі й стаяць перад новымі выклікамі. Тым ня менш разуменьне сутнаснай рознасьці паміж старымі й новымі структурамі беларускага замежжа важнае сёньня як для мэтраполіі, так і для саміх сучасных замежных беларусаў.