Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Кніга Янкі Запрудніка “Берагу майго зарніцы” — яшчэ адна добрая крыніца па гісторыі і эміграцыйнай літаратуры, і беларускага студэнцтва на чужыне, а таксама каштоўны матэрыял да біяграфіі як самога аўтара, гэтак і ягоных сябраў.
ВЫСТАВА “ЗЬ ВЕРАЮ, ШТО ЗЫЙДУЦЦА ДАРОГІ...” ДА 90-ГОДЗЬДЗЯ ЯНКІ ЗАПРУДНІКА
9 жніўня 2016 г. у чытальнай залі Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва ў Менску адбылося адкрыцьцё выставы “Зь вераю, што зыйдуцца дарогі...” да 90-годзьдзя Янкі Запрудніка.
Янка Запруднік — дзеяч беларускай эміграцыі, аўтар 10 кніг, 11 брашураў і сотняў артыкулаў па гісторыі Беларусі. Сярод іншага выдаў кнігі, прысьвечаныя гісторыі “Дванаццаткі” й беларускім фэстывалям у Нью-Джэрзі. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, управу Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага.
Ад пачатку 2000-х гг. Янка Запруднік рэгулярна перадае свае дакумэнты на захаваньне ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва. Гэтыя дакумэнты й склалі аснову юбілейнай экспазыцыі.
Прадстаўленыя на выставе дакумэнты ахапілі ўсе пэрыяды жыцьця дзеяча: ад навучаньня ў сямігодцы ў Міры да апошняга
Натальля Гардзіенка на створанай ёю выставе да 90-годзьдзя Янкі Запрудніка
наведваньня Беларусі ўлетку 2016 г. Экспазыцыя пабудаваная паводле храналягічнага прынцыпу, што дазваляе прасачыць жыцьцёвы шлях Янкі Запрудніка праз розныя краіны.
Пачыналася выстава нешматлікімі копіямі даведак пра навучаньне ў Міры й Баранавічах, а таксама выдадзеным у 1943 г. пашпартам Сяргея Вільчыцкага (арыгінал). Далей былі прадстаўленыя дакумэнты з навучаньня, пачаткаў творчай і грамадзкай дзейнасьці будучага гісторыка й журналіста ў лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне, а таксама ў Вялікабрытаніі, дзе ён разам зь сябрамі па “Дванаццатцы” працаваў у вугальных капальнях.
Асобны важны разьдзел экспазыцыі адлюстроўваў навучаньне Янкі Запрудніка ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне (Бэльгія). Тут можна было ўбачыць арыгінал дыплёмнай працы, сьпіс прадметаў, якія вывучаў будучы гісторык, сьпіс беларускіх студэнтаў гэтай установы ды інш. Тут жа разьмяшчаліся арыгінальныя падарожныя дакумэнты Янкі Запрудніка 1950—1951 гг., дакумэнты ягонай жонкі Вольгі Харытончык-Запруднік. Пэрыяд працы па заканчэньні ўнівэрсытэту ў Беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне” ў Мюнхене быў прадстаўлены разнастайнымі даведкамі, рэзюмэ, афіцыйнымі паперамі, публікацыямі вершаў на старонках газэты “Бацькаўшчына”, у альманаху “Ля чужых берагоў” і інш.
Значная колькасьць дакумэнтаў на выставе датычылі амэрыканскага пэрыяду жыцьця Янкі Запрудніка: яго навучаньню ў асьпірантуры ў Гарадзкім унівэрсытэце Нью-Ёрку, абароне дысэртацыі ў 1969 г. Цікавасьць выклікалі й афіцыйны дыплём аб наданьні доктарскай ступені, і шматлікія віншаваньні ад суродзічаў, арганізацый, устаноў. Можна адзначыць адмысловую віншавальную паштоўку, падпісаную вядомымі дзеячамі беларускай эміграцыі: Натальляй Арсеньневай, Вітаўтам Тумашам, Янкам Садоўскім, Раісай Жук-Грышкевіч і іншымі. Тут жа ёсьць і выразкі з газэтаў з паведамленьнем пра беларусаведныя лекцыі Янкі Запрудніка ў вышэйшых навучальных установах Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі, абвесткі пра даклады на пасяджэньнях Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, візітоўкі, фотаздымкі індывідуальныя і ў групах зь дзеячамі беларускай дыяспары ў ЗША. На выставе таксама можна было ўбачыць дакумэнты, якія датычылі дзейнасьці Янкі Запрудніка на пасадзе рэдактара газэты “Беларус”, супрацоўніка нью-ёркскай Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”. Шматлікімі публікацыямі на беларускай, ангельскай, украінскай мовах, а таксама кнігамі была прадстаўленая навуковая дзейнасьць юбіляра.
Своеасаблівае “вяртаньне” Янкі Запрудніка ў Беларусь ад пачатку 1990-х гг. адлюстравана на выставе шматлікімі фотаздымкамі з прадстаўнікамі беларускай творчай эліты — з Генадзем Бураўкіным,
Радзім Гарэцкі на адкрыцьці выставы да 90-годзьдзя Янкі Запрудніка. Здымак з сайта bdamlim.by
Нілам Гілевічам, Вольгай Іпатавай, Карласам Шэрманам і іншымі, a таксама лістамі й запрашэньнямі зь Беларусі, інтэрв’ю ў менскіх rasaTax, публікацыямі вершаў у розных паэтычных зборніках. Асаблівую важнасьць для супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва мае адрасаваны ім аўтограф Янкі Запрудніка, пакінуты ў часе апошняга наведвання гэтай установы ў чэрвені 2016 г.
На адкрыцьці выставы, якое адбылося ў дзень народзінаў Янкі Запрудніка — 9 жніўня, сваімі згадкамі пра сустрэчы зь юбілярам падзяліліся акадэмік Радзім Гарэцкі, прафэсар Адам Мальдзіс, унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, дасьледчыца Лідзія Савік, дырэктар архіву-музэю Ганна Запартыка.
ПРЭМІЯ СТАГАНОВІЧАЎ: ДРУГІ СЭЗОН
У 2014 г. сумеснымі намаганьнямі Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”» й выдавецтва “Лімарыус” з ініцыятывы й пры фінансавай падтрымцы беларускай мастачкі ў ЗША Тамары Стагановіч была заснаваная Прэмія імя Аляксандра й Марыі Стагановічаў за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры. Яе першымі ляўрэатамі ў 2015 г. сталі кнігі Сяргея Дубаўца “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” (Радыё Свабода, 2012), Генадзя Кісялёва “Смак беларушчыны” (Мінск: Лімарыус, 2013) і Андрэя Федарэнкі “Сечка” (Мінск: Галіяфы, 2012).
Увосень 2016 г. быў абвешчаны друті сэзон Прэміі, на якую маглі прэтэндаваць кнігі ў галіне непрыдуманай літаратуры, выдадзеныя па-беларуску ў 2015—2016 гг., наступных жанраў: мэмуары, успаміны, дзёньнікі, эпісталярная спадчына, травэлёгі, біяграфіі, дакумэнтальная проза. У журы ўвайшлі: літаратуразнаўца, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, дацэнт катэдры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту,
Мэдалі й дыплёмы пераможцаў Прэміі Аляксандра й Марыі Стагановічаў. Здымак з сайта Svaboda.org
кандыдат філялягічных навук Ірына Багдановіч; старшыня сэкцыі непрыдуманай літаратуры ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў, сябра Ўправы ЗБС “Бацькаўшчына”, галоўны рэдактар альманаху “Запісы БІНіМ”, кандыдат гістарычных навук Натальля Гардзіенка (старшыня); сябра Ўправы ЗБС “Бацькаўшчына”, былы загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданьняў Прэзыдэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валер Герасімаў; сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, кандыдат філялягічных навук Віктар Жыбуль; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва Ганна Запартыка; пісьменьнік, перакладчык, выдавец, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Ўладзімер Сіўчыкаў; дырэктар выдавецтва “Лімарыус” Марына Шыбко.
На пачатку лютага 2017 г. быў складзены даўгі сьпіс Прэміі з 26 пазыцый, а пры канцы сакавіка — кароткі сьпіс з 7 пазыцый.
11 траўня 2017 г. у кавярні “Нетто”ў Менску адбылося ўручэньне другой Прэміі імя Аляксандра й Марыі Стагановічаў. Першае месца атрымала кніга барда й журналіста Зьмітра Бартосіка “Жыў у пана верабейка гаварушчы” (Радыё Свабода, 2016), другое — успаміны Вітаўта Кіпеля “Жыць і дзеіць” (Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015), а трэцяе — праца Сяргея Чыгрына “На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне” (Мінск: Кнігазбор, 2016). Усе пераможцы атрымалі дыплёмы, памятныя мэдалі й адпаведную частку прызавога фонду.
ВЫСТАВА “БЕЛАРУСКАІТАЛЬЯНСКІЯ КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ Ў ГІСТОРЫІ Й СУЧАСНАСЬЦІ”
12 красавіка 2017 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё выставы “Беларуска-італьянскія культурныя сувязі ў гісторыі й сучаснасьці”.
Выстава была прысьвечаная 25-годзьдзю фармальнага ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж Італьянскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і праходзіла ў межах Году італьянскай культуры ў Беларусі. Арганізатары — Амбасада Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва.
У адкрыцьці выставы ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б’янкі, першы міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётра Краўчанка, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шастакоў, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва Ганна Запартыка. Музычную частку мерапрыемства прадставіў ансамбаль “Bon Voyage” пад кіраўніцтвам Вольгі Перагуд.
Беларуска-італьянскія культурныя ўзаемадачыненьні шматгранныя й разнастайныя, што й адлюстроўвалі дакумэнты з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва. Традыцыйнымі можна назваць сувязі ў музычнай і літаратурнай сфэрах, інфармацыя пра якія адмыслова прадстаўленая на выставе. Так, беларускія сьпевакі розных часоў: Міхась Забэйда-Суміцкі, Пётра Конюх, Віктар Скарабагатаў і іншыя навучаліся ці стажыраваліся ў музычных школах і тэатрах Рыму й Мілану, мелі італьянскія творы ў сваім рэпэртуары. Пісьменьнікі Максім Танк, Міхась Стральцоў, Язэп Семяжон і іншыя шмат перакладалі творы італьянскіх аўтараў. Акрамя таго, беларускія творцы часта адведвалі Італію, пра што захаваліся розныя сьведчаньні: фотаздымкі, паштоўкі, падарожныя нататкі.
Важнымі былі й навуковыя сувязі. Акрамя наяўнасьці кантактаў паміж паасобнымі дасьледчыкамі, ад 1990-х гг. Італія стала краінай, дзе пэрыядычна адбываліся прысьвечаныя гісторыі й культуры Беларусі навуковыя канфэрэнцыі. Іх ўдзельнікамі былі навукоўцы зь Беларусі, Італіі, Украіны, Літвы, Польшчы, ЗША ды іншых краін.
Асобнай старонкай гісторыі беларуска-італьянскіх стасункаў стала дзейнасьць у Італіі ад сярэдзіны XX ст. беларускіх каталіцкіх і грэкакаталіцкіх сьвятароў, якія навучаліся й працавалі ў Рыме. Прыкладам, прэлат Пётра Татарыновіч у друтой палове 1940-х гг. займаўся дабрачыннай дапамогай беларусам, што апынуліся ў Італіі пасьля Друтой сусьветнай вайны. Ён жа заснаваў Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё (якая дзейнічае й да сёньня), цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў выдаваў у Рыме беларускі часопіс “Зьніч”, займаўся перакладамі й друкам беларускіх кніг. Дакумэнты зь дзейнасьці беларускіх сьвятароў і рымскія беларускія выданьні таксама можна было ўбачыць на выставе.