Пабачыла сьвет і перавыданьне працы віленскага беларуса Лявона Луцкевіча “Вандроўкі па Вільні” (першае выданьне — Вільня, 1998; другое — Мінск, 2016). Вядомы аўтарскі даведнік па беларускіх месцах сучаснай літоўскай сталіцы суправаджаецца выдатнымі, вельмі якаснымі ілюстрацыямі, што надаюць напісанаму больш як 20 гадоў таму тэксту новае гучаньне. Экскурсіі, якія вадзіў некалі па Вільні Лявон Луцкевіч, застаюцца актуальнымі й сёньня. У 2016 г. выйшаў і чарговы, пяты выпуск зборніку “Латышы і беларусы: разам скрозь стагодзьдзі” (Латышн н белорусы: вместе сквозь века. Мннск, 2016). Пэрыядычнае выданьне матэрыялаў канфэрэнцый, што ладзяцца ў Рызе й Віцебску на працягу пяці гадоў, зьмяшчае тэксты, прысьвечаныя беларускай прысутнасьці ў Латвіі, латыскай — у Беларусі, а таксама беларуска-латыскім культурным, навуковым і іншым стасункам. Яшчэ адзін канфэрэнцыйны зборнік, прысьвечаны “блізкаму замежжу”, — “Беларуска-польскія моўныя, лігпаратурныя, гістарычныя і кулыпурныя сувязі” (Мінск, 2016) — гэтым разам зроблены ў гонар вядомай дасьледчыцы й дыплямата Альжбэты Смулковай. Частка тэкстаў тут прысьвечаная менавіта ёй. 3 аўтарскіх дасьледчых выданьняў варта адзначыць брашуру філятэліста Лявона Карповіча “Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасьці” (Луна-Воля, 2017). Грунтоўны й добра ілюстраваны разьдзел аб філятэліі на эміграцыі тут фактычна паўтарае тэкст аўтара, зьмешчаны некалі ў нашым альманаху (2013. № 36). Яшчэ адно выданьне, дзе прысутнічае важная эміграцыйная складовая, — кніга “Міхась Кукабака” (Мінск, 2016). Прысьвечаная жыцьцю й дзейнасьці дысыдэнта, яна зьмяшчае як біяграфічныя матэрыялы, так і творчую спадчыну дзеяча. Асобны разьдзел у выданьні мае назоў “Міхась Кукабака і праваабарончая дзейнасьць беларускай эміграцыі” й заснаваны на архіве Янкі Запрудніка, які ня толькі доўгі час ліставаўся зь беларускім дысыдэнтам, але й як журналіст Радыё “Свабода” й рэдактар газэты “Беларус” зьбіраў зьвесткі пра Кукабаку, быў адным з арганізатараў акцый у ягоную падтрымку. Біяграфіі асобных беларусаў-эмігрантаў можна спаткаць у невялікай папулярнай кнізе Ігара Мельнікава “Забытыя героі: Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе” (Мінск, 2017). Кніга рэпрэзэнтуе матэрыялы да гісторыі беларускага ўдзелу ў польскіх узброеных фармаваньнях на Захадзе ў часе Другой сусьветнай вайны. Асобна трэба адзначыць выдадзены ў 2016 г. пасьмяротны зборнік твораў аднаго з “адкрывальнікаў” беларускай эміграцыі пачатку 1990-х гг. Барыса Сачанкі “Пад сузор’ем сярпа і молата” (Мінск, 2016). Сярод іншых тэкстаў тут можна знайсьці “3 жыцьця беларускай эміграцыі”, а таксама “Вяртаньне дадому”, дзе асобныя эсэ прысьвечаныя Натальлі Арсеньневай, Масею Сяднёву, Юрку Віцьбічу, Янку Юхнаўцу ды інш. Працягвала ў апошнія гады публікавацца творчая спадчына беларускіх эмігрантаў. Адным з найбольш значных выданьняў стаў першы том збору архіяпіскапа БАПЦ Мікалая (Мацукевіча) “У малітве за Беларусь” (Нью-Ёрк — Люблін — Варшава, 2017). Укладзены Юрыем Гарбінскім больш як 8оо-старонкавы фаліянт склалі малітвы й пропаведзі ярарха, архіпастырскія пасланьні й лісты, гісторыка-культуралягічная праца, прысьвечаная мястэчку Моталь, публіцыстыка, успаміны. Тэксты ўладыкі Мікалая дапоўненыя згадкамі іншых асобаў пра яго, а таксама багатай фотахронікай яго- нага жыцьця й дзейнасьці. Больш падрабязную рэцэнзію на гэтае выданьне мы плянуем зьмясьціць у наступным выпуску “Запісаў”. Сярод важных выданьняў творчай спадчыны варта таксама адзначыць новы зборнік кампазытара Міколы Равенскага. Сёлета выйшлі адразу два сшыткі харавых твораў (Мінск, 2017). Таксама заўважнай падзеяй стала зьяўленьне з друку перакладу раману “Надбярэзінцы”Флярыяна Чарнушэвіча (Мінск, 2017), беларуска-польскага аўтара, што ад 1925 г. жыўу Аргентыне. Асобна трэба згадаць невялікую эміграцыйную складовую ў выданьні “Бліскавіцы: Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду” (Мінск, 2017), дзе сярод прадстаўленых аўтарак ёсьць, прыкладам, колішняя латыская беларуска Валянціна Казлоўская, пазьнейшая эмігрантка ў ЗША Натальля Арсеньнева або будучая жонка Прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка Ніна Раса ды інш. Цягам 2016—2017 гг. пабачылі сьвет два новыя (дзявяты й дзясяты) выпускі літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус”, выдаванага ў ЗША Маратам Клакоцкім. Выданьне традыцыйна рэпрэзэнтуе творчасьць замежных беларускіх аўтараў, зьмяшчаючы на сваіх старонках, акрамя паэзіі й прозы, пераклады й тэксты мэмуарнага кшталту. Актыўна выдае свае працы суайчыньнік у Канадзе Пётра Мурзёнак. У 2016— 2017 гг. выйшлі дзьве ягоныя кнігі: “Шляхі да беларускай нацыі” (Мінск, 2016) і “Чым трэба ганарыцца кожнаму Беларусу” (Мінск, 2017). Пададзены тут пералік выданьняў, зьвязаных зь беларускім замежжам, не вычарпальны. На некаторых іншых мы спынімся больш падрабязна. Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны (Да до-годдзя Янкі Запрудніка) / укл. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Мінск: Кнігазбор, 2016,—280 c. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 30). (Накладзооас.) Выданьне кнігі “Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” было прымеркаванае да 90-годзьдзя амэрыканскага беларуса Янкі Запрудніка й заснаванае на ягоным багатым эпісталярным архіве. Часткі гэтага архіву захоўваюцца як у самога дзеяча, так і ў ягоным фондзе ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва ў Менску. У нечым выданьне можна лічыць працягам кнігі Янкі Запрудніка “Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952— 1959 гг.”, што пабачыла сьвет у 2016 г. і ўкладаньнем якой займалася Валянціна Трыгубовіч. Цяпер жа — той самы архіў, але іншы ракурс і іншыя ўкладальнікі: Натальля Гардзіенка й Лявон Юрэвіч. Кніга прадстаўляе разнастайныя па зьмесьце й часе лісты зь Беларусі. Сабраныя разам, яны дазваляюць убачыць, як і дзеля чаго наладжваліся сувязі беларусаў зь Беларусі з суродзічамі-эмігрантамі. У кнізе ёсьць лісты й з яшчэ савецкіх часоў з газэты “Голас Радзімы”, і з 1980-х, калі сталі больш актыўна пісаць шараговыя беларусы, і з 1990-х, калі інтэнсіўнасьць паступленьня лістоў з Бацькаўшчыны ды разнастайнасьць адрасантаў істотна павялічылася. Значную частку кнігі складаюць матэрыялы так званай праваабарончай дзейнасьці беларускай эміграцыі. Асабліва ў 1980-я Янка Запруднік у шэрагу іншых эмігрантаў і як рэдактар газэты “Беларус” стаў актыўна падтрымоўваць беларускіх іншадумцаў, найбольш вядомым зь якіх быў Міхась Кукабака. Гэтая галіна дзейнасьці беларускіх суродзічаў на Захадзе на сёньня вельмі мала дасьледаваная, таму ўкладальнікі “Кантактаў” пастараліся зьмясціць і своеасаблівую хроніку паведамленьняў пра беларускіх іншадумцаў у эміграцыйным друку, і бібліяграфію, і вялікую падборку лістоў да Янкі Запрудніка ад Міхася Кукабакі ўжо па вызваленьні, а таксама матэрыялы пра іншых, менш вядомых іншадумцаў. Матэрыялы, зьвязаныя з асобай Міхася Кукабакі, дапоўненыя й пашыраныя, потым увайшлі ў адмысловае выданьне, прысьвечанае гэтаму дысыдэнту (Міхась Кукабака. Мінск, 2016). Па-за іншадумцамі адрасантамі Янкі Запрудніка былі пратэстанты, што адчувалі ўціск на радзіме, людзі, якія спадзяваліся знайсьці сваякоў, некалі эміграваўшых у Новы Сьвет, выдаўцы й аўтары ў пошуках падтрымкі сваіх праектаў, удзячныя суродзічы, што атрымалі тую ці іншую дапамогу. Сабраныя ў “Кантактах” лісты зь Беларусі — толькі невялікая частка тае шырокай карэспандэнцыі, якая адрасавалася Янку Запрудніку й наогул суродзічам на Захадзе. Укладальнікі стараліся зрабіць нібы агульны зрэз, засьведчыць розныя ўзроўні, тэмы, характар зваротаў да замежных суайчыньнікаў. Разам гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць і ўяўленьні мэтраполіі адносна дыяспары, і тое, чым жылі асобныя беларусы й беларускае грамадзтва цалкам у 1980— 1990-я гг. Нягледзячы на тое што Янка Запруднік быў толькі адрасантам тых лістоў, ён — сапраўдны герой кнігі, бо як бы стаўся правадніком го- ласу мэтрапольных беларусаў для замежных суродзічаў. Да яго часта зьвярталіся, бо верылі, што голас будзе пачуты ня толькі рэдактарам газэты “Беларус” ці журналістам Радыё “Свабода”, але й шырэйшымі коламі беларусаў на Захадзе. Добра камэнтаваная й ілюстраваная ўнікальнымі здымкамі з архіву Янкі Запрудніка кніга “Кантакты” стала і прыемным падарункам юбіляру, і выдатнай крыніцай для вывучэньня спэцыфічных дачыненьняў дыяспары й мэтраполіі. Я. С. Да гісторыі беларускай дыяспары: матэрыялы конкурсу працаў пра беларускае замежжа, прысьвечанага 25-годдзю “Бацькаўшчыны”. Сш. 2. Мінск: Кнігазбор, 2016. —176 с. (Наклад 150 ас.) У 2015 г. на сваё 25-годзьдзе Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” другі раз (першы быў у 2004 г.) абвясьціла конкурс навуковых працаў, прысьвечаных беларускаму замежжу. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі й дыяспары, і мэтраполіі: Натальля Гардзіенка, гісторык, намесьнік дырэктара БДАМЛМ (Менск), — старшыня; Валер Герасімаў, тагачасны загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданьняў Прэзыдэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, намесьнік старшыні Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» (Мінск); др. Янка Запруднік, сябра ўправы Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк); др. Вітаўт Кіпель, старшыня Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (НьюЁрк); Лявон Юрэвіч, архівіст Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі (НьюЁрк). За перамогу спаборнічалі 13 працаў зь Беларусі, Літвы, Расеі й Украіны. Вынікам спаборніцтва стала ня толькі ўзнагароджаньне пераможцаў, але й публікацыя зборніку “Да гісторыі беларускай дыяспары. Сшытак 2” (Мінск, 2016), у які ўвайшлі амаль усе конкурсныя тэксты. Сярод удзельнікаў спаборніцтва й адпаведна аўтараў зборніку апынуліся асобы вельмі розныя. Гэткімі ж ёсьць і іхныя тэксты. Узровень працаў відавочна вырас у параўнаньні зь першым конкурсам і зборнікам, больш разнастайнай стала і іх храналёгія, і геаграфічны абсяг. Тэматыка тэкстаў ахоплівае імёны выхадцаў зь Беларусі й беларускія арганізацыі ад пачатку XIX ст. да сучаснасьці, уключае як біяграфічныя дасьледаваньні, гэтак і аналіз міграцыйных працэсаў, арганізацыйныя, моўныя й літаратурныя аспэкты дзейнасьці замежных беларусаў. Так, тэкст пераможцы конкурсу Вольгі Мярчук “Эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі ў розныя краіны сьвету ў 1921—1939 гг.” — сур’ёзнае дасьледаваньне малавывучанай на сёньня тэмы міжваеннай эміграцыі. Праца, што заняла другое месца, — “Я не паляк, а беларус”: паўстанец 1863 г. Мікалай Віткоўскі, яго жыцьцёвы шлях і навуковыя дасягненьні ў Сібіры” Аляксея Кухты — таксама арыгінальнае дасьледаваньне, заснаванае на архіўных крыніцах. Вялікую цікавасьць выклікаюць тэксты Эмануіла Іофе “Арыгінальны талент вучонага, паэта і палітыка”, прысьвечаны Ігнату Дварчаніну, Аляксандра Крука “Мне сьняцца сны аб Беларусі... (Станаўленьне й дзейнасьць арганізацыі беларусаў Прыбайкальля)”, Канстаціна Касяка “Культурніцкая дзейнасьць Вацлава Ластоўскага ў Ковенскай Літве”, Марыны Яўсейчык “Вобраз нацыянальнага героя ў пэрыёдыцы дыяспары” ды інш.