Нягледзячы на зразумелую непаўнату, праца Алеся Вініцкага мае вялікую каштоўнасьць. Аднак, як выглядае, яна не была цалкам дапрацаваная. Хоць ягоная “гісторыя” мае адносную храналягічную завершанасьць (дзейнасьць скаўцкіх структураў у беларускіх асяродках 1950-х гг. і пазьней тут не разглядаецца), у тэксьце багата недапрацовак. Тут можна сустрэць абарваныя фрагмэнты дакумэнтаў, адсутнасьць спасылак на крыніцы, часам і храналягічную блытаніну ды паўторнасьць зьвестак. Магчыма, прычынаю стала тое, што аўтарукладальнік проста не пасыіеў давесьці сваю працу да канчатковага выгляду. На карысьць гэтага кажа і адсутнасьць пераліку разьдзелаў пры канцы кнігі, які быў у кожнай з трох папярэдніх частак. Алесь Вініцкі памёр 23 лістапада 1972 г. у Каліфорніі і пахаваны на Inglewood Park Cemetery. 3 увагі на незавершаны характар “Матар’ялаў да гісторыі беларускага скаўтынгу”, рыхтуючы яго да друку, мы, захоўваючы пераважна мову аўтэнтычных сьведчаньняў, намагаліся выправіць некаторыя відавочныя хібы — прыбраць паўторныя ці незавершаныя дакумэнты, дапільнаваць храналёгію падачы матэрыялу. Разам з тым было немагчыма спраўдзіць падаваныя Алесем Вініцкім спасылкі — гэта пакідаем адмыслоўцам, дасьледчыкам гісторыі беларускага скаўтынгу. Варта таксама заўважыць, што для спраўджваньня падаваных у “Матар’ялах да гісторыі беларускага скаўтынгу” зьвестак ёсьць магчымасьці. У 1950 г. у Лёндан, пад апеку а. Часлава Сіповіча, быў перададзены вялікі архіў Згуртаваньня беларускіх скаўтаў у Нямеччыне, які да сёньня чакае сваіх дасьледчыкаў у Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны. Некаторыя скаўцкія дакумэнты можна знайсьці і ў зборах Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, перададзеных у Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва ў Менску. Усё гэта разам з уласна працай Алеся Вініцкага можа быць выдатным падмуркам для дасьледаваньня цікавай і важнай гісторыі беларускага скаўтынгу ў Нямеччыне, а таксама падтрымкай для тых, хто аднаўляе сёньня скаўцкі рух у Беларусі. Натальля Гардзіенка Алесь Вініцкі МАТАР’ЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА СКАЎТЫНГУ ЛОС АНЖЭЛЕС 1972 Алесь Вініцкі ПРАДМОВА Прайшло ўжа больш 20 гадоў ад часу заіснаваньня Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне'. У часе свайго існаваньня Згуртаваньне выдавала свае часапісы, у якіх вялася хроніка падзеяў паасобных адзінак. Да гэтага часу у прэсе з’явіліся, на жаль, толькі два кароткія артыкулы з гісторыі і дзейнасьці Скаўтынгу. 3 мэтаю захаваньня матар’ялаў аб Беларускім скаўтынгу для будучых дасьледнікаў і гісторыкаў гісторыі Беларускай Эміграцыі ў Нямеччыне (1939—1951) аўтар стараўся сабраць усе яму ведамыя, даступныя матар’ялы і весткі. Пры нагодзе складаю шчырую падзяку ўсім тым асобам, якія мне памаглі ў зьбіраньні матар’ялаў і вестак аб Беларускім Скаўтынгу на Чужыне. Аўтар. Запаветы бацькоў На долю нашага пакаленьня выпала перахаваць і перадаць нашым нашчадкам духовыя скарбы і нацыянальныя вартасьці нашага народу, які мы атрымалі ў спадчыну ад папярэднікаў, як гістарычны плён працы ўсяго беларускага народу на працягу яго існаваньня. Ад бацькі сыну, ад дзеда ўнуку перадаваліся гэтыя скарбы, узбагачваліся ўкладам новых пакаленьняў. Нацыянальная традыцыя і нацыянальныя духовыя вартасьці будуць жыць, пакуль будзе жыць народ. На працягу стагодзьдзяў праз Беларусь праходзілі цэлыя полчышчы ваякаў, розныя войскі, “схадзіліся ўсе плямёны, спрэчкі сілаю канчаць”2. Край нішчыўся, гарады й вёскі зьнікалі з зямлі, стагнаў народ і пад сацыяльным прыгонам і пад панскім бізуном. Перадчасныя магілы, крыжы значылі ягоны гістарычны шлях. Наш народ доўгі час стаяў здалёк ад гістарычных шляхоў, недапушчальны да ніякага голасу. Прамінулі вякі. Тысячу гадоў таму назад над нашай Бацькаўшчынай шумелі вольныя вятры, калі нашыя продкі прабівалі сабе 1 У ліпені 1946 г. падчас Першага зьлёту беларускіх скаўтаў на чужыне ўдзельнікі вырашылі аб’яднацца ў Згуртаваньне крывіцкіх скаўтаў на чужыне, якое пасьля пераназвалі ў Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на Чужыне (ЗБСЧ). 2 Недакладная цытата з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. У арыгінале: “Тут схадзіліся плямёны / Спрэчкі сілаю канчаць”. дарогу ў глыб краю, выкарчоўвалі лясы, змагаючыся з стыхіяй пушчаў і балот. Вольныя вятры й сёньня шумяць над прасторамі Беларусі, калі па дарогах паўзуць чорныя цені і калышуцца трывожна ў імгле агні нашых вёсак... На працягу гэтага доўгага часу, як ня гаснучы агонь, жыў дух нашага народу, то разгараўся вялікім полымем, то тлеў ледзь прыметнай скрынкай. Быў час, калі народ наш пакінуты сам сабе, “забыты Богам і людзьмі” моцна трымаўся веры й запаветаў сваіх бацькоў і ў сваёй народнай стыхіі перахаваў гэты агонь. Ня згінуў наш народ. Паводля народнай формулы “Сьледам за дзедам” цягнецца неразрыўная ніць народнага жыцьця. Паміж адным пакаленьнем, якое сыходзіць у морак гісторыі, і тым, якое выступае на сцэну гісторыі, існуе арганічная, неразрыўная сувязь, як сувязь маці з дзіцяцем, якое жыве ў яе ўлоньні. 3 улоньня аднаго пакаленьня выходзіць наступнае пакаленьне. Ніякія сілы ня могуць парваць гэтае натуральнае нацыянальнае традыцыі, якая зьяўляецца зарукай неўміручасьці народу. Гэты сацыялагічны закон можа нас натхняць верай, што наша праца і нашыя высілкі ня згінуць дарма, што, перахоўваючы “запаветы бацькоў”, мы захоўваем тое, што мае ўсе адзнакі чалавечнасьці і поступу. Ворагі нашага народу дарма падсоўваюць яму “чужыя сьвісьцёлкі”, апранаюць у “нацыянальную форму”чужы душы нашага народу зьмест. Пакуль будзе жыць народ, датуль будуць перадавацца “запаееты бацькоў”, датуль будзе жыць ягоная душа. Калі на працягу вякоў беларуская маці-сялянка, пяючы беларускую песьню над калыскай свайго дзіцяці, перадала гэтым “запаветы”, то сягоньня, калі ў нас ёсьць друк, ёсьць народная здаровая духова інтэлігенцыя, нашая нацыянальная традыцыя гэтыя “запаветы” бацькоў будуць перахаваны, якое-б ліхалецьце ня зносіў сяньня наш народ. Ён ня згінуў і ня згіне. Запаветаў бацькоў моцна трымаюцца дзеці, хіба згіне ўвесь народ... “He пагаснуць зоркі ў небе, покі неба будзе, He загіне край забраны, покі будуць людзі...”3. Жыцьцё не стаіць на месцы. Адбываецца безупынны поступ чалавецтва і ягоных складовых частак — народаў і нацыяў — як у галіне матар’яльнай, так і ў духовай культуры. Гэты рух наперад мы-б маглі параўнаць з цячэньнем ракі. Яна цячэ то роўна, то ўздымае свае хвалі. Напатыкаючы перашкоды, цячэньне часам стрымліваецца, воды адплываюць назад, каб на пэўным часе магутным напорам прарвацца наперад. Нам часта здаецца, што гістарычная хваля адплывае назад і “гісторыя паўтараецца”. Але гэта толькі ільлюзія. Усё цячэ, усё зьмяняецца, рухаецца ў пэўным напрамку і ў жыцьці людзей. На 3 Радкі зь верша Янкі Купалы “Нашай Ніве”. У арыгінале: “He загаснуць зоркіў небе...” нашых-жа вачох рассыпалася адна таталітарная дзяржава. Сьвет ідзе ў кірунку зьдзяйсненьня ідэалаў, якімі жыве сучаснае чалавецтва. Гэтак ажыцьцявіцца ідэал сяньняшняе эпохі, у якой мы жывем, — ідэалы свабоды прыгнечаных народаў і вызаленьне людзкога духа з аковаў дзяржаўнае паншчыны. Але новае, вырастаючы са старога, у пэўным мамэнце атрымлівае выразныя адзнакі, адрозьніваючыя яго ад старога. Такім чынам, у перадаваньні традыцыі крыецца пэўная дынаміка гістарычнага працэсу. Гэтае зьявішча мы адзначаем як зьявішча “бацькоў і дзяцей”. Толькі на здаровай зааранай глебе можа ўзысьці маладая рунь. Толькі пры належным перадаваньні досьведу старэйшага пакалення маладому і належным перайманьні гэтага досьведу маладым пакаленьнем можа быць мова аб перахаваньні нашых нацыянальных скарбаў. У гэтай сувязі пытаньне суадносінаў паміж старэйшым і маладым пакаленьнямі, пытаньне “бацькоў і дзяцей” у нас асабліва важнае і над суадносінамі паміж імі нам варта затрымацца. Моладзь — гэта найвялікшы скарб народу. Пра яе кажуць, што яна зьяўляецца ягонай будучыняй. Гэта праўда: ад таго, як узгадаваная моладзь, чым яна цікавіцца, як адносіцца да народу, залежыць шлях гэтага народу ў найбліжэйшай будучыні. Гісторыя людзкасьці ведае прыклады, калі дзяржавы рассыпаліся ў выніку таго, што маладыя пакаленьні не маглі справіцца з вялікімі заданьнямі, атрыманымі ў спадку ад сваіх папярэднікаў, не маглі справіцца толькі таму, што ўзгадаваліся неадпаведна і не вытрымоўвалі выпрабаваньня жыцьця. Назіраецца часамі іншае, зусім адваротнае зьявішча, калі маладыя пакаленьні выводзілі народ з палітычнага заняпаду і вялі яго на ўзвышшы гістарычнага развіцьця, а гэта ставалася таму, што гэтыя пакаленьні былі жыцьцяздольнымі і паўнавартаснымі. Моладзь зьяўляецца найболей шукаючай часткай кожнага народу. Яе хвалююць усе магчымыя праблемы, якія звычайна не цікавяць у вялікай меры старэйшае грамадзтва. Сачыць за разьвіцьцём творчага руху моладзі, накіроўваць шукаючую душу маладога пакаленьня ў адпаведнае рэчышча — зьяўляецца адным з асноўных заданьняў тых, хто ўзяў на свае плечы справу ўзгадаваньня моладзі. Паміж моладзьзю і старэйшымі існуе розьніца ў спосабе думаньня, існуе разьбежнасьць поглядаў, якую часта называюць канфліктам паміж бацькамі й дзяцьмі... Каб ўнікнуць такой магчымасьці, сучасная грамадзкасьць арганізавана ўзгадоўвае сваю моладзь. Юнацкія арганізацыі зьяўляюцца дзейнікамі такога ўзгадаваньня, калі яны знаходзяцца ў руках дасьветчаных выхаваўцаў, шчырых і самаахвярных сыноў свайго народу. У гэтых арганізацыях моладзі дадзена поле для разьвіцьця сваіх здольнасьцяў, узгадаваньне ініцыятывы, адначасна з гэтым ёй паказваецца шлях, па якім павінен адбывацца поступ. Прышчапленьне моладзі любові да агульналюдзкіх ідэалаў, адданасьць свайму народу і Бацькаўшчыне, прывязаннасць да нацыянальных традыцыяў — вось галоўныя выхаваўчыя лініі юнацкіх арганізацыяў. Побач з гэтым ёсьць другая, ня менш важная задача — адмежаваць моладзь ад партыйнай гульні, выэлімінаваць яе з абсягу камбінацыяў розных палітычных спэкулянтаў і накіраваць яе высілкі на служэньне цэламу народу, а не партыйным догматам. Наша моладзь павінна выхаваццаўдуху нацыянальнага адзінства, у духу пашаны гістарычных традыцыяў. Яна павінна пераняць у свае рукі сьцягі бацькоў і пачынальнікаў нашага адраджэнскага руху, чэрпаючы свае духовыя сілы з чыстых крыніц гэтага руху, а ня з мутных вытакаў розных дэмагогаў, якія часта туляюцца па задворках нашага грамадзтва. Моладзь мае сьвяты абавязак дарабіць усё тое, чаго не змаглі зрабіць бацькі. Нашая моладзь мае вечна маладую і сьвежую ідэю — Адраджэньне Беларускага Нацыянальнага Духу, ідэю Незалежнасьці Беларусі. Гэтая ідэя зьўляецца тым злучывом, якое вяжа нашу маладую зьмену з старэйшым грамадзтвам.