Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Сродкам да асягненьня высокіх патрыятычных мэтаў было арганізаваньне розных імпрэзаў, беларускіх прадстаўленьняў, рэфэратаў, этнаграфічных экскурсіяў і г. д. Адначасна зь вялікай
35 Алена Сокалава-Лекант (1893—1960), настаўніца беларускай мовы і арытмэтыкі ў Віленскай беларускай гімназіі. Уваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафэсійнага настаўніцкага саюзу. У 1919 г. стала сябрам Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. Пасьля 1944 г. рэпрэсаваная савецкімі органамі, высланая. У 1950-я гг. вярнулася ў Вільню.
36 Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Часлаў Найдзюк (1915—1995), грамадзкі дзеяч, брат Язэпа Найдзюка. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Адвакат паводле адукацыі. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Вялейцы на пасадзе міравога судзьдзі, узначальваў акруговую ўправу Беларускай народнай самапомачы. Ад лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне. У1950 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Лос-Анжэлесе.
37 Анатоль Бразоўскі (1918—2010), грамадзкі дзеяч. Вучыўся на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, завяршыў адукацыю ў Нямеччыне. Ад 1949 г. у Аўстраліі. Пасяліўся ў Пэрце, здолеў пацьвердзіць дыплём і працаваў па спэцыяльнасьці ў Дэпартамэнце аховы здароўя Заходняй Аўстраліі (з часам на кіраўнічых пасадах). Сябра Беларускага аб'еднаньня ў Заходняй Аўстраліі.
38 Лявон і Кастусь Паўлі. браты, навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі, актывісты скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі.
39 Дручка,	навучэнка(-нец)	Віленскай	беларускай	гімназіі,	актывіст
скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі.
40 Корсак,	навучэнка(-нец)	Віленскай	беларускай	гімназіі,	актывіст
скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі.
41 Бараноўская, навучэнка Віленскай беларускай гімназіі, актывістка скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі.
42 Казьлянка, навучэнка Віленскай беларускай гімназіі, актывістка скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі.
43 Громава, навучэнка Віленскай беларускай гімназіі, актывістка скаўцкага руху ў Заходняй Беларусі.
узгадаваўчай працай унутры школы беларускія скаўты вялі Беларускую прапагандную працу навонкі. Сярод шалеючага нацыянальнага прыгнёту, які панаваў тады на нашых землях, калі гаварыць і сьпяваць па-беларуску лічылася антыдзяржаўнай працай, беларускі скаўт адважна нёс беларускае слова і песьню далёка ў народ.
На Міжнародным скаўцкім зьлёце ў Спале44 (летняя рэзыдэнцыя польскага прэзыдэнта Масьціцкага45), дзе сабраліся скаўты розных нацыянальнасьцяўусяго сьвету, былі прысутныя таксама й Беларускія скаўты. Яны актыўна удзельнічалі ў гэтым зьлёце, інфармуючы сваіх замежных сяброў аб беларускім народзе і сваім жыцьці.
Пры скаўтынгу быў Патранат, у якім асабліва актыўны ўдзел прымаў сьв. памяці кс. Глякоўскі46, замучаны немцамі ў канцэнтрацыйным лягеры. Скаўты ладзілі імпрэзы, праводзілі зборкі і заняткі.
На працягу свайго існаваньня скаўцкае згуртаваньне Беларускай гімназіі ў Вільні правяло аграмадную нацыянальную працу, як у сэнсе ўзгадаваньня моладзі, так і ў сэнсе буджэньня нацыянальнай сьведамасьці ў народзе.
У крытычныя хвіліны далейшых падзеяў, якія разгортваліся на нашай зямлі, калі Бацькаўшчына патрабавала верных і адданых ёй сыноў, каб выканаць часта небясьпечную і ахвярную працу для свайго народу, у гэты момант прыходзілі ёй на дапамогу маладыя беларускія сілы, былыя скаўты — гадунцы Беларускай гімназіі ў Вільні.47
Гэткія больш-менш абрыўкі фактаў да гісторыі Беларускага скаўтынгу. Далейшы яго лёс быў супольны зь лёсам Беларускай моладзі.
44 Спала (пол. Spala) — вёска ў Лодзінскім ваяводзтве Польшчы.
45 Ігнацы Масьціцкі (пол. Ignacy Moscicki) — трэці прэзыдэнт Польшчы (1926-1939).
46 Станіслаў Глякоўскі (1896—?), каталіцкі сьвятар, выдавец. Стаў сьвятаром пасьля заканчэньня Віленскай духоўнай сэмінарыі (1921). Ступень доктара тэалягічных навук атрымаў ва ўнівэрсытэце ў Рыме. Служыў у Кнышынскім і Беластоцкім дэканатах, у Ваўкавыску. Ад 1929 г. у Вільні. Служыў у касьцёле Сьв. Мікалая, выкладаў Закон Божы ў сярэдніх школах, у тым ліку ў Віленскай беларускай гімназіі. Уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Разам зь Язэпам Найдзюком выдаў некалькі кніжак Міхася Машары, Вінцука Адважнага і інш. Выдаваў часопіс для дзяцей “Пралескі”. Напярэдадні прыходу бальшавікоў перабраўся ў Коўна, але затым вярнуўся ў Вільню. Пад нямецкай акупацыяй выконваў абавязкі сьвятара ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены. Арыштаваны немцамі ў сьнежні 1941 г. Далейшы лёс невядомы.
47 Скаўт. № 1 (7). Студзень 1947. — A. В.
Як бачым, палітычныя ўмовы, у якіх апынуўся наш народ пасьля Рыскага трактату, не дазвалялі паўстаньню ня толькі скаўцкае арганізацыі, але наогул якой-бы ня было арганізацыі Беларускай моладзі. Нелегальныя-ж арганізацыі не маглі разгарнуць вялікае працы і ахапіць пад свае ўплывы шырэйшыя гушчы Беларускае моладзі.
Вайна Польшчы з СССР у 1939 годзе і далучэньне Заходняй Беларусі да БССР дашчэнтна зьліквідавалі Беларускі скаўтынг на Бацькаўшчыне. Так як і ўва Ўсходняй Беларусі пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў, скаўтынг тут цяпер быў забаронены, ягонае месца заняў Камуністычны Саюз Моладзі (Камсамол).
Беларуская моладзь заганялася ў Камсамол, які выхоўваў яе ў духу ваюючага бязбожніцтва і пралятарскага інтэрнацыяналізму, дыямэтральна супярэчнага з маральна-ідэйным укладам жыцьця Беларускага народу. Камсамол, як і ўсякія іншыя арганізацыі моладзі, імкнуўся выпаласкаць з яе душы ўсе здаровыя маральныя пачаткі, вынесеныя ёю з Беларускай народнай стыхіі.
Нельга ня сьцьвердзіць аднак, што юнацкі рух у Савецкай Беларусі да разгрому Беларускага руху, пачынаючы ад 1928 году, меў шмат нацыянальнага зьместу. Даволі ўспамянуць нам слаўных Лістападаўцаў48, якія галоўным клічам сваёй арганізацыі мелі лёзунг: “Няхай жыве Самастойна-Незалежная Беларусь”. Даволі ўспамянуць арганізацыю Беларускай моладзі пры “Беларускай хатцы”49, студэнцкія нелегальныя гурткі ў Менску, арганізацыю Альтруістых50 і цэлы рад іншых арганізацыяў, раскіданых па ўсёй Усходняй Беларусі, каб уявіць сабе той размах і сілу, якія прымаў там незалежніцкі рух Беларускай моладзі.
48 “Лістападаўцы” — пяцёра хлапцоў ва ўзросьце ад 15 да 22 гадоў — навучэнцаў агульнаадукацыйных курсаў у Слуцку на чале з настаўнікам курсаў Юркам Лістападам (1897—1938), якія ў 1925—1926 гг. абвінавачваліся ў антысавецкай дзейнасьці, друку й распаўсюдзе ўлётак і падрыхтоўцы антыбальшавіцкага паўстаньня. Паколькі доказаў антысавецкай дзейнасьці багата не назьбіралася (па-за ўласна друкаванымі выданьнямі), хлопцы атрымалі невялікія тэрміны, якія адбывалі ў Менскай турме, і празь некалькі гадоў па амністыі выйшлі на волю.
49 “Беларуская хатка” — клюб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асьветніцкую працу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва.
50 Арганізацыя альтруістых — нелегальная арганізацыя, што дзейнічала на Гомельшчыне і Мазыршчыне ў 1928—1930 гг. і складалася са студэнтаў тэхнікумаў, сялянаў, вайскоўцаў, службоўцаў і інш. Цэнтрам арганізацыі быў Бабчынскі пэдагагічны тэхнікум. У 1930 г. 47 чалавек былі арыштаваныя па гэтай справе і атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня.
Саюз Беларускай Моладзі (СБМ)51
У часе нямецкай акупацыі Беларусі ў 2-ю Сусьветную вайну, калі беларускі рух ізноў перажываў стыхійны ўздым і шукаў шляхоў для рэалізацыі сваіх мэтаў, паўстаў Саюз Беларускай Моладзі. Нам добра ведамы мэты нямецкіх акупантаў, якія яны стаўлялі ў вадносінах да гэтае арганізацыі. Яны спадзяваліся выкарыстаць яе ў будучыні ў мэтах гэрманізацыі Беларускага народу. Але гэтыя нямецкія авантурнікі моцна прарахаваліся.
“У Саюз Беларускай Моладзі ўвайшоў самы здаровы нацыянальна-рэвалюцыйны элемент, які адразу вызначае становішча адносна нямецкіх акупантаў. I хоць кіруючыя вярхі СБМ былі падатныя на паклоны, моладзь аставалася цьвёрдай, гатовай да змаганьня з акупантамі, а яе ўдзел у гэтым змаганьні займае пачэснае месца. I цяпер палітычныя ўмовы ня толькі не спрыялі свабоднаму разьвіцьцю нашае моладзі, а, наадварот, вымагалі ад яе асаблівае актыўнасьці і самаахвярнасьці. Хуткі рост арганізацыі ў неспрыяючых умовах сьветчыў аднак, як насьпела патрэба арганізацыі моладзі і якое вялікае значэньне яна адыгрывае ў нашым вызвольным змаганьні”52.
Саюз Беларускай Моладзі паўстаў 22 чэрвеня 1943 году. Камісар акупіраванай немцамі Беларусі Вільгельм Кубэ53 на сходзе беларускіх прадстаўнікоў у Менскім тэатры54 ўрачыста абвесьціў, што нямецкія ўлады дазваляюць Беларускай Моладзі стварыць сваю арганізацыю — Саюз Беларускай Моладзі, у скароце СБМ.
51 Саюз беларуская моладзі — моладзевая арганізацыя, якая існавала з дазволу нямецкіх уладаў (Дзяржаўнага кіраўніцтва моладзі). Створана ў чэрвені 1943 г. пад кіраўніцтвам Міхася Ганько. Працавала на патрыятычнае выхаваньне беларускай моладзі. У сваіх шэрагах аб’ядноўвала некалькі тысяч чалавек. Друкаваным органам СБМ быў часопіс “Жыве Беларусь!”. Пасьля выезду СБМ зь Беларусі летам 1944 г. яго прыняў пад апеку прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі. Дзейнічала Працоўная група СБМ у Нямеччыне, якую ўзначальваў Генрык Барановіч.
52 У першапачатковым тэксьце тут стаіць зноска, але пад тэкстам яе няма.
53 Вільгельм Кубэ (ням. Wilhelm Richard Paul Kube, 1887—1943), дзяржаўны і палітычны дзеяч Нямеччыны. У ліпені 1941 г. прызначаны генэральным камісарам Генэральнай акругі Беларусь Рэйхскамісарыяту Остлянд. Спрыяў беларускаму нацыянальнаму разьвіцьцю пад нямецкім кантролем. Загінуў ад выбуху міны, падкладзенай у яго спальню.
54 Маецца на ўвазе Менскі гарадзкі тэатар — сёньня гэта будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Для падрыхтоўкі кадраў кіраўніцтва Саюзу Беларускай Моладзі былі арганізаваныя спэцыяльныя курсы ў Альбэртыне й Менску для юнакоў, а ў Драздох і Флёрыянове55 для юначак-дзяўчат.
Шасьцітыднёвыя Курсы кіраўнікоў СБМ у Альбэртыне, каля Слоніма, былі адчынены 15.04.1943 году. Кіраўніком іх быў немец банфюрэр Мэнцэль56 зь Нямецкага Дзяржаўнага Кіраўніцтва Моладзі57 (Райхсюгэндфюрунг). Кожны курс меў свайго кіраўніка па Беларускай лініі.
На першым курсе было 16 кандыдатаў на кіраўнікоў Моладзі, на другім 30, а на 3-м да 6-га ўключна ад 6о да 70. Курсы кіраўнікоў Моладзі ў Альбэртыне спыніліся вясною 1944 г. дзеля наступу Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва курсаў апынулася ў Бэрліне.