Рэжым на курсах быў паўвайсковы. Ад пад’ёму да спачынку вяліся інтэнсіўныя заняткі: фізкультура, вайсковая муштра, вывучэньне беларусаведы і іншыя. У полудзень курсанты мелі паўтары гадзіны прымусовага адпачынку. Дзень курсанта пачынаўся гімнастыкай, потым сьнеданьне, вайсковы вышкал у полі, полудзень, адпачынак. Па поўдні — беларусаведа: гісторыя й геаграфія Беларусі, грамадазнаўства, сьпевы. Як дапаможнік для вядзеньня заняткаў, быў выданы друкам пабеларуску Рэгулямін вайсковай муіптры, а для тэарэтычных заняткаў прысылаўся з Штабу СБМ у Менску “Вучэбны лісток”58, якім і пазьней маглі карыстаццца акруговыя й павятовыя кіраўнікі СБМ. Памешканьне й спаньне, як на ваенныя ўмовы, былі добрыя. Харчаваньне было недастатковае па колькасьці калёрыяў. Дастава харчоў у лягер ляжала на абавязку Беларускай Акруговай Самапомачы59. На- 55 Фларыянава — сядзіба Бохвіцаў у Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. 56 Мэнцэль — кіраўнік беларускай групы ў аддзеле моладзі ў Міністэрстве акупаваных усходніх тэрыторый. 57 Аддзел моладзі Міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый (ням. Reichsministeriumfur die besetzten Ostgebiete). 58 “Вучэбны лісток” — выданьне Кіраўнічага штабу СБМ і Аддзелу прапаганды Імпэрскага міністэрства народнай асьветы і прапаганды. № 1 выйшаў у верасьні 1943 г. Спыніў выхад у 1944 г. Некалькі нумароў выйшла пад назвай “Рэгулямін вайсковай муштры”. 59 Правільна Беларуская народная самапомач (у акругах былі прадстаўнікі БНС) — адзіная арганізацыя, дазволеная ў 1941—1943 гг. (першы кіраўнік, да красавіка 1943 г., доктар Іван Ермачэнка). Паводле статуту, павінна была займацца пытаньнямі апекі насельніцтва і аховай здароўя. Паступова яе ўлада пашырылася на школьніцтва, навуку, розныя сфэры грамадзкага жыцьця. У ліпені 1942 г. пры БНС была створана Самаахова, якую грамадзкія дзеячы разглядалі як пачаткі беларускага войска. “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” агул умовы жыцьця ў лягеры былі цяжкія дзякуючы ваеннаму часу, слабай арганізацыі і інш. Мэтай Саюзу Беларускай Моладзі было — узгадаваньне беларускай моладзі ў нацыянальным духу праз працу й змаганьне. Каб асягнуць гэтую мэту, курсанты ў Альбэртыне абавязкава праходзілі грунтоўны курс беларусаведы, а таксама сьпявалі адпаведныя патрыятычныя песьні, як: нацыянальны гімн — Мы выйдзем шчыльнымі радамі60, У гушчарах затканых імглою61, Бывай мой родны кут і зьвяз62, Ідуць жаўнеры беларусы63, Мы бойкая моладзь64, Люблю наш край65 і іншыя. Паводле інфармацыі, атрыманай ад сп. Міколы Ганько66, супрацоўніка штабу СБМ у Менску і роднага брата шэфа-правадніка Міхася Ганько67, СБМ налічваў больш за тысячу грамадаў, або сто тысяч юнакоў і юначак. 60 “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” — песьня на верш Макара Краўцова “Ваярскі гімн”, музыку напісаў Уладзімер Тэраўскі. Частка беларускай дыяспары ўважае яе за нацыянальны гімн. 61 “У гушчарах загпканых імглою” — песьня на верш Натальлі Арсеньневай “У гушчарах”, музыку напісаў Мікола Шчаглоў-Куліковіч. 62 “Бывай мой родны кут і зьвяз” — песьня “Разьвітаньне” на словы Ўладзімера Лойкі і музыку М. Іванова. 63 “Ідуць жаўнеры беларусы” — марш Беларускай краёвай абароны на словы і музыку Пётры Нядзьвецкага. 64 “Мы — бойкая моладзь” — песьня на словы Міхася Ганько. 65 “Люблю наш край” — песьня на верш Канстанцыі Буйло. 66 Мікола Ганько (1924—1999), грамадзкі дзеяч у Канадзе, брат старшыні СБМ Міхася Ганько. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладэчанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, у 1944 г. быў на курсах сярэдніх кіраўнікоў СБМ у Альбэртыне. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Па вайне апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя). У 1948 г. перабраўся ў Канаду. Быў адным з заснавальнікаў парафіі БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, шматгадовым кіраўніком Зіуртаваньня беларусаў у Канадзе. Адзін з ініцыятараў стварэньня таварыства дапамогі дзецям-ахвярам Чарнобыльскай катастрофы. Ягоная жонка Марыя напісала ўспаміны “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Міколы Ганько”, выдадзеныя ў Менску ў 2005 г. 67 Міхась Ганько (1918—?), грамадзка-палітычны дзеяч. Закончыў Маладэчанскую гімназію. Напярэдадні нямецка-савецкай вайны вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У 1939—1941 гг. працаваў дырэктарам Лужоўскай сярэдняй школы (Маладэчанскі раён), бухгальтарам. Прызваны ў Чырвоную армію, у сьнежні 1941 г. трапіў у нямецкі палон пад Псковам. Зь лягера быў вызвалены па хадайніцтве Фабіяна Акінчыца. Закончыў Вустраўскую школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. Адміністрацыйна СБМ дзяліўся на акругі, раёны (паветы), сэкцыі (гміны), школы і грамады (вёскі). Усёй адміністрацыйнаарганізацыйнай працай у Беларусі кіраваў Галоўны Штаб СБМ, які ў сваю чаргу дзяліўся на аддзелы: арганізацыйны, кадраў, прапаганды і жаночы. Кіраўнікі й кіраўнічкі СБМ насілі на наплечніках адмысловыя знакі службовых ступеняў (рангаў). Рангі йшлі зьнізу ўверх наступным парадкам: старшы юнак, юначка, дружыновы/вая, грамадовы/ вая, старшы грамадовы/вая, зьвязовы/вая, старшы зьвязовы, старшая зьвязовая, сэкцыйны/ная, праваднік/нічка, старшы праваднік, старшая праваднічка, штандаровы/вая, шэф штабу і шэф-праваднік. Сябры й сяброўкі СБМ віталіся міжсобку словамі “Жыве Беларусь!". Паступова ўводзілася ў звычай сяброў СБМ на пахвалу старшага адказваць не традыцыйным “дзякуй”, а “Служу Бацькаўшчыне!”. Галоўны Штаб у Менску выдаваў друкам для беларускай моладзі часапіс “Жыве Беларусь”68. Па свайму зьместу меў ён характар нацыянальна-ўзгадаваўчы і інфармацыйны. Генры Чурыла69. Торонто, Канада. 16.10.1967 г. Ад 1943 г. узначальваў Кіраўнічы штаб Саюзу беларускай моладзі. Выдаваў часопіс “Жыве Беларусь!”. У 1944 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну. Пасьля вайны разьлічваў вярнуцца на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў антысавецкай партызанцы. Далейшы лёс невядомы. Гісторык Юры Туронак, спасылаючыся на сьведчаньні блізкіх да Ганька ў той час, адзначае, што Міхась Ганько загінуўу маі 1945 г. у Празе. 68 “Жыве Беларусь!” — друкаваны орган СБМ. Выдавец — Міхась Ганько. № 1 выйшаў у ліпені 1943 г. у Менску, № 12 (апошні) — у жніўні 1944 г. у Тропаў (Нямеччына). 69 Генры Чурыла (сапр. Генрык Барановіч, 1916—2002), грамадзкапалітычны дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах, Віленскай настаўніцкай сэмінарыі. Настаўнічаў на Віленшчыне. Летам 1939 г. прызваны ў войска і ў верасьні трапіў у нямецкі палон. Вызвалены ў 1940 г. Далучыўся да групы Фабіяна Акінчыца. Працаваў лектарам Вустраўскай школы прапагандыстаў. Быў супрацоўнікам аддзелу моладзі ў Міністэрстве акупаваных усходніх тэрыторый. Арганізатар і кіраўнік Працоўнай групы СБМ. Выдаваў часопіс “Малады Змагар”. У 1945 г. трапіў у палон да амэрыканцаў. Перададзены савецкім органам, але здолеў уцячы з рэпатрыяцыйнага лягеру. У 1948 г. эміграваў у Канаду. Быў сябрам кіраўніцтва Згуртаваньня беларусаў Канады, радным БНР і сакратаром канадыйскага сэктару Рады БНР. Курсы для кіраўнічак СБМ Курсы для кіраўнічак СБМ былі арганізаваныя ў саўгасе Дразды, каля Менску. Кіраўнічкай курсаў і гаспадарчай іх часткі была немка Гінк. Па беларускай лініі спачатку была Алена Аляхновіч70, a потым Вера71. Праграма аднаго дня была наступная: фізкультуры, сьнеданьне, лекцыі немкі на тэму нацыянал-сацыялізму, нямецкай pace і нямецкай кухні. Д-р Абрамава72 чытала лекцыі аб першай мэдычнай дапамозе ў патрэбных выпадках. Галоўны кіраўнік СБМ сп. М. Ганько чытаў лекцыі на тэмы арганізацыі і мэты СБМ. Вечарам звычайна гарэў агонь ў каміне, а курсанткі пяялі песьні, танцавалі і наагул забаўляліся. Час ад часу выяжджалі з канцэртам беларускіх песьняў у госпіталі для параненых нямецкіх жаўнераў. Тады з намі была і д-р Н. Абрамава — Галоўная кіраўнічка юначак і адна зь яе заступніц. Хоць кажны раз пры выступленьні хору зазначалі, што мы беларусы, нямецкія жаўнеры не разьбіраліся і не адрознівалі беларусаў ад расейцаў і прасілі, каб ім прапяялі “Волгу”. Хор адмаўляўся пяяць і гэтым заўсёды злаваў нашую кіраўнічку Абрамаву. Курсантак на курсе было ад 30 да 50 асобаў. Памешканьне іх складалася з трох пакояў, якія былі застаўлены двухпавярховымі ложкамі. Умовы жыцьця былі магчымыя. 70 АленаАляхновіч, паводле гісторыка Юрыя Туронка, была супрацоўніцай кіраўнічага штабу СБМ, загадчыцай курсаў для кіраўнічак юначак у Драздах, ад лютага 1944 г. — Краёвай школы СБМ у Фларыянаве. Летам 1944 гэвакуявалася ў Нямеччыну. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыла ў лягеры ў г. Вайдэн. Выйшла замуж, пераехала ў Чыкага (ЗША). 71 Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Вераніка Катковіч (у замустве Клентак, 1918—?), дзяячка СБМ. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Менскай мэдычнай школе. У 1943—1944 гг. узначальвала менскую дзявочую арганізацыю СБМ. Была намесьніцай Надзеі Абрамавай, галоўнай кіраўнічкі юначак СБМ. Летам 1944 г. выехала ў Нямеччыну. У 1945— 1948 гг. працавала ў польскай ваеннай місіі ў Бэрліне. У жніўні 1949 г. арыштаваная ва Ўроцлаве й перададзеная савецкім органам. Асуджана на 10 гадоў лягераў. У 1956 г. вызвалена па амністыі, вярнулася да мужа ў Польшчу. Сястра Анэлі Катковіч. 72 Надзея Абрамава (у эміграцыі Тэадаровіч, 1907—1979), грамадзкая дзяячка, лекар. Выпускніца менскіх пэдагагічнага і мэдычнага інстытутаў. Падчас нямецкай акупацыі працавала ўрачом-псыхіятрам. Узначальвала дзіцячы сэктар Беларускай народнай самапомачы, службу юначак Саюзу беларускай моладзі. Уваходзіла ў Беларускую Цэнтральную Раду. Была супрацоўніцай часопісу “Жыве Беларусь!”. У 1944 г. пакінула Беларусь. Жыла ў Нямеччыне. У эміграцыі пакінула працу лекара і адышла ад грамадзкай беларускай працы. Працавала ў мюнхенскім Інстытуце вывучэньня СССР, рэдагавала часопіс “Релнгйя й атейзм в СССР”. Курсы для кіраўнічак СБМ у Флёрыянове, каля Ляхавіч, трывалі па тры тыдні. Кіраўнічкай курсаў была прыехаўшая з Драздоў сп-чна Алена Аляхновіч, а ейнымі памочніцамі былі сп-чні Ванда Ч.73 і Надзя М.74. Гаспадарчай часткай кіравалі тры немкі, зь якіх сп-ня Гінк была фактычным кіраўніком курсаў. Памешканьне для курсантак і заля для выкладаў былі ў доме абшарніка двара Флёрыянова. Курсантак на курсе было ад 20 да 25 асобаў. Паходзілі яны з Заходняй Беларусі.