Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
121 Маецца на ўвазе Вераніка Катковіч-Клентак.
122 Магдэбург (ням. Magdeburg') — горад ва ўсходняй Нямеччыне, сталіца зямлі Саксонія-Анхальт.
123 Пётра Сьценьнік (1914 (1920) — ?), дзеяч СБМ. Вучыўся ў Дзісенскай гімназіі. Быў кіраўніком СБМ на Вялейскую акругу. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, адкуль перабраўся ў Чэхію (1945), дзе яго арыштавалі савецкія спэцслужбы й вывезьлі ў СССР. Далейшы лёс невядомы.
124 Кацярына Кавалёва, дзяячка СБМ.
125 Штрасбург (ням. Strasbur) — горад ва ўсходняй Нямеччыне, зямля Мекленбург.
126 Мульдэнштайн (ням. Muldenstein) — абшчына ва ўсходняй Нямеччыне, зямля Саксонія-Анхальт.
Кіраўніком юнакоў быў праваднік Кароткі, а Кіраўнічкай юначак Галіна Бузук127.
Быў яшчэ адзін такі асяродак у Саксоніі Цьвікаўэр Вэркэ А. Г.128, дзе кіраўніком юнакоў быў М. Лешчэнка (М. Кавыль)129, а кіраўнічкай юначак Мая Кротава.
У самым Бэрліне пры ОТ вучылася й працавала вялікая група беларускіх юнакоў (тысяча асоб) пад кіраўніцтвам Марозава і Т. Старчанкі, а пасьля быў назначаны кіраўніком штандаровы Дзімітры Стэльмах. ОТ вучыла беларускіх юнакоў розных карысных рамёстваў: сталяркі, муляркі, сьлясаркі, бляхаркі і інш.
У лягеры ОТ Рошток13° было некалькі сотак беларускіх юнакоў, якімі кіравалі старшы праваднік А. Мацюшонак і Мечыслаў Рачыцкі. Між іншым штандаровы П. Сьценьнік і старшы праваднік А. Мацюшонак трагічна загінулі ў самым канцы вайны. Тое самае сталася і з
127 Галіна Бузук (1924—?), дзяячка СБМ. Вучылася ў Наваградзкай гімназіі. У 1941/1942 навучальным годзе выкладала беларускую мову й літаратуру ў школе ў в. Лозкі Любчанскага раёну. Закончыла курсы за сярэднюю школу (матуральныя) пры Наваградзскай настаўніцкай сэмінарыі (1943). Была культурным рэфэрэнтам у кіраўнічым штабе СБМ. Рэдагавала інструктарскі бюлетэнь аддзелу прапаганды штабу “Служба юначак”, супрацоўнічала з часопісам “Жыве Беларусь!”. У 1944 г. эвакуявалася ў Нямеччыну. Была прызначана кіраўнічкай дзявочага лягеру ў Мундэльштайне, якім кіравала да красавіка 1945 г. Была арыштавана савецкімі спэцслужбамі. Далейшы лёс невядомы.
128 Цьвікаўэр (ням. Zwickauer) — былы раён ва Ўсходняй Нямеччыне. Цяпер называецца Цьвікаў (ням. Landkreis Zwickau), зямля Саксонія.
129 Язэп Лешчанка (псэўд. Міхась Кавыль, 1915—2017), пісьменьнік, рэдактар, грамадзкі дзеяч. У 1930—1933 гг. вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме. Быў сябрам аб’яднаньня “Маладняк”. 23 лютага 1933 г. арыштаваны й асуджаны на 3 гады. Пакараньне адбываў на Далёкім Усходзе. Вызвалены ў 1935 г. Жыў у Варонежы (1935—1938), вучыўся ў пэдагагічным інстытуце на літаратурным факультэце (1936— 1938), працаваў настаўнікам. У 1941 г. у Чырвонай арміі, трапіў у палон. Закончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Бэрлінам, працаваў у аддзеле прапаганды ў Менску. Дц 1944 г. на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у Бэльгіі. У 1950 г. выехаў у ЗША. Першы рэдактар газэты “Беларуская Трыбуна”. У 1950-я гг. браў актыўны ўдзел у працы Беларускага канрэсавага камітэту Амэрыкі. Ад 1983 г. быў сталым рэдактарам часопісу “Беларуская Думка”. Выдаў зборнікі паэзіі “Ростань” (Рэгэнсбург, 1947), “Пад зорамі белымі” (Нью-Ёрк, 1954), "Першая рана” (Манчэстэр, i960), “Цяжкія думы” (ЗША, 1961), “Міжагнёўе” (Нью-Ёрк, 1990).
130 Маецца на ўвазе Ростак (ням. Rostock) — партовы горад у Нямеччыне, у зямлі Меклендург — Пярэдняя Памэранія.
старшым правадніком Сяргеем Бузаком. Пра сп. Бузака хадзіла слава, што ён быў вельмі здольным арганізатарам. У Менскай акрузе ён меў тры тысячы добра зарганізаваных сяброў і сябровак СБМ.
У лягеры ОТ Рацібор131, Сілезія, было каля 300 беларускіх юнакоў, якія працавалі ў вельмі цяжкіх умовах пры будове вялікага тунэлю пад горамі. Тунэль гэты быў прызначаны для нейкай вельмі важнай ваеннай мэты (для вырабу ракетаў ці нейкіх новых разрыўных матар’ялаў). Кіраўніком лягеру быў надправаднік Шпак132.
У Надрэніі-Вэстфалія133 быў невялікі лягер ОТ у горадзе Гельсэнкірхен-Буэр134. У лягеры была група 50—100 беларускіх юнакоў. Беларускім кіраўніком групы быў зьвязовы Рэст. У гэтых-жа лягерах былі дзеці-падросткі — хлопцы й дзяўчаткі. Імі апякаваліся сяброўкі СБМ.
Быў яшчэ адзін асяродак — Школа кіраўнікоў і кіраўнічак СБМ у Драйсыгаккэр, каля Майнінгэн, у Турынгіі. Нямецкім кіраўніком яе быў сп. Шуман, а беларускім сп. Стась Грынкевіч135.
Афіцыйнай уніформай СБМ была зялёная вопратка з белчырвона-белай павязкай на левым рукаве. На павязцы быў разьмешчаны чырвоны шчыт з залатым двукрыжжам Ярылы і сымбалямі працы й змаганьня — мячом і рыдлёўкай. Такую самую ўніформу насіла Працоўная група СБМ у Нямеччыне. Яна была вольная ад нашэньня надпісу “OCT”.
Беларуская моладзь у Нямеччыне беларускіх школаў ня мела. Яна перадусім мусіла цяжка працаваць у фабрыках Юнкэрса і на роз-
131 Рацібор (ням. Ratibor, пол. Raciborz) — горад у Паўднёвай Польшчы, у Сілескім ваяводзтве.
132 Фёдар Шпак (1918—?), дзеяч СБМ. Служыў у Чырвонай арміі. У лютым 1942 г. трапіў у палон. Прайшоў курсы прапагандыстаў у Вустраве, быў накіраваны ў аддзел прапаганды акруговага камісарыяту ў Баранавічах. Як адзначае гісторык Юры Туронак, Шпак напісаў данос на Радаслава Астроўскага, за што быў адкліканы з пасады акруговага кіраўніка СБМ. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Далейшы лёс невядомы.
133 Маецца на ўвазе Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
134 Гельсэнкірхен (ням. Gelsenkirchen) — горад у Заходняй Нямеччыне, зямля Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
135 Станіслаў Грынкевіч (1912 —1966), грамадзкі дзеяч. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. Сябра рэдкалегіі часопіса “Калосьсе”. У 1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон. Ад восені 1941 г. да восені 1943 г. сакратар Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне, выкладчык на настаўніцкіх курсах пры камітэце. Пазьней рэдактар пэрыёдыкаў “Раніца” й “Беларускі работнік”. У1950 г. перабраўся ў ЗША. Радны БНР. Сябра БАЗА, удзельнік кіраўніцтва Кліўлендзкага аддзелу арганізацыі.
ных жахлівых праектах ОТ (Рацібор, Гельсэнкірхен-Буэр136). Кіраўнікі й кіраўнічкі лягераў павінны былі вучыць юнакоў і юначак беларусаведы з “Вучэбнага лістка”, распаўсюджваць у лягерах часапісы “Жыве Беларусь”, “Малады Змагар” і газэты “Раніцу”137 і “Беларускі Работнік”138.
У вольны час вечарам, калі такі час быў, кіраўнік ці кіраўнічка СБМ праводзіла гутаркі беларусаведы. У гэтай справе дазволена было кіраўніком асяродкаў праяўляць сваю собскую ініцыятыву. Раз я быў запрошаны ў лягер СБМ пры групе ОТ у Бэрліне-Фалькэнзээ на вогнішча беларускіх юнакоў. Штандаровы зарганізаваў гэтую імпрэзу вельмі добра. Найболып падабаліся ўсім прыгожыя беларускія песьні.
Адносіны немцаў да нашае моладзі былі розныя. Быў ваенны час і не магло быць зроблена так, каб усе былі задаволеныя. Беларуская моладзь і кіраўнікі яе ненавідзелі немцаў Гітлера за расстрэляных бацькоў, спаленыя вёскі разам з іх мірным насельніцтвам, разбураныя гарады, апустошаны край і прымусовы прывоз у Нямеччыну.
Дзякуючы асабістым захадам штандаровага Г. Чурыла-Б-ча і часткаваму зразуменьню нямецкіх дзейнікаў уся беларуская моладзь, ахопленая СБМ у Нямеччыне, мела людзкую вопратку, магчымыя баракі, абутак і харчаваньне такое самае, як і нямецкая моладзь.
Непрабачальнай памылкай было-б ня ўспомніць таго, што трывожыла чулае сэрца нашага нацынальнага прарока — Янкі Купалі і зырка адлюстравалася ў ягоным сказе-сумліве: “Ці ўскрэсьнем мы, душою ўпаўшы, зьвяўшы, каб выйсьці ў сьвет, як нейкі здольны род...”139.
Каб сьветлы дух паэта-волата адчуў тое, што я бачыў уласнымі вачыма, дык ён бы захапляўся бязьмерна.
136 Гельзенкірхен-Буэр (ням. Gelsenkirchen-Buer') — сёньня Гельзенкірхен, горад, цэнтар цяжкай прамысловасьці ў Нямеччыне, у зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія. У часе Другой сусьветнай вайны тут знаходзіўся дадатковы лягер канцлягеру Бухенвальд і шмат жанчын працавалі на прымусовай працы на прамысловых прадпрыемствах.
137 “Раніца” — беларуская тыднёвая газэта, якая выдавалася ў Бэрліне. № 1 выйшаў з сьнежня 1939 г. Першыя нумары рэдагаваў Фабіян Акінчыц. Ад 1941 г. адказны рэдактар — Мікалай Шкялёнак, ад 9 студзеня 1944 г. — Станіслаў Грынкевіч, ад з верасьня 1944 г. — Станіслаў Станкевіч. У1944 г. газэта аб’ядналася з тыднёвікам “Беларускі Работнік” і пачала выходзіць двойчы на тыдзень. Апошні ведамы нумар — № 15 (235) выйшаў 21 сакавіка 1945 г.
138 “Беларускі Работнік” — газэта ў Бэрліне, якая выдавалася для новапрывезеных беларускіх работнікаў. Выходзіла ў 1943—1944 гг. Рэдактарам быў Станіслаў Грынкевіч. У 1944 г. аб’яднана з газэтай “Раніца”.
139 Радкі зь верша Янкі Купалы “Перад Будучыняй”.
Уявеце сабе галодных, абарваных, запалоханых беларускіх юнакоў і юначак зь Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Полаччыны, Меншчыны й г. д., бяздольных ахвяр татальнай вайны, бяздомных сіратаў, прывезеных прымусова на працу на фабрыках варожае краіны проста пад амэрыканскія бомбы. Але гэтыя нявучаныя дзеці здалі свой экзамін з усіх прадметаў на іоо % і ўсяму сьвету даказалі, што мы — Беларусы якраз ёсьць тым здольным родам.
На працы ў фабрыках Юнкэрса яны працавалі ўва ўсіх самых важных і найбольш засакрэчаных цэхах пад кіраўніцтвам найлепшых нямецкіх майстраў і найздальнейшых інжынераў. Дырэкцыя Юнкэрса не магла нахваліцца кемнасьці беларускае моладзі.
Афіцыйнага набору СС140 ці вафэн СС141 зь лягеру СБМ ня было. Адно толькі ў лютым 1945 г. немцы прывезьлі з Дэссаў групу беларускіх юнакоў у Бэрлін-Шпандау і пачалі яе вучыць вайсковасьці. Гэта быў поўны зьвяз (рота) лікам у 200 асоб. Іх рыхтавалі да абароны Бэрліну. Вайсковымі інструктарамі па муштры былі часткова падафіцэры СС, а часткова кіраўнікі СБМ, як Бузак, Гарэлік і інш. Агульны нагляд над цэласьцяй мелі банфюрэр Мэнцэль і Г. Чурыла.
Гэтая беларуская адзінка атрымала і насіла ўніформу Вэрмахту142. Ані адзін з юнакоў ці кіраўнікоў СБМ не хацеў абараняць Бэрліну. Але мы ня мелі іншага выхаду. Я асабіста знаю толькі адзін выпадак, што кіраўнік СБМ з собскага перакананьня й волі добраахвотна пайшоў у СС, быў ранены, выжыў і эміграваў за акіян.
Далейшы лёс зьвязу мне няведамы, бо 28.3.1945 г. я й некаторыя кіраўнікі групаў СБМ змушаныя былі пакінуць свае месцы працы і ставіцца ў 30-й дывізыі143 ў ваколіцах Вай-