У 1944 годзе, калі фронт прыбліжаўся да Слуцка, у Флёрыянове была апошняя група курсантак. Кіраўніцтва курсаў сказала ім, каб ехалі дамоў або ў Нямеччыну. Вольга. Сакавік 1969 г. Чыкаго, ЗША Для ілюстрацыі арганізацыі аддзелаў СБМ і іх дзейнасьці ніжэй даюцца ўспаміны кіраўнічкі юначак у г. Баранавічах і Кіраўніка СБМ у Глыбокім. Саюз Беларускай Моладзі ў Баранавічах У часе нямецкай акупацыі Беларусі, у 1941/42 н[авучальным] годзе ў г. Баранавічах былі арганізаваныя настаўніцкія, бухгальтэрыйныя і мэдычныя курсы. У наступным 1942/43 н[авучальным] годзе, былі арганізаваныя сярэднія школы: тэхнічная (500 хлапцоў), мэдычная (500 хлапцоў і дзяўчат), гандлёвая (450 хлапцоў і дзяўчат), мастацкая школа, прагімназія, настаўніцкія курсы і матуральныя вячэрнія курсы. Увосені 1943 году ў Баранавічах і ініпых гарадох акругі паўстала арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі (СБМ). Сябрамі гэтай арганізацыі былі вучні сярэдніх школ. Кажная школа тварыла асобную адзінку СБМ, а кажная кляса школы складала групу юнакоў і юначак. 73 Маецца на ўвазе Ванда Чарнэцкая (у шлюбе Махнач, 1918—2007), дзяячка СБМ, лекар. Вучылася ў Віленскім унівэрсытэце, была сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Працавала настаўніцай у Ляхавічах. У 1944 г. выехала ў Нямеччыну. У1950 г. перабралася ў ЗША. Жыла каля Чыкага. 74 Маецца на ўвазе Надзея Міцкевіч (у шлюбе Касмовіч, 1923—?), дзяячка СБМ. Вучылася ў Віленскай і Нясьвіскай гімназіях. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічала. Была павятовай кіраўнічкай юначак у Нясьвіжы. Зь лютага 1944 г. праводзіла заняткі ў краёвай школе СБМ у Фларыянаве. Удзельнічала ў Другім Усебеларускім кангрэсе. Летам 1944 г. выехала ў Нямеччыну. Жонка Дзьмітрыя Касмовіча, пляменьніца Якуба Коласа й Міхася Міцкевіча. Кажная школа мела свайго кіраўніка юнакоў і кіраўнічку юначак. Акруговым кіраўніком СБМ у 1944 г. быў юнак Мануйла75, гарадзкім — юнак Чарняўскі Л.76, ягоным заступнікам — Гарошка Кастусь77, старшым важатым — П. Л. 3 гэтых асобаў складаўся Штаб юнакоў г. Баранавічаў. Штаб юначак складалі: Лена В-Л-ч, Валя Шыла78, Рая Кішкель79 і іншыя. Кіраўнічкай юначак у Гандлёвай школе была вучаніца 5-га курсу Лосева80. Я была на курсе ў Флёрыянове. Памешканьне для юначак і вялікая заля для выкладаў былі ў вялікім і прыгожым доме двара Флёрыянова. Вярнуўшыся з курсаў у Гандлёвую школу, я была прызначана дружыноваю юначак. Зборкі ў кажнай дружыне адбываліся два разы ў тыдзень. 3 прыбліжэньнем фронту вясною 1944 г. немцы змушалі вучняў Баранавіцкіх сярэдніх школаў капаць акопы. 20 чэрвеня 1944 году закончыўся навучальны год і неўзабаве пачалася эвакуацыя г. Баранавіч. Сябры СБМ выяжджалі ў Нямеччыну групамі й адзінкамі, але большасьць іх тайком пакінула горад і вярнулася ў свае вёскі. Я і яшчэ некалькі сябровак СБМ былі далучаны да транспарту чыгуначнікаў. Мы пакінулі Баранавічы 2-га ліпеня 1944 году, гэта, здаецца, быў апошні транспарт. Па дарозе ў Нямеччыну да нашага транспарту далучалі юнакоў і юначак СБМ з Слоніму й Наваградку. Шмат хто з юнакоў затрымаўся ў Польшчы. Юзя Н.81, Былая Дружыновая СБМ у Баранавічах. Лос Анжэлес —.7.1968 г. 75 Станіслаў Мануйла (1923—?), дзеяч СБМ, настаўнік. Павятовы кіраўнік СБМ у Ляхавічах, ад лютага 1944 г. — у Баранавічах. Пасьля вайны ўдзельнічаў у антысавецкай партызанцы ў Баранавіцкай вобласьці. Арыштаваны савецкімі органамі. Далейшы лёс невядомы. 76 Леанід Чарняўскі, дзеяч СБМ у Баранавічах. 77 Кастусь Гарошка, дзеяч СБМ у Баранавічах. 78 Валянціна Шыла, акруговая кіраўнічка юначак СБМ у Баранавічах. 79 Раіса Кішкель — дзяячка СБМ, пазьней кіраўнічка й настаўніца пачатковай школы ў беларускі лягеры ў Фогэнштраўс у амэрыканскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. 80 Лосева, дзяячка СБМ у Баранавічах. 81 Маецца на ўвазе Юзэфа Найдзюк (дзяв. Брэчка, 1927—2004), грамадзкая дзяячка. У часе нямецкай акупацыі вучылася ў Баранавіцкай сярэдняй гандлёва-адміністрацыйнай школе, дзе ўступіла ў шэрагі СБМ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Выпускніца Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне. Працавала ў тэхнічным аддзеле Беларускай Саюз Беларускай Моладзі ў Глыбокім (успамін) ...А цяпер загляну я ў мінулае і пастараюся праўдзіва перадаць падзеі жыцьця на Бацькаўшчыне, асабліва мой сьціплы ўдзел і працу ў СБМ. Пасьля сканчэньня Беларускіх настаўніцкіх курсаў у Глыбокім (верасень 1942 — красавік 1943 г.) кароткі час я працаваў у Беларускай народнай школе. У гэтым часе паўстала арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі. Патрэбныя былі кадры кіраўнікоў для гэтай арганізацыі. У ліпені 1943 году я быў пасланы ў Школу кіраўнікоў СБМ у Менску. Гэта быў другі з чаргі курс у школе. Заняткі на курсе адбываліся ў будынку Галоўнага Штабу СБМ. Вуліцы не прыпамінаю, але памятаю, што будынак гэты стаяў на ўзгорку сярод руінаў роднага Менску і даволі далёка ад адзінай у той час трамвайнай лініі. У Штабе тады працавалі й жылі: шэф-праваднік Міхал Ганько, старшы праваднік Стэльмах82, праваднікі Гарэлік83, Бузак84 і Ка- рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”. Жонка Часлава Найдзюка. Пераехала ў ЗША. Была актывісткай Каліфарнійскага аддзелу БАЗА. 82 Дзьмітры Стэльмах (1919—?), дзеяч СБМ. Лейтэнант Чырвонай арміі. У 1942 г. трапіў у палон. Закончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве (Нямеччына). У Менску закончыў курс для кандыдатаў на вышэйшых кіраўнікоў СБМ. Прызначаны намесьнікам Міхася Ганька й кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі СБМ. Ад студзеня 1944 г. кіраўнік Краёвай школы СБМ у Альбяртыне. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну. У сакавіку 1945 г. накіраваны ў раён фармаваньня 30-й дывізіі Вафэн СС у Баварыі, дзе служыў месяц і апынуўся ў амэрыканскім палоне. Дэпартаваны ў СССР. Далейшы лёс невядомы. 83 Уладзімер Гарэлік (на эміграцыі Мікола Латушкін, 1922—2006), грамадзкі дзеяч. У 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную армію, афіцэр. У ліпені 1941 г. трапіў у палон. У1942 г. закончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве ў Нямеччыне. Намесьнік Міхася Ганька па СБМ, кіраваў курсамі падрыхтоўкі кіраўнікоў СБМ. У1944 г. арыштаваны нямецкімі ўладамі. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Пасьля вайны вучыўся ў вэтэрынарных школах у Карсфілдзе й Рэгэнсбургу. У 1950 г. выехаў у ЗША. У першай палове 1950-х — прадстаўнік БЦР на штат Агаё. У1957 г. у Чыкага закончыў школу мэханічнага чарчэньня. Уваходзіў у склад Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, яго прадстаўнік на штат Ілінойс. 84 Сяргей Бузак (1920—1945?), дзеяч СБМ. У 1941—1943 гг. служыў у Чырвонай арміі, афіцэр. Трапіў у палон. Закончыў школу прапагандыстаў у Вустраве (Нямеччына). Ад чэрвеня 1943 г. праваднік СБМ на Менскую акругу, ад пачатку 1944 г. кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі СБМ. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну: працаваў у юнацкіх працоўных лягерох у Мульдэнштайне й Бэрліне. Паводле непацьверджаных зьвестак, загінуўу 1945 гУ Нямеччыне. роткі85. У гэтым-жа будынку быў і Штаб юначак, а школа для кіраўнічак іх была зарганізавана ў Драздох, каля Менску. Там гадавалі шмат гародніны й дапамагалі гэтым Галоўнаму Штабу СБМ. Кіраўнічка юначак д-р Абрамава жыла на прыватнай кватэры. Пры Штабе было некалькі й малодшых кіраўнікоў, якія трымалі варту і дбалі аб гаспадарскіх патрэбах будынку. Курсантаў у школе кіраўнікоў СБМ звычайна было 15—20 асобаў, бо на болып не было ані месца, ані дастатковай кухні, ані навет санітарных умоваў. Курс трываў тры тыдні й першы тыдзень выдаўся мне годам. Ад пад’ёму і да позьняга вечару заняткі палягалі на лекцыях аб нацыянал-сацыялізьме, структуры нямецкага “ГітлерЮгэнд”86 і амаль васковай муштры, якая зьнясіляла да болю. Заняткі вялі нашыя кіраўнікі пад наглядам нямецкіх інструктараў — Аусбільдэр’с87. Ежа была бедная і недастатковая, таму вельмі добра спалася па 14-гадзінным напружаньні. Усе штабовыя кіраўнікі дапаўнялі свой галодны паёк прыватна, а пазьнейшыя курсанты прыяжджалі звычайна з “торбай”, калі яшчэ мелі крыху хлеба й сала ўдома. Адносіны немцаў да Беларусаў у той час былі прыязныя і карэктныя. Далі нам чорныя касьцюмы “Гітлер-Югэнд”, у якіх мы й разьехаліся зь Менску, дадаўшы да іх пагоны СБМ і беларускую павязку на левым рукаве. Свае ўніформы былі ўжо ў праэкце, але не хапала ані мануфактуры, ані скуры на боты. Вярнуўся з курсаў у Глыбокае як старшы зьвязовы і загадам шэфаправадніка быў прызначаны раённым кіраўніком СБМ і заступнікам акруговага кіраўніка СБМ правадніка Аўгена Мацюшонка88. У Глыбоцкім раёне колькасьць юнакоў і юначак вясною 1944 году дасягала 500. У горадзе Глыбокім да СБМ належалі Курсанты 85 Аляксандар Кароткі (1922—?), дзеяч СБМ, настаўнік. Закончыў курс для кандыдатаў на вышэйшых кіраўнікоў СБМ у Менску. Працаваў у кіраўнічым штабе СБМ, адказваў за культурна-асьветную дзейнасьць. Супрацоўнічаў з часопісам “Жыве Беларусь!”. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Далейшы лёс невядомы. 86 Гітлер-Югэнд (ням. Hitler-Jugend) — моладзевая арганізацыя нацыяналсацыялістычнай партыі Нямеччыны. Сябрамі саюзу былі толькі хлопцы. Існавала ад 1926 да 1945 гг. 87 Ausbilder (ням.) — інструктар. 88 Яўген Мацюшонак (1920—?), дзеяч СБМ, настаўнік. Акруговы кіраўнік СБМ у Глыбокім. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Быў кіраўніком юнацкага лягеру Арганізацыі Тодта. Вясной 1945 г. апынуўся ў Чэхаславаччыне. Арыштаваны савецкімі органамі. Далейшы лёс невядомы. Настаўніцкай школы 40—60, школы тлумачоў (перакладчыкаў) 30— 40, сельска-гаспадарчай школы 40—50, а рэшта вучні прагімназіі й сямігодкі. У вайсковых школах, з прычыны партызанкі, не было магчымасьці стварыць адзінак СБМ. У Глыбокім было даволі прыемна працаваць. Беларуская школьная моладзь ахвотна ўступала ў шэрагі СБМ. Кожная школьная сэкцыя мела свайго кіраўніка. Рэгулярна адбываліся зборкі юначак і юнакоў, на якіх, апрача тэарэтычных выкладаў з галінаў гісторыі Беларусі й на актуальныя тэмы, сьпявалі, маршыравалі, забаўляліся ў розныя гульні і час ад часу цешылі гледачоў сваёй мастацкай самадзейнасьцю. Шмат моладзі СБМ было здольных і працавітых. У нармальных умовах яны вырасьлі-б на выдатных беларускіх дзеячоў. Нажаль, умовы ваеннага часу ў акупаванай Бацькаўшчыне не спрыялі разьвіцьцю шырокай дзейнасьці і колькаснаму павелічэньню сяброў арганізацыі. Юнацтва вёсак асталося па-за арганізацыяй СБМ.