Беларускі скаўтынг у сваім мінулым і сучасным ставіў і ставіць перад сабою вялікае значэньне — вясьці нашую моладзь па выпрабаваным і верным шляху нацыянальнага адзінства, аб’яднаньня ўсіх сілаў народу вакол ідэі Незалежнасьці Беларусі. Па сваёй структуры, па сваіх выхаваўчых магчымасьцях і мэтах скаўтынг найлепш спрыяе замацаваньню сужыцьця і супрацоўніцтва старэйшага грамадзтва з моладзьзю. Праз скаўцкі патранат бацькі маюць магчымасьць уплываць на кірунак узгадаваньня моладзі, а кіраўніцтва скаўтынгу павінна зьяўляцца складовай актыўнай часткай старэйшага грамадзтва. Такім чынам у нас праблема “бацькоў і дзяцей” ня можа й не павінна выклікаць нейкіх глыбейшых канфліктаў. Нашае старэйшае грамадзтва і моладзь павінны падаць сабе рукі, памятуючы цьвёрда “запаветы бацькоў”, свае заданьні і ролю ў нашым нацыянальным жыцьці. Гэта адзіны правільны і пэўны шлях. СкаўтІлькоў Лістапад 1946 г. Ватэнштэт4. Ватэнштэт — вёска ў Ніжняй Саксоніі ў ангельскай акупацыйнай зоне Германіі, дзе ў 1945 г. паўстаў беларускі Ды-Пі-лягер, працавалі дзіцячы садок, пачатковая школа, гімназія, аматарскія тэатр, хор, танцавальныя гурткі. Лягер быў зьліквідаваны ў лютым 1950 г. Моладзь у беларускім Адраджэньні Моладзь у Беларускім вызвольным руху адыграла і павінна адыгрываць вялікую ролю. Дзе толькі было магчыма, піянеры нашага нацыянальна-вызвольнага руху стараліся ўсьведаміць і арганізаваць моладзь, якая потым іх працу вяла далей. 3 першых Беларускіх гурткоў моладзі, узьнікшых у 1880—1890 гадох, трэба адзначыць гурток студэнтаў у Маскве5. На вялікі жаль, ад іх засталося мала вестак, апрача таго толькі, што сябрам гэтага гуртка быў ведамы наш пісьменнік Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.)6, які ў тыя часы выдаў па-беларуску кніжачку У. Гаршына7 “Сыгнал”8. Падобныя гурткі (зямляцтвы) існавалі і ў другіх унівэрсытэцкіх гарадох Расеі. Калі ў 1906 годзе зьявілася ў сьвет першая беларуская газэта “Наша Доля”9, а за ёю “Наша Ніва”10, рух моладзі значна пашырыўся. Друкаванае беларускае слова пранікала ува ўсе школы і рабіла сваю работу. Першы Беларускі гурток ў 1906 годзе стварыўся у Маладэчанскай Настаўніцкай Сэмінарыі11, які вёў прапаганду і пашыраў беларускае слова ня толькі сярод вучняў, але й сярод ваколічнага жыхарства. 5 Гісторык Уладзімер Ляхоўскі адносіць стварэньне беларускага студэнцкага гуртку ў Маскве да пачатку 1890-х гг. 6 Антон Лявіцкі (1869—1922), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, вядомы пад псэўданімам Ядвігін Ш. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту, але за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях быў выключаны ў 1890 г. Некалькі месяцаў правёў у Бутырскай турме. Менавіта за кратамі і паўстала ідэя арганізаваць беларускі гурток моладзі. 7 Усевалад Гаршын (1855—1888), расейскі пісьменьнік. 8 Маецца на ўвазе выданьне: Сігнал, або Расказ аб тым, як дабро перемагло зло ў чалавека / пераложана, с малымі пераменамі, з расказа Усевалада Гаршына [Ядвігіным Ш.]. Масква, 1891. — 31 с. 9 “Наша Доля” — штотыднёвая легальная газэта на беларускай мове, якая выдавалася ў 1906 г. Выйшла 6 нумароў, 4 зь якіх былі канфіскаваныя. 7-ы нумар быў зьнішчаны ў наборы, пасьля чаго выданьне забаранілі. 10 “Наша Ніва” — штотыднёвая легальная газэта на беларускай мове, якая выдавалася ў 1906—1915 гг. Стала наступніцай “Нашай Долі”. Выданьне праводзіла лінію на культурнае, палітычнае, эканамічнае адраджэньне Беларусі. Яе аўтарамі былі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля і іншыя. 11 Маладэчанская настаўніцкая сэмінарыя — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова, у якой рыхтаваліся настаўнікі пачатковых школ. Дзейнічала ў 1864—1920 гг. Ад 1915 г. знаходзілася ў Смаленску. Сярод выпускнікоў сэмінарыі Флягонт Валынец, Пётра Мятла, Сымон РакМіхайлоўскі, Міхась Чарот і інш. Працаю моладзі кіравала Беларуская Сацыялістычная Грамада12. У тым-жа ўжо годзе былі першыя ахвяры сярод вучняў сэмінарыі ў Маладэчне — шмат вучняў за сваю нацыянальную працу пайшлі ў царскія вастрогі. Па прыкладу Маладэчна пайшлі Полацкая, Сьвіслацкая і асабліва Нясьвіская Настаўніцкая Сэмінарыя, гадунцом якое быў і наш выдатны паэт Якуб Колас (Кастусь Міцкевіч). Яны далі не аднаго непахіснага змагара за нашы беларускія ідэалы, якія й давялі нас да вялікага Акту 25-га Сакавіка. Падобныя арганізацыі былі блізу ўва ўсіх гарадох і мястэчках Беларусі, якую тады царскі ўрад афіцыйна назваў “Северо-Западный Край”. Па сваёй колькасьці сяброў і праведзенай працы трэба адзначыць Беларускую арганізацыю моладзіўГорадзенскай Гімназіі13. Гурток гэты вёў вельмі інтэлігентную працу ня толькі сярод сваіх вучняў, але і сярод вучняў іншых школаў. Меў ён сваю беларускую бібліятэку, кніжкамі якой карысталіся ня толькі вучні школаў, а і прыватныя асобы. Апрача сваіх сходак, на якіх чыталіся рэфэраты, імі вялася нацыянальна-культурная праца сярод насельніцтва, зьбіраліся грошы на выдаваньне “Нашае Нівы”, пашыраліся беларускія кнігі, газэты й г. д. Ня можна абыйсьці моўчкі гуртка моладзі ў Слуцку. Ня гледзячы на свой невялікі памер як гораду, духова заўсёды Слуцак быў адным з важнейшых цэнтраў. Апрача трох сярэдніх школ — мужчынскай, жаноцкай гімназіяў і камэрцыйнае школы, вучні якіх прымалі ўдзел у працы гуртка, беларускі рух ахопліваў і моладзь Гарадзкое й Рамясьніцкае школаў. Апрача свае штодзённае працы, як — рэфэраты, вывучэньне беларускае мовы, гісторыі, геаграфіі і г. д., імі былі ладжаныя беларускія спэктаклі ня толькі ў горадзе, але й на вёсках. Душою моладзі, яе 12 Беларуская сацыялістычная грамада — першая беларуская палітычная партыя леванародніцкага кірунку. Створана ў 1902 г. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада. Заснавальнікамі былі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Бурбіс і інш. Партыя выступала за зьвяржэньне самадзяржаўя і незалежную дэмакратычную Беларусь. У 1918 г. БСГ распалася на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаўрэвалюцыянэраў, Беларускую партыю сацыялістаў-фэдэралістаў. 13 Магчыма, маецца на ўвазе Гарадзенскі гурток беларускай моладзі, які паўстаў у 1909 г. з навучэнцаў мясцовых сярэдніх школ. Яго заснавальнікамі былі ксёндз Францішак Грышкевіч і навучэнец Г арадзенскай мужчынскай урадавай гімназіі Адам Бычкоўскі. Арганізацыя выступала за вывучэньне роднай мовы, геаграфіі і гісторыі Беларусі. Удзельнікі ладзілі культурніцкія мерапрыемствы. Гурток распаўся ў 1914 г. апекуном і павернікам быў случак Юрка Булгак14 (Юры Бусел з пад Слуцка, ён жа Ю. Верашчака). Па яго пачыну ўлетку вучнямі гуртка рабіліся краязнаўчыя экскурсіі, а адначасова вялася і беларуская нацыянальная ўсьведамляючая праца. 3 ранейшых гурткоў заслугоўвае на вялікую ўвагу гурток вучняў Віленскай Сярэдняй Хіміка-Тэхнічнай школы15, заснаванай у 1909 годзе і Віленскай Цэнтральнай Фэльчарскай школы, заложанай у тым-жа годзе. Апрача гэтых гурткоў вялася праца ў Віленскіх Гімназіях і Настаўніцкім Інстытуце. Вучні гэтых гурткоў прымалі удзел у арганізацыі вечарынаў і канцэртаў, пачынаючы з 1909 году, а таксама беларускага хору пад кіраўніцтвам ведамага кампазытара і гарманізатара Беларускіх песьняў Л. Рагоўскага16, якога “Беларуская Сюіта” ў 1910 годзе ў Парыжу выклікала вялікае захапленьне і ўражаньне сярод парыжан. Шмат гурткоў і арганізацыяў ня ўспомнена тут, як, прыкладам, Пецярбургу, Кіеве і іншых гарадох Расеі. Цэлай сеткай гурткоў была ахоплена ўся Беларусь. Сябры іх ахвярна вялі нашу беларускую справу. А вясьці тады беларускую справу было даволі цяжка. Толькі цьвёрдая і моцная вера, глыбокі ідэалізм, вера ў правату нашага адраджэньня натхнялі нашую моладзь на працу, на гераічныя чыны. Ніякія забароны, ніякія прасьледаваньні, ні катарга, ні турмы не 14 Юры Булгак, як піша гісторык Алесь Пашкевіч, быў слуцкім абшарнікам, польска-беларускім палітычным і грамадзкім дзеячам. Сябра Польскай рады Менскай зямлі, які ў 1917—1918 гг. падтрымоўваў кантакты зь беларускім нацыянальным рухам. У 1918 г. ён запрашаўся ў фінансавую сэкцыю Арганізацыйнай камісіі па стварэньні менскага ўнівэрсытэту (паводле рашэньні Народнага сакратарыяту БНР). 15 Віленская сярэдняя хіміка-тэхнічная школа працавала ў 1900— 1922 гг. Прыкладна ў 1908 г. там паўстаў вучнёўскі гурток, якім апекаваўся прафэсар Вацлаў Іваноўскі. Як адзначае гісторык Уладзімер Ляхоўскі, найбольш актыўна працавалі браты Часлаў і Леапольд Родзевічы, якія бралі ўдзел у тэатральных пастаноўках. У 1913 г. гурток наладзіў сувязь з суайчыннікамі з Пскоўскай каморніцкай вучэльні, перасылаў туды беларускую літаратуру, прэсу. 16 Людамір Міхал Рагоўскі (1881—1954), польскі кампазытар і дырыжэр. Закончыў Варшаўскі інстьпут музыкі (1906). Працягваў навуку ў Мюнхене, Ляйпцыгу, Рыме, Парыжы. У1909—1912 гг. працаваў дырыжэрам у Вільні, дзе арганізаваў сымфанічны аркестар. Стварыў музычнае суправаджэньне да спэктакляў трупы Ігната Буйніцкага. Склаў “Bielaruski Piesiermik z notami dla narodnych i skolnych chorov” (Вільня, 1911). У часе Першай сусьветнай вайны працаваўу Парыжы. У1921 г. вярнуўся ў Варшаву. У1926 г. выехаўу Дуброўнік (Харватыя), дзе і памёр. змаглі іх зьвярнуць з раз абранае дарогі, дарогі да Вольнае й Незалежнае Беларусі17. Беларускі Скаўт Беларускі скаўтынг Першыя дружыны беларускіх скаўтаў паўсталі ў лістападзе 1921 г. пры Беларускай Гімназіі ў Нясьвіжы18. Душою іх былі настаўнік Гімназіі сп. Язэп Шнаркевіч19 і настаўніца сп-чна Ганна Малойла20. Скаўцкая арганізацыя ахоплівала ўсю вучнёўскую моладзь. Пры гэтым скаўтынг ня меў характару нейкай выключна школьнай арганізацыі, а быў агульнай арганізацыяй беларускай моладзі. Нясьвіскія беларускія скаўты ладзілі вечарыны, спэктаклі і канцэрты. Яны выступалі ў гарадзкой Ратушы, куды сыходзіліся ўсе жыхары гораду. Першы раз у Нясьвіжы са сцэны Гарадзкой тэатральнай залі ў Ратушы быў прапяяны скаўтамі Беларускі Гімн: “He пагаснуць зоркі ў небе”... Нясьвіскія скаўты выдавалі свой часапіс, у якім маладыя таленты маглі каваць свае літаратурныя здольнасьці. Скаўтынг праіснаваўу Нясьвіжы ад 1921 да 1924 году, да таго часу пакуль не былі нанесены ўдары па самай гімназіі. Частка якой пераехала ў мястэчка Клецак.