8. Скаўт(ка) вырабляе ўсабе моцны характар, адвагу і мужнасьць. 9. Скаўт(ка) ня курыць і ня п‘е алькагольных напіткаў. іо. Скаўт(ка) паважае тых, хто змагаліся і змагаюцца за свабоду Крывіцкага Народу і выслаўляе Дзень 25 Сакавіка. 20. Прыймо ў ЗКСЧ У лік сяброў ЗКСЧ можа быць прыняты кажны беларускі хлопец і дзяўчына ад 7-мі год жыцьця на аснове вуснай заявы, калі ў пробным часе (да 3-х месяцаў) выявіць стараннасьць, паслухмянасьць і гатовасьць падпарадкавацца скаўцкаму праву і скаўцкай дысцыпліне. Аб прыйме кандыдатаў пастанаўляе кіраўнік зьвязу. Пасля пробнага часу Ваўчаняты і Пралескі складаюць забавязаньне, Юнакі і Юначкі (а таксама і старэйшыя) — скаўцкую прысягу. Скаўцкую прысягу складаюць таксама Ваўчаняты і Пралескі пры пераходзе ў вышэйшую групу. 21. Сяброўскія складкі Сяброўскія складкі выносяць у месяц: Для Ваўчанят і Пралесак 0,20 маркі Для Юнакоў і Юначак і,оо марка Для Старэйшых скаўтаў і скаўтак 2,оо маркі Для Скаўтаў і скаўтак Крывіі 3,00 маркі 22. Фонд Скаўцкі фонд творыцца з сяброўскіх складак, прыбыткаў з скаўцкіх імпрэзаў, лятарэяў, забаваў, прадпрыемстваў і датацыяў. 25 % усіх прыбыткаў сьцяг перадае ў штандар, а гэты апошні 25 % усіх сваіх прыбыткаў перадае Галоўнаму кіраўніцтву. 23. Кантрольныя органы ЗКСЧ Рада Скаўтаў Крывіі Верхнюю ўладу ЗКСЧ становіць Рада Скаўтаў Крывіі. У склад яе ўваходзяць усе скаўты і скаўткі Крывіі з пастанаўляючым голасам. Рада Скаўтаў Крывіі вызначае і адклікае Галоўнае кіраўніцтва ЗКСЧ, праводзіць рэвізію дзейнасьці Галоўнага кіраўніцтва праз вызначэньне Надзвычайнай рэвізыйнай камісіі. Рада Скаўтаў Крывіі склікаецца Шэфам крывіцкіх скаўтаў або 1/3 яе сяброў. Патранат крывіцкіх скаўтаў У кожнай мясцовасьці, дзе знаходзіцца ЗКСЧ (дружына, зьвяз, сьцяг) павінен існаваць Патранат крывіцкіх скаўтаў. У склад Патранату ўваходзяць актыўныя беларусы, якія ідэйна зьвязаны з арганізацыяй і жадаюць матар’яльна і маральна ёй дапамагчы. Патранат Крывіцкіх Скаўтаў складаецца з старшыні Патранату, яго заступніка, 4—5 сяброў управы і звычайных сяброў. Старшыня або яго заступнік маюць права прымаць удзел у нарадах і працах мясцовага кіраўніцтва скаўтаў з дарадчым голасам і выконваюць агульны нагляд над дзейнасьцю мясцовай скаўцкай адзінкі. 24. Ганаровыя сябры Рада Скаўтаў Крывіі можа запрасіць на ганаровых сяброў ЗКСЧ выдатных беларусаў, якія сваім жыцьцём, характарам і дзейнасьцю выяўляюць скаўцкія прыметы і служаць прыкладам іншым. 25. Правы і абавязкі крывіцкіх скаўтаў Кожны скаўт можа атрымаць ступень, прадбачаную Рэгулямінам скаўцкіх спраўнасьцяў. Абавязкі крывіцкіх скаўтаў складзены ў забавязаньні, праве і прысязе скаўтаў, а таксама ў Рэгулямінах і распараджэннях Галоўнага кіраўніцтва. 26. Ліквідацыя арганізацыі У выпадку ліквідацыі ЗКСЧ уся ягоная маёмасьць пераходзіць на іншую беларускую арганізацыю моладзі або беларускую грамадзкую ўстанову. * Арганізацыйная схема ЗКСЧ Гааоўнае Кіраўніцтва. -м1 О СЦн. ' '' ' ' / 'Л 1 ■ ' X ® й ® Sfc s3 .fet&SJfceAifc мьв друхыны. Скаўцкая прысяга На мой гонар прысягаю, што паводле маёй найлепшай волі і стараньняў: буду верны Богу і Бацькаўшчыне, буду дапамагаць кажнаму чалавеку ва ўсякім часе, буду паслухмяны Скаўцкаму Праву і свайму Кіраўніцтву. * Скаўцкае права 1. Скаўт высока трымае свой гонар і гонар свайго Народу. 2. Скаўт служыць свайму Народу і Бацькаўшчыне і старанна выконвае свае абавязкі. 3- Скаўт услужны, рыцарскі, сяброўскі і памагае іншым. Скаўт скаўту ёсьць братам. 4. Скаўт слоўны, сумленны і праўдамоўны. 5. Скаўт любіць прыроду і імкнецца яе пазнаць. 6. Скаўт ашчадны. 7. Скаўт заўсёды вясёлы і жыцьцярадасны. 8. Скаўт вырабляе ў сабе моцны характар, адвагу і мужнасьць. 9. Скаўт заўсёды здысцыплінаваны і паслухмяны сваім бацьком і свайму кіраўніцтву. іо. Скаўт чысты ў мове, думках і ўчынках. * Скаўцкія запаветы і. Скаўт — сумленны і слоўны. 2. Скаўт верны Богу і Бацькаўшчыне. 3. Скаўт — карысны і памагае бліжнім. 4. Скаўт — сябра свайму бліжняму і брат іншаму скаўту. 5. Скаўт — ветлівы і рыцарскі. 6. Скаўт — прыяцель прыроды. 7- Скаўт — паслухмяны бацьком і кіраўніком. 8. Скаўт заўсёды вясёлы, устрымлівы і ня траціць надзеі. 9. Скаўт ашчадны. іо. Скаўт заўсёды цьвярозы, чысты ў сваіх думках, сваіх словах і ў сваім захоўваньні. * Скаўцкія законы і. He спадзявайся нічога ад іншых, а дай сам усё, што можаш. 2. Жыві для Бацькаўшчыны і ўсіх людзей ды будзь прыяцелем прыроды ды жывёлы. 3- Будзь рыцарам і барані бедных ды слабых, ідзі справядлівай дарогай. 4. Мацуй сваё цела і душу ды асьвятляй свой розум. 5. Хай твая воля будзе нацягнутая, як струна. 6. Шануй скаўцкага патрона — сьв. Юр’я, зьнішчай усё благое на сьвеце, а найперш у самім сабе. 7- Хай будзе твая першая думка аб іншых, а толькі друтая аб сабе. 8. Расьці ў вышкі, як моцны дуб, толькі ня гніся нізка, як ніцая лаза. 9- Будзь заўтра лепшым, чым ёсьць ты сёньня і чым быў учора. 10. Мей Бога ў сэрцы і памятай заўсёды твой кліч: “Будзь гатовы!”. * Гімн скаўтаў Мы верым у праўду і гонар, Мы любім жыцьцё і людзей, Бурліць наша сіла, як мора, Вясёла наперад вядзе. Сагрэтыя сонцам Крывіцкім I водарам ніў залатых, Кахаем мы ўсё без граніцаў Крывіччыну, край свой сьвяты. Хай б’е проста ў вочы нам вецер, Мы верым у долю сваю, I кажны, хто ў зоры імкнецца, Адну з намі творыць сямью. Мы верым у праўду і гонар, Мы любім жыцьцё і людзей, Бурліць наша сіла, як мора, Наперад, да шчасьця вядзе. Скаўцкая адзнака 3 рысунку, які прадстаўляе скаўцкую лілейку, даведаецеся вы, што кажны лісток азначае адзін з трох пунктаў Скаўцкай прысягі: Вернасьць Богу і Бацькаўшчыне, Дапамога кажнаму чалавеку ва ўсякім часе і Паслухмянасьць скаўцкаму праву і кіраўніцтву. На лілейцы бачыце двуканечны крыж, узяты з нашага нацыянальнага гэрбу Пагоня. Ён азначае любоў да Бацькаўшчыны, якую кажны скаўт павінен насіць у сэрцы. Стужка, што зьвязвае тры лісткі лілейкі, — сымбаль сяброўства ўсіх скаўтаў сьвету, а ніжэй зьмешчаны кліч: “Напагатове!” — прыпамінае скаўту, што ён кажную хвіліну павінен быць гатовым да выкананьня скаўцкай прысягі і скаўцкага права209. Скаўцкія малітвы Беларусь, наша Маці краіна210, Ты з нас моцных зрабіла людзёў, He загінулі мы й не загінем, Пакуль Ты нас да шчасця вядзеш. Абяцаем мы Табе сягоньня 209 Скаўцкі спадарожнік. Галоўная Кватэра Беларускіх Скаўтаў. 1948. — A. В. 210 Песьня на словы Натальлі Арсеньневай і музыку Міколы Шчаглова. Божа добры і ласкавы211, Божа моцны справядлівы, Блаславі ўсе нашы справы, Асьвяці ўсе нашы нівы. Дай нам сілу, дай нам розум, Спрыт і мужнасьць, цьвёрдасьць волі He паддацца злым пагрозам, He зламацца ў нядолі. Падаруй нам чуласьць сэрца, Умацуй нязгаснасьць веры, He пакінь у паняверцы — Перакінь на родны бераг. Збаў народ наш шматпакутны, Вызвалі наш край забраны! Божа вечны Ўсемагутны, Загаі Радзімы раны. * Што трэба ведаць кожнаму скаўту Наш сьцяг Наш дзяржаўны сьцяг бел-чырвона-белы. Створаны гэты сьцяг упяршыню ў 1917 г.212. (Дагэтуль як нацыянальны сьцяг ужываўся сьцяг бел-чырвона-чорны, але ён супадаў зь нямецкім сьцягам і таму быў адкінуты.) Спачатку дзяржаўны сьцяг быў толькі белы, як сымбаль назову “Беларусі” і таксама як улюбёны колер нашага народу. Але таму, што белы сьцяг — гэта адзнака паддачы (капітуляцыі) пры вайне, а таксама сьцяг контррэвалюцыі, дык пасярэдзіне была сымэтрычна праведзеная чырвоная паласа, як сымбаль рэвалюцыйнасьці. Апрача таго, чырвоны колер — гэта таксама ўлюбёны колер нашага народу і сымбаль нашага старэйшага назову “Крывічы” (ад кроў)213. 211 Песьня “Скаўцкая малітва” на музыку Міколы Равенскага. 212 Лічыцца, што ў 1917 г. эскіз бел-чырвона-белага сьцягу стварыў беларускі палітычны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959). 213 Напагатове. № 2-3.1947. — A. В. * Гэрб Наш нацыянальны і дзяржаўны гэрб — Пагоня. Гэта ўзброены коньнік на белым кані. Коньнік у правай руцэ трымае меч, напагатове сячы ворага, а ў левай руцэ мае авальны шчыт із шасьціканцовым Ярылавым крыжам (двукрыжжам). Конь выцягнуўся ў скоку (адсюль назоў Пагоня). Гэты гэрб паходзіць яшчэ з паганскіх часоў. Нашыя прашчуры прынялі хрысьціянства, верылі ў розных багоў. Вялікай пашанай у іх карыстаўся бог вясны і вайны Ярыла. Яго ўяўлялі ў вобразе ўзброенага коньніка на белым кані. Шасьціканцовы крыж быў знакам агню, які і здабываўся церцем драўляных кавалкаў крыж-на-крыж. У часе гаспадарстваваньня нашае дзяржавы “Вялікага Княства Літоўскага” — Пагоня была дзяржаўным гэрбам усяго гаспадарства214. * 25-лецьце беларускаг скаўтынгу Скаўцкі рух, як ведама, запачаткаваўся ў канцы мінулага стагодзьдзя215. Узнікшы з практычных патрэбаў у часе вайны з бурамі216, ён хутка перарос практычныя свае мэты і разьвіўся ў цэлую выхаваўчую сыстэму, цэлую школу ўсебаковага выхаваньня моладзі. Сяньня няма хіба ў сьвеце такой арганізацыі, якая-б стаўляла перад сабою такія шырокія ідэалы выхаваньня маладога пакаленьня і знаходзіла канкрэтныя шляхі да іх асягненьня, як скаўтынг. Скаўтынг выхоўвае моцнага фізычна і духова, творчага і самастойнага чалавека, здольнага да працы і змаганьня, карыснага для грамадзтва і народу. Зразумела, што скаўцкі рух, як арганізацыйная форма выхаваньня моладзі, прыйшоў да нас з апазьненьнем. Прычынай гэтага была і ня моладасьць самога руху, і, у дадзеным выпадку, ня 2,4 Напагатове. № 2-3. 1947. — A. В. 215 Маецца на ўвазе, што ідэя стварыць дапаможныя атрады з падлеткаў прыйшла заснавальніку будучага скаўцкага руху брытанцу Робэрту Бадэн-Паўэлу ў 1899 г., калі ён быў прызначаны камэндантам крэпасці ў Паўднёвай Афрыцы. Афіцыйна ж годам заснаваньня скаўцкага руху лічыцца 1907 год, калі Бадэн-Паўэл правёў першы летнік ужо ў Брытаніі. 216 Буры — субэтнічная група ў складзе афрыканэраў у ПаўднёваАфрыканскай Рэспубліцы й Намібіі. Тут маецца на ўвазе англа-бурская вайна 1899—1902 гг. “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” сталы каэфіцыент нашага апазьненьня ва ўспрыманьні заходняэўрапейскіх уплываў, а сваеасаблівыя ўмовы нашага нацыянальнапалітычнага жыцьця. Разьвіцыро скаўцкага руху перашкаджала тая палітычная задуха, у якой знаходзіліся паняволеныя былой царскай Расеяй народы. У момант распаду былой Расеі — гэтага імпэрыялістычнага калоса на ўсходзе Эўропы, — калі на руінах яго пачалося дзяржаўнае будаўніцтва вызваленых у рэвалюцыі 1917 году народаў, шырока разьвіваецца сярод іх і скаўцкі pyx. I гэта ня было прыпадковым зьявішчам. Скаўцкая арганізацыя была акурат найадпавяднейшай для вызвольна-нацыянальных рухаў гэтых народаў, бо ў васнове яе знаходзіўся нацыянальны зьмест: служэньне народу, практычная дапамога ў барацьбе і будаўніцтве гэтых народаў. Акрамя гэтага праз скаўцкі рух народы гэтыя, паміж іншым, працягвалі руку да Захаду, адрываючыся ад Расеі. У вагні змаганьня за дзяржаўнасьць пашыраецца скаўцкі рух сярод моладзі Прыбалтыкі, Украіны, Польшчы. На гэты час прыпадае запачаткаваньне скаўцкага руху і ў нас, на Беларусі. Гэта быў час змаганьня за маладую Беларускую Народную Рэспубліку, каліхвалі Беларускага нацыянальна-вызвольнага руху былі высока паднятыя і ўсьцяж прыбывалі.