3- Кажная аб’яднаная скаўцкая арганізацыя павінна прысылаць у прэсавы аддзел ІСА столькі экзэмпляраў сваіх часапісаў і публікацыяў, каб кажная арганізацыя магла атрымаць тры экзэмпляры і каб два экзэмпляры маглі астацца ў прэсавым аддзеле ІСА. 4. Публічнасьць будзе паведамляцца аб скаўцкім руху праз далейшы інфармацыйны і прапагандовы матар'ял ў штодзённай юнацкай прэсе. Прадбачана таксама міжнародныя скаўцкія перадачы ў радыё Мюнхэн і Штутгарт. 5. Нямецкі часапіс “Дас Юнгэ ворт”251 задэкляраваў сваю гатовасьць зьмяшчаць на спэцыяльнай бачыне весткі аб скаўцкім руху іншых нацыянальнасьцяў і іншыя цікавыя матар’ялы паасобных народаўу такім парадку, што кажная арганізацыя мела-б магчымасьць прыблізна раз на 4 месяцы зьмяшчаць свой матар’ял. 6. Кажная нацыянальная арганізацыя са свайго боку павінна зьмяшчаць матар’ял, прысланы прэсавым бюро ў сваіх часапісах і сваёй нацыянальнай мове. 7- Прызнана за вельмі важную і пільную справу выданьне Міжнароднага скаўцкага сьпеўніка. Дзеля таго павінна кажная скаўцкая арганізацыя прыслаць у прэсавае бюро ІСА 5—10 найпрыгажэйшых скаўцкіх песьняў з нотамі і арыгінальнай мовай (лацінскімі літарамі) разам зь нямецкім перакладам або паданьнем зьместу ў магчыма найхутчэйшым часе. Скаўцкі сьпеўнік будзе такім чынам зьмяшчаць у нацыянальнай мове зь нямецкім перакладам песьні таксама ангельскіх, амэрыканскіх, францускіх і іншых скаўтаў. Рэдакцыя “Дас Юнгэ Ворт” забавязалася выдаць гэткі зборнік скаўцкіх песьняў. У справе навязаньня цэснага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі: 250 Інфармацыі пра выданьне з такой назвай не знойдзена. 251 “Das Junge Wort” (ням.) — моладзевы часопіс, які выдаецца ў зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг ад 1945 г. 1. Паклікаць да жыцьця сталыя міжнародныя курсы для сэньёраў252. 2. Праводзіць вымену тэкстаў права й забавязаньняў, скаўцкіх пробаў і ступеняў “Ваўчанят”, скаўтаў і сэньёраў, як матар’ял патрэбны для шкаленьня скаўтмайстраў. 3. Запрашаць на ўсякія скаўцкія спатканьні моладзь розных нацыянальнасьцяў для замацаваньня міжнароднай дружбы. 4. Арганізаваць скаўцкія спаборніцтвы і змаганьні розных нацыянальнасьцяў, а таксама ўзаемна паведамляць аб нацыянальных сьвятах і асаблівых скаўцкіх урачыстасьцях паасобных народаў253. Неўзабаве сябрам гэтай міжнароднай арганізацыі стаўся і беларускі скаўтынг ды прымаў актыўны ўдзел ува ўсіх праводжаных ёю канфэрэнцыях, зьлётах ці спаборніцтвах. Зьвяз імя Кастуся Каліноўскага і-га Сьцягу Штандару “Баварыя” пастановай Рады дружынных падзелены на два Зьвязы з прычыны ўступленьня новых кандыдатаў. Патронам і-га Зьвязу, у якім застаюцца ўсе старыя дружыны, пакінуты нацыянальны герой К. Каліноўскі. Патронам 2-га Зьвязу, куды адышлі ўсе новыя дружыны, быў выбраны герой-змагар за незалежнасьць Беларусі Юры Лістапад254. Хто такі Юры Лістапад? Пасьля задушэньня Слуцкага паўстаньня ў 1920 г. шмат удзельнікаў яго эмігравала на захад. Сярод эмігрантаў быў малады настаўнік Юры Лістапад. Пасьля ён вярнуўся на Бацькаўшчыну і ў 1922 годзе пачаў працаваць настаўнікам у горадзе Слуцку. Ён заснаваў там у 1924 годзе вучнёўскі гурток моладзі, які вывучаў беларускую літаратуру, мову і краяведу. Сярод гуртка паўстала думка стварыць нелегальную супрацьбалынавіцкую арганізацыю з мэтай змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Галоўным клічам арганізацыі быў: “Няхай жыве незалежная Беларусь!”. Але 252 Senior (анг.) — тут: старэйшы скаўт. 253 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В. 254 Юры Лістапад (1897—1938), дзеяч нацыянальнага руху. Закончыў Панявескую настаўніцкую сэмінарыю (1914). Настаўнічаў на Случчыне. Браў удзел у Слуцкім збройным чыне. Выехаў у Польшчу, адкуль у 1922 г. вярнуўся ў Беларусь. Настаўнічаў, працаваў стыльрэдактарам Дзяржвыдавецтва БССР. Арыштаваны ў 1925 г. як кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі. Асуджаны на 5 гадоў, але пасьля адпушчаны. У 1930 г. асуджаны па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі” й зноў вызвалены. У 1933 г. арыштаваны па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтру”, асуджаны на 8 гадоў. Пакараньне адбываў у БамЛАГу. Расстраляны. ГПУ255 хутка выкрыла гэтую арганізацыю і арыштавала ейных сяброў. Юры Лістапад быў галоўным абвінавачаным і асуджаны на 5 гадоў турмы. У1933 годзе ён быў высланы ў Сібір256. 24 сакавіка 1947 г. Першы Сьцяг у Міхэльсдорфе ладзіў скаўцкае вогнішча. Пры вогнішчы старэйшыя кандыдаты і кандыдаткі складалі прысягу, а “Ваўчаняты” і “Пралескі” забавязаньне. Пасьля ўрачыстае часткі распачалася мастацкая. Вечар быў закончаны апушчэньнем сьцягу і скаўцкай малітвай257. 30 сакавіка 1947 г. у Міхэльсдорфе распачаўся курс скаўцкіх кіраўнікоў. Курс, які будзе цягнуцца 3 тыдні, наведае іо асобаў. Пасьля сканчэньня гэтага курсу мае распачацца новы летні курс, які будзе трываць 4 тыдні258. Першы Зьезд скаўцкіх кіраўнікоў Амэрыканскай зоны Дня 9 красавіка 1947 г. у Міхэльсдорфе адбыўся Першы Зьезд скаўцкіх кіраўнікоў. Зьезд распачаўся а гадзіне 20-й. Адчыніў яго Сьцяжны сябра Бута259, які высьветліў у агульных рысах мэту Зьезду, а таксама зрабіў кароткі агляд скаўцкай працы ў Амэрыканскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. На парадку дзённым было некалькі пытанняў. Перш была праслуханая справаздача штандаровага. Матывуючы гэта адсутнасьцю часу ў сувязі з унівэрсытэцкімі студыямі і немагчымасьцю стварэньня штабу ў Рэгенсбурге, дзе ён цяпер знаходзіцца, зьезд прыняў прапанову Д. Сямёнава і на становішча штандаровага Штандару “Баварыя” быў выбраны сябра Бута. На апякуна Штандару выбраны ганаровы скаўт, былы апякун і-га Сьцягу. На 255 ГПУ — ад рас. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне — савецкая спэцслужба. 256 Напагатове. № 2-3. Міхельсдорф, 1947. — A. В. 257 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В. 258 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В. 259 Аляксандар Бута (1923—1998), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ДП-лягеры ў Нямеччыне. Закончыў 7 клясаў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Быў кіраўніком беларускага скаўтынгу ў Амэрыканскай зоне Нямеччыны, аб’яднанага ў штандар “Баварыя”. У 1948 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Зьяўляўся сябрам Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Стваральнік Беларускага юнацкага клюбу ў Брадфардзе, ініцыяваў правядзеньне летнікаў для беларускіх дзяцей у Л ёндане. У сярэдзіне 1960-х гг. адышоўад ЗБВБ і далучыўся да прасавецкай суполкі. Стаў адным з аўтарам прасавецкага часопісу “Славянскнй голос”. сталае месца кіраўніцтва Штандару "Баварыя” выбрана Міхэльсдорф, дзе знаходзіцца большы Беларускі лягер. Пры штабе Штандару створаныя наступныя рэфэраты: 1. Арганізацыйны рэфэрэнт — штандаровы. 2. Выхаваўчы рэфэрэнт — зьвязовы Зьвязу імя К. Каліноўскага. 3. Прапаганды рэфэрэнт — старшы зьвязовы і-га Сьцягу Міхэльсдорф. 4. Гаспадарчы рэфэрэнт — скарбнік 1-га Сьцягу Міхэльсдорф. 5. Міжнацыянальнай сувязі рэфэрэнт — сьцяжны 2-га Сьцягу ў Остэргофэне. На зьлёце была абгавораная таксама справа справа Міжнароднага скаўцкага зьлёту, які мае адбыцца ў Амэрыканскай зоне Нямеччыны. Пастаноўлена неадкладна распачаць падрыхтоўку да гэтага Зьлёту. Адказным за гэтую справу выбраны сьцяжны 2-га Сьцягу. Часапіс 1-га Сьцягу Міхэльсдорф “Напагатове” становіцца з гэтага часу агульным часапісам Штандару “Баварыя”260. 11 траўня 1947 г. адбылося футбольнае спаборніцтва паміж скаўцкай футбольнай камандай “Міхэльсдорф” і нямецкай камандай “Рээдорф”. Выйграла каманда “Міхэльсдорф” — 4:о261. 17 траўня 1947 г. Сьцяг Міхэльсдорф праводзіў скаўцкія палявыя гульні, якія цягнуліся ад 17 да 18 траўня 1947 г. Пасьля гульняў скаўты наведалі сваіх сяброў новаўтворанага Сьцягу ў Віндзішбэргэрдорфе. Рыхтуймася да лета Надыходзіць лета. Для нас, скаўтаў, гэта тая пара, калі мы павінны найбольш выявіць свае скаўцкія якасьці. Улетку мы павінны пашырыць і замацаваць тыя тэарэтычныя веды, якія мы набылі зімою як на зборках дружыны, гэтак і ў школе. Дзе найбольш мы можам праверыць гэтыя якасьці? Дзе можам найбольш пазнаёміцца з практычным жыцьцём і выявіць свае скаўцкія здольнасьці: арыентацыю, знаходлівасьць, вытрываласьць, уважлівасьць, асьцярожнасьць? Дзе можам пазнаёміцца з жыцьцём прыроды, дзе загартуем сваю волю й выпрацуем характар і падрыхтуем іх для перанясеньня ўсіх цяжкасьцяў у будучым змаганьні й жыцьці? Ува ўсім гэтым нам у значнай меры дапаможа лягер. Лягернае жыцьцё, жыцьцё на ўлоньні прыроды з усімі яе неспадзяванасьцямі можа выхаваць і загартаваць скаўта для далейшае працы і паможа набыць неабходныя ў практычным жыцьці веды. 260 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В. 261 СІС. №7.1947. — A. В. Таму ўсе кіраўнікімясцовыхскаўцкіхадзінак павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб арганізаваць для сваіх аддзелаў мінімум тыднёвыя лягеры.Для гэтага кіраўнік мусіць перш за ўсё паведаміць адпаведныя кіруючыя ўлады, агледзець для лагеру мясцовасьць (пры выбары мясцовасьці ён павінен сам выказаць сябе найбольш спрактыкаваным і вольным скаўтам). Трэба, кабмясцовасьць была лясістая, што неабходна для скаўцкіх гульняў, каб ад лягеру знаходзілася недалёка крыніца, каб лягер быў цалкам ізаляваны ад гораду. Кіраўнік павінен пастарацца здабыць увесь інвэнтар, неабходны для лягеру і падрыхтаваць да лягеру скаўтаў. Лягернае жыцьцё трэба наладзіць так, каб лягер пакідаў у скаўта найпрыямнейшае ўражаньне. Улягеры трэба менш за ўсё займацца тэорыяй, а больш зварочваць увагу на практычныя заняткі. Вялікую ўвагу ў лягеры патрэбна зьвярнуць на спорт і розныя скаўцкія гульні, разьлічаныя на выхаваньне скаўпіа. Але скаўт не павінен у лягеры пераўтамляцца спортам. На спорт павінны быць вызначаны пэўныя гадзіны. Абавязкава патрэбна ладзіць вогнішчы для выяўленьня большай ініцыятывы ў моладзі. Але ня толькі лягер выхоўвае якасьці, неабходныя скаўту. Выхаваўчае значэньне маюць таксама і скаўцкія паходы-экскурсіі з перамогай цяжкасьцяў. Гэткія пераходы як на 300—350 клм трэба ўжо рабіць пераважна із старэйшай і сярэдняй моладзьдзю пад кіраўніцтвам спрактыкаваных старэйшых людзей — праваднікоў. Такія пераходы разьлічаныя ня толькі на выпрацаваньне волі й характару, але таксама й на агульнае разьвіцьцё скаўта. Тут скаўт пазнае сваю краіну, народ, ягоныя звычаі, традыцыі. У такіх пераходах скаўт якраз займаецца такім карысным і такмала пашыраным сярод скаўтаў заняткам — збіраньнем фальклёру. Калі мы заглянем гадоў на дваццаць у гісторыю арганізацыі нашай моладзі, у 1926—1927-я гады, дык пераканаемся, што нашая вучнёўская моладзь, тады зарганізаваная ў розных гурткох, рабіла такія пераходы па цікавых куткох радзімы. I тады нашая моладзь шмат зрабіла карыснага і ў навуковай галіне. Яна займалася раскопкамі, зьбіраньнем фальклёру і інтым.