Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Гэтага-ж дня а 2-й гадзіне пасьля абеду наступіла фактычнае адкрыцьцё зьезду.
Зьезд адчыніў Шэф крывіцкіх скаўтаў сябра Пануцэвіч. Былі прачытаны шматлікія прывітальныя лісты ад беларусіх арганізацыяў і асяродкаў. Пасьля выбару старшыні Зьезду — д-ра В. Войтанка і сяброў Прэзыдыюм, Зьезд прыступіў да нарадаў.
Як першы пункт парадку дня ўдзельнікі слухалі справаздачу Галоўнага кіраўніка ЗКСЧ і Галоўнай кіраўнічкі скаўтак.
Вярнуўся ў Менск, закончыў БДУ. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, “Беларускай газэце”, галоўным рэдактарам выдавецтва “Менск”, уваходзіў у Цэнтральную Раду БНС, выконваў абавязкі рэфэрэнта па справах прэсы і прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. Увосень 1943 г. выехаў у Нямеччыну. Па вайне працаваў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу, быў адным з заснавальнікаў газэты “Бацькаўшчына”, яе рэдактарам. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі, аўтар вялікай колькасьці літаратуразнаўчых прац. Адзін з заснавальнікаў БІНіМу.
301 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
302 “Беларусь наша Маці-Краіна” — песьня на словы Натальлі Арсеньневай і музыку Міколы Шчаглова-Куліковіча.
Справаздачу Галоўнага кіраўніка падаем амаль у цэласьці: Лічбовы стан.
Зіуртаваньне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне налічвае:
Агулам хлапцоў і дзяўчат	945.
Сьцягоў	10.
Зьвязаў	30.
Сталых скаўтаў (скаўтэраў)	75.
Малодшых Кіраўнікоў	8о.
Параўнаўча са станам прошлага году прыбыло:
Хлапцоў і дзяўчат	416.
Сталых скаўтаў	58.
Малодшых Кіраўнікоў	45.
Важнейшыя праявы дзейнасьці:
Адбылося:
Скаўцкіх лягероў	2.
Экскурсіяў	11.
Скаўцкіх вогнішчаў	17.
Скаўцкіх урачыстасьцяў	31.
Скаўцкіх імпрэзаў	19.
Нацыянальных урачыстасьцяў з удзелам скаўтаў	30.
Спартовых змаганьняў	17.
Скаўцкіх вечарын	17.
Міжнацыянальных зьлётаў і спатканьняў	14.
Міжнародная сувязь.
Галоўная Кватэра ЗКСЧ навязала кантакт:
1)	3 Міжнародным скаўцкім бюром у Лондане і зрабіла захады дзеля легалізацыі нашай арганізацыі.
2)	3 Імпер’яльнай Галоўнай кватэрай брытыйскіх скаўтаў у Лондане, ад якой атрымала патрэбную літаратуру.
3)	3 Галоўнай кватэрай скаўтаў Амэрыкі.
Апрача гэтага ЗБСЧ уступіла ў Міжнародную Скаўцкую Арганізацыю ў Нямеччыне (ІСА), да якой належаць амаль ўсе скаўцкія арганізацыі ДП і нямецкія. Навязаны таксама сталыя зносіны з Галоўнымі кватэрамі ўкраінскіх, расейскіх, летувіскіх, латыскіх і польскіх скаўтаў.
Скаўцкі рэфэрат у Лондане.
Стараньнем Галоўнай кватэры ЗБСЧ у паразуменьні з Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі арганізаваны пры ўправе ЗБВБ у Лондане скаўцкі рэфэрат, які распачаў ужо дзейнасьць дзеля сарганізаваньня беларускіх скаўтаў у Англіі.
Скаўцкае выдавецтва і прапаганда.
CIV
За справаздачны год Галоўная Кватэра выдала:
1)	Часапіс “Скаўт”303 	 7	нумароў.
2)	Часапіс Юнак304 	 4	нумары.
3)	СІС (Скаўцкая Інфармацыйная Служба)305	7	нумароў.
4)	Дзёньнік загадаў і пастановаў № і3°6.
5)	Скаўцкіх рэгулямінаў307 	 3.
6)	Канспэктаў	1.
7)	Іншай скаўцкай літаратуры	1 кніжку.
Падрыхтавана да выданьня:
1)	Скаўцкі падручнік для моладзі308 — пераклад з ангельскай мовы (вышаў у траўні 1948 г. — СІС. № 13.1948).
2)	Ідэалягічныя асновы скаўтынгу309 — брашура.
3)	Падручнік Скаўцкіх гульняў310 (вышаў у травені 1948 г. пад загалоўкам “Беларускія народныя гульні” паводле этнографа Раманава311 з мэтадычным уступам Галоўнага кіраўніка312.
4)	Галоўная кватэра ЗБСЧ займалася таксама інтэнсыўным распаўсюджаньнем беларускай літаратуры наагул... Вялікія заслугі
303 “Скаўт” (“Skaut”) — часопіс крывіцкіх скаўтаў, выдаваны Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў. Першы нумар выйшаў іо сакавіка 1946 г. Першапачаткова выходзіў лацінкай, а ад № 4 — кірыліцай. Апошні, № 8, выйшаў у студзені 1948 г.
304 “Юнак” — скаўцкі часопіс, выдаваны Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў. Першы нумар выйшаў у лістападзе 1946 г., апошні (№ 4) — у 1951 г. у Чыкага пад рэдакцыяй Вацлава Пануцэвіча.
305 “Скаўцкая інфармацыйная служба” — бюлетэнь Згуртаваньня беларускіх (крывіцкіх) скаўтаў на чужыне, які выходзіў у Ватэнштэце ў 1946—1950 гг. Выйшла 20 нумароў.
306 Магчыма, маецца на ўвазе “Пастановы першага зьлёту крывіцкіх скаўтаў” (Ватэнштэт, 1946).
307 Відаць, маюцца на ўвазе выданьні “Скаўцкі страявы рэгулямін. Частка I” (Ватэнштэт, 1946), “Рэгулямін скаўцкіх спраўнасьцяў” (Ватэнштэт, 1946), “Скаўцкі рэгулямін. Частка I: Ваўчаняты” (Ватэнштэт, 1947), “Рэгулямін скаўцкіх спраўнасьцяў. Частка I. Для Ваўчанятаў” (Ватэнштэт, 1947).
308 Магчыма, маецца на ўвазе выданьне: Скаўцкі спадарожнік. The Scout's how-to-do-it book. Фленсбург, 1948. — 79 c.
309 Выданьня з такой назвай не выяўлена. Магчыма, пры публікацыі назва змянілася.
310 Маецца на ўвазе выданьне: Р. Е. Гульні і забавы беларускіх дзяцей. [Ватэнштэт], 1948. — 19 с.; а таксама Беларускія Народныя Гульні. В. Пануцэвіч. Мэтадычныя заўвагі да гульняў. Прадмова.
311 Еўдакім Раманаў (1855—1922), археоляг, гісторык, этнограф, фалькля-
рыст.
палажылі ў выдавецкай галіне сябры нашай арганізацыі: Ч. Будзька313, Я. Сурвіла3'4, К. Сіткоўскі, М. Панькоў315 і А. Бута, якія сваёй працай і коштам выдалі большасьць усіх кніжак, брашур і часапісаў, выданых беларусамі ў Нямеччыне.
Апрача Галоўнага кіраўніцтва ЗБСЧ, Штандар “Баварыя" выдаў:
Часапіс “Напагатове”	4	нумары.
Бюлетэнь “Ганец”316	5	нумароў.
Скаўцкіх брашур	3.
313 Часлаў Будзька (1913—1985), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог. Закончыў Віленскую беларускую гімназію, а ў 1938 г. — аддзяленьне гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Браў удзел у нацыянальным грамадзкім руху, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. За актыўную грамадзкую дзейнасьць пазбаўлены права працаваць па спэцыяльнасьці. Уладкаваўся ў каапэратыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэньні вайны жыў у лягеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў Беларускай гімназіі. У 1948 г. як DP прыбыў на працу ў Вялікабрытанію, быў сябрам ЗБВБ. У 1951 г. выехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзелу БАЗА. Займаўся грамадзкаасьветніцкай працай, гістарычнымі дасьледаваньнямі, праектаваньнем вышыванак і дываноў.
зм Янка Сурвіла (1925—1997), грамадзкі дзеяч. У 1943 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне. Пасьля вайны ў лягэры Ватэнштэт рэдагаваў і выдаваў часопіс “Шляхам Жыцьця”. У 1951 г. пераехаў у Гішпанію, закончыў факультэт палітычных і эканамічных навук Мадрыдзкага ўнівэрсытэту (1956). У 1952 г. заснаваў беларускую рэдакцыю перадачаў Нацыянальнага гішпанскага радыё. Муж Івонкі Сурвілы. У 1969 г. выехаў у Канаду, працаваў у Міністэрстве занятасьці й эміграцыі. Быў прадстаўніком ад беларусаўу Канадзкай радзе паняволеных эўрапейскіх народаў, быў старшынём Атаўскага аддзелу Згуртаваньня беларусаў Канады.
315 Мікола Панькоў (псэўданім Мікола Вольны і інш., 1911—1995), грамадзкі дзеяч, бібліёграф, публіцыст. Вучыўся ў Дзьвінскай беларускай гімназіі. У міжваенны час сябра партыі эсэраў. У1926 г. арыштаваны латвійскімі ўладамі й асуджаны да 5 гадоў турмы. Па вызваленьні супрацоўнічаў зь беларускімі пэрыёдыкамі ў Заходняй Беларусі й Латвіі. У часе нямецкай акупацыі працаваў на чыгунцы. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У лягеры DP у Альдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу: зьбіраў і апісваў беларускія выданьні. Уклаў “Слоўнік замежных словаў беларускай мовы”, уклаў і надрукаваў шэраг непэрыядычных выданьняў. У 1951 г. пераехаў у ЗША. Ад 1952 г. старшыня Саюзу беларускіх журналістаў. Падрыхтаваў даведнікі “Хто ёсьць хто на эміграцыі”, “Мартыралёгія беларускага народу”, “Беларуская прэса на эміграцыі”.
316 “Ганец” — інфармацыйны лісток штандару “Баварыя”. Выходзіў у 1947— 1948 гг. Вядомыя 9 нумароў.
Першы Сьцяг Ватэнштэт:
Часапіс “Беларускі Скаўт”317	№ 1.
Паэму М. Машары318	— “Сьмерць К. Каліноўскага”319.
Стараньнем Галоўнага кіраўніцтва нашыя паэты й кампазытары напісалі для скаўцкай моладзі шэсьць новых песьняў.
Выпушчаныя былі мэталёвыя лілейкі іооо штук.
Ува ўсіх амаль скаўцкіх асяродзьдзях наладжаны скаўцкія сьвятліцы, здабытыя найважнейшыя спартовыя прылады. Стан уніформаў прадстаўляецца наагул здавальняюча. Найгорш адносна са скаўцкай студэнцкай моладзьдзю, якая дасюль не мае ні ўніформы, ні памешканьняў на сьвятліцы, ні прыладаў.
У Міхэльсдорфе і Ватэнштэце ўрухомлены скаўцкія бібліятэчкі.
Вечарам гэтага-ж дня скаўтаў чакала прыемная неспадзеўка: сюды завітала якраз з нагоды Зьезду трупа Беларускага Тэатру Эстрады пад кіраўніцтвам кампазытара Куліковіча320. У канцэрце прыняў удзел таксама хор лягеру ў Остэргофэне пад кіраўніцтвам кампазытара М. Равенскага.
Амаль цэлы другі дзень Зьезду прайшоў на нарадах. У часе абедзеннага перапынку наведаў нашых скаўтаў, калі яны ўсе сабраліся ля палатак, ранейшы Кіраўнік аддзелу скаўтаў пры Амэрыканскім вайсковым аддзеле ў горадзе Пассаў321. Ён шчыра прывітаў нашых скаўтаў, выразіўшы сваё задавальненьне з тых поступаў, якія асягнулі беларускія скаўты да гэтага часу.
317 “Беларускі Скаўт” — часопіс Першага сьцягу Ватэнштэту. Адзіны нумар выйшаў у 1946 г.
3,8 Міхась Машара (1902—1976), пісьменьнік.
319 Асобным выданьнем “Сьмерць Кастуся Каліноўскага” выйшла ў 1946 г. у Ватэнштэце.
320 Мікола Шчаглоў-Куліковіч (1893—1969), кампазытар, музыка, музыказнаўца, грамадзка-культурны дзеяч. Ад 1937 г. працаваў выкладчыкам у Беларускай кансэрваторыі. У часе нямецкай акупацыі кіраваў аркестрам у Менскім гарадзкім тэатры. Аўтар операў “Кацярына” (1939 ці 1941), “Лясное возера” (пастаўлена ў 1942 г.), “Усяслаў Чарадзей” (пастаўлена ў 1943 г.), апэрэты “У вырай”. Ад студзеня 1944 г. кіраўнік музычнага аддзелу пры БЦР. Ад 1944 г. на эміграцыі. У Нямеччыне ў 1947 г. арганізаваў Беларускі тэатр эстрады, які гастраляваў па лягерах DP. У1950 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, дзе кіраваў хорам. Пазьней перабраўся ў Кліўлэнд, а ад 1959 г. жыў у Чыкага й кіраваў хорам беларускай грэкакаталіцкай царквы Хрыста-Збаўцы. Аўтар шэрагу музыказнаўчых публікацый. Сябра БІНіМу. Багаты архіў пасьля сьмерці кампазытара быў перададзены ў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане.