321 Пасаў (ням. Passau') — горад у паўднёва-ўсходняй Нямеччыне, у зямлі Баварыя. Нашыя скаўты, з свайго боку, прапяялі госьцю некалькі беларускіх і амэрыканскіх песень. Асабліва гэтыя апошнія вясёлыя ў выкананьні чужынцаў спадабаліся скаўту з-за мора. Шмат часу заняла Зьезду г. зв. справа Ватэнштэцкая. Справа гэтая ня была нагэтулькі вялікай, як гучнай. Фактычна йшло аб становішча Зьезду да сьцяжнога й некалькі старэйшых скаўтаў і-га Сьцягу ў Ватэнштэце, якія не падпарадкаваліся Галоўнаму кіраўніцтву322. Зьезд востра асудзіў паступак вышэй успомненых скаўтаў за недысцыплінаванасьць, даў аднак магчымасьць ім рэгабілітацыі й павароту ў пакінутыя імі рады. У пярэрве працы Зьезду наш лектар А. Адамовіч прачытаў рэфэрат на тэму “Аб нацыянальным самавызначэньні Беларускага народу”. Рэфэрат меў вялікае нацыянальна-ўзгадаваўчае значэньне, быў выгалашаны па-мастацку і, зразумела, усім падабаўся. У далейшым ходзе нарадаў Зьезд разгледзеў справу назову “Згуртаваньне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне” і вырашыў перамяніць яго на “Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне — ЗБСЧ”. Зьезд вызначыў цэлы шэраг камісіяў, якія маюць у будучыні апрацаваць і зрэфармаваць паасобныя галіны нашага скаўцкага жыцьця. Трэба стварыць тут Статутовую камісію, якая, абапіраючыся на практыцы аднагадовай працы, выправіць недахопы ранейшага Статуіу. Ужо быў позьні вечар, калі Зьезд, удзяліўшы былому Галоўнаму кіраўніку абсалюторыюм, прыступіў да галоўнага пытаньня парадку дня — перавыбараў Галоўнага кіраўніцтва ЗБСЧ. Ацаніўшы заслугі ранейшага Шэфа беларускіх скаўтаў сябры Пануцэвіча, Зьезд выбраў яго паўторна на гэтае становішча. Заступнікам Галоўнага кіраўніка выбраны сябра А. Бразоўскі з Амэрыканскае зоны, а Галоўнай кіраўнічкай дзяўчат студэнтка мэдыцыны ў Марбурзе В. Чарнецкая. Новае Галоўнае кіраўніцтва прывітаў Старшыня БНК323 і пажадаў яму посьпеху на гэтым адказным становішчы. 322 Маецца на ўвазе канфлікт, які паўстаў у Ватэнштэце паміж Першым Сьцягам і Галоўным кіраўніцтвам улетку 1947 г. Канфлікт стаў водгукам змаганьня паміж “крывічамі” і “зарубежнікамі” ў асяродзьдзі беларускіх уцекачоў у Нямеччыне, выліўся ў забарону частцы скаўтаў удзельнічаць у зьлёце ў Мітэнвальдзе і непадпарадкаваньне гэтай забароне з боку скаўтаў на чале з М. Маеўскім. Пры гэтым на бок скаўтаў стаў і кіраўнік лагеру ў Ватэнштэце Сьвятаслаў Коўш. Пазыцыі “мяцежных” скаўтаў былі выкладзеныя ў адмысловым “Звароце да Беларускай Скаўцкай Моладзі”, выдадзеным у ліпені 1947 г. 323 Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) быў заснаваны ў Рэгенсбургу ў 1945 г. для прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны. Высланы прывітальныя тэлеграмы на Міжнароднае скаўцкае джэмбары ў Парыж і на Джэмбары чужынецкіх скаўцкіх аргнізацыяў у Міттэнвальдзе. Зьезд закончыў сваю працу а гадзіне з-й іо жніўня. Нядзеля іо жніўня. Для скаўтаў сьвята — тым больш пасьля двух працоўных дзён. Раніцай малебен. Пасьля абеду скаўты карыстаюцца поўнасьцю з аднаго скаўцкіх правоў: “Скаўт любіць прыроду”, дык напэўна і раку Дунай. I вось нашыя скаўты адпачываюць некалькі гадзін над тым Дунаем, якога воды праз горныя запоры ўпарта імкнуцца ў наш бок, на ўсход, і лучацца там дзесь у Чорным моры з водамі роднага, далёкага Дняпра. Скаўты прыехалі на Зьлёт ня толькі каб працаваць, радзіць, але й вучыцца. I дзеля гэтага яны выслухалі другі рэфэрат, ня менш прыгожы, як першы, таго-ж самага аўтара аб “Нацыянальным назове”. 9-я гадзіна вечара. Ля скаўцкага лягеру ня толькі скаўты, але і шматлікія жыхары Беларускага лягеру ў Остэргофэне. Сьпеў “Беларусь, наша Маці-Краіна” і плаўна на мачце ўзьвіваецца сьцяг. Цішыня. Камандант зьлёту запальвае традыцыйнае скаўцкае вогнішча. Далёка разносяцца ў начной цішы беларускія песьні. Збліжаецца кульмінацыйны пункт вечару. Скаўты пакажуць, што яны ўмеюць. I сапраўды яны ўмеюць шмат. Вось выступае палатка “Менск”, ці, як яны сябе завуць, “Калгас галодная Брація” (скаўты з Міхэльсдорфу). Беларускія й амэрыканскія песьні, мэлёдэклямацыі, фізкультурныя й камічныя выступленні. Разьвесяліла гэтая ‘Талодная Брація” ўсіх прысутных. Чакаем з напружаньнем далей і крыху разачароўваемся: іншым удаецца ня так добра. Збліжаецца заканчэньне Зьезду. Урачыста прамаўляе Шэфкіраўнік беларусіх скаўтаў. Асабліва праймаюць душу кожнага словы: “I нясеце агонь гэты туды на Бацькаўшчыну”. Шэф-кіраўнік уручае сьцяжным і зьвязовым запаленыя галоўні з вогнішча, якое злучыла нас тут усіх беларускіх скаўтаў. Гэтыя галоўні павінны завезьці ў свае аддзелы. Апускаецца бел-чырвона-белы сьцяг. Ізноў у паветры лунаюць словы песьні “Беларусь, наша Маці-Краіна”. Раніцою праходзім каля гэтых самых палатак, якія нас спачатку так прыемна зьдзівілі. Праходзім аднак не такімі, якімі йшлі сюды. Кажны з нас пачуўся больш блізкім да ўсіх маладых беларусаў-скаўтаў, пачуўся іх братам. Кажны панёс з сабою ўзмоцненую скаўцкую ідэю й занясе яе на Бацькаўшчыну. Рэзалюцыя 2-га Зьезду ЗБСЧ у Остэргофэне 8—іо жніўня 1947 г. Другі Зьезд ЗБСЧ у Остэргофэне, адбыты ў днях 8—іо жніўня 1947 г. накрэсьліў наступныя мэты й заданьні беларускаму скаўтынгу на найбліжэйшую будучыню: 1) Зьезд сьцвярджае, што ідэйныя асновы ЗБСЧ, выражаныя ў скаўцкай прысязе і скаўцкім праве, а таксама ў скаўцкіх рэгулямінах зьмяшчаюць у сабе ідэалёгію сусьветнага скаўцкага руху і нашу нацыянальна-незалежніцкую ідэю. Зьезд дае наказ усім беларускім скаўтам і скаўткам цьвёрда і непахісна трымацца ў сучасны цяжкі пэрыяд змаганьня нашай нацыі за сваё існаваньне на шляху скаўцкіх і нацыянальна-незалежніцкіх ідэалаў быць верным Богу і ахвярна служыць Бацькаўшчыне, супрацьстаўляючыся ўсякаму варожаму наступу. 2) Зьезд уважае, што ЗБСЧ павінна быць па-за палітычнымі партыямі, а ягоныя сябры афіцыйна ня могуць браць удзелу ў партыйна-палітычным жыцьці. 3) Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне, як адзіная скаўцкая арганізацыя, прымае ў свае рады беларускую моладзь бяз розьніцы веравызнаньня, прафэсыі і г. д. Зьезд заклікае ўсю беларускую моладзь далучыцца да ЗБСЧ і распачаць службу пад скаўцкімі сьцягамі на карысьць Бацькаўшчыны і сусьветнага братэрства. 4) Зьезд перадае ўсім скаўцкім арганізацыям сьвету сваё сяброўскае прывітаньне і адначасова заяўляе сваю гатовасьць супрацоўнічаць зь імі ў імя зьдзяйсненьня скаўцкіх ідэалаў. 5) Зьезд заклікае ўсіх сяброў і сябровак ЗБСЧ, дзе-б іх лёс ня кінуў, гуртавацца, даваць найлепшы прыклад сваім жыцьцём і паводзінамі і падтрымоўваць сувязь з Галоўным кіраўніцтвам ды выяўляць усюды скаўцкую ініцыятыву. 6) Зьезд заклівае ўсіх скаўтаў і скаўтак у сваёй дзейнасьці зьвяртаць асаблівую ўвагу не на вонкавыя формы, а на дух скаўцкай ідэі, на істотныя прынцыпы і скаўцкую мэтоду выхаваньня. 7) Зьезд уважае, што скаўцкая ідэалёгія і нашыя нацыянальнавызвольныя ідэалы вымагаюць актыўнай прапаганды сярод сваіх і чужых жывым словам, асабістымі паводзінамі і прыкладам, друкам і г. д. Дзеля рэалізацыі выдавецкай дзейнасьці Зьезд дае наказ Галоўнаму кіраўніцтву сарганізаваць Выдавецкую скаўцкую каапэратыву, якая пяройме выдаваньне скаўцкай літаратуры і згуртуе ў сваіх радох скаўцкіх аўтараў і паасобных выдаўцоў. Уся скаўцкая літаратура і ўсякія іншыя матар’ялы перад выданьнем павінны быць зацьверджаны Галоўным кіраўніцтвам ЗБСЧ, інакш ня могуць яны называцца скаўцкімі выданьнямі. 8) Зьезд заклікае ўсіх скаўтаў і скаўтак зьбіраць і перахоўваць усякія скаўцкія і нацыянальныя памяткі (выданьні, дакуманты, фотаздымкі, адзнакі, песьні, маркі і г. д.) і запісваць важнейшыя мамэнты са скаўцкага жыцьця. 9) У мэтах практычнага і фаховага выхаваньня моладзі Зьезд уважае за неабходнае ўвесьці ў праграму скаўцкай працы навучаньне практычнай гаспадарчай дзейнасьці, як рамесніцкіх спраўнасьцяў, вядзеньня скаўцкіх і школьных каапэратываў, майстэрняў і г. д., а таксама навучаньне канцылярыйнай працы. іо) Зьезд заклікае ўсю скаўцкую моладзь уважаць родную мову за істотную вартасьць Беларускай нацыі і адначасна забавязвае ўсіх скаўтаў дбаць пра чысьціню мовы ў слове і пісьме, вывучаць яе асновы і родную літаратуру. 11) Дзеля апрацаваньня і ўвядзеньня абавязываючых рэгулямінаў паасобных скаўцкіх групаў, а таксама выданьня патрэбнай скаўцкай літаратуры Зьезд забавязвае Галоўнае кіраўніцтва ЗБСЧ паклікаць да жыцьця адпаведныя камісіі. Наступны Зьезд ЗБСЧ канчаткова зацьвердзіць рэгуляміны і літаратуру, апрацаваныя камісіямі і зацьверджаныя Галоўным кіраўніцтвам. Камунікат 2-га Зьезду ЗБСЧ 8—ю жніўня 19472., Остэргофэн Галоўная кватэра ЗБСЧ паведамляе: У днях ад 8—10 жніўня 1947 г. у Остэргофэне (Баварыя) адбыўся з дазволу Амэрыканскіх уладаў 2-гі Зьезд скаўцкіх кіраўнікоў, скаўтмайстраў і скаўтаў сэньёраў з усіх трох заходніх зонаў Нямеччыны дзеля абгаварэньня арганізацыйных і праграмовых справаў, выбару новага кіраўніцтва і прыняцьця пастановаў, абавязываючых да наступнага гадавога Зьезду. У Зьездзе прымалі ўдзел: Ад Францускай зоны: штандаровы Штандару “Швабія”324, сьцяжны Сьцягу Вайнгартэн325, 2 малодшыя кіраўнікі. Ангельскай зоны: 324 Швабія (ням. Schwaberi) — гістарычнай вобласьць у паўднёва-заходняй Нямеччыне, назва паходзіць ад швабаў — немцаў, якія размаўляюць на адным з паўднёванямецкіх дыялектаў. 325 Вайнгартэн (ням. Weingarten) — горад у Нямеччыне, у зямлі БадэнВюртэмбэрг. Ватэнштэт: Галоўны кіраўнік і Галоўная кіраўнічка, 6 скаўтаў і скаўтак сэньёраў, заступніца сьцяжной і-га жаночага Сьцягу, дэлегат ад і-га Сьцягу скаўтаў. Госьляр: скаўтмайстар, з малодшых кіраўнікоў. Рынгельгайм: адзін кіраўнік Зьвязу. Амэрыканская зона: штандаровы Штандарту “Баварыя”. Міхэльсдорф: сьцяжны і-га Сьцягу, 8 малодшых кіраўнікоў і кіраўнічак, адзін скаўтмайстар, 2 ганаровых скаўтаў з дарадчым голасам. Остэргофэн: сьцяжны 2-га Сьцягу, 9 малодшых кіраўнікоў і кіраўнічак, 1 скаўцкі праваднік, 1 ганаровы скаўт з дарадчым голасам. Вогэнштраўс: сьцяжны з-га Сьцягу. Майнлёйз: сьцяжны 4-га Сьцяіу. Мэнхэгоф: сьцяжны 5-га Сьцягу. Віндзішбэргэрдорф: сьцяжны 6-га Сьцягу. Ад студэнцкіх скаўцкіх арганізацыяў: Марбург: скаўтмайстар і сьцяжны студэнцкага Сьцягу, зьвязовы Зьвязу Марбург, сьцяжная і кіраўнічка жаночага Зьвязу, з прадстаўнікі ад студэнцкай скаўцкай моладзі.