Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Мюнхэн: скаўтмайстар і кіраўнік Зьвязу, з прадстаўнікі ад студэнцкай скаўцкай моладзі і скаўцкі праваднік.
Рэгенсбург: 2 прадстаўнікі ад сіудэнцкай скаўцкай моладзі.
Дылінген326: 1 скаўцкі праваднік і кіраўнік Дружыны Аўгсбург.
Гоф327: скаўт сэньёр.
Агулам ад усіх існуючых скаўцкіх адзінак прысутнічала на Зьезьдзе 58 сяброў з правам пастанаўляючага голасу.
Пасьля праслуханьня рэфэратаў аб ідэялёгіі скаўцкага выхаваньня і аб нацыянальным выхаваньні моладзі Зьезд пастанавіў увесьці некаторыя папраўкі ў Статут ЗБСЧ.
Новая скаўцкая Дружына сарганізавана ў горадзе Эльвангэне328.
*
326 Відаць, маецце на ўвазу Дылінген-на-Дунаі (ням. Dillingen an der Donau) — горад y паўднёвай Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
327 Гоф (ням. Hof) — горад на ўсходзе Нямеччыны, у зямлі Баварыя.
328 Эльванген (ням. Ellwangen) — горад у Нямеччыне, у зямлі БадэнВюртэмбэрг.
Алендорф329 (Гэссэн330) — Мэнхэгоф — Альтэнштат331
22 студзеня 1947 г. у лягеры Алендорф, каля гораду Марбургу, паўстаў Зьвяз з 22 беларускіх скаўтаў і скаўтак: 2 дружыны хлапцоў і адна дружына дзяўчат. Такім чынам утварыўся 5-ты Сьцяг ЗБСЧ.
Летам 1947 гбеларуская група была перавезена згэтуль у вялікі мяшаны лягер Мэнхэгоф, каля гораду Касэлю332. Скаўцкая дружына працягвала заняткі і на новым месцы. Новым кіраўніком назначаны малады энэргічны мясцовы настаўнік.
У жніўні месяцы ў летні лягер, арганізаваны ІМКА333, паехалі і нашы скаўты. Лягер быў разьмешчаны каля самага возера Эдэр334, у мясцовасьці, якая з правам лічыцца самай прыгожай мясцовасьцю Гэссэна недалёка ад 8оо-гадовага замку рыцараў-разбойнікаў — Вальдэк335.
Агульным кіраўніком і душою гэтага лягеру была кіраўнічка Касэльскай акругі місс С. Дрэйер (швэдка). Начальніцай лягеру дзяўчынак была місс Аун (эстонка), а лягеру хлопчыкаў — Пузінаўскас336 (летувіс). Лягер быў зроблены так, каб дзеці розных нацыяў магчыма больш зблізіліся. Лягер быў падзелены на 4-ры вёскі і кажная нацыя ў вёсцы мела па адной палатцы.
Нашы скаўты, расейцы, латышы і летувісы былі ва ўніформах. Дух і парадак у лягеры быў скаўцкі. Ацэньвалася чыстата палатак, былі лягерныя вогнішчы і скаўцкія заняткі. Беларуска-расейская палатка ў
329 Алендорф (ням. Allendorf) — мястэчка ў Нямеччыне, у зямлі Гесэн, недалёка ад Марбургу.
330 Гесэн (ням. Hessen) — зямля ў Нямеччыне са сталіцай у Вісбадэне.
331 Альтэнштат (ням. Altenstadt) — мястэчка ў Нямеччыне, у зямлі Гесэн, акруга Дармштат.
332 Касэль (ням. Kassel) — горад у цэнтральнай Нямеччыне, у зямлі Гесэн.
333 ІМКА (ад анг. Young Men’s Christian Association) — Юначая хрысьціянская асацыяцыя. ІВКА (ад анг. Young Women’s Christian Association) — Дзявочая хрысьціянская асацыяцыя. Гэта моладзевыя валянтэрскія арганізацыі, якія ў Нямеччыне для ДП-лягераў працавалі разам — праводзілі культурна-асьветную працу, ладзілі спартовыя мерапрыемствы, арганізоўвалі летнія лягеры.
334 Эдэр (ням. Edersee) — возера ў цэнтральнай Нямеччыне ў зямлі Гесэн.
335 Замак Вальдэк (ням. Schloss Waldeck) — сярэднявечны замак на беразе возера Эдэр, заснаваны ў XII ст.
336 Магчыма, гэта быў Зенонас Пузінаўскас (1920—1995), літоўскі баскетбаліст, чэмпіён Эўропы 1937 і 1939 гг.,якіўпаваенны час апынуўся ў Нямеччыне як уцякач, арганізоўваў спартовыя мерапрыемствы, працаваў у ІМКА. У1951 г. пераехаў у ЗША.
лягеры хлопчыкаў была першай па акуратнасьці і парадку й атрымала ў канцы лягеру ўзнагароду.
Акрамя ўсіх відаў спорту, нашы скаўты займаліся тапаграфіяй і зрабілі плян лягеру.
Пасьля двух тыдняў лягеру ўсе удзельнікі прыбавілі 1—3 клг вагі, набылі сілаў і здароўя для надыходзячай зімы.
Лягер дружыны ў Валеродзе Вальд337, каля Касэлю быў арганізаваны сп. Монэ — прадстаўніком Л ондынскага бюро для скаўтаў ДП. У лягеры ўдзельнічалі дружыны ўсіх ДП нацыянальнасьцяў і замежныя госьці.
Беларускія скаўты з Міхэльсдорфу занялі некалькі першых мейсц на змаганьнях.
14 верасьня ў памешканьні Беларускай школы адбылася першая сустрэча скаўтаў пасьля летніх лягераў. У якасьці гасьцей прысутнічалі начальнік расейскіх скаўтаў і прыезжы з Міхэльсдорфу скаўт Дубяга338.
Сьцяжны 5-га Сьцягу з Мэнхэгофу быў перавезены ў польскі лягер у Альтэнштаце, у Верхняй Баварыі, 3 клм ад чыгуначнай ст. Шонгаў339. I ў новым лягеры існавала і працавала скаўцкая дружына340.
*
Вогэнштраўс
На ўсход ад гораду Вайдэну, пры чыгуначнай станцыі НойштатЭслярн знаходзіцца невялікі горад Вогэнштраўс, у Баварыі. Летам 1946 г. сюды былі прывезены беларусы з ДП-лягеру Вайдэн і разьмешчаны ў 4-х вялікіх будынках. Такім чынам быў утвораны Беларускі ДП-лягер, які налічваў каля 300 жыхараў.
4 студзеня 1947 г. быў праведзены сьцяжным з Міхэльсдорфу арганізацыйны сход моладзі лягеру Вогэнштраўс і былі сарганізаваныя два зьвязы скаўтаў. Зьвяз хлапцоў і Зьвяз дзяўчат у агульнай колькасьці 45 асобаў. Гэтыя два зьвязы ўтварылі 3-ці Сьцяг Штандару “Баварыя”341.
337 Маецца на ўвазе мястэчка Валенрод (ням. Wallenrod) у Нямеччыне, у зямлі Гесэн.
338 Магчыма, маецца на ўвазе Алег Дубяга (1928—2002), дзеяч эміграцыі. У 1944 г. з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне. У 1950 г. выехаў у ЗША. Быў мабілізаваны ў войска, ваяваў у Карэі (1953—1954)Адзін з заснавальнікаў парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ у Гайлэнд-Парку. Старшыняваў у парафіяльнай радзе, быў сябрам БАЗА.
339 Шонгаў (ням. Schongau) — горад у Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
340 Праваслаўны Беларус. № 3. Кастрычнік 1943. — A. В.
341 СІС. № 4.1947. — A. В.
CXIV
У травені 1947 г. налічвалася тры дружыны “Ваўчанят” і юнакоў ды дзьве дружыны “Пралесак” і юначак, разам 36 асобаў. Заняткі хоць і ў трудных лягерных умовах, пры адсутнасьці скаўцкага памешканьня, праводзім сыстэматычна, а з надыходам вясны выкарыстоўваем недалёкі лес.
17 траўня 1947 г. кіраўніцтва з-га Сьцягу ў Вогэнштраўсе абняў нованазначаны сьцяжны. Ён правёў рэарганізацыю Сьцягу342.
У лістападзе -1947 г. беларускі ДП-лягер у Вогэнштраўсе быў зьліквідаваны. Адну частку жыхароў лягеру перавезьлі ў Беларускі ДП-лягер у Віндзішбэргэрдорфе. Там скаўты з Вогэнштраўс уліліся ў мясцовую скаўцкую сям’ю. Большасьць-жа жыхароў гэтага лягеру і скаўтаў пераехалі ў ДП-лягер у Міттэнвальдзе, у Альпах.
*
Гэррэнбэрг343 — Майнлейз — Гібэльштат344
Сьцяговы 1-га Сьцягу ў часе аб’езду Амэрыканскай зоны ад 16 да 26 студзеня 1947 г. наведаў некаторыя беларускія ДП-лягеры, дзе яму ўдалося арганізаваць колькі скаўцкіх адзінак. Гэтак ў Гэррэнбэргу (Вюртэнбэргія345) 18 студзеня 1947 г. паўстаў Сьцяг, які складаўся з двух зьвязаў: хлапцоўскага імя 25 Сакавіка (25 хлапцоў) і дзявочага імя княгіні Рагнеды (15 дзяўчат)346.
Прайшло шмат часу ад заснаваньня 4-га Сьцягу ў Г эррэнбэргу, аднак праца не пайшла там так лёгка. Час ішоў, а 4-ы Сьцяг не падаваў навет ніякае весткі, ня гледзячы на загад аб тыднёвых справаздачах сьцягоў. Аказалася, што моладзь не заўсёды магла справіцца з усякімі цяжкасьцямі, якія паўсталі там у цягу працы.
3 аднэй справаздачы, атрыманай за час існаваньня Сьцягу, відаць, што моладзь не сядзела, злажыўшы рукі: усё, што было магчыма, рабіла. На перашкодзе стаіць нястача кваліфікаваных сілаў, але гэта з часам уладзіцца. Штаб Штандару ладзіць трохтыднёвыя курсы
342 СІС. № 7.1947. — A. В.
343 Герэнбэрг (ням. Herrenberg') — горад у паўднёва-заходняй Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, дзе знаходзіўся беларускі ДП-лягер.
344 Гібэльштат (ням. Giebelstadt) — прыгарад Вюрцбургу ў зямлі Баварыя. Побач знаходзіўся вайсковы аэрадром з казармамі, у якіх пасялілі беларускіх і расейскіх ДПістаў. Беларусы туг разьмяшчаліся зь вясны 1948 г. да лета 1949 г.
345 Вюртэмбэрг (ням. Wiirttemberg) — гістарычная вобласьць на паўднёвым захадзе Нямеччыны, ад 1952 г. у складзе зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.
346 Напагатове. № 2-3. Міхельсдорф, 1947. — A. В.
кіраўнікоў, якія абхопяць найбольш актыўных скаўтаў з усіх скаўцкіх адзінак Амэрыканскае зоны.
Горш стаіць справа з матар’яльнага боку. Калі ў другіх лягерах скаўты атрымалі ўжо ўніформы і гаспадарчы аддзел паволі ўладжваецца, дык у Гэррэнбэргу і няма надзеі на атрыманьне ўніформаў з прычыны разьвязаньня мясцовае УНРРА-ы, да таго-ж кіраўніцтва лягеру адносіцца да арганізацыі вельмі холадна і абыякава. Як відаць, скаўты пакінуты зусім самі сабе.
Зразумеўшы цяжкае палажэньне сяброў з Гэррэнбэргу, Першы Сьцяг распачаў шырокую акцыю дапамогі: у хуткім часе 4-ты Сьцяг атрымае частку ўніформы і другія неабходныя для арганізацыі рэчы. Апрача гэтага Штаб Штандару робіць стараньні, каб перакінуць туды аднаго з кіраўнікоў, які падабраў-бы там адпаведных людзей ды падрыхтаваў іх да самастойнага кіраваньня арганізацыяй.
Трэба спадзявацца, што ў хуткім часе 4-ты Сьцяг пераможа ўсе перашкоды і займе адпаведнае месца ў Беларускай скаўцкай сям’і Амэрыканскае зоны.
Улетку 1947 году жыхары лягеру Гэррэнбэрг, а разам зь імі і скаўты былі перавезены ў баракі каля вёскі Майнлёйз, недалёка ад гораду Кульбах347, у Баварыі. Скаўты атрымалі пакой, у якім уладзілі сьвятліцу. Заняткі праводзілі згодна ўсталенай праграмы.
23 лістапада 1947 г. 4-ты Сьцяг у Майнлёйз складаў скаўцкую прысягу. На ўрачыстасьці прысутнічалі прадстаўнікі Галоўнага кіраўніцтва ЗБСЧ, Штабу Штандару, сьцяжныя 1-га, 5-га і 6-га Сьцягоў, колькі скаўтаў і-га хлапцоўскага і 2-га дзявочага Сьцягоў, а таксама расейскія скаўты. Пасьля падняцьця сьцягу і ранішняй малітвы моладзь прыняла ўдзел у малебне, пасьля якога адбылося пасьвячэньне сьцягу, ахвяраванага скаўтам беларускаю грамадзкасьцю лягеру.
Урачыстасьць уручэньня сьцяіу і прысягі адбылася пры скаўцкім вогнішчы ў залі. Найстарэйшы паважаны жыхар лягеру уручыў сьцяжному 4-га Сьцягу сьцяг са словамі: “Зрабеце тое, чаго мы не маглі зрабіць”.
Прысягу злажыла 23 скаўткі і скаўты, а прырачэньне 7 “Ваўчанятаў”. На заканчэньне сіламі скаўтаў 4-га Сьцягу быў наладжаны канцэрт. Госьці таксама не засталіся ў даўгу і далі ў чэсьць сьвята свой канцэрт. Сьцяг рыхтуецца здаваць экзаміны на наступныя скаўцкія ступені.
347 Кульбах (ням. Kulbach) — горад у паўднёва-ўсходняй Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
У Майнлёйзе беларуская група пражыла адзін год, і вясною 1948 г. перавязлі яе ў лягер у Гібэльштаце, недалёка ад Вюрцбургу348.
Міттэнвальд
У сувязі зь ліквідацыяй Беларускага лягеру ў Вогэнштраўсе большасьць жыхараў гэтага лягеру пераехала ў Міттэнвальд, дзе 3-ці Сьцяг працягвае сваю працу на новым месьце.