Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Пасьля праведзеных нарадаў і абгаварэньня спраў скаўцкага жыцьця й працы Зьлёт выбраў кіраўніцтва Штандару ў васобах:
358 Галендорф (ням. Hallendorf) — адзін з раёнаў гораду Зальцгітэр у Ніжняй Саксоніі, недалёка ад Ватэнштэту.
359 Шляхам Жыцьця. Ватэштэт. № 8. 1947. — A. В.
360 Рэпнэр (ням. Reppner) — адзін з раёнаў гораду Зальцгітэр у Ніжняй Саксоніі, недалёка ад Ватэнштэту.
361 Шляхам Жыцьця. Ватэштэт. № 9-10 (21-22). 1947. — A. В.
кіраўнік Штандару — сьцяжны М. Маеўскі362, заступнік — В. Завістовіч363 і штандаровая Н. Е.
Агульны лік скаўтаў і скаўтак, якія мелі права рашаючага голасу было 53, прычым права голасу мелі толькі скаўты і скаўткі.
3 нагоды скліканьня Зьлёту, Першы Сьцяг скаўтаў і Першы Сьцяг скаўтак зладзілі скаўцкае вогнішча. Адбылося яно ў Народным Доме. Праграма вогнішча: скэч А. Кавалеўскага364 “Зьбянтэжаная Бабара або двуногі кот”, спартовыя паказы юначак і “Пралесак”, жартаўлівы бокс юнакоў, “Полька Янка” ў выкананьні старэйшых скаўтак і квінтэт старэйшых скаўтаў, які выканаў тры песьні: “Ідуць жаўнеры Беларусы”365, “Наваградзкі эскадрон”366 і “Бурай рынуліся ў бой”367.
Пасьля на салі адбыліся сяброўскія гульні, пераплятаныя скаўцкімі выклічамі і сьпевамі368.
Госьляр
25 Сакавіка 1947 г., у дзень Беларускага нацыянальнага сьвята, адбыліся ў Беларускім ДП-лягеры ў Госьляры ўрачыстасьці, якія
362 Міхась Маеўскі, скаўцкі і грамадзкі дзеяч. Жыў у Ватэнштэце.
363 Магчыма, маецца на ўвазе Расьціслаў Завістовіч (1928—2000), грамадзкі дзеяч. У 1944 г. з бацькамі выехаў з Беларусі. У 1948 г. сям’я перабралася ў ЗША. На пачатку 1950-х гг. служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі), атрымаў спэцыяльнасьць інжынэра. Працаваў па спэцыяльнасьці, потым у Кангрэсавай бібліятэцы ў Вашынгтоне. Узначальваў Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (1990—2000). Браў удзел у Першым зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску (1993).
364 Аўген Кавалеўскі (1921—1963), тэатральны дзеяч, драматург. Са школьных гадоў браў удзел у дзіцячых пастаноўках Тэатра юнага гледача. Па рэкамэндацыі Еўсьцігнея Міровіча пайшоў у школу пры Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. 3 прафэсійных актораў на эміграцыі арганізаваў ансамбаль песьні й танца “Жыве Беларусь!”, пазьней ператвораны ў Тэатар эстрады. У 1947 г. у Міхельсдорфе выдаў “Кароткі курс навучаньня актора”. У 1949 г. пераехаў у Францыю, дзе працаваў у кравецкай майстэрні. На пачатку 1950-х гг. быў сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай управы Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі.
365 “Ідуць жаўнеры Беларусы” — песьня, словы і музыку да якой напісаў Пётра Нядзьвецкі (Звонны).
366 “Наваградзкі эскадрон” — песьня, якая пачынаецца словамі “Разьдзёрты сваркамі народ / Марнее ў горы з году ў год”.
367 “Бурай рынуліся ў бой” — першы радок зь песьні “Марш маладых” на словы А. Чэмера, музыка М. Іванова.
368 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 12 (24). 1947. — A. В.
пачаліся малебнам. У часе малебну быў пасьвечаны сьцяг скаўцкае арганізацыі лягеру. Пасьля адбылася ўрачыстая Акадэмія, на якой быў прачытаны рэфэрат аб Акце 25 Сакавіка 1918 году, дэклямаваліся вершы і выконваліся песьні.
Было атрымана шмат тэлеграмаў і павіншаваньняў ад розных асобаў і беларускіх асяродкаў.
6 красавіка 1947 г. на Велікодныя Сьвяты адбылося ўрачыстае скаўцкае вогнішча на гары Рэмэльсбэрг у Госьляры, ладжанае беларускаю, украінскаю і нямецкаю моладзьдзю.
Гэта было першае спатканьне нашых скаўтаў з моладзьдзю іншых народаў у Госьляры. Пакунула яно па сабе глыбокае ўражаньне. Музыка, сьпевы, дэклямацыі гучэлі вакол вогнішча на фоне акружаючага лесу й прыгожага віду на горад. Асабліва глыбокае ўражаньне выклікала малітва пры паднятых факелах.
Вогнішча працягвалася да позьняй ночы ў жыцьцярадаснай атмасфэры. Яно станецца новым крокам для нашай скаўцкай працы і міжнароднага братэрства.
Скаўцкі лягер у горах Гарц
Прыгожыя дні ў канцы травеня й на пачатку чэрвеня 1947 г. выкарыстаў Ватэнштэцкі Сьцяг скаўтаў на тыднёвы лягер у цудоўных аколіцах гор Гарцу. У лягеры ўзялі ўдзел нашыя скаўты з Рынгельгайму369 і Госьляру.
Паміж высокімі горамі, каля шумлівай рэчкі, што скача з скалы на скалу, раскінуўся маленькі куточак Беларусі — скаўцкі лягер імя Кастуся Каліноўскага. Вялікія шалашы-палаткі прадстаўлялі сабой большыя гарады нашае Бацькаўшчыны. На стрэхах шалашоў відаць было вялікія напісы: сталічны горад Менск, сэрца Беларусі — Вільня, Горадня, Віцебск, Полацак, Беласток, Глыбокае.
Пасярэдзіне лягеру на высокай машце калыхаўся наш белчырвона-белы сьцяг. Хлопцы занялі зьвязамі і дружынамі розныя “гарады”-шалашы, сэньёры — Горадню, дзяўчаты — Вільню. Кухня з сваёй базай заняла месца каля шумлівага Нёману.
Распачалося вясёлае скаўцкае жыцьцё паводля ўстаноўленага лягернага рэжыму. Штодзённая гімнастыка, спорт, палявыя заняткі, вандроўніцтва, гульні й гутаркі на розныя выхаваўчыя тэмы былі добрай школай для моладзі.
Вечарам скаўцкія вогнішчы. Горы Гарц чулі шмат прыгожых беларускіх песьняў і шчырага сьмеху нашых скаўтаў. Яны астануцца доўга ў памяці нашых юнакоў і юначак, скаўтаў і скаўтак.
369 Рынгельгайм (ням. Ringelheim) — адзін з раёнаў гораду Зальцгітэр у Ніжняй Саксоніі, недалёка ад Ватэнштэту.
На заканчэньне лягеру адбыліся спаборніцтвы паміж дружынамі юнакоў у спартовых змаганьнях і скаўцкім бегу. На трасе 1 клм трэба было на час справіцца з чатырма перашкодамі: кожны юнак бег індывідуальна па скаўцкіх знаках, павінен быў знайсьці схованыя лісты, на якіх былі напісаныя загады: расшнураваць і зашнураваць левы чаравік, зьвязаць два скаўцкія вузлы, трыма каменямі трапіць у павешаны на дрэве прадмет, вызначыць бакі сьвету на зямлі. Выкананьне і час пры кожнай перашкодзе запісваў, схаваўшыся, інструктар.
Першае месца заняла дружына “Зубры” з Ватэнштэту, якая асягнула ў сярэднім час: 5 мінут і 7 сэкундаў і 18 пунктаў на 25 магчымых. Другое месца заняла дружына “Алень” з Госьляру, час: 6 мінут 3 сэкунды і 17 пунктаў.
Індывідуальна найлепшыя вынікі здабыў юнак Алесь Гарох37°, які прабег трасу ў 4 мінуты й 3 сэкунды і асягнуў 23 пункты, другое месца — Валасэвіч і Пракаповіч, час 6 мін і 21 пункт. Усе дружыны “Зубры” — Ватэнштэт. 3 дружыны “Алень” найлепшае месца заняў Стрэж: час 4 сэкунды і 20 пунктаў371.
Беларуская вечарына у Госьляры
3 лістапада 1947 г. па просьбе Каманданта беларускага ДП-лягеру ў Госьляры выехалі туды беларускія скаўты і вучнёўская моладзь, якія зладзілі вечарыну. У праграме былі: дэклямацыі, беларускія песьні ў выкананьні школьнага хору, танцавальныя гурткі скаўтаў і старэйшае моладзі выступілі з народнымі танцамі, урэшце была пастаноўка скэчу “Нешчасьлівае каханьне”.
Нягледзячы на некаторыя недахопы з тэхнічнага боку, вечар прайшоў даволі ўдала. Гледачы былі задаволеныя, што было відаць з гучных воплескаў і падзякаў пры ад’ездзе нашых маладых артыстых.
Жыхары ДП-лягеру ў Госьляры прасілі якнайчасьцей адведваць іх і сваімі выступамі хоць на хвіліну пераносіць іх у нашу дарагую Бацькаўшчыну... сэрцам і думкамі372.
Варбэрг373
Дня 20 красавіка 1947 году пры ўдзеле Галоўнага кіраўніка ЗБСЧ зарганізаваўся скаўцкі Зьвяз у беларускім ДП-лягеры Варбэрг.
370 Магчыма, маецца на ўвазе Аляксей Гарох — вучань Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
371 СІС. № 7. Чэрвень 1947. — A. В.
372 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 11. Сьнежань 1946. — A. В.
373 Варбэрг (ням. Warberg) — мястэчка ў Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. Побач зь вёскай у замку быў створаны беларускі ДП-лягер, дзе дзейнічалі школа, скаўцкі зьвяз. Лягер быў ліквідаваны ў 1947 г.
Зьвяз складаўся з трох дружынаў і насіў назоў “Арляняты”. Кіраўніком Зьвязу быў настаўнік тамтэйшай школы.
Зьвяз адразу прыступіў да актыўнае працы.
Для самой моладзі такая арганізацыя, як скаўтынг, падабалася. Кажные раніцы скаўты выходзілі на фізкультурную зарадку. А так як клічам было Бог і Бацькаўшчына, рабіліся часта рэфэраты на тэму беларусаведы, аб значэньні скаўтынгу і яго заданьнях ды інш.
Рабіліся паходы ў лес і горы. Таксама быў выезд у скаўцкі лягер на даўжэйшы час у горах Гарц, каля Госьляру.
Час ад часу рабіліся вогнішчы, каля якіх наладжваліся гульні і сьпевы.
Спэцыяльнай скаўцкай сьвятліцы не было. Для патрэбных заняткаў ужываўся клясавы пакой беларускае школы. Але калі ІРО зьліквідавала лягер і перавезла амаль усіх жыхараў у расейскі лягер, праца ня толькі ў скаўтынгу, але і ў беларускай школе стала шмат цяжэйшай, бо на перашкодзе сталі ня толькі старая расейская эміграцыя, але і новыя, якія адносіліся не сымпатычна да ўсяго беларускага, што толькі ўзьнікала.
Кіраўнік скаўтынгу пачаў настойліва дамагацца ад каманданта лягеру ды ад ІРО большых правоў для дзейнасьці беларускага Зьвязу скаўтынгу і школы.
ІРО не перашкаджала нашай дзейнасьці, але так як мы апынуліся ў варожым нам лягеры, кіраўніцтва было нам на перашкодзе. Адносіны паміж кіраўніком скаўтынгу і кіраўніцтвам лягеру моцна абвастрыліся. Зачаліся пагрозы. У такім выпадку кіраўнік скаўтыніу перадаў Зьвяз іншаму сьведамаму беларусу для часовай апекі, а сам пакінуў расейскі лягер ды пераехаў у беларускі ДП-лягер АБЦ у Ватэнштэце.
Нягледзячы на цяжкія абставіны беларускага Зьвязу скаўтаў у расейскім лягеры, гэты Зьвяз здолеў утрымацца да канца, аж пакуль не зьліквідаваўся і расейскі лягер. Амаль усе беларусы з гэтага лягеру пераехалі ў Беларускі ДП-лягер Ватэнштэт, а ў тым ліку і беларускі Зьвяз скаўтаў.
Часовым кіраўніком быў Аляксандар Мароз374. Такім чынам пачаў сваю дзейнасьць і скаўцкі Зьвяз “Арол” у палавіне травеня 1947 г. у
374 Магчыма, маецца на ўвазе Аляксандар Мароз (1918—1989), грамадзкі дзеяч. У 1949 г. пераехаў зь Нямеччыны ў Аўстралію. Ад 1954 г. сябра аддзелу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Пэрце. Пазьней займаў розныя пасады (у тым ліку й старшыні) у Беларускім аб’еднаньні ў Заходняй Аўстраліі. Адзін з ініцыятараў і галоўны будаўнік Беларускага народнага дому ў Пэрце. Ад 1984 г. радны БНР. Доўгачасовы прадстаўнік беларускай прэсы ў Заходняй Аўстраліі.
ДП-лягеры Рынгельгайм, каля Госьляру, дзе працаваў аж да часу пераезду ў Беларускі лягер АБЦ у Ватэнштэце.