Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
3 найлепшымі пажаданьнямі Ваш Глэд Бінчэм, Інтэрнацыянальны Комішынэр.
...На прывітаньне гасьцей была пастаўленая п’еса С. Залужнага206 “У купальскую ноч”.
На разьвітаньне пасьля заканчэньня працы Зьлёту на лягерным пляцы было ўладжана вогнішча, на якім выступалі паасобныя
203 Аляксандар Сасукевіч, паводле Вітаўта Кіпеля, быў баявым афіцэрам. Паходзіў з Палесься. Быў сярод арганізатараў беларускага скаўтынгу ў Нямеччыне, але нядоўга. Выехаў у Бэльгію, а пазьней, магчыма, у Канаду.
204 Кастусь Сіткоўскі (1923—1994), грамадзкі дзеяч. Настаўнік паводле адукацыі. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі. Адзін з стваральнікаў, доўгачасовы сябра ўправы, а ў 1954—1955 гг. і старшыня Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Радны БНР. Удзельнік Беларускага культурнаграмадзскага клюбу ў Сыднэі, дзе доўгі час выконваў абавязкі дырэктара.
205 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 8.1948. — A. В.
206 Сьвятаслаў Залужны — псэўданім Хведара Ільляшэвіча.
скаўцкія групы з сваёй мастацкай праграмай. Першы раз выступіла Жаноцкая гімнастычная дружына Ватэнштэцкіх скаўтак, паказваючы вялікія асягненьні свае працы.
9 і ю-га ліпеня, прыехаўшыя на зьлёт дэлегаты разьехаліся ўва ўсе бакі Нямеччыны, каб там з новымі сіламі праводзіць сярод Беларускае моладзі вялікую й карысную працу для дабра нашай Бацькаўшчыны — Беларусі207.
Пастановы
Першага зьлёту крывіцкіх скаўтаў у Ватэнштэце 6—8 ліпеня 1946 г.
1.	Назоў
Арганізацыя беларускіх (крывіцкіх) скаўтаў на чужыне носіць назоў: “Згуртаваньне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне”, ускарочаньні “ЗКСЧ”.
2.	Арганізацыя
Згуртаваньне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне ахапляе так хлапцоў, як і дзяўчат. Аднак хлопцы і дзяўчаты ня твораць адной цэласьці, але самастойныя дзьве групы.
3.	Галоўнае кіраўніцтва
Найвышэйшым кіруючым органам ЗКСЧ зьяўляецца Галоўнае кіраўніцтва, якое складаецца з Шэфа крывіцкіх скаўтаў, двух заступнікаў і Галоўнага штабу. Другім заступнікам Шэфа крывіцкіх скаўтаў ёсьць Галоўная кіраўнічка крывіцкіх скаўтак.
Галоўны штаб складаецца з 5 рэфэрэнтаў: арганізацыйны, выхаваўчы, прапаганды, гаспадарчы і міжнароднай сувязі.
Кожны рэфэрат падзяляецца на два сэктары: мужчынскі і жаночы, прычым працу жаночых сэктараў каардынуе Галоўная кіраўнічка крывіцкіх скаўтак. У выпадку недахопу кваліфікаваных жаночых сіл працу жаночага сэктару часова можа выконваць сэктар мужчынскі.
Галоўнае кіраўцтва вызначаецца і адклікаецца Радай скаўтаў Крывіі.
4.	Штандар
Беспасрэдна Галоўнаму кіраўніцтву падпарадкаваны штандары. Тэрытарыяльна штандар абдымае сваёй дзейнасьцю тэрыторыю адной краіны (зоны).
Кіраўніцтва штандару складаецца з штандаровага, заступніка, штандаровай і штабу. Штаб мае такія самыя рэфэраты, што і штаб Галоўнага кіраўніцтва. Штандаровага, заступніка і штандаровую вызначае Галоўнае кіраўніцтва. Рэфэрэнтаў штабу штандару вызначае Кіраўніцтва штандару.
207 Шляхам Жыцьця. № 8.1946. — A. В.
LX
5.	Сьцяг
Ніжэйшай арганізацыйнай адзінкай, беспасрэдна падпарадкаванай штандару, ёсьць сьцяг. Сьцяг складаецца з 2—4-х зьвязаў.
На чале сьцягу стаіць сьцяжны, жаночых сьцягаў — сьцяжная. У склад Кіраўніцтва сьцягу ўваходзіць яшчэ заступнік, сакратар і гаспадарчы кіраўнік.
Сьцяжнога і ягонага заступніка вызначае штандаровы, сакратара і гаспадарчага кіраўніка — сьцяжны (у жаночых сьцягох — сьцяжная).
6.	Зьвяз
2—4 дружыны твораць зьвяз, які беспасрэдна падпарадкаваны сьцягу. На чале зьвязу стаіць зьвязовы. Ен мае ў дапамогу заступніка, сакратара і гаспадарчага кіраўніка, калі зьвяз творыць самастойную адзінку ў данай мясцовасьці. У праціўным выпадку, калі ў данай мясцовасьці існуе сьцяг, то функцыі сакратара і гаспадарчага кіраўніка выконвае кіраўніцтва сьцягу.
Зьвязовага, заступніка, сакратара і гаспадарчага кіраўніка зьвязу вызначае сьцяжны. У зьвязах дзяўчат — сьцяжная.
7.	Дружына
Найменшай скаўцкай адзінкай ёсьць дружына, якая складаецца з 6—8 чалавек. На чале дружыны стаіць дружыновы (дружыновая), вызначаны сьцяжным (сьцяжной).
8.	Падзел на групы
Апрача ўспомненых дзьвюх групаў — хлопцаў і дзяўчат — як хлопцы, так і дзяўчаты дзеляцца на меншыя групы паводле веку:
1)	ад 7 да н год — Ваўчаняты, Пралескі.
2)	ад 11 да 15 год — Юнакі, Юначкі.
3)	ад 15 да 20 год — Старэйшыя скаўты, Старэйшыя скаўткі.
4)	ад 20 год — Скаўты Крывіі, Скаўткі Крывіі.
9.	Зоркі і ступені
У залежнасьці ад індывідуальнай падрыхтоўкі скаўты і скаўткі падзяляюцца
Ваўчаняты і Пралескі на: 1) маючыя першую зорку, 2) маючыя другую зорку і з) маючыя трэйцюю зорку.
Юнакі і Юначкі на: 4) маючыя чацьвертую зорку, 5) маючыя пятую зорку, 6) маючыя шостую зорку.
Старэйшыя скаўты і скаўткі на: 7) праваднікоў і праваднічак (7 зорак), 8) скаўтаў і скаўтак Пагоні (8 зорак).
Скаўты і скаўткі Крывіі твораць найвышэйшую ступень індывідуальнай падрыхтоўкі і носяць 9 зорак.
Экзамэны на атрыманьне зорак праводзіць Камісія з трох асобаў, з якіх кіруючая асоба павінна мець службовую ступень, ня меншую ад сьцяжнога (сьцяжной).
Камісію вызначае для хлапцоў — штандаровы, для дзяўчат — штандаровая.
іо.	Службовыя ступені
Службовыя ступені надаюцца скаўтам і скаўткам за арганізацыйныя і кіраўнічыя здольнасьці ў вядзеньні скаўцкіх адзінак. Службовыя ступені ёсьць наступныя:
Для Ваўчанят: ганец — адна зялёная стрэлка, старшы ганец — дзьве такія стрэлкі, дружыновы — адзін зялёны вінкель.
Для Пралесак: малодшая гуртковая — адзін зялёны лісток пралескі, гуртковая — два такія лісткі, старшая гуртковая — тры такія лісткі.
Для Юнакоў і Юначак: паддружыновы(вая) — адна нашыўка на рукаве, дружыновы(вая) — дзьве такія нашыўкі, грамадовы(вая) — адзін вінкель.
Для Старэйшых скаўтаў і скаўтак: паддружыновы(вая) — адна сярэбраная нашыўка на рукаве, дружыновы(вая) — дзьве такія нашыўкі, грамадовы(вая) — адзін сярэбраны вінкель на рукаве, зьвязовы(вая) — два такіх вінкелі, старшы зьвязовы(вая) — адзін сярэбраны вінкель з зоркаю ў сярэдзіне.
Дляскаўтаў і скаўтак Крывіі:паддружыновы(вая), дружыновы(вая), грамадовы(вая), зьвязовы(вая), старшы зьвязовы(вая), адзнакі як вышэй.
Сьцяжны(ная) — адна залатая зорка, надсьцяжны(ная) — дзьве залатыя зоркі, штандаровы(вая) — тры залатыя зоркі.
Службовыя ступені пры пераходзе з групы Ваўчанят (Пралесак) і Юнакоў (Юначак) у вышэйшую групу трацяць вартасьць.
Службовыя ступені носяцца на левым рукаве вышэй локця на фоне колеру гальштука.
11.	Скаўцкі гэрб
Скаўцкім крывіцкім гэрбам прызнаецца міжнародная лілейка з беларускім нацыянальным знакам (падвойным крыжам, або Пагоняй, у залежнасьці ад лепшай графічнай разьвязкі). Гэткі гэрб з надпісам “Напагатове” мае быць на пячатках, сьцягох і шапках (бэрэтах).
12.	Скаўцкі гімн
Пастаноўлена аб’явіць конкурс на напісаньне беларускага скаўцкага гімну, які-б выражаў скаўцкую ідэалёгію, патрыятызм, быў бадзёры і лёгкі ў пяяньні.
13.	Сыіягі
Кожны штандар мае квадратовы сьцяг у нацыянальных колерах са скаўцкім гэрбам і надпісам назову краіны, дзе ён знаходзіцца. Дрэўца закончана Пагоняй.
Кожны сьцяг мае ў форме простакутніка сьцяг адвольнага колеру з нацыянальнай (бел-чырвона-белай) у форме трыкутніка ўстаўкай. На палатне сьцягу скаўцкі гэрб, нумар сьцягу і надпіс “Крывія”. Заканчэньне дрэўца пікавае за скаўцкай лілейкай.
Зьвяз мае сьцяжок ў форме доўгага трыкутніка, колеру гальштука. На сьцяжку выпісаны назоў зьвязу (напр. імя Каліноўскага). Заканчэньне дрэўца простае.
Дружына мае сьцяжок ў форме меншага трыкутніка, колеру гальштука з татэмавай адзнакай данай дружыны (воўк, ліс, сокал). Заканчэньне дрэўца простае.
14.	Скаўцкая ўніформа
Накрыцьцё галавы.За накрыцьцё галавы прынята чорныя бэрэты як для хлапцоў, так і для дзяўчат. На бэрэце скаўцкі крывіцкі гэрб.
Блюза. Колер блюзы — зялёны або жоўты. Дзяўчаты могуць з недахопу матар’ялу вымененага колеру, насіць блюзы іншага колеру (напр. сіняга). На левым рукаве ўверсе носіцца надпіс на чырвоным фоне лацінскімі літарамі “Крывія”, ніжэй — знак данай дружыны (галава ваўка, ліса, зубра) або знак групы (Скаўтаў, Скаўтак Крывіі). Яшчэ ніжэй, але вышэй локця — службовую ступень на фоне колеру гальштука.
На левай кішэні шчыток з нацыянальнымі колерамі і скаўцкай лілейкай. Над левай кішэняй — месца для зорак.
Шнуры (гальштук). Колер шаліка (галыптука) можа быць адвольны. Права выбару колеру гальштука прыслугоўвае зьвязу. Шалік завязваецца адвольна ў кожным зьвязе: або на вузел, або нацыянальнай стужкай і інш. на плячох, выпускаецца ў форме трыкутніка.
15.	Назовы адзінак
Кажная дружына выбірае сабе за сімвалічны назоў імя якога-небудзь зьвера, птушкі або расьліны, што знаходзяцца на Беларусі. Знак гэты носіцца на левым рукаве і на сьцяжку дружыны. Зьмена назову дружыны вымагае згоды кіраўніка зьвязу.
Зьвяз выбірае сабе гістарычную назву (напр. імя Каліноўскага, “Радзімія”) і зьмена яе вымагае згоды Кіраўніцтва сьцягу. Назоў зьвязу выпісваецца на сьцяжку зьвязу.
Сьцягі абазначаюцца чароднымі нумарамі і назовамі мясцовасьцяў, дзе яны знаходзяцца (напр. і-шы Сьцяг Ватэнштэт, 2-гі Сьцяг Гановэр208).
Штандары маюць назву краінаў, на абшары якіх яны дзеюць (напр. Штандар “Баварыя”, Штандар “Францыя”).
208 Гановэр (ням. Hannover) — горад у паўночнай Нямеччыне, цэнтар зямлі Ніжняя Саксонія.
16.	Скаўцкі кліч і прывітаньне
За крывіцкі скаўцкі кліч прынята: “Напагатове!” Адказ “Заўсёды!” За скаўцкае крывіцкае прывітаньне прынята агульна-беларускае: “Жыве Беларусь!” Адказ — “Жыве!”
17.	Забавязаньне для Ваўчанят і Пралесак
“Забавязваюся вучыцца служыць свайму Народу і быць паслушным сваім бацьком і ўладам”.
18.	Права Ваўчанят і Пралесак
1)	буду кахаць сваю Бацькаўшчыну, 2) буду гаварыць заўсёды праўду, з) буду заўсёды старанным (стараннай), 4) буду старацца быць штораз лепшым.
19.	Скаўцкая прысяга
1.	Скаўт(ка) служыць свайму Народу і Бацькаўіпчыне і старанна выконвае свае абавязкі.
2.	Скаўт(ка) высока трымае свой гонар і гонар свайго Крывіцкага Народу.
3.	Скаўт(ка) заўсёды здысцыплінаваны і паслухмяны сваім бацьком і ўладам.
4.	Скаўт(ка) услужны, рыцарскі, сяброўскі і дапамагае іншым.
5.	Скаўт(ка) слоўны, сумленны і праўдамоўны.
6.	Скаўт(ка) любіць прыроду і імкнецца яе пазнаць.
7.	Скаўт(ка) заўсёды вясёлы і жыцьцярадасны.