Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
3 другога боку, эканамісты Кембрыджа, ідучы па шляху свайго настаўніка Альфрэда Маршала, атрымалі раўнанне MP = KR, дзе М — грашовая маса, Р — ровень коштаў, Р — сума даходаў за адзінку часу, К — хуткасць ператварэння грошай у даход².
Гэтая, так званая “кембрыджская”, формула можа па-дацца больш рэалістычнай, бо праз яе выказваецца віда-вочная дакладная ідэя пра тое, што суб’екты эканомікі на-бываюць тавары за грашовыя адзінкі, узятыя з іхных дахо-даў. Прынамсі, карыстальнікі гэтай формулы таксама па-гаджаюцца бачыць у грашовай масе каўзальны фактар, ваганні якога змяняюць ровень цэнаў, гэта значыць вар-тасць грошай. Але, на жаль, працяглы час гэты тэзіс, выка-заны Рыкарда, пераможна адкідваўся. У 1840 г. ангельскі эканаміст Тук у сваёй кнізе Тісторыя коштаў’’ паказаў, што менавіта ваганні цэнаў выклікаюць змены грашовай масы ў абарачэнні, а не наадварот.
Пад час уздыму неакласічнай школы памылковы харак-тар колькаснай тэорыі грошай быў заўважаны шведам Кну-там Віксэлем, пра што сведчыць ягоная кніга “Працэнт і
Charles. Histoire des doctrines relatives a la monnaie et au credit depuis John Law jusqu'a nos jours. Paris, 1938.
’ The purchasing power of money. New York, 1907.
² Гл. A. Pigou, The value of money. Quarterly Journal of Economics, 1917—1918, p. 38.
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
657
кошты”, якая выйшла ў свет у 1898 г.¹ У гэтай працы адначасова са спробай асэнсавання эканамічнага цыкла прысутнічае і яшчэ адна ідэя. Віксэль адзначаў, што рух коштаў можа тлумачыцца праз ваганне нормы працэнта, якое фіксуецца банкамі, бо, напрыклад, паніжэнне гэтай нормы выклікае інвестыцыі і праз іх павялічваецца сукупны попыт на тавары.
Дадзены аналіз — зыходная кропка для эканамістаў так званай школы “грашовай раўнавагі”, што яшчэ і сёння, нягледзячы на крытыку з боку кейнсіянцаў, імкнуцца ў нор-ме працэнта бачыць адзіны фактар, змены ў якім могуць забяспечыць аднолькавыя велічыні нармальнага ашчаджан-ня і інвеставання, гэта значыць стварыць стан раўнавагі, цалкам выключаючы пры гэтым як перавытворчасць, так і недастатковую вытворчасць. Асноўныя прадстаўнікі гэтай школы — шведы Э. Ліндаль² і Г. Мірдаль³, а таксама ангель-цы Р. Дж. Гоўтры⁴ і Д. Г. Робэртсан⁵. Апошнім часам назіра-ліся таксама пэўныя спробы адрадзіць колькасную тэорыю грошай. Найбольшая з іх была зробленая амэрыканскім эканамістам Донам Пэйтынкінам у кнізе "Грошы, працэнт і кошты”^.
Такая колькасць разнастайных даследванняў пра ста-сункі паміж грашыма і раўнавагай у эканоміцы адлюстроў-вае жаданне эканамістаў захаваць, нягледзячы на трыумф Кейнсавай тэорыі, як мага больш тэзісаў неакласічнай шко-лы. У цэнтры гэтага “контрнаступу” мы знаходзім вялікага апанента Кейнса A. С. Пігу. Ён сцвярджаў, што паніжэнне
' Гл. Geldzins und Gunterpreise. Jena, 1898.
г Гл. Etudes sur la theorie de la monnaie et du capital, Stockholm, 1929, trad. frangaise, Paris, 1950.
³ Гл. Myrdal G. Om Penningteoretisk Jdmvikt, Economisk. Tidskrift, Stockholm, 1931, trad, anglaise, Monetary equilibrium, London, 1939; trad, frangaise, L'equilibre mondtaire, Paris, 1950.
⁴ Currency and credit (La circulation monetaire et Ie crddit), London, 1919, trad, frangai-se, Paris, Sirey, 1935.
⁵ Essays in monetary theory, London, 1940.
⁶ D. Money, interest and prices. Evanston (U.S.A.), 1950. Цяперашнія эканамісты гэтай школы больш вытанчаныя ў сваім тэарэтычным аналізе, але, на нашу думку, яны не дасягаюць тых вынікаў, якія можна выкарыстаць лягчэй, чым вынікі іх папярэднікаў. Гл., напрыклад, наконт гэтага пытання працу: Horwich G. Money, Capital and prices. Homewood (Illinois), 1964.
658
ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
цэнаў у выпадку першапачатковага недахопу інвестыцыяў выклікае павелічэнне “рэальнай вартасці” наяўных грашо-вых сродкаў у распараджэнні эканамічных суб’ектаў. А гэта павінна падштурхнуць іх да павелічэння сваіх укладанняў па наяўнай на пэўны момант норме працэнта. Насуперак Кей-нсу, які сцвярджаў, што даволі часта ніякае паніжэнне нор-мы працэнта не здольнае выклікаць дастатковы ровень ін-вестыцыяў, Пігу заяўляў, як гэта і сцвярджала неакласічная тэорыя, што заўсёды існуе пэўная норма працэнта, калі ашчаджанні, створаныя з даходаў, якія адпавядаюць поўнай занятасці, і інвестыцыі выраўноўваюцца. Да думкі Пігу пра тое, што паніжэнне цэнаў уплывае на вартасць наяўных грашовых сродкаў, часта звярталіся даследнікі. На гэты конт існуе нават выраз “эфект Пігу”.
Лёгка заўважыць, што названая канцэпцыя ўсё яшчэ грунтуецца на колькаснай тэорыі грошай. Сапраўды, Пігу дапускаў, што паніжэнне цэнаў аніякім чынам не ўздзейні-чае на скарачэнне запасу грошай, якія знаходзяцца ў рас-параджэнні эканамічных суб’ектаў. Такім чынам, ён таксама разглядаў грашовую масу ў абарачэнні як “незалежную змен-ную велічыню”. Калі ж лічыць, што, наадварот, грашовая маса пры паніжэнні коштаў мае тэндэнцыю да спантаннага скарачэння, дык тады — цалкам відавочна — “эфекта Пігу” больш не існуе.
Увогуле сучасныя тэарэтыкі ‘Трашовай раўнавагі” схіль-ныя сцвярджаць, што заўсёды можна панізіць норму пра-цэнта, выпускаючы ў абарачэнне больш грошай, і гэтае паніжэнне мусіць быць магутным стымулам для інвесты-цыяў. Яны папракаюць Кейнса і ягоных вучняў, што тыя не надавалі дастатковага значэння ваганням нормы працэнта. У гэтым плане вельмі характэрнае нядаўняе даследванне амэрыканскага эканаміста Пола Сэмуэльсана. Даследнік пі-саў: “У прыватнасці, у працах такіх амэрыканскіх эканаміс-таў, як Салоў, Тоўбін, дый у мяне самога ўвага засяроджва-ецца на кіроўнай (managed) эканоміцы, якая з дапамогай адмысловага выкарыстання фіскальнай і грашовай палітыкі прымушае Кейнсавы фактары эфектыўнага попыту паво-дзіць сябе так, як гэта прасочваецца ў неакласічнай мадэлі...
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
659
[Гэта]... азначае адмаўленне ад “уласцівага перад дэпрэ-сіяй” варыянту Кейнсавай сістэмы, калі факт забеспячэння таннага і лёгкага ў атрыманні крэдыту не можа мець аніяка-га істотнага эфекту на выдаткі ў мэтах інвеставання...”¹
Насуперак гэтаму меркаванню мы прапануем дыямет-ральна супрацьлеглую думку, якая падаецца нам больш справядлівай. Яна выказаная ангельскім даследнікам Я. Эшэ-гам у ягонай кнізе ‘‘Ад Маршала да Кейнса”². Паводле думкі Эшэга, Кейнс надаваў занадта вялікае значэнне паказніку нормы працэнта, усё яшчэ знаходзячыся пад уплывам неа-класічнай тэорыі, у прыватнасці Альфрэда Маршала.
Цалкам справядліва Эшэг абараняў тэзіс, што сума ін-вестыцыяў залежыць галоўным чынам ад высокіх прыбыт-каў, атрыманых у выніку рэалізацыі таго ці іншага прамыс-ловага праекта. Ён пісаў: “Вялікая ступень няўпэўненасці наконт прыбытку, атрыманага ад інвестыцыяў, асабліва пасля сканчэння аднаго ці двух гадоў, уздзейнічае так, што спа-дзяванне на вельмі значную прыбытковасць параўнальна з наяўнымі нормамі працэнта менавіта і ёсць адна з папярэд-ніх умоваў пры ажыццяўленні ўсялякага праекта інвесты-цыяў”³.
Як нам падаецца, гэтая простая заўвага паказвае сла-басць і няплённасць большай часткі даследванняў “грашо-вай раўнавагі”. Сапраўды, названыя даследванні ў значнай ступені застаюцца пад уплывам схемы Вальраса, дзе норма працэнта — гэта “кошт” выкарыстання кожнай адзінкі інвес-таванага капіталу, бо ў гэтай схеме дапускаецца гіпотэза, паводле якой усе капіталы — гэта капіталы, узятыя ў пазы-ку. Калі пазбавіцца ад гэтай прыкрай гіпотэзы⁴, дык стано-віцца зразумела, што змены ў норме працэнта могуць уп-лываць толькі на інвестыцыйныя аперацыі, якія датычаць пазыкаў (у прыватнасці, у банках). Акрамя таго, гэты ўплыў даволі абмежаваны, бо ўзятыя ў пазыку сумы складаюць толькі частку інвеставаных сумаў.
' A brief survey of post-keynesians developments in Ft. Lekachman, Keynes general theory, reports of three decades. New York, 1964, p. 341.
² From Marshall to Keynes, Oxford, 1963.
³ Op. cit., p. 68— 70.
⁴ I дзеля гэтага варта ісці далей за самога Кейнса.
660
ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
3 такой нагоды неабходна прызнаць, што асноватвор-ная залежнасць, якая дэтэрмінуе ўсю праблему росту ў капіталістычнай эканоміцы, — гэта залежнасць паміж інвес-тыцыямі і нормай прыбытку, а не тая, якую спрабуюць усталяваць паміж інвестыцыямі і працэнтнай стаўкай.
Безумоўна, нельга адмаўляць, што з гледзішча, якое нас цікавіць, ваганні нормы працэнта часам набываюць пэў-нае значэнне. Значыцца, эканамічная тэорыя павінна ўз-няць праблему вызначэння гэтага паказніка. Сёння мала ўвагі аддаецца старому тэзісу Сміта, паводле якога ў доўга-тэрміновы перыяд норма працэнта залежыць ад нормы пры-бытку¹, але да яго зноў звяртаюцца, калі жадаюць вытлума-чыць сукупныя ваганні нормы працэнта праз ваганні грашо-вай масы ў абарачэнні. Зразумела, варта зазначыць, што ваганні грашовай масы ў абарачэнні часам уплываюць на вызначэнне сукупнай нормы працэнта на кароткі тэрмін. Але ў дачыненні да доўгатэрміновай сукупнай нормы пра-цэнта такая залежнасць вызначаецца з цяжкасцю.
Аднак тэорыю Кейнса ў дачыненні да грошай яшчэ больш востра крытыкуюць эканамісты так званай чыкагскай школы (лідэр — Мільтан Фрыдман). Паводле гэтага даследніка, ваганні ў эканамічнай дзейнасці трэба тлумачыць не ваган-нямі інвестыцыяў, а ваганнямі прапановы грошай, улічваю-чы тое, што попыт на грошы залежыць ад “сталага даходу” эканамічных суб’ектаў, гэта значыць ад даходу, які спадзя-юцца атрымаць у нармальным стане рэчаў пры пэўных актывах эканамічнага суб'екта, улучаючы “людскія актывы” (працоўную здольнасць)². Перад намі новая спроба адра-джэння колькаснай тэорыі грошай, якая, нягледзячы на скла-данасць аналізу, не больш пераканаўчая, чым усе папярэд-нія³. Даследванні чыкагскай школы набылі аўтарытэт галоў-ным чынам таму, што паўстаюць як своеасаблівая заслона супраць распаўсюджвання “дырыжысцкіх” ці нават “плані-
' Гл. вышэй, с. 202.
² Гл. Essays in Positive Economics, Chicago, 1953; et en collaboration avec A. J. Schwartz, A Monetary history of the United States (1867—1960). Princeton, 1964.
³ Гл., y прыватнасці, D. Blondel, J. P. Dalloz, C. Jessua, Essais sur la nouvelle theorie quantitative de la monnaie, Paris, 1970.