• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Гэтая выснова грунтуецца на разважанні, развітым у Трактаце пра грошы”, але ў "Агульнай тэорыі занятасці..." яно паўстаб крышку ў іншым аспбкцб. Ашчаджаннб, паводлб Кейнса, абавязкова адпавядае інвеставанню і залежыць ад сумы агульнага даходу. Значыцца, пры пэўным інвеставанні нацыянальны даход павінны фіксавацца на такім роўні, каб ашчаджанне адпавядала інвеставанню. Але паколькі нацыя-нальны даход абумоўлены занятасцю працоўнай сілы, дык ровень занятасці вызначаецца праз той жа самы працэс. Ён залежыць ад інвеставання і неабавязкова адпавядае поўнай занятасці.
        У гэтым творы Кейнса назіраецца пэўная цьмянасць, бо аўтар адкідвае зробленае ім жа раней адрозненне паміж нармальным і эфектыўным ашчаджаннем. Сапраўды, каб зразумець “Агульную тэорыю занятасці...”, варта насуперак меркаванню самога Кейнса аднавіць убачанае ім адрозненне.
        Калі не зважаць на ваганні колькасці грошай у абара-чэнні, гэта значыць тэзаўрацыю або дэтэзаўрацыю, дык эфектыўнае ашчаджанне заўсёды будзе адпавядаць інвес-
    
    
    
      Варта адзначыць, што праблема, якую разглядаў Кейнс, - гэта праблема беспра-цоўя, выкліканага неаднолькавым выкарыстаннем вытворчых магутнасцяў, а не беспра-цоўя, выкліканага недастатковасцю даступнага капіталу.
    
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    633
    
    таванню'. Сапраўдная ж раўнавага назіраецца толькі ў той момант, калі і нармальнае ашчаджанне будзе роўнае інвес-таванню. Тады назіраецца пэўны ровень вытворчасці і заня-тасці. Але нішто не гарантуе, што дадзены ровень занятасці будзе цалкам адпавядаць поўнаму выкарыстанню вытвор-чых магутнасцяў прадпрыемстваў або поўнаму выкарыстан-ню працоўнай сілы. Калі інвеставанне параўнальна са схіль-насцю да ашчаджання недастатковае, тады рэальная заня-тасць ніжэйшая за поўную. Праз гэта і ўзнікае беспрацоўе.
        Такім чынам, недастатковасцю інвестыцыяў тлумачыцца ўжо не эканамічная дэпрэсія, а беспрацоўе². Безумоўна, дэпрэсія выклікае беспрацоўе і наадварот. Тут Кейнс хацеў вытлумачыць заўсёднае беспрацоўе — феномен, які існуе нават і ў перыяды эканамічнага ўздыму: напрыклад у Ан-гельшчыне — у 1921—1929 гг. і ў Амэрыцы — у 1933—1939 гг.
        Калі заўсёднае беспрацоўе паходзіць ад недастатковага інвеставання, нават у перыяд эканамічнага ўздыму, дык адкуль жа тады паходзіць недастатковае інвеставанне? Пры адказе на гэтае пытанне Кейнс намагаўся выпрацаваць тэорыю вызначэння інвестыцыяў. Прадпрыемствы, на яго думку, інвестуюць грошы ў нейкія справы, як толькі граніч-ная прадукцыйнасць капіталу перавышае норму працэнта. Перад намі аналіз, блізкі да аналізу Вальраса. У прыватнас-ці, Кейнс дапускаў, што прадпрымальнікі бяруць у пазыку ўсю сукупнасць капіталу, які яны інвестуюць.
        Тым не менш Кейнс не мог цалкам пагадзіцца з неакла-січным аналізам вызначэння інвестыцыяў, паводде якога норма працэнта — гэта адзіны рэгулятар, што забяспечвае поўнае інвеставанне ашчаджанняў, аналізам, які паказвае, што ніколі не можа быць занадта шмат ашчаджанняў. Кейнс, які ўсю сваю тэорыю занятасці пабудаваў на адмаўленні гэтага рэгуляцыйнага механізму, і цяпер ніяк не мог звяр-нуцца да яго. Тады ён палічыў неабходным сцвярджаць, што норма працэнта залежыць ад колькасці грошай у аба-рачэнні, а не ад сумы ашчаджанняў.
    
    ' У сапраўднасці ж Кейнс улічваў і ваганне колькасці грошай, якое тракгаваў як інвеста-ванне або неінвеставанне.
    
    ² У “Агульнай тэорыі занятасці..." ёсць раздзел пра эканамічны цыкл.
    
    634
    
    4 A СТКА С ЁМА Я
    
        Такім чынам, мы маем тэорыю, паводле якой інвестыцыі залежаць ад двух розных фактараў: ад гранічнай прадук-цыйнасці капіталу, гэта значыць рэнтабельнасці ад дадат-ковых капіталаў, інвеставаных на працягу пэўнага перыяду часу, і ад нормы працэнта — па сутнасці грашовага фено-мену. Інвестыцыі вельмі слабыя, а беспрацоўе значнае най-перш таму, што прыбытковасць дадатковых капіталаў мен-шая, чым раней. Кейнс прызнаваў гэта і сцвярджаў:
         На працягу XIX ст. павелічэння колькасці насельніцтва і вынаходак, ступені асваення новых краінаў, пэўнага стану даверу і часціні войнаў (калі разглядаць сярэдні вынік дзесяцігоддзяў), здаецца, было дастатко-ва, каб у спалучэнні з тагачаснай схільнасцю да спажывання падтрымлі-ваць такі графік гранічнай эфектыўнасці капіталу, які больш-менш пры-мальнаму роўню занятасці дазваляў быць сумяшчальным з нормай пра-цэнта^ даволі высокай, каб псіхалагічна задавальняць трымальнікаў ба-гаццяў... Цяпер жа (і, без сумневу, гэтак жа сама будзе ў будучыні) крывая маржынальнай эфектыўнасці капіталу з многіх прычынаў ніжэй-шая, чым у XIX ст."¹
        Зноў мы трапляем на глебу аналізу канкрэтных гіста-рычных акалічнасцяў, якія забяспечылі ўздым капіталістыч-най эканомікі. Адчуваецца нават, што даследнік даволі па-вярхоўна, але ўсё ж такі падкрэсліваў ролю замежных рын-каў у гэтым працэсе. Аднак гэтаксама, як і ў “Трактаце пра грошы”, Кейнс устрымліваўся ад далейшага развіцця сваёй тэорыі.
        Калі ж даследнік пераходзіць да пытання пра норму працэнта, то тут ужо назіраецца адваротнае. Аўтар “Агуль-най тэорыі занятасці...” прысвячае цэлы раздзел паказу таго, чаму “перавага на карысць ліквіднасці”, або жаданне мець наяўныя грошы, падтрымлівае занадта высокую норму працэнта. Тут ужо нам вельмі далёка да канкрэтнай гісторыі капіталізму. Папраўдзе кажучы, Кейнсава тэорыя працэнта дала яму ў канчатковым выніку падставу адмаўляць той відавочны факт, што для капіталізму характэрна аснова-творная патрэба ў заваёве вонкавых рынкаў.
        Да 1914 г. норма працэнта, паводле Кейнса, залежала ад запасу золата ў кожнай краіне, а прыток золата залежаў ад развіцця экспарту. Такім чынам, буйныя індустрыяльныя
    
    ' Ibid., рр. 323-324.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    635
    
    дзяржавы жадалі заваёвы вонкавых рынкаў менавіта для павелічэння грашовага запасу і паніжэння нормы працэнта. Кейнс пісаў:
        “Пры эканоміцы, падпарадкаванай грашовым кантрактам і больш-менш стабільным звычкам, калі нутраныя запасы грошай і норма пра-цэнта залежаць галоўным чынам ад плацежнага балансу, як гэта было да вайны, дзяржаўныя органы ўлады маюць у сваім распараджэнні толь-кі адзін агульнапрыняты сродак барацьбы з беспрацоўем — гэта ства-рэнне лішку экспарту і імпарт каштоўнага металу за кошт суседніх народаў. Ніколі яшчэ на працягу гісторыі не вынаходзілі больш эфектыў-най сістэмы для сутыкнення інтарэсаў разнастайных народаў, чым сістэ-ма залатога стандарту або (раней) сістэма сярэбранага міжнароднага стандарту. Сапраўды, у гэтай сістэме нутраны дабрабыт кожнай краіны наўпрост залежыць ад выніку змагання за валоданне рынкамі і зада-вальненне патрэбаў у каштоўных металах”’.
        Выснова, якую Кейнс неўзабаве сфармуляваў больш выразна², была наступная: скасаванне залатога стандарту спыніць барацьбу за рынкі збыту, а значыцца, і эканамічныя прычыны войнаў. Гэта вельмі арыгінальны спосаб развязан-ня разгляданай праблемы. Але, на жаль, тэзіс Кейнса цал-кам памылковы. Нават павярхоўнае вывучэнне фактаў па-казвае, што крыніца спаборніцтва паміж буйнымі індустры-яльнымі дзяржавамі — гэта не жаданне забяспечыць сябе золатам, а патрэба знайсці рынкі, дзе можна было б пра-даць прамысловыя тавары і ўкласці капіталы. У канчатко-вым выніку ў “Агульнай тэорыі занятасці..." няма дакладна-га пераліку фактараў, якія выклікалі масавае беспрацоўе ў капіталістычным свеце ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі.
        I вось менавіта на глебе такога недакладнага аналізу беспрацоўя Кейнс распачынае фармуляваць практычныя прапановы, накіраваныя на забеспячэнне поўнай занятасці. Перш за ўсё ён патрабаваў ажыццявіць, наколькі гэта маг-чыма, паніжэнне нормы працэнта. Ён лічыў, што такога паніжэння можна дасягнуць праз больш ліберальную палі-тыку ў галіне грашовай эмісіі. Аднак, на яго думку, адным гэтым спосабам нельга забяспечыць дастатковы ровень ' Ibid., р. 362. Варта адзначыць, што ідэя Кейнса вельмі блізкая да тэзісаў мерканты-лістаў былых часоў.
    
    ² Ibid., р. 395.
    
    636
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    прыватнага інвеставання. Трэба, каб дзяржава пашырала свае інвестыцыі. Каб паказаць, якім чынам дзяржаўныя ін-вестыцыі могуць хутка павялічыць занятасць, Кейнс звярта-ецца да тэорыі Кана наконт мультыплікатара'.
        Але як ажыццявіць фінансаванне гэтых інвестыцыяў без небяспечнага паглыблення дэфіцыту дзяржаўных фінансаў? Безумоўна, Кейнс бачыў, што тут існуе вялікая праблема, і тым не менш устрымаўся ад сапраўднага яе аналізу. Пры канцы свайго даследвання ён аптымістычна заявіў:
        “Што да прытоку інвестыцыяў, дык малаверагодна, што ўплыву бан-каўскай палітыкі на норму працэнта дастаткова, каб давесці яе (норму) да аптымальнага роўню. Мы лічым таксама, што даволі шырокая сацыя-лізацыя інвестыцыяў — адзіны сродак прыблізнага забеспячэння поўнай занятасці. Аднак гэта не азначае, што неабходна выключыць усялякія кампрамісы і формулы, якія дазваляюць дзяржаве супрацоўнічаць з прыватнай ініцыятывай. Акрамя таго, няма ніякай відавочнай нагоды, якая апраўдвала б дзяржаўны сацыялізм, што ахоплівае найвялікшую частку эканамічнага жыцця грамадства. Калі дзяржава здольная вызна-чыць агульны ровень рэсурсаў, прысвечаных павелічэнню гэтых сродкаў, і базавы працэнт аплаты, прызначанай іхным трымальнікам, тады яна здзейсніць усё неабходнае”².
        Вось такім чынам праблему беспрацоўя можна развя-заць без прымусовага пераходу да калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці.
        3 другога боку, Кейнс сцвярджаў, што паніжэнне нормы працэнта дазволіць правесці глыбокую трансфармацыю эка-намічнага ладу, зліквідаваўшы клас ранцье³, што, на ягоную думку, знішчыць празмерную няроўнасць даходаў, якую ён разглядаў як адну з “дзвюх істотных заганаў эканамічнага ладу (другая загана — існаванне беспрацоўя). Такое далу-чэнне да вельмі “старой” тэорыі пераўтварэння эканамічна-
    
    
    ' Роўні занятасці і нацыянальнага даходу залежаць ад сумы інвестыцыяў. Кейнс пісаў што ўсялякае павелічэнне інвеставання стварае дадатковы нацыянальны даход, сума якога складае дзель ад дзялення інвестыцыяў на гранічную схільнасць да ашчаджання. Сапраўды, калі інвеставанне павялічваецца на ді, дык нармальнае ашчаджанне мусіць павялічыцца на суму лЕ. Але калі ашчаджаецца частка a дадатковых даходаў, дык ашчаджанне павялічыцца на дЕ, тым часам як нацыянальны даход павялічыцца на дЕ/а. Такім чынам, дадатковае інвеставанне АІ выкліча ўзнікненне дадатковага нацыянальна-га даходу лі/a або М ■ 1/а, дзе выраз 1/а — “мультыплікатар інвестыцыяў"