Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
⁴ Good and bad trade.
⁵ Currency and credit.
622
4 ACТКА СЁМАЯ
дома ў Нью-Ёрку, свае асноўныя працы выдаваў пад розны-мі псеўданімамі: у 1903 г. дзве напісаныя па-нямецку працы “Гоашовае абарачэнне”' і “Перыяды дэпрэсіі і іхная адзіная прычына”²', у 1908 г. — кнігу на ангельскай мове "Адзін момант у дачыненні да крызісаў, якому не аддавалася ўвага"\
У гэтых даследваннях упершыню ў эканамічнай літара-турьі — ліберальнай або сацыялістычнай выразна зацвяр-джаецца наступны прынцып: адрозныя акты ашчаджання і інвеставання, паколькі няроўнасць паміж сумай ашчаджан-няў і сумай інвестыцыяў, якія індывіды хочуць ажыццявіць, — ключавы момант у вытлумачэнні эканамічных ваганняў. Ёхан-сэн пісаў:
“Тое, што апісваецца проста як працэс ашчаджання, у сапраўднасці складаецца з двух адрозных элементаў: з аднаго боку, з таго, што сапраўды ўяўляе сабой працэс ашчаджання, гэта значыць з адкладвання грошай, і з другога — з працэсу інвеставання, пры дапамозе якога ствараецца новае абсталяванне... Шмат хто з сённяшніх эканамістаў мяркуе наступным чынам: дзеля таго што ашчаджанне і інвеставанне ідуць поруч і нават у пэўнай ступені складаюць адзіны працэс, а вынік такой дзейнасці надзвычай выгадны для грамадства, дык працэс ашча-джання павінен сам па сабе разглядацца як сацыяльна карысны... Такая гіпотэза не адпавядае рэчаіснасці”⁴.
У іншым творы Ёхансэн яшчэ лепш выказаў сваю думку:
На першай стадыі працэс ашчаджання заўсёды суправаджаецца згубнай тэндэнцыяй, бо той, хто ашчаджае, увесь час імкнецца набыць у грамадства менш тавараў і паслугаў, чым сам яму прадае, і праз гэта руйнуе раўнавагу попыту і прапановы. Гэтая раўнавага аднаўляецца толькі праз інвеставанне...”⁵
Для ўсведамлення надзвычайнай навіны прыведзеных тэкстаў неабходна ўзгадаць наступны факт. У названы пе-рыяд — першую трэць XX ст. і даволі шмат часу пасля яго нават тыя эканамісты-лібералы, якія спецыяльна засяро-джвалі сваю ўвагу на вывучэнні крызісаў, былі яшчэ доўга перакананыя ў слушнасці сцверджання Жана Батыста Сэя і
' Der Kreislauf des Geldes.
² Depressionsperioden und ihre einheitliche Ursache.
³ A neglected point in connection with crises.
⁴ Der Kreislauf des Geldes. p. 178, cite par T. W. Hutchison, op. cit., p. 392.
⁵ A neglected point, p. 78, cite par T. W. Hutchison, op. cit., p. 392.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
623
Рыкарда, што ўсялякая вытворчасць стварае рынак збыту для іншай вытворчасці на суму, адпаведную яе вартасці. У прыватнасці, менавіта гэтую думку абараняў Альбэр Аф-тальён у сваім першым артыкуле "Рэчаіснасць усеагульных крызісаў перавытворчасці"'. Дзеля гэтага ён лічыў сябе абавязаным распачаць свой даволі цьмяны аналіз зыходзя-чы з паказніка памяншэння маржынальнай карыснасці, каб тым не менш прыйсці да высновы, што перавытворчасць — гэта ўсё ж такі магчымая з’ява.
Ёхансэн жа, наадварот, сцвярджаў, што частка даходаў, размеркаваных з нагоды вытворчасці нейкага аб’екта, пер-шапачаткова выводзіцца з эканамічнага абарачэння праз акт ашчаджання і ў выніку гэтага раўнавага паміж прапано-вай і сукупным попытам парушаецца, калі ў той самы мо-мант прадпрымальнік не замовіць дастатковай сумы на сродкі вытворчасці.
Ёхансэн адрозніваў тры формы ашчаджання — “капіталі-зацыю", калі яно выклікае эквівалентнае інвеставанне; “тэ-заўрызацыю”, пры якой яно цалкам выводзіцца з абарачэн-ня, і, нарэшце, “заганную” (няцотную) форму, калі ашча-джанне спрычыняецца да набыцця ўжо створаных матэрыяль-ных каштоўнасцяў. Пры гэтым ён сцвярджаў, што дзве апош-нія формы ашчаджання выклікаюць дэфіцыт сукупнага по-пыту.
Відаць, можна было б аспрэчыць тую значнасць, якая надаецца даследнікам набыццю прадметаў раскошы, неру-хомай маёмасці і твораў мастацтва, заўважыўшы, што да-ходы, атрыманыя гандлярамі гэтых тавараў, зноў робяцца даступнымі. Аднак, без сумневу, такія аперацыі сама меней запавольваюць надыход таго моманту, калі ашчаджаныя сумы будуць выкарыстаныя ў інвеставанні. Такім чынам, нераўнавага паміж ашчаджаннем і інвеставаннем усё ж такі ўзнікае, і тэзіс Ёхансэна пацвярджаецца.
Ва ўсялякім разе аўтар вельмі выразна бачыў яшчэ адзін момант, які сёння ўяўляецца нам асноватворным у тлумачэнні эканамічных ваганняў: менавіта скарачэнне да-ходаў адной катэгорыі індывідаў памяншае даходы тых ін-дывідаў, якія вырабляюць тавары, што звычайна набываюц-
' Revue d’economie politique, 1908.
624
ЧАСТКА СЁМАЯ
ца першымі з іх, і г. д.¹ Гэты працэс Ёхансэн вызначаў як “прынцып мультыплікатара". Названы выраз быў вельмі ўда-лы, бо цалкам адпавядаў рэальнай з’яве, якая гэтым разам стасавалася з ідэяй, што змяшчалася ў “законе рынкаў збыту . Зусім справядліва, што павелічэнне або памяншэн-не даходаў, якія размяркоўваюцца ў адным сектары, абумоў-лівае іх павелічэнне або памяншэнне ў іншых сектарах. Гэты факт варта ўлічваць, калі імкнешся зразумець, якім чынам у эканоміцы адбываецца пашырэнне вытворчасці або ўзнікае дэпрэсія. Неабходна толькі ўстрымацца ад па-мылковай высновы, згодна з якой усе даходы, якія размяр-коўваюцца ў нейкім сектары, заўсёды будуць імгненна пе-раўтварацца ў попыт на тавары.
Кейнс, які, безумоўна, запазычыў у Ёхансэна асноўныя ідэі свайго вучэння, не пагаджаўся, аднак, аддаць належнае гэтаму амэрыканскаму эканамісту. Як адзначаў Т. У. Гачы-сан², Кейнс узгадаў свайго папярэдніка толькі аднаго разу — праз спасылку ў сваім "Трактаце пра грошы”³. Гэта яшчэ больш варта шкадавання, калі заўважыць, што найвя-лікшы эканаміст нашага часу прысвяціў шматлікія старонкі шанаванню такіх надта другасных аўтараў, як “маёр Даг-лас” або Сільвія Гезэл.
§ 2. “Трактат пра грошы”
Джон Мэйнард Кейнс (1883—1946) быў сынам прафеса-ра логікі і палітычнай эканоміі Кембрыджскага універсітэта. Атрымаўшы адукацыю ў Ітанскім каледжы сярод дзяцей брытанскай арыстакратыі, Кейнс спачатку паступіў у Civil Service установу вышэйшых ангельскіх функцыянераў, a потым стаў прафесарам палітэканоміі. Аднак ён заўсёды вельмі цікавіўся бізнесам і грамадскімі справамі.
Як і Рыкарда, Кейнс разбагацеў праз удалыя спекуляцыі на біржы і пазней пачаў кіраваць страхавой кампаніяй. Яго
' Cf. Ie passage cite par Т. W. Hutchison, op. cit., pp. 393—394,
² A review of economic doctrines, op. cit., p. 395.
Cf. A treatise on money (t930), t. II, p. 100. Sur Johannsen, consulter L. R Klein The keynesian Revolution, New York, 1947, pp. 143- 147.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
625
шмат разоў прызначалі дарадцам урада, і нарэшце ён ат-рымаў пасаду кіраўніка Ангельскага банка. У 1942 г. ён атрымаў шляхоцкі тытул і стаў лордам Кейнсам, баронам Тылтанійскім.
Асноўныя ідэі Кейнса выкладзены ў “Эканамічных на-ступствах міру’’ (1929), ‘‘Трактаце пра грошы" (1930) і "Агуль-най тэорыі занятасці, працэнта і грошай” (1936). Яго пады-ход да эканомікі — гэта падыход адукаванага буржуа, які жадае выратаваць сістэму прыватнага прадпрымальніцтва праз адмаўленне ад суцэльнага "laissez-faire”.
Палітыку кансерватыўнага ўрада Кейнс лічыў абсурд-най. У лісце ад 24 снежня 1917 г. ён пісаў: “Нашыя кіраўнікі такія ж некампетэнтныя, як і бязглуздыя, і настолькі раз-бэшчаныя, што пэўная эра цывілізацыі пэўнага кшталту вель-мі нават можа быць зрынутая”¹. 3 другога боку, ён вельмі выразна выступаў і супраць сацыялізму. 1 студзеня 1935 г. Кейнс з нагоды сваёй будучай кнігі “Агульная тэорыя заня-тасці...” напісаў Бэрнарду Шоў:
“Прынамсі для разумення стану майго духу вы павінны ведаць, што я знаходжуся ў самым разгары напісання кнігі па эканамічнай тэорыі, якая ў значнай ступені зробіць рэвалюцыю — не адразу, я мяркую, але на працягу дзесяці будучых гадоў — у падыходзе свету да эканамічных праблемаў... Будуць назірацца вялікія змены і, у прыватнасці, будзе зруйнаваны рыкардаўскі падмурак марксізму”².
Палітыка Ангельшчыны пасля Першай сусветнай вайны ўяўлялася Кейнсу вельмі небяспечнай, бо праз яе стварала-ся беспрацоўе. У 1924 г. колькасць беспрацоўных дасягну-ла мільёна. Асобныя палітычныя дзеячы (у прыватнасці, Лойд Джордж) вылучалі ідэю стварэння праграмы грамадс-кай працы, і Кейнс падтрымаў гэтую ініцыятыву.
Прыватнае прадпрыемства, пісаў Кейнс, больш не мае бясспрэчнага панавання (ён ужо ўлічваў савецкі досвед) — значыцца, яму трэба дапамагаць. 3 другога боку, даследнік сцвярджаў, што трэба паменшыць вартасць фунта стэрлін-гаў для стымулявання экспарту і перасцерагацца ад жадан-
' Voir R. F. Harrod, La vie de John Maynard Keynes, London, 1951, p. 224.
² Id., ibid., p. 462.
626
ЧАСТКА СЁМАЯ
ня ўсялякім коштам аднавіць канвертоўнасць фунта ў зола-та на той аснове, якая існавала перад вайной. Нарэшце, ён лічыў, што ўкладанні за мяжу занадта вялікія параўнальна з нутранымі інвестыцыямі, якіх вельмі мала.
Ужо тут перад намі паўстаюць усе галоўныя ідэі Кейнса-вай палітыкі, хоць яны яшчэ і не былі заснаваныя на дак-ладным тэарэтычным аналізе. У 1926 г. Кейнс пісаў:
“Я лічу, што патрэбны пэўны скаардынаваны акт разважнага розуму з тым, каб вызначыць ровень, на якім мусіць зафіксавацца ашчаджанне ўсёй супольнасці, і памеры, у якіх гэтае ашчаджанне павінна зыходзіць за мяжу ў форме вонкавых інвестыцыяў, а таксама каб адказаць на пытанне, наколькі сучасная арганізацыя рынку інвестыцыяў забяспечвае размеркаванне ашчаджанняў у сама прадукцыйныя з нацыянальнага гледзішча каналы"¹.
Аднак у наступныя гады ў эканоміцы запанавала мерка-ванне, супрацьлеглае думцы Кейнса. У 1925 г. была адноў-леная канвертоўнасць фунта стэрлінгаў на перадваеннай аснове. I з прычыны таго, што па-ранейшаму лютавала беспрацоўе, у прыватнасці ў вугальных шахтах, было паста-ноўлена скараціць заробкі з мэтай паніжэння сабекошту вугалю, прызначанага на экспарт. Кейнс рэзка крытыкаваў гэтую палітыку, якой кіраваў Ўінстан Чэрчыль. Кейнс сцвяр-джаў, што паніжэнне заробкаў паменшыць пакупную здоль-насць спажыўцоў і паглыбіць эканамічную нераўнавагу.
Сапраўды, асноўным наступствам паніжэння заробкаў стаў вялікі страйк шахцёраў, які выклікаў усеагульны страйк. Кейнс быў больш чым калі перакананы ў памылковасці палітыкі кансерватараў. Тым часам у верасні 1929 г. у Злучаных Штатах выбухнуў крызіс. Тады Кейнс пастанавіў тэрмінова закончыць свае першыя буйныя тэарэтычныя дас-ледванні і пры канцы 1930 г. выдаў "Трактат пра грошы”.