Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
' Гл. Seligman B. B. Main Currents in Modern Economics; Economic thought since 1870. New York, 1962, p. 12.
² Французскі пераклад быў выдадзены ў 1964 г.
³ В. В. Seligman, op. cit., р. 26.
602 ЧАСТКАСЁМАЯ
Сярод шматлікіх твораў на ангельскай мове назавем:
J. Doreman, The economic mind in american civilization, 5 vol., New York, 1946—1959.
J. Doreman, Thorstein Veblen and his America, New York, 1961.
J. S. Gambs, Beyond Supply and Demand, New York, 1946.
A. L. Gruchy, Modern Economic Thought: the american contribution, New York, 1947.
R. Hofstadter, Social Darwinism in American Thought, Philadelphie 1944.
Раздзел V
ВУЧЭННЕ КЕЙНСА
Тым часам калі ў СССР будавалася першая сацыяліс-тычная эканоміка, капіталістычны свет, як мы ўжо гаварылі, перажываў у 1929 г. найбольшы ва ўсёй яго гісторыі крызіс перавытворчасці. Мы бачылі, што гэта абумовіла часовы трыумф нацыянал-сацыялістычнай дактрыны ў Нямеччыне. У ангельскасаксонскіх краінах крызіс выклікаў значную эва-люцыю эканамічнай думкі: гэта ў асноўным барацьба, рас-пачатая Кейнсам і ягонымі вучнямі, супраць асобных аспек-таў неакласічнай палітычнай эканоміі, у выніку чаго пера-маглі новыя ідэі. Тут адзначаецца ўжо не толькі сутыкненне абстрактных тэзісаў, бо ўздым Кейнсавай палітэканоміі шчыльна звязаны з істотнымі зменамі эканамічнае палітыкі ў капіталістычных краінах.
Мы ўжо ведаем, што пачынаючы з 1933 г. у Нямеччыне праводзілася палітыка барацьбы з беспрацоўем, якая грун-тавалася на ўмяшанні дзяржавы ў галіну інвестыцыяў і крэ-дыту. У тым жа годзе прэзідэнт ЗША Рузвельт, які змяніў на гэтай пасадзе Гувэра, таксама наважыўся развітацца з тра-дыцыйнай пасіўнасцю ўрада ў перыяды эканамічных крызі-саў, пасіўнасцю, што абапіралася на прынцыпы класічнага і неакласічнага лібералізму. Урад Злучаных Штатаў павялічыў выдаткі (замест таго каб іх памяншаць) для захавання бюд-жэтнага балансу ўсялякімі сродкамі, патрабаваў ад прад-прыемстваў, каб яны павялічвалі заробкі з мэтай павелічэн-ня размеркаванай пакупной здольнасці. Ён здзейсніў дэ-вальвацыю даляра для стварэння тэндэнцыі на падвышэнне цэнаў, больш спрыяльнай да аднаўлення прадпрымальніц-кай актыўнасці. Вынікі такой палітыкі да 1939 г. былі даволі пасрэдныя. Неўзабаве ўсе даследнікі зразумелі, што былая палітыка неўмяшання дзяржавы ў сферу эканомікі — прой-дзены этап.
Кейнс — эканаміст, які ўжо ў сваіх першых працах напя-рэдадні крызісу патрабаваў трансфармацыі эканамічнай па-літыкі. Яго буйныя працы, апублікаваныя пасля 1929 г., забяспечылі абгрунтаванне зменаў у эканоміцы несацыяліс-тычных дзяржаваў. Ён быў вестуном новага эканамічнага
604
4 A C T K A С Ё М А Я
лібералізму, які цалкам справядліва назваць Кейнсавым лі-бералізмам. Такі вызначальны момант у гісторыі эканаміч-най думкі быў падрыхтаваны сукупнасцю ўсіх дыскусіяў на-конт эканамічнай раўнавагі, эканамічнага росту, эканаміч-ных цыклаў дыскусіяў, якія мы павінны ўлічыць, перад тым як закранаць тэорыю Кейнса'.
§ 1. Падрыхтоўка глебы для адкрыццяў Кейнса
А) Нестабільнасць сістэмы коштаў і вяртанне
да макраэканамічнага гледзішча ў тэорыі Віксэля
Неакласічная палітычная эканомія паказвала капіталізм як сістэму, у якой цэны на тавары і паслугі заўсёды раўна-важныя іх вартасці і ў якой дасягаецца поўная занятасць. Такое ўспрыманне капіталізму занадта відавочна супярэчы-ла рэчаіснасці, каб цалкам укараніцца нават у асяроддзі эканамістаў-лібералаў.
Сапраўды, у другой палове XIX ст., як і ў першай, у пбрадавых краінах канстатаваліся няспынныя ваганні ся-рэдняга роўню цэнаў. Шведскі эканаміст Кнут Віксэль у творы Працэнт і кошты , выдадзеным у 1898 г., асаблівую ўвагу аддаў вытлумачэнню гэтага феномена. Для разумен-ня ягонай спробы варта падкрэсліць, што даследнік разгля-даў ваганне коштаў як з’яву, незалежную ад чаргавання фазаў уздыму, крызісу і дэпрэсіі, якімі характарызуецца капіталізм². Сёння гэта падаецца нам дзіўным. Але трэба памятаць, што ў неакласічнай сістэме няма нават месца для катэгорыі эканамічных ваганняў. Такім чынам, Віксэль, займаючыся ваганнямі цэнаў, ужо зрабіў значны крок на шляху да больш рэалістычнага вывучэння эканомікі. I сап-раўды, ягоныя даследванні неўзабаве былі выкарыстаныя аўтарамі, якія пачалі распрацоўваць праблему “эканамічна-га цыкла”.
Сярэдні ровень коштаў — гэта вартасць грошай. Вытлу-мачэнне гэтай вартасці для неакласічнай палітэканоміі
Сам Кейнс (гл. Traite de la monnaie, t. I, p. 170 n) вызначае ў якасці сваіх непасрэдных папярэднікаў Шумпэтэра, Л. фон Мізеса (Theorie des Geldes, 1912), Абаці (The final Buyer, 1928), Робэртсана (Banking Policy and the Price Level, 1926).
² Гл. на гэты конт Т. W. Hutchison, op. cit., p. 243.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
605
заўсёды было “каменем спатыкнення”. Вальрас спрабаваў часткова растлумачыць вартасць з псіхалагічнага гледзіш-ча, кажучы, што грошы робяць індывідам “паслугу ў забес-пячэнні таварамі”, і распавядаючы пра “пажаданую коль-касць наяўных сродкаў” чалавека. Аднак у ягонай сістэме галоўнае значэнне надавалася занадта старой “колькаснай тэорыі грошай”, згодна з якой вартасць грошай вызначаец-ца той іх колькасцю, што знаходзіцца ў абарачэнні¹.
У дачыненні да гэтага пытання высновы Вальраса не вельмі адрозніваліся ад падыходу Рыкарда, бо апошні вы-карыстоўваў колькасную тэорыю грошай для вытлумачэння ваганняў агульнага роўню цэнаў у перыяды неканвертоў-насці грошай. Аднак, крытыкуючы Рыкарда, Томас Тук у супрацоўніцтве з Ўільямам Ньюмарчам напісаў 'Тісторыю коштаў” (што выйшла ў свет у перыяд 1838—1857 гг.), дзе абараняў ідэю, адпаведна з якой менавіта змены ў сукуп-ным попыце на спажывецкія тавары вызначаюць ваганні цэнаў на іх, а сукупны попыт залежыць ад роўню даходаў індывідаў.
Віксэль пагадзіўся з гэтай думкай, але ўзняў пытанне, чаму ў асобныя моманты сукупны попыт на спажывецкія тавары павялічваецца. Ён сцвярджаў, што такі попыт зале-жыць ад павелічэння інвеставання капіталаў, якое ў сваю чаргу абумоўлена існаваннем дадатнай розніцы паміж тым, што ён называе “натуральнай нормай працэнта”, ці сярэд-няй нормай прыбытку, і наяўнай нормай працэнта, якую атрымліваюць крэдыторы.
Выкарыстанне такой дзіўнай тэрміналогіі тлумачыцца тым, што неакласічная школа пераняла гіпотэзу Жана Ба-тыста Сэя, згодна з якой усе інвеставаныя фонды “прад-прымальнікі” бяруць у пазыку ў “капіталістаў”. Такім чынам, эканамісты-неакласікі называлі пазыковым працэнтам апла-ту за выкарыстанне ўсёй сукупнасці капіталаў. Сапраўды, Віксэль без усялякіх ваганняў успрымаў адрозненне, зроб-ленае класічнай школай, якое цалкам адлюстроўвала рэча-
' У 1912 г. гэтая тэорыя выкладзена амэрыканскім эканамістам Ірвінгам Фішэрам у творы “Пакупная здольнасць грошай".
606
4 A С ТКА С Ё М А Я
існасць, паміж прыбыткам — даходам ад капіталу, непас-рэдна інвеставанага ягоным уласнікам, і працэнтам — дахо-дам ад пазычанага капіталу.
Такім чынам, Віксэль сцвярджаў, што інвеставанне капі-талу павялічваецца, калі норма прыбытку перабольшвае норму працэнта. Калі ўдакладніць, што розніца паміж імі павінна быць большая, чым “прэмія за рызыку”, пра якую гаварыў яшчэ Эдам Сміт, тады гэты тэзіс цалкам слушны. Шведскі эканаміст абмяжоўваўся наступнай высновай: у такой сітуацыі размеркаваныя даходы павялічацца, і гэта абумовіць павелічэнне цэнаў на спажывецкія тавары. Адзін з найбольш важных момантаў у даследваннях Віксэля — гэта ідэя, адпаведна якой раўнавага коштаў заўсёды неста-більная: павелічэнне “натуральнай нормы працэнта” выклі-кае “кумулятыўны працэс” павелічэння цэнаў, бо кожнае рэалізаванае павелічэнне стварае спрыяльную глебу нова-му павелічэнню.
Відавочна, што гэты аналіз цалкам выключае цэнтраль-нае звяно ў тэорыі агульнай раўнавагі Вальраса. Віксэль, аднак, не аспрэчваў слушнасці неакласічнай тэорыі вызна-чэння цэнаў на кожным рынку і іх узаемазалежнасці, але падышоў да праблемы з іншага боку. Як мы сказалі б сёння, Віксэль пераадолеў “мікраэканамічны” падыход Валь-раса, адпаведна з якім агульная эканамічная раўнавага — канчатковы вынік вельмі шматлікіх працэсаў, што адбыва-юцца на розных рынках. Шведскі эканаміст разглядаў праб-лему ў “макраэканамічнай” перспектыве, калі эканамічныя раўнавага і нераўнавага — вынік усеагульнага працэсу, на які ўплываюць такія паказнікі, як сума даходаў або сума інвестыцыяў.
Б) Аднаўленне тэорыі эканамічнага росту ў Ёзэфа Шумпэтэра
Асобныя тэзісы Віксэля былі добра ўспрынятыя рознымі даследнікамі, якія імкнуліся спасцігнуць заканамернасць уз-нікнення крызісаў у грашовай сферы. Аднак найбольшае развіццё даследванні Віксэля атрымалі ў працах аўстрый-скага эканаміста Ёзэфа Шумпэтэра. Шумпэтэр узяў ідэю
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
607
Віксэля наконт актыўнай ролі інвеставання, адасобіў яе ад грашовых феноменаў і на падставе яе паспрабаваў даць своеасаблівае вытлумачэнне эканамічнага развіцця. Гэта быў асабліва важны момант у гісторыі эканамічнай думкі, бо заснавальнікі неакласічнай школы і іхныя непасрэдныя вучні цалкам ігнаравалі праблему эканамічнага росту, якая была асноўным клопатам эканамістаў з часоў Кенэ і Сміта. Больш таго, Шумпэтэр напоўніў гэтую тэорыю па-сапраўд-наму новымі тэрмінамі, і ягонае вучэнне неўзабаве прывяло б да значнага прагрэсу ў эканамічным аналізе. Але, з адна-го боку, на яе прынцыпова не звяртала ўвагі бальшыня тагачасных эканамістаў, а з другога — сам аўтар тэорыі адмовіўся зрабіць на яе падставе больш важкія высновы.
Новую канцэпцыю эканамічнага росту Шумпэтэр рас-працаваў у 1912 г. і выклаў яе ў кнізе “Тэорыя эканамічнай эвалюцыі”'. Каб зразумець працэс эканамічнага росту, сцвяр-джаў аўтар, варта спачатку разгледзець выпадак, калі тако-га росту няма. Эканоміка ў гэтакім разе не мадыфікуецца ял аднаго перыяду да другога; не існуе ні чыстага ашча-джання, ні чыстага інвеставання; норма працэнта роўная нулю. Такую сітуацыю ён называў “эканамічным колазваро-там” і, зыходзячы з гэтага, імкнуўся зразумець эканамічны рост, якому ён даў найменне “эвалюцыя”. Ён хацеў высвет-ліць, які асноватворны чыннік можа выклікаць пераход ад “колазвароту” да “эвалюцыі”.