• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Што да Вэблена, дык ён лічыў, што сіла набывае вызна-чальную ролю ў стварэнні даходаў. А адзін з ягоных вучняў напісаў:
        “У канчатковым выніку даходы ва ўсёй іхнай сукупнасці паходзяць ад валодання ўласнасцю або ад асабістых паслугаў і зусім не з'яўляюц-ца “прадуктамі", створанымі тымі, хто атрымлівае гэтыя даходы; яны ўяўляюць сабой адлічэнні, атрыманыя з рэшты супольнасці праз уціск таго або іншага віду”².
        Увогуле Вэблен патрабаваў, каб быў цалкам прызнаны чалавечы характар эканамічных з’яваў. На яго думку, гэтыя з’явы павінны тлумачыцца праз “звычкі мыслення”, што сустракаюцца ў індывідаў, якія прысвячаюць сябе эканаміч-най дзейнасці. Гэтыя “звычкі мыслення” ён даволі дзіўна называе “інстытуцыямі”. Паколькі гэтыя “інстытуцыі” няс-пынна змяняюцца, эканамічная навука павінна быць наву-кай аб эвалюцыі.
        У імя эвалюцыі Вэблен вельмі катэгарычна крытыкаваў амэрыканскія сацыяльныя інстытуцыі. У 1899 г. у "Тэорыі бяздзейнага класа’’ ён выкрываў “эксплуатацыю” ўласнікамі
    
    ' Professor Clark's Economics // The Quarterly Journal of Economics, February, 1908; даследванне, перадрукаванае ў кн.: “The place of Science in modern civilization". Op. cit., p. 208-209.
    
    ² Hale R. The trend of Economics, edite: R. G. Tugwell. New York, 1924, pp. 216—217; cite: Gambs J. S. Beyond Supply and Demand. New York, 1946, p. 12.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    593
    
    ўсіх астатніх людзей. У 1904 г. у "Тэорыі прадпрымальніц-кай справы” Вэблен сцвярджаў, што ўсе беды грамадства, у прыватнасці эканамічныя крызісы, паходзяць ад таго, што прадпрымальнікі імкнуцца рэалізаваць ‘Трашовыя вартас-ці”, а не вырабляць тавары, карысныя для грамадства. У 1919 г. у працы "Інтарэсы ў капіталаўкладанні” ён заявіў, што патрэбны новы лад з прычыны перашкодаў, якія чы-няць гэтыя інтарэсы сацыяльнай адаптацыі, і росту галечы простага чалавека.
        Які будзе новы лад? Паводле меркавання Вэблена, гэта не будзе сацыялізм, які прадбачылі марксісты. Сапраўды, на ягоную думку, няма падставаў лічыць, што супярэчнасць паміж рабочым класам і ўласнікамі будзе павялічвацца. Цал-кам магчыма пераканаць рабочых у слушнасці сістэмы за-лежнасці, у якой яны знаходзяцца, а таксама паспрабаваць “разбіць іхную сілу аб камяні патрыятызму”.
        У такіх умовах могуць разглядацца дзве магчымасці. Па-першае, можа адбыцца так, што “ўласнікі-абсантэісты” павялічаць свае прывілеі, звярнуўшыся па дапамогу да дзяр-жавы. У такім разе яны ў сваю чаргу будуць падначаленыя дзяржаве, якая патрапіць у рукі ваеннага класа. I адбудзец-ца вяртанне да “барбарскай формы” культуры. Аднак трэба разгледзець і другую магчымасць. Прыгнечаны клас адмо-віцца ад свайго паважлівага стаўлення да прадпрымальні-каў і паспрабуе пабудаваць новы сацыяльны лад. Але гэты сацыяльны лад не будзе сацыялізмам, бо абавязкова сярод індывідаў будзе адбывацца працэс адбору, які прывядзе да ўлады эканамістаў і інжынераў. Вэблен дае апісанне эвалю-цыі ў бок тэхнакрытычнага ладу ў асобнай працы, створа-най у 1921 г., — "Інжынеры і сістэма коштаў".
        Сярод вучняў Вэблена былі і такія даследнікі, як Д. Р. Каманз, якія абвяшчалі сябе прыхільнікамі “разумнага капіталізму”, гэта значыць далучаліся да шыхтоў сацыяліс-таў-рэфармістаў¹. Але іншыя вучні Вэблена выказваліся ак-рэслена варожа наконт свабоды індывіда і адстойвалі ідэю трыумфу рэжымаў фашысцкага тыпу, якімі кіруюць тэхнак-
    
    ' Commons J. Fl. Institutional Economics. New York, 1934.
    
    594
    
    4 A CTKA СЁМАЯ
    
    раты. Такое стаўленне, у прыватнасці, адзначаецца ў Джэйм-за Бэрнхэма¹.
       2.    САРЭЛЬ. Аднак у Эўропе паўстала іншая плынь праг-матычнай сацыялогіі, асноўнымі прадстаўнікамі якой былі Жорж Сарэль і Вільфрэда Парэта, якія знаходзіліся пад моцным уплывам творчасці Фрыдрыха Ніцшэ, а таксама французскага філосафа Анры Бэргсана. Апошні, дарэчы, не быў сапраўдным прагматыкам, бо дапускаў наяўнасць у чалавека здольнасці да “інтуіцыі”, якая дазваляе яму спас-цігнуць сутнасць рэчаіснасці. Аднак у Бэргсана інтуіцыя суп-рацьпастаўляецца розуму, які разглядаецца ў якасці здоль-насці другога — ніжэйшага парадку.
        Для названага аўтара розум — гэта здольнасць, якая дазваляе чалавеку будаваць прылады працы і машыны, каб лепей прызвычаіцца да матэрыяльнага свету. Але роля ро-зуму не ідзе далей за гэтую яго ўласцівасць. У прыватнасці, розум не дазваляе чалавеку — духоўнай істоце спазнаць самога сябе. Такім чынам, у дачыненні да Бэргсана можна казаць аб прагматычнай (і нават вельмі вузкапрагматычнай) канцэпцыі розуму.
        Менавіта гэтую ідэю падхапіў Жорж Сарэль (1847—1922). Свой галоўны і вельмі вядомы твор "Разважанні пра гвалт” (1908) ён пачаў са сцверджання, што розум па сваёй пры-родзе няздольны асвятліць рух падзеяў у гісторыі чалавецт-ва. Аднак, як казаў Сарэль, чалавек шукае збаўлення. I ён больш не можа яго знайсці, як раней, у рэлігіі. Менавіта з гэтае прычыны чалавек Новага часу — рэвалюцыянер. Ён спадзяецца на гераічнае і бліскучае жыццё, якога ад гэтага часу можна дасягнуць толькі праз сацыяльную рэвалюцыю. Але нельга рацыянальна прадбачыць ход рэвалюцыі і ве-даць наперад, якое будзе грамадства. Рэвалюцыйны чала-век падпарадкоўваецца сваім уласным міфам, якія ён будуе адвольна. Галоўны з іх — міф аб “усеагульным страйку”.
        “Рэлігія, — пісаў Сарэль, — не адна займае галіну глыбокай сведа-масці; рэвалюцыйныя міфы займаюць там такое ж месца, як і рэлігія...”²
    
    ' Burnham J. La revolution directoriale. New York, 1941; Pour la domination mondiale. New York, 1945.
    
    ² Reflexions sur la violence, 10° ed.. Paris, 1946, Introduction.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    595
    
        Сарэль выступіў катэгарычна супраць марксісцкай ін-тэрпрэтацыі гісторыі. На яго думку, гаворка ідзе не пра тое, каб падрыхтаваць палітычную заваёву пралетарыятам ула-ды ў дзяржаве. Паводле Сарэля, марксісцкая ідэя дыктату-ры пралетарыяту абсалютна няслушная. Працоўныя не мо-гуць удзельнічаць у палітычнай гульні: яны толькі павінны захоўваць у сваіх прафсаюзах дух барацьбы і міф аб усе-агульным страйку. I трэба, каб капіталістычны клас са свай-го боку таксама захоўваў усю сваю палымянасць у бараць-бе супраць патрабаванняў рабочых. Чым больш гвалтоўнае супрацьстаянне абодвух класаў, тым больш плённая будзе рэвалюцыя. Сарэль пісаў:
        “Моцна арганізаваны рабочы клас, колькасць якога ўвесь час павя-лічваецца, можа прымусіць капіталістычны клас заставацца рашучым у барацьбе паміж імі; калі перад тварам прагнай да заваёваў і багатай буржуазіі паўстане аб’яднаны і рэвалюцыйны рабочы клас, дык капіта-лістычнае грамадства дасягне сваёй гістарычнай дасканаласці"¹.
        Вонкава высновы Сарэля далучаюцца да высноваў анар-хізму, бо ён уяўляў сабе, што пасля раптоўнага зруйнаван-ня капіталізму надыдзе новае грамадства — без дзяржавы, заснаванае на свабоднай кааперацыі працоўных. Але на-дыход гэтага грамадства, на яго думку, не заўсёды абавяз-ковы, бо развіццё грамадства спазнаць немагчыма. Такім чынам, галоўнае, што варта адзначыць у ягонай дактрыне, — гэта ўслаўленне фізічнага гвалту як інструмента абнаўлення грамадства і заклік да кіраўнічых класаў, каб яны цвёрда супрацьстаялі патрабаванням рабочых. Гэтыя выказванні дазваляюць зразумець, як Сарэль, напачатку звязаны з асобнымі элементамі французскага прафсаюзнага рабоча-га руху, пазней ператварыўся ў хаўрусніка і натхняльніка крайне правай арганізацыі “Французскае дзеянне” (“Action fran^aise”), галоўным дзеячам якой тады быў Шарль Мара.
         Шарль Мара выступаў за вяртанне Францыі да старога рэжыму і да манархіі як сродку барацьбы супраць уздыму пралетарыяту. Прыхільнік Ніцшэ і Агюста Конта, ён пайшоў далей за іх у адмаўленні ўсялякага прагрэсу ў гісторыі чалавецтва.
    
    ' Ibid., р. 120. Сарэль асабліва ўслаўляў жорсткасць амэрыканскіх капіталістаў.
    
    596
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
        “Ці здолеў хто-небудзь, — пісаў ён, — сфармуляваць адзіны дына-мічны закон чалавека, які разглядаецца ў якасці адзінай істоты, што ўвесь час колькасна павялічваецца. Паколькі гульня падобных адна да адной прычынаў, выклікаючы падобныя адзін да аднаго вынікі, дазваляе нам прадбачыць шматлікія выпадкі і падрыхтавацца да іх, дык неабходна сказаць, што законы псторыі існуюць, але няма такога адзінага закону гісторыі, які б увабраў вярхі і нізы чалавецтва, а тое, што нам прапану-юць пад гэткім назовам, не вытрымлівае выпрабавання. Сама прыгожыя з такіх філасофскіх раманаў — магчыма, сама памылковыя: адвечнае вяртанне Ніцшэ — трызненне вясновай ночы, тры станы Конта — адволь-ная ілюзія. Ідзе ён па коле або па квадраце, па спіралі або па нечым накшталт шруба ці пакідае нейкую траекторыю без усялякага закону — сукупны рух Сусвету можа здзівіць сваёй мітуснёй толькі бяздзейных лайдакоў, якія чакаюць ад яго выратавання”’.
        Гэтае адмаўленне прагрэсу чалавецтва суседнічае яшчэ і з заклікам чыніць перашкоды ўсялякай рэвалюцыі. Мара пісаў:
        "Няма нічога лягчэйшага, чым рэвалюцыі; гісторыя перапоўненая імі гэтаксама, як вогнішчамі і магіламі. Гэта прыгожая і цяжкая справа — пазбегнуць узрушэнняў, прадухіліць разбурэнні і аддаць перавагу тым засцерагальным крокам, якія выкарыстала нават сама прырода, каб супрацьстаяць ворагу жыцця... Мысленне, мастацтва, цывілізацыя — усё пачынаецца з акта веры ў непарушную існасць рэчаў. Хоць іхны хаос і вэрхал узнікаюць у сама простых і сама верагодных выпадках, але да гэтага часу цуд парадку перамагаў: вера ў яго, якая сутыкалася з нягодамі жыцця, спазнала толькі бліскучыя пацверджанні"².
        Хаўрус, які склаўся паміж бескампрамісным сацыяль-ным кансерватызмам Мара і нібыта антыкапіталістычным вучэннем Сарэля, надзвычай тыповы і папярэднічае высно-вам, закладзеным у дактрыну фашызму. Сапраўды, прад-стаўнікі крайне правых колаў таксама вызнавалі, што капі-талізм — гэта благі лад, бо ён мае тэндэнцыю да знішчэння былых сацыяльна-маральных нормаў. Але, зразумела, пы-танне аб сапраўдным вяртанні да мінулага не можа нават і паўставаць, і “традыцыяналісты” працуюць выключна дзеля таго, каб перашкодзіць перамозе сацыялізму. Урэшце, яны з радасцю прымаюць такога чалавека, як Сарэль, што вель-мі варожа ставіўся да марксізму. Менавіта з гэтае прычыны ягоны антыкапіталізм быў выкарыстаны на практыцы не