Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
А хуткае забеспячэнне эканамічнага развіцця было не-абходнае, бо ўжо можна было прадбачыць Другую сусвет-ную вайну. У 1925 г. Сталін у адной з прамоваў сказаў:
"Наспяваюць першапачатковыя ўмовы новай вайны. Вайна можа зрабіцца непазбежнай: безумоўна, не заўтра, не паслязаўтра, але праз некалькі гадоў... Калі выбухне вайна, мы ніяк не зможам застацца ся-дзець склаўшы рукі. Мы павінны будзем браць у ёй удзел, хоць мы павінны быць апошнія, хтр будзе ў ёй удзельнічаць"³.
Ваенная магутнасць краіны залежыць ад ейнай індуст-рыяльнай моцы. Значыцца, тэрмінова неабходна развіваць краіну. У такой справе можна разлічваць толькі на нацыя-нальныя рэсурсы. Замежныя крэдыты, якіх чакалі на пачат-ку НЭПа, былі надзвычай малыя.
: Cf. Naum Jasny, Soviet Industrialization 1928—1952, Chicago, 1961, Appendice A, pp. 435-441.
² Bobrowski, op. cit., p. 43.
³ Cite par Bobrowski, op. cit., p. 47 note (3).
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
583
Перад такім становішчам і асабліва пасля смерці Леніна (студзень 1924 г.) асноўныя тэарэтыкі перыяду ваеннага камунізму выпрацавалі супрацьлеглыя падыходы.
Бухарын сцвярджаў, што эканамічны рост можна забяс-печыць толькі праз росквіт сялянства. Варта пачакаць, па-куль іх падштурхне асабісты інтарэс, і тады яны павялічаць вытворчасць. У выніку можна будзе знайсці рэсурсы для індустрыялізацыі. Гэта пазіцыя так званых правых.
Насуперак гэтаму Прэабражэнскі сцвярджаў, што неаб-ходна пайсці па шляху неадкладнай індустрыялізацыі і імклі-вага тэхнічнага прагрэсу. Для гэтага варта здзейсніць “пер-шапачатковае сацыялістычнае назапашванне”, збіраючы рэ-сурсы з сялянаў і прадаючы за мяжу частку нацыянальнай сельскагаспадарчай вытворчасці. На яго думку, гэта азна-чае, што адбудзецца адмаўленне ад закону вартасці. Сель-скагаспадарчыя прадукты будуць прадавацца па ніжэйшым кошце, чым іхная сапраўдная вартасць, а прадукты сацыя-лістычнай прамысловасці — па кошце, намнога большым, чым іхная вартасць. 3 іншага боку, варта прадаваць сель-скагаспадарчыя прадукты за мяжу па найвышэйшых кош-тах, каб забяспечыць краіну абсталяваннем.
Супраціўнікі падыходу “левых” адзначалі, што рэакцыяй сялянаў на такую палітыку стане захаванне яшчэ большай часткі іхнага ўраджаю і, апрача таго, яны паўстануць сапраўд-нымі ворагамі ўрада.
Такім чынам, панаванне дробнай індывідуальнай гаспа-даркі ў вёсцы складала асноўную перашкоду на шляху эка-намічнага развіцця. Яшчэ Ленін зазначаў, што пераход да буйной кааператыўнай гаспадаркі ў вёсцы — умова ажыц-цяўлення сацыялізму ў Расеі. Але якім чынам забяспечыць імклівы пераход да сельскагаспадарчых кааператываў? Для дасягнення такога выніку ніхто не прапанаваў па-сапраўд-наму эфектыўнага метаду.
У такіх умовах сярод эканамістаў разгарнуліся тэарэ-тычныя дыскусіі. Галоўным пытаннем адноўленай эканаміч-най тэорыі стала праблема эканамічнага росту ў СССР.
Эканамісты (Громан, Базараў) сцвярджалі, што рацыя-
584
4 AСТКА СЁМАЯ
нальнае арыентаванне інвестыцыяў неабходнае з прычыны нязначнасці капіталу.
Адны патрабавалі, каб інвестыцыі накіроўваліся ў секта-ры, дзе стасункі паміж дадатковай працай і дадатковым капіталам найвышэйшыя, а гэта дазволіла б паглынуць знач-ную масу беспрацоўных. Іншыя прапаноўвалі прыняць у якасці крытэру павелічэнне вытворчасці на адзінку дадатко-вага капіталу.
Практычна ўсе пагаджаліся, што варта было прымусіць прадпрыемствы плаціць высокі працэнт за выкарыстанне капіталу. Адзін спецыяліст Народнага камісарыята фінансаў развіваў нават ідэю пра тбе, што ў сацыялістычнай эканомі-цы аптымальнае размеркаванне інвестыцыяў будзе забяс-печана тады, калі маржынальная эфектыўнасць капіталу будзе аднолькавая ва ўсіх галінах¹.
Савецкія эканамісты ў прынцыпе пагаджаліся з неаб-ходнасцю планавання і цэнтралізаванага кіравання інвесты-цыямі. Аднак варта адзначыць, што да 1928 г. у СССР яшчэ не існавала сацыялістычнага плана і ніхто яшчэ не ведаў, якім ён можа быць.
Ha XV з’ездзе ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 г., была прынята пастанова спыніць НЭП і ўвесці абавязковы для сацыялістычных прадпрыемстваў план развіцця. Гэты план суправаджаўся намаганнем скараціць капіталістычны сектар у гандді і ў дробнай прамысловасці, а таксама імк-неннем арганізаваць сялянаў у вытворчыя кааператывы.
Тым часам Сталін ужо забяспечыў сабе панавальнае становішча ў кіраўніцтве краіны. Пры падтрымцы “правых” ён мэтанакіравана працаваў над абмежаваннем уплыву лі-дэраў “левых” і перш за ўсё Троцкага. I яму гэта ўдалося. Вялікая колькасць левых апазіцыянераў была ўжо тады дэ-партаваная. Потым Сталін выступіў супраць правых, забяс-печыў прыняцце рашэнняў наконт фарсіраванай індустрыя-лізацыі і актыўнай барацьбы супраць заможных сялянаў. Без сумневу, Сталін на працягу доўгага часу быў прыхільні-кам такой палітыкі. Ён усведамляў усю значнасць супраціву, які гэтая палітыка выкліча ў сялянства, але лічыў, што яна
' Cf. J. М. Collette, Politique des investlssements et calcul dconomique: Гехрёгіепсе sovidtique, Paris, Cujas, 1965, p. 68.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
585
можа быць паспяховай, калі партыя будзе пад ягоным кіраў-ніцтвам.
У Дзяржплане эканамістаў НЭПа замянілі на прадстаўні-коў супрацьлеглых поглядаў, з якіх найбольш вядомы быў Струмілін. Новыя эканамісты былі прыхільнікамі “мэтавай” канцэпцыі плана, якую яны супрацьпастаўлялі “генетычнай” канцэпцыі. Яны лічылі, што план павінны фіксаваць цалкам новыя мэты, якія не стасаваліся б з былымі тэндэнцыямі ў эканоміцы. На іх думку, рашэнні аб інвестыцыях павінны прымацца залежна ад мэтаў, якіх можна дасягнуць, а не залежна ад крытэраў, што вынікаюць з цяперашняга стано-вішча.
Падрыхтаваны на такой глебе першы пяцігадовы план прадугледжваў велізарнае павелічэнне адначасова інвесты-цыяў і спажывання. За пяць гадоў штогадовыя інвестыцыі павінны былі павялічыцца ў 5 разоў. Кожны год яны мусілі складаць ад 1/4 да 1/3 нацыянальнага даходу. Тым часам спажыванне на 1 чалавека меркавалася павялічыць на 58 працэнтаў у мінімальным варыянце і на 66 працэнтаў — у максімальным.
Ажыццяўленне гэтых мэтаў павінна было забяспечвацца імклівым ростам нацыянальнага даходу. I сапраўды, прадуг-леджвалася, што нацыянальны даход за пяць гадоў падво-іцца дзякуючы прамысловаму развіццю і павелічэнню сель-скагаспадарчай вытворчасці (якая мусіла падвысіцца на 53 працэнты) адначасова. А ўсё гэта паспрыяе росту колькасці працоўных месцаў і асабліва велізарнаму павелічэнню пра-дукцыйнасці працы. Сапраўды, паказнік прадукцыйнасці пра-цы на 1 рабочага ў прамысловасці павінен быў падвоіцца за пяць гадоў¹.
Такім чынам, здавалася, што будзе пераадолена дыле-ма, якая выклікала супрацьстаянне правых і левых. Але ў рэчаіснасці ўсё было інакш. Бо на практыцы такое павелі-чэнне прадукцыйнасці немагчымае. Гэта пачалі ўсведам-ляць з 1928 г., нягледзячы на тое што ўжо былі зроблены значныя дасягненні ў павелічэнні інвестыцыяў і стварэнні працоўных месцаў у прамысловасці.
' Cf. Bobrowski, op. cit., p. 70.
586
ЧАСТКА СЁМАЯ
Асноўная цяжкасць палягала ў тым, што вёска адстава-ла ў продажы сельскагаспадарчых прадуктаў, бо заможныя сяляне хавалі вялікую колькасць збожжа.
У такім становішчы рабочым дазволілі выязджаць у вёс-кі для канфіскацыі збожжа. 3 кастрычніка 1929 г. Сталін намерыўся распачаць паскоранае стварэнне калгасаў, якое набыло форму прымусовай калектывізацыі і прывяло да высялення значнай колькасці заможнага і сярэдняга сялян-ства.
Дарэчы, фарсіраваная калектывізацыя пацягнула за са-бой эканамічную катастрофу, бо 50 працэнтаў жывёлы было забіта. Тым не менш асноўная мэта была дасягнутая: сель-ская гаспадарка ўвайшла ў сацыялістычны сектар, пачала падпарадкоўвацца плану і абавязковым чынам пастаўляла дзяржаве частку ўраджаю. I толькі тады стала магчымым мінімальнае харчовае забеспячэнне гарадскіх жыхароў, коль-касць якіх імкліва павялічвалася з развіццём прамысловас-ці. СССР пайшоў па шляху, які дазволіў яму стаць магутнай прамысловай дзяржавай.
Увесь гэты перыяд пазначаны катэгарычным непрыман-нем палітычнымі лідэрамі і вядучымі эканамістамі крытэраў эканамічнай палітыкі, прапанаваных эканамістамі часоў НЭПа.
Рашуча адкідалася ідэя пра тое, што варта разглядаць капітал як капітал, які мае кошт, і патрабаваць, каб за ягонае выкарыстанне плаціўся пэўны працэнт.
Абвяшчалася, што паняцце працэнта ад капіталу ўласці-вае толькі капіталізму і яно не можа быць прынятае мар-ксістамі. Таксама сцвярджалася, што патрабаванне пра-цэнта за капітал запавольвае тэхнічны прагрэс¹. Савецкая практыка адмаўляла працэнт ад капіталу. Прадпрыемствы, якія валодалі фондамі, уведзенымі з боку дзяржавы ў вы-творчасць, не плацілі працэнты за выкарыстанне гэтых фон-даў.
Аднак усё больш і больш прыходзіла разуменне таго, што планаванне не выключае грашовага абмену, што ўлік выдаткаў вытворчасці павінны захоўвацца і што цэны пра-цягваюць выконваць асноватворную ролю.
Cf. Collette, op. cit., p. 135.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.587
Безумоўна, савецкае планаванне грунтавалася на да-дзеных прадпрыемствам дырэктывах наконт вытворчасці і на дазволах на набыткі, якія ім вызначаліся.
Але, між іншага, насельніцтва вымагала свабоднага вы-бару спажывання. Значыць, трэба было, каб існаваў рынак спажывецкіх тавараў і каб планавальнік узяў на сябе клопат фіксавання цэнаў на прадукты, попыт і прапанова якіх не вельмі адрозніваліся.
Таксама выказвалася патрабаванне свабоднага выбару працы, заробкі разнастайных катэгорыяў працоўных павін-ны былі фіксавацца з улікам неабходнасці прываблівання працоўнай сілы ў пэўны сектар вытворчасці і ў пэўны рэгі-ён.
3 іншага боку, на ўсіх прадпрыемствах, нават на тых, якія выраблялі сродкі вытворчасці, вельмі відавочна паўста-ла неабходнасць вядзення бухгалтарскага ўліку, які дазва-ляў бы зрабіць грашовую ацэнку вынікаў кіравання. Кошты на сродкі вытворчасці фіксуюцца не толькі дзеля таго, каб служыць у якасці асновы вызначэння цэнаў на спажывецкія тавары, але і для таго, каб дазволіць “кантроль рублём” усіх прадпрыемстваў.