• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
         На думку Розы Люксэмбург, капіталізм павінны знікнуць не таму, што непераадольныя супярэчнасці развіваюцца ў
    
    ' Ibid., р. 331.
    
       ² Ibid., р. 368.
    
    568
    
    4 ACТКА С ЁМАЯ
    
    сферы, дзе ён цалкам усталяваў сваё панаванне, а таму, што ён не можа па-сапраўднаму ўсталяваць сваё панаванне ва ўсім свеце.
          Ён мусіць разваліцца, — пісала яна, — бо няздольны стаць назаўж-ды універсальнай формай вытворчасці’’¹.
         Гэтае сцверджанне ёсць беспасярэднім вынікам вылу-чанага аўтарам тэзіса пра замежныя рынкі збыту.
         Твор Розы Люксэмбург, нягледзячы на ягонае велізар-нае значэнне, пад час выхаду ў свет быў дрэнна прыняты бальшынёю марксістаў. 3 аднаго боку, на думку рассйскіх марксістаў і, у прыватнасці, Леніна, галоўным недахопам ідэяў, якія сцвярджаліся ў творы, было вонкавае збліжэнне з тэзісамі народніцтва (мы яшчэ вернемся да гэтай тэмы). 3 другога боку, за 15 гадоў у Заходняй Эўропе значна змянілася стаўленне сацыялістычных партыяў да каланіяль-нага пытання², бо ў шматлікіх краінах каланіяльныя захопы разглядаліся станоўча, нават у асяроддзі рабочага класа (напрыклад, у Нямеччыне). Яшчэ ў 1902 г. Каўцкі выразна падкрэсліваў, што капіталізм знікне ў выніку “хранічнай дэп-рэсіі , якая паўстане з факта немагчымасці дастаткова ім-клівага пашырэння сусветнага рынку³... Але праз невялікі час Каўцкі перастаў надаваць гэтаму пытанню вялікае зна-чэнне⁴. А ў 1927 г. ён наўмысна адмовіўся ад сваёй тэорыі 1902 г. і падтрымаў Гільфэрдынга, які абвінаваціў тэорыю Розы Люксэмбург у “бальшавізме”⁵.
         Яшчэ напярэдадні вайны 1914 г. нямецкія сацыялісты спрабавалі адхіліць тэорыю Розы Люксэмбург⁶. Адны з іх давалі тлумачэнне эканамічнай экспансіі праз рост насель-ніцтва; другія імкнуліся сцвярджаць, быццам, нягледзячы ні
    
      Ibid., р. 467. Дарэчы, варта заўважыць, што Роза Люксэмбург тым не менш не лічыла, што сацыялізм можа быць пабудаваны спачатку ў адсталых краінах. Яна пісала. Толькі з Эўропы, толькі з найбольш сталых капіталістычных краінаў можа зысці, калі надыдзе час, сігнал рэвалюцыі, якая вызваліць чалавека". (“Крызіс сацы-ял-дэмакратыі”, 1916). Cite par Helene dEncausse et Stuart Scharm, in Le marxisme et I'Asie, Paris, 1965, p. 186.
    
    ² Cf. G. D. H. Cole, op. cit., vol. Ill, lre partie, p. 43.
    
    ³ Cf. P. M. Sweezy, op. cit., p. 198.
    
    ⁴ Id., ibid., p. 202.
    
    ⁵ Ibid., pp. 207—208.
    
    ⁶ Cf. G. D. H. Cole, op. cit., pp. 515—516.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    569
    
    на што, становішча працоўных пагаршаецца і цяпер трэба абараняць погляды Маркса аб праяве капіталістычных супя-рэчнасцяў; нарэшце, трэція без ваганняў далучаліся да рэ-фармісцкіх поглядаў.
    
        Калі ў Нямеччыне разгортвалася спрэчка наконт “рэвізі-янізму”, французскі рабочы рух быў падзелены на супраць-леглыя плыні больш, чым які іншы. Марксісты ядналіся ва-кол Жуля Геда, рэфармісты (“пасібілісты”) — вакол Поля Бруса. У Францыі не было паглыбленай дыскусіі наконт эканамічных тэзісаў Маркса. Напярэдадні Першай сусвет-най вайны ў сацыялістычным руху панавалі ідэі рэфарміста Жана Жарэса. Хоць ён і пачынаў сваю кар’еру як выкладчык філасофіі, але не зрабіў значнага ўкладу ў развіццё сацыя-лістычнай думкі. Па пытанні нацыянальнай абароны Жарэс паспрабаваў выйсці з супярэчнасці, у якой знаходзіліся сацыялісты шматлікіх краінаў, прапаноўваючы план (крыху утапічны) стварэння “новай арміі”, якая грунтавалася б на дэмакратычных прынцыпах набору і фармавання. Вядома, што напярэдадні сусветнага канфлікту ён яскрава дэман-страваў сваю варожасць да вайны, і гэта каштавала яму жыцця. Жарэс быў забіты фанатыкам, супраціўнікам пацы-фісцкіх ідэяў.
    
        § 4. Марксізм у Расеі
    
        У 1880 г. малады расейскі інтэлігент Георгій Пляханаў (1857—1918) мусіў уцячы за мяжу з прычыны пераследу за рэвалюцыйную дзейнасць. Яшчэ раней ён пакінуў групу народнікаў, бо не верыў у эфектыўнасць тэрарызму, і ства-рыў арганізацыю, праграма якой ставіла мэту размеркаван-ня зямлі паміж сялянамі. Пераехаўшы ў Заходнюю Эўропу, Пляханаў, як і іншыя расейскія выгнанцы, неўзабаве захапіўся ідэямі Маркса. У 1883 г. ён выпусціў брашуру "Сацыялізм і палітычная барацьба”', скіраваную супраць народнікаў. Праз дзесяць гадоў у Санкт-Пецярбурзе ўжо існавала блізу 20
    
    ' Гл. на гэты конт Richard Kindersley, The first Russian Revisionists (“Першыя расейскія рэвізіяністы"), Oxford, 1962, p. 25.
    
    
    570
    
    4 ACТКА С Ё М А Я
    
    марксісцкіх групаў. Якраз тады сюды прыехаў студэнт фа-культэта права Ленін, выгнаны з Казанскага універсітэта за палітычную дзейнасць.
        Ленін (яго сапраўднае імя Уладзімір Ілліч Ульянаў) быў сынам чыноўніка. Ягоны брат быў павешаны ў 1887 г. за ўдзел у няўдалай спробе замаху на цара Аляксандра III.
        У 1893—1895 гг. Ленін аб’яднаў марксісцкія гурткі Санкт-Пецярбурга ў “Хаўрус барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1896 г. кіраваў страйкам 30 тысячаў рабочых тэкстыльнай прамысловасці, у выніку чаго яны дамагліся абмежавання працоўнаг-а дня да 11 з паловай гадзінаў. Аднак малады змагар быў арыштаваны, пратрыманы на працягу 14 месяцаў у турме, а потым высланы на тры гады ў Сібір. Пасля свайго вызвалення Ленін перабраўся за мяжу і пражыў галоўным чынам у Жэнэве да 1917 г. Сваімі шмат-лікімі артыкуламі і кнігамі глыбока паўплываў на расейскі сацыялістычны рух. Ён паставіў на мэце даказаць, што ву-чэнне Маркса дапасуецца да Pace! і што там можна нават здзейсніць пралетарскую рэвалюцыю накшталт той, якую прадбачыў Маркс.
        Асноўнымі супраціўнікамі Леніна былі, з аднаго боку, народнікі, пра якіх мы ўжо вялі гаворку, а з другога — інтэлігенты сацыялістычнай накіраванасці, якіх у Расеі назы-валі “легальнымі марксістамі”.
        3 Туган-Бараноўскім, адным з “легальных марксістаў”, мы пазнаёмімся далей. Сярод іншых найбольш значнымі былі эканамісты Струве, Булгакаў, Франк і філосаф Нікалай Бердзяеў. Гэтыя мысляры былі ў большай ступені ліберала-мі, чым сацыялістамі, аднак выкарыстоўвалі асобныя дас-ледванні Маркса, каб прадэманстраваць неабходнасць глы-бокіх сацыяльных зменаў у Расеі. Але яны выказваліся хут-чэй на карысць ідэі сацыяльнай эвалюцыі, чым рэвалюцыі. Яшчэ да Бэрнштайна яны зрабілі вельмі блізкую да ягонай крытыку ідэяў Маркса.
        У палітычнай эканоміі погляды “легальных марксістаў” былі дыяметральна супрацьлеглыя поглядам народнікаў, і гэтым тлумачыцца тое, што часам яны пагаджаліся з рэва-люцыйнымі марксістамі. У прыватнасці, “легальныя марксіс-
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    571
    
    ты” прызнавалі, што капіталізм у Расеі будзе развівацца. Аднак на іх погляды паўплываў уздым неакласічнай паліт-эканоміі ў Заходняй Эўропе, і яны хутка адмовіліся ад тэо-рыі працоўнай вартасці.
    А) Праблема развіцця капіталізму ў Расеі: пытанне замежных рынкаў збыту
        У барацьбе з народнікамі Ленін у сваіх шматлікіх дас-ледваннях, з якіх найбольш ёмістае называецца ‘‘Развіццё капіталізму ў Расеі” (1899), сцвярджаў, што Расея не можа не пайсці тым шляхам, па якім ідуць заходнія краіны, і што ўжо можна канстатаваць, з аднаго боку, развіццё капіталіс-тычнай прамысловасці, а з другога — імклівае прасочванне капіталізму ў сельскую гаспадарку.
        Пры такім стаўленні да праблемы Ленін звёў да мініму-му ролю замежных рынкаў у росце капіталістычнай эканомікі.
        Ленін не раз крытыкаваў тэзіс народнікаў, згодна з якім Расея не стане капіталістычнай краінай, бо не зможа завая-ваць замежных рынкаў збыту¹. Ён цалкам справядліва па-казваў, што тэзісы народнікаў пра “недастатковае спажы-ванне” нездавальняльныя. Але яму самому не ўдалося дак-ладна вызначыць ролю, якую выконваюць вонкавыя рынкі. Ленін увогуле быў схільны адмаўляць значэнне гэтага фак-тару, бо канстатаваў, што на практыцы капіталізм у Расеі развіваецца, хоць гэтая краіна і не валодае значнымі су-светнымі рынкамі.
        Аднак выснова не мае пад сабой рэальнага грунту, бо варта заўважыць, што расейскі капіталізм быў у значнай ступені "імпартаваным” капіталізмам, аналагічным капіта-лізму, што развіваўся на каланізаваных тэрыторыях.
        Рухавіком развіцця капіталізму стала буйнамаштабнае інвеставанне ў краіну замежных капіталаў (галоўным чынам французскіх). Замежнікі давалі ў пазыку свае ашчаджанні расейскаму ўраду, які праз гэта мог ажыццяўляць грамад-скія працы, напрыклад будаваць чыгунку. Дарэчы, у асоб-ныя рэнтабельныя сектары (горназдабыўная прамысловасць,
    
    ' Гл., у прыватнасці, тэксты 1897 і 1899 гг., апублікаваныя ў другой кнізе "Капіталу' выдавецтвам “Editions Sociales” (Le Capital, vol. V, pp. 171—212).
    
    572
    
    4 AСТ KA С ЁМАЯ
    
    металургія) іншаземныя капіталісты інвеставалі свае капіта-лы і наўпрост. Гэтага было дастаткова, каб стварыць дадат-ковую пакупную здольнасць, якая ахоплівала ўсе рынкі і вяла да паступовага адмаўлення ад традыцыйнага ладу вытворчасці.
        Той факт, што ў выніку імпарту замежных капіталаў магчыма пэўнае развіццё капіталізму ў адсталых краінах, зусім не супярэчыць тэзісу, згодна з якім у краінах-метра-поліях капіталізм развіваецца на глебе заваёвы замежных рынкаў. Менавіта гэтага, на жаль, і не ўсведамлялі дастат-кова добра марксісцкія тэарэтыкі на пачатку стагоддзя, і гэтым тлумачыцца, што ім не ўдалося зрабіць сапраўдны аналіз прычынаў і наступстваў імперыялізму.
        У 1915 г. малады член бальшавіцкай партыі Нікалай Бухарын напісаў невялікі твор “Сусветная эканоміка і імпе-рыялізм", да якога Ленін зрабіў прадмову (яна, дарэчы, згубілася). Апублікаваны спачатку ў часопісе "Камуніст”, ар-тыкул убачыў свет у Расеі ў 1917 г., неўзабаве пасля Кас-трычніцкай рэвалюцыі.
        У сваім даследванні аўтар выступіў катэгарычна суп-раць тэзіса пра неабходнасць вонкавых рынкаў для капіта-лістычнага развіцця. Ён сцвярджаў, што пошук замежных рынкаў вядзецца толькі таму, што пашырэнне рынку дазва-ляе арганізаваць вытворчасць у большым маштабе, а зна-чыць, паменшыць сабекошт і павялічыць прыбыткі. Бухарын пісаў: “He варта разумець гэты закон буйнамаштабнай вы-творчасці ў тым сэнсе, што экспансія па-за нацыянальныя межы — гэта нешта накшталт абсалютнай неабходнасці”’.
        Між іншага, Бухарын прызнаваў, што ў перадавых краі-нах імперыялізм вядзе да павелічэння заробкаў “асобных катэгорыяў рабочага класа”². Ён тлумачыў гэта тым, што капіталісты могуць павялічыць заробкі дзякуючы “звышпры-быткам”, якія яны атрымліваюць ад свайго гандлю з замеж-жам. Гэтая шырока распаўсюджаная сярод марксістаў вы-снова вельмі недастатковая. У сапраўднасці рост заробкаў тлумачыцца велізарным павелічэннем прадукцыйнасці пра-цы і нацыянальнага даходу.