• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        У маленькім творы "Сацыялізм у Ангельшчыне”, які вый-шаў у свет у 1890 г., Сіднэй Ўэб абвясціў, што з гэтага часу палітычная эканомія больш не супрацьпастаўляецца сацыя-лізму, яна хутчэй з’яўляецца асацыяванай часткай апошняга.
        “Такая канвергенцыя, — пісаў ён, — была спрошчана тым фактам, што ангельскія сацыялісты — не сляпыя прыхільнікі Карла Маркса. Хоць яны і прызнаюць зроблены ім карысны ўнёсак у эканамічную гісторыю, a
    
    558
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    таксама ягоную ролю як натхняльніка чалавечых розумаў, усё ж вялікая колькасць ангельскіх эканамістаў-сацыялістаў адкідваюць ягоны своеа-саблівы ўклад у чыстую эканамічную навуку. Ягоная тэорыя вартасці таксама знаходзіць мала прыхільнікаў у ангельскіх эканамічных колах, дзе ўсё большую моц набірае тэорыя вартасці Джэванса. Хоць лідэрьі абедзвюх найбольш значных сацыялістычных арганізацыяў былі пад моц-ным уплывам Маркса, але маса прыхільнікаў сацыялістычнай партыі грунтуе свой сацыялізм не на вызначанай эканамічнай тэорыі, а на відавочных выніках прыватнай уласнасці, — тых выніках, якія паўстаюць, калі разглядаць значэнне рэнтаў і працэнтаў”’.
        Той сама заклік да задзіночання эканамістаў-неакласі-каў і сацыялістаў ёсць і ў велізарным творы “Індустрыяль-ная дэмакратыя”, які Сіднэй і Беатрыс Ўэб прысвяцілі праф-саюзам².
        У раздзеле, названым "Вердыкт эканамістаў”, аўтары сцвярджалі, што ўжо прайшлі тыя часы, калі ліберальная школа са сваім “жалезным законам” заробкаў або са сваёй настолькі ж безнадзейнай тэорыяй “фондаў заробкаў” не дазваляла ўявіць, што рабочы клас можа сам палепшыць свой лёс. Зараз эканамісты займаюць больш спрыяльныя пазіцыі ў дачыненні да дзейнасці прафсаюзаў. I ў падтрым-ку сваіх заяваў аўтары цытуюць разнастайныя тэксты Аль-фрэда Маршала.
        Сапраўды, вучэнне Маршала менш варожае да прафса-юзаў і менш адмоўна ставіцца да іхнай дзейнасці, чым вучэнне Вальраса або Парэта. Але надыдзе момант, калі творчасць памянёных эканамістаў з кантынента, доўгі час невядомая ў ангельскасаксонскіх краінах, нарэшце дойдзе да іх. Гэта дапаможа ўзмацніць лагер найбольш крайняга імперыялізму. Таму можна зразумець, чаму аж да Кейнса ў дыскусіях эканамістаў захавалася абсалютная мяжа паміж сацыялістычным і ліберальным падыходамі.
        Аднак, каб скончыць характарыстыку прадстаўнікоў фа-біянскай школы, важна падкрэсліць, што яны ў асноўным прыхільна ставіліся да брытанскага імперыялізму.
        Пад час вайны супраць бураў Шоў напісаў памфлет, названы “Фабіянства і імперыя”, у якім абараняў паводзіны
    
    ' Socialism in England, Зе ed., London, 1901, pp. 84-85.
    
    ² Sidney and Beatrice Webb, Industrial democracy, 2 vol., London, 1897.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    559
    
    брытанскага ўрада, прыводзячы ў якасці аргумента той факт, што галяндскія каланісты былі “рэакцыйнымі” і што, як бы там ні было, падзел свету паміж супердзяржавамі — гэта рэальнасць, якой немагчыма супрацьстаяць. У імя тых сама прынцыпаў аўтар выказваўся за падзел Кітая, а паз-ней быў супраціўнікам незалежнасці Ірляндыі.
       Гэткае стаўленне — узор “астраўнога” падыходу, які ў далейшым выкарыстае вялікая колькасць ангельскіх экана-містаў. Брытанскі сацыял-рэфармізм спазнаў буйныя пос-пехі на выбарах. “Рабочая”, лейбарысцкая, партыя (Labour Party), заснаваная у 1892 г. і пераўтвораная ў 1906 г. пасля некалькі змрочных гадоў, неўзабаве накіравала ў парламент шматлікіх дэпутатаў, але ангельскі лейбарызм застаўся грун-тоўна варожым у дачыненні да ідэі рэвалюцыі.
       Безумоўна, брытанскі рэфармізм стасуецца з уздымам імперыялізму. Як мы ўжо бачылі, у гэты перыяд панаванне над усімі іншымі народамі перадавых нацыяў суправаджа-лася паляпшэннем умоваў жыцця рабочага класа ў метра-поліі. Выкліканы каланіяльнымі заваёвамі энтузіязм часам спрыяў таму, каб рабочы клас забываўся пра сваё невы-носнае становішча. Так узнік феномен “абуржуажвання” пра-летарыяту, які аналізаваўся Фрыдрыхам Энгельсам у яго-най перапісцы, а потым у прадмове 1892 г. да другога выдання ‘‘Становішча працоўных класаў у Ангельшчыне".
       Той самы феномен выявіўся і ў ЗША, эканамічны рост якіх пры канцы XIX ст. быў надзвычай імклівы. 3 прычыны вялікай колькасці вольных земляў заробкі ў Злучаных Шта-тах заўсёды былі вышэйшыя, чым у Эўропе. Аднак не раз амэрыканскі рабочы клас моцна закранала беспрацоўе, якое ішло поруч з крызісамі перавытворчасці. У такія перыяды павялічваліся патрабаванні рабочых і ўзмацнялася варо-жасць да капіталізму.
       У ЗША не было ніводнага па-сапраўднаму арыгінальна-га мысляра-сацыяліста. На пачатку XIX ст. рабочыя-сацыя-лісты натхняліся ў асноўным творчасцю Фур’е; пазней пе-ранялі анархічную думку, у прыватнасці ў 1884—1886 гг., калі ішла барацьба за 8-гадзінны працоўны дзень. Прынам-сі, у 1886 г. Сэмуэль Гомпэрз стварыў “Амэрыканскую фе-
    
    560
    
    4 ACTКА СЁМАЯ
    
    дэрацыю працы” (American Federation of Labour), якая неў-забаве стала наймагутнейшай прафсаюзнай арганізацыяй. Яна выразна адмяжоўвалася ад сацыялізму і дамагалася толькі паляпшэння ўмоваў працоўных у межах капіталізму. Хоць пазней у Злучаных Штатах барацьба паміж найманымі працаўнікамі і наймальнікамі была часам надзвычай вос-трай, сацыялізм, нават у сваёй рэфармісцкай форме, меў невялікую колькасць прыхільнікаў. У эвалюцыі рабочага руху ўсеагульнае паляпшэнне роўню жыцця прывяло ЗША да вынікаў, аналагічных брытанскім.
    
        § 3.      Нямецкія сацыялісты і праблема інтэрпрэтацыі марксізму
    
       У 1891 г. у Эрфурце нямецкая сацыял-дэмакратычная партыя прыняла новую праграму, у якой адкрыта абвясціла сябе марксісцкай і ўзапраўды пераняла бальшыню ідэяў Маркса. Аднак там не разглядалася пытанне сродкаў, з дапамогай якіх рабочы клас можа ўзяць уладу, а таксама не ўзгадваўся марксісцкі тэзіс пра “дыктатуру пралетарыяту”. Ад гэтага часу нямецкія сацыялісты меркавалі, што заваёва ўлады павінна ажыццявіцца выключна парламенцкім шля-хам. У хуткім часе з’явілася пацверджанне такога перака-нання: у 1895 г., калі Фрыдрых Энгельс незадоўга да сваёй смерці даверыў партыі апублікаваць ягоныя доўгія ўводзіны да Марксава артыкула "Класавая барацьба ў Францыі”, рэдактары выкраслілі з ягонага тэксту ўрывак, дзе аўтар згадваў пра неабходнасць выкарыстання сілы, калі не ў пачатку рэвалюцыі, дык пад час яе’.
    
    А) Рэвізіянізм Бэрнштайна
       Асноўным тэарэтыкам нямецкай сацыял-дэмакратычнай партыі быў у тыя часы Карл Каўцкі (1854—1938). У 1887 г. ён выдаў кнігу, названую “Эканамічныя дактрыны Карла Маркса”, у якой паслядоўна выклаў марксісцкі аналіз капі-талізму. Але ва ўсіх сваіх публікацыях Каўцкі заўсёды на-стойваў на неабходнасці ахапіць ідэяй сацыялізму бальшы-
    
    
    ’ Гл. на гэты конт G. D. Н. Cole, op. cit., vol. II, p. 435.
    
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    561
    
    ню насельнікаў перад тым, як захапіць уладу. Апрача таго, ён выказваў катэгарычнае непрыманне ўсялякіх праяваў гвалту.
        Спачатку менавіта ў такой даволі своеасаблівай форме ў Нямеччыне выяўляецца паступовы пераход сацыялістаў да рэфармізму. Аднак неўзабаве ўжо ўся марксісцкая тэо-рыя была пастаўленая пад сумнеў рознымі аўтарамі, з якіх найбольш уплывовы — Эдуард Бэрнштайн (1850—1932). Яго-ны галоўны твор “Тэарэтычны сацыялізм і практыка сацы-ял-дэмакратыі”' напісаны яшчэ тады, калі аўтар быў у вы-гнанні ў Лондане, і ўбачыў свет толькі ў 1899 г. Ён змяшчае, бясспрэчна, сама шырокую крытыку марксізму, якая калі-небудзь была выказана мысляром-сацыялістам.
        Бэрнштайн без ваганняў звяртаўся да вытокаў і выраз-на пераносіў праблему ў філасофскі план. Ён пісаў, што варта адмовіцца ад “дагматызму”, які Маркс атрымаў у спадчыну ад Гегеля, і прызнаць, што “пагарда да ідэалу, услаўленне матэрыяльных фактараў да такой ступені, калі яны разглядаюцца ў якасці ўсемагутных сілаў у эвалюцыі, спрычыняюцца да расчаравання”². Трымаючыся філасоф-скай эвалюцыі свайго часу, Бэрнштайн гаварыў пра “вяр-танне да Канта”.
        Па сутнасці, на Бэрнштайна паўплывалі ангельскія аўта-ры-фабіянцы. Ён адмовіўся ад усялякай ідэі рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадства, абвясціў, што сацыял-дэмакра-тычная партыя мусіць быць “рэфармісцкай дэмакратычнай сацыялістычнай партыяй”³, а таксама сцвярджаў, што ня-мецкая нацыя “дасягнула такога стану, калі правы ўладаль-ніцкай меншыні перасталі быць перашкодай для грамадска-га прагрэсу”⁴.
        Іншыя тагачасныя аўтары-сацыялісты таксама ставілі пад сумнеў асобныя аспекты даследванняў Маркса. Але яны ў асноўным намагаліся прыстасаваць ягоныя высновы да ака-лічнасцяў, уласцівых эпосе ўздыму імперыялізму. У прыват-насці, гэта зрабіла Роза Люксэмбург, пра якую мы будзем
    
    ' Die Voraussetzungen des Sozialismus und die Aufgaben der Sozial-democratie. г Cite par G. D. H. Cole, op. cit., vol. Ill, 1'” Partie, p. 294.
    
    ³ Id., ibid., p. 295.
    
    ⁴ Id., ibid.
    
    562
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    весці гаворку далей. Падыход Бэрнштайна вельмі адрозні-ваўся, бо ён, наадварот, прымаў імперыялізм. Ён пісаў:
        “Для нямецкай сацыял-дэмакратыі не можа быць абыякавым пытан-не, ці атрымае нямецкая нацыя, якая ўзяла і бярэ пачэсны ўдзел у стварэнні сусветнай цывілізацыі, адведзенае ёй месца ў кансіліуме на-цыяў’”.
        На думку Бэрнштайна,
        “гіпотэза, адпаведна з якой каланіяльная экспансія перашкаджае ажыццяўленню сацыялізму, у аснове сваёй грунтуецца на цалкам аджы-лай ідэі пра тое, што ягонае ажыццяўленне залежыць ад рэгулярнага звужэння кола багатых і росту галечы бедных”².
        Хоць Бэрнштайн пакуль не лічыў неабходным ддя Ня-меччыны захоп калоній, але меркаваў, што гэта можа стаць пажаданым, каб яна змагла атрымліваць выгаду ял асабістых крыніцаў забеспячэння сыравінай. I сцвярджаў, што сама па сабе каланіяльная экспансія не вартая ганьба-вання.
         Больш развітая цывілізацыя, — пісаў Бэрнштайн, — можа ў канчат-ковым рахунку забяспечыць існаванне найвышэйшага права. I не заваё-ва, а культура зямлі дае гістарычны тытул на карыстанне ім”³.
    
    Б) Тэорыя імперыялізму
        У часы, калі Бэрнштайн пісаў свой твор пра эканаміч-ныя дактрыны Маркса, усе сацыялістычныя партыі (і нават ангельская лейбарысцкая партыя) яшчэ вельмі варожа ста-віліся да каланіялізму. 3 1889 г. усе разнастайныя нацыя-нальныя партыі накіроўвалі сваіх дэлегатаў на міжнародныя кангрэсы працоўных, якія збіраліся практычна кожны год. 3 1900 г. II Інтэрнацыянал займеў свой неадменны сакрата-рыят. На ягоных кангрэсах у асноўным панавалі марксісты і асаблівую ўвагу яны засяроджвалі на асуджэнні каланіяль-най палітыкі вялікіх дзяржаваў.