• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        На працягу гэтага часу анархісты моцна ўплывалі на французскі рабочы рух. Сярод іх саміх адбыўся падзел па пытанні ролі прафсаюзаў у будучым грамадстве. Калі “чыс-тыя” анархісты адмаўляліся разглядаць пытанне захавання прафсаюзаў пасля рэвалюцыі, дык іншыя, наадварот, вылу-чалі ідэю кантролю прамысловасці з боку рабочых прафса-
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    553
    
    юзаў. Яны атрымалі найменне “анарха-сіндыкалістаў” і ў французскім рабочым руху стварылі плынь “рэвалюцыйнага сіндыкалізму”.
       Дарэчы, анарха-сіндыкалісты гэтак жа варожа, як і “чыс-тыя” анархісты, ставіліся да ўдзелу рабочых у палітычнай дзейнасці. Яны былі прыхільнікамі “наўпроставага дзеяння” і абаранялі прынцып руйнавання капіталістычнага грамадст-ва сродкамі ўсеагульнага страйку. У 1906 г. анарха-сінды-калісты дамагліся ад Усеагульнай Канфедэрацыі працы (Confederation generale du Travail), створанай y 1902 г., прыняцця Ам’енскай хартыі, на якую яшчэ і сёння спасылаецца фран-цузскі прафсаюзны рух і якая ў прынцыпе забараняла ўся-лякі хаўрус і ўсялякае пагадненне паміж рознымі палітычны-мі партыямі і прафсаюзамі. Дзеячы-”рэфармісты”, прыхіль-нікі чыста “эканамічных” дзеянняў прафсаюзаў, таксама пра-галасавалі за падтрымку гэтай хартыі.
    
        § 2. Рэфармісцкі сацыялізм у Вялікабрытаніі
    
       Сацыялістамі-рэфармістамі можна назваць аўтараў, якія лічылі, што пераўтварэнне грамадства паводле эгалітарнага прынцыпу можа паступова адбыцца з дапамогаю наяўнай палітычнай улады, гэта значыць дзякуючы “сацыяльным рэ-формам”.
       У першай палове XIX ст. француз Люі Блян рэкаменда-ваў стварэнне дзяржавай нацыянальных установаў, якія му-сілі паступова прыйсці наўзамен прыватных прадпрыемст-ваў.
       У 60-х гадах XIX ст. ідэі рэфармізму галоўным чынам выкарыстоўваў Фердынанд Лясаль (1825—1864), які быў на той час лідэрам нямецкага рабочага руху. Гэты інтэлектуал імкнуўся спалучыць філасофію Фіхтэ з Гегелевай філасо-фіяй.
       У сваім галоўным творы “Сістэма набытых правоў” Ля-саль, супрацьпастаўляючы нямецкае і раманскае паняцці спадчыны, хацеў даказаць, што разнастайныя юрыдычныя сістэмы змяняюць адна адну ў залежнасці ад асобных зме-наў “духу народа”. I з гэтага зрабіў выснову, што эўрапей-
    
    554
    
    ЧАСТКА С ЁМАЯ
    
    скае грамадства павінна быць трансфармаванае паводле дэмакратычнага і сацыялістычнага прынцыпу, бо “дух наро-да” зноў змяніўся’.
        Лясаль выказваўся супраць тагачаснай сацыялістычнай тэорыі, з якой вынікала, што кааператыўны або прафсаюз-ны рух паляпшаюць лёс працоўных. У якасці аргумента ён прыводзіў закон, вылучаны эканамістамі-класікамі, згодна з якім дэмаграфічная напружанасць, што абавязкова надыхо-дзіць пасля ўсялякага павелічэння заробкаў, робіць такое павелічэнне практычна немагчымым. Лясаль называў гэта “жалезным законам заробкаў”.
        Узяўшы прапанаваную Гегелем у “Філасофіі права” кан-цэпцыю дзяржавы як арбітра супрацьлеглых інтарэсаў у “цывільным грамадстве”, ён гаварыў, што мэта рабочага класа — атрыманне ўсеагульнага выбарнага права. Гэта дазволіць яму патрабаваць ад дзяржавы, каб яна служыла на карысць інтарэсаў найбольшай часткі насельніцтва, да-памагала кааператыўнаму руху (які сам па сабе быў слабы) і ўрэшце прывяла да сацыялізму.
        Пасля смерці ў 1864 г. Лясаля і асабліва пасля вайны 1870 г. сацыялістычны рух у Нямеччыне сістэматычна пе-раследваўся, адначасова ствараліся сацыяльныя законы, якія стрымлівалі патрабаванні рабочых. Нямецкія сацыяліс-ты ўсё больш і больш траплялі пад уплыў марксізму. Тым не менш праграма, прынятая сацыялістычнай партыяй у 1875 г. у г. Гота, яшчэ ў значнай ступені выкарыстоўвала ідэі Ляса-ля, і, як вядома, Маркс яе дэталёва раскрытыкаваў.
        Тым часам ангельскі сацыялізм, які практычна знік пас-ля сканчэння чартысцкага руху (1858), паўставаў з попелу і часам набываў рэвалюцыйную форму то ў межах анархіс-цкага руху, то ў межах “Сацыялістычнай лігі”, заснаванай у 1884 г. Ўільямам Морысам.
    
    ' Выраз "дух народа”, Volksgeist, быў запазычаны ў Гегеля, але ў Лясаля ён азначаў зусім іншае. Сапраўды, у вялікага філосафа дух нейкага народа — гэта пэўны момант у гістарычным развіцці чалавечага духу, розум якога можа вызначаць сваё месца і ролю, бо развіццё, пра якое ідзе гаворка, з'яўляецца рацыянальным. У Лясаля ж, як, дарэчы, і ў шматлікіх нямецкіх філосафаў і сацыёлагаў другой паловы XIX ст., наадва-рот, дух народа - гэта проста ягоны адметны характар, вынік выпадковых акалічнас-цяў.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    555
    
        Прынамсі, у тым жа годзе група інтэлектуалаў стварыла Фабіянскае таварыства¹, якое выпрацавала дактрыну ан-гельскага рэфармісцкага сацыялізму. Сама вядомымі асо-бамі групы былі Сіднэй Ўэб, Бэатрыс Ўэб, а таксама будучы драматург 28-гадовы Джордж Бэрнард Шоў, які тады зай-маўся праблемамі палітычнай эканоміі.
        Фабіянская школа грунтавала сваё вучэнне на даклад-ным эканамічным аналізе грамадства. Гэты аналіз варта ўважліва разгледзець, бо ён уяўляе сабой арыгінальную спробу прыстасаваць на карысць сацыялізму ліберальную палітычную эканомію.
        Група фабіянцаў, куды ўваходзілі выкладчыкі універсітэ-таў, ведала пра нядаўнія “адкрыцці” эканамістаў, у прыват-насці пра новую тэорыю вартасці, прапанаваную Джэван-сам. Фабіянцы палічылі, што гэтае “адкрыццё” руйнуе ву-чэнне Карла Маркса, якое цалкам грунтавалася на тэорыях эканамістаў-класікаў (а яны на той час былі ўжо “пройдзе-ным этапам”).
        Аднак фабіянцы не былі ў захапленні ад лібералізму. На іх уплывалі галоўным чынам аўтары, якія ў папярэдні перы-яд у Вялікабрытаніі і ЗША развівалі тэорыю абавязковай канфіскацыі зямельных рэнтаў як “незаробленых здабыт-каў”.
        У 1870 г. у Ангельшчыне пад уплывам Джона Ст’юарта Міла “радыкальныя” сіндыкалісты і інтэлектуалы стварылі Асацыяцыю за зямельную рэформу”². Асацыяцыя абараня-ла праекты нацыяналізацыі зямлі, якія былі сфармуляваныя яшчэ пры канцы XVIII ст. (у прыватнасці, Томасам Спэн-сам). Сябры асацыяцыі абапіраліся на даследванне Рыкар-да, дзе паказана, як простае павелічэнне асвойвання зем-ляў прыводзіць да аўтаматычнага павелічэння даходаў ула-дальнікаў найбольш урадлівых земляў.
        У ЗША таксама выяўляюцца такія настроі, напрыклад у Гэнры Джорджа, які, хоць і быў прыхільнікам захавання
    
    ¹ Гэты назоў паходзіць ад імя Фабіюса Кунктатара- (маруднага) і выбраны быў гаму, што сябры таварыства хацелі спачатку прысвяціць нейкі час роздуму, перад тым як пачынаць дзейнічаць (cf. G. D. Н. Cole, A history of Socialist thought, vol. III. Г’ Partie, London, 1956, p. 106). Апрача таго, такі назоў вельмі добра характарызуе ix дзеянні.
    
    ² Cf. G. D. Н. Cole, op. cit., vol. II, pp. 382 et s.
    
    556
    
    4 AСТКА СЁМАЯ
    
    прыватнага прадпрымальніцтва, прапаноўваў з дапамогай падатку пачынаць паступовую канфіскацыю зямельных рэн-таў. Менавіта гэта было тэмай ягонай вядомай працы "Праг-рэс і беднасць” (1879).
        У "Фабіянскіх нарысах сацыялізму” (1889) — калектыў-ным творы, адным з першых маніфестаў школы — Джордж Бэрнард Шоў, які рыхтаваў эканамічную частку, намагаўся абагульніць Рыкардава даследванне рэнты, каб на ягонай падставе прыйсці таксама і да жорсткай крытыкі даходаў ад капіталу і паказаць неабходнасць іх канфіскацыі. Згодна з аўтарам, усе даходы, апрача заробкаў найманых працаўні-коў, могуць быць зведзеныя да рэнтаў.
        “Даходы, што паходзяць ад прыватнай уласнасці, — пісаў ён, — уяўляюць сабой часткова эканамічную рэнту; часткова адлічэнні, якія таксама называюцца рэнтамі і атрымліваюцца пры заняцці месца ўласні-ка; і часткова яшчэ адну форму рэнты, якая называецца працэнтам і атрымліваецца ад своеасаблівага скарыстання зямлі ў вытворчасці праз выкарыстанне капіталу”¹.
        Фактычна аўтар, талент якога ў галіне літаратуры быў намнога большы за ягоныя здольнасці эканаміста, так і не паказаў, як працэнт ад капіталу сыходзіць да рэнты.
        Аднак менавіта на гэтым грунтуецца ягоная рэфармісц-кая дактрына. На думку Шоў, паколькі ўсе капіталістычныя даходы аналагічныя зямельнай рэнце, то павінна быць маг-чымай паступовая іх канфіскацыя, але не парушацца пры гэтым функцыянаванне эканомікі. Адначасова будуць ства-рацца камунальныя або дзяржаўныя прадпрыемствы, якія адразу ж расквітнеюць, бо будуць вызваленыя ад падаткаў, што плоцяць капіталісты. Такім чынам можна будзе ажыц-цявіць паступовы пераход да сацыялізму.
        Зводзячы нармальны даход ад капіталу да нормы пра-цэнта і разглядаючы “чысты прыбытак” у якасці надзвычай-нага даходу, які павінен быць знішчаны праз канкурэнцыю, неакласічная палітэканомія давала падставы для такога тлу-мачэння капіталізму і такіх высноваў. У мадэлі Джэванса, гэтаксама як і ў мадэлі Вальраса, эканоміка функцыянуе не толькі без чыстых прыбыткаў, але і з нормай працэнта
    
    ' Fabian Essays on socialism, London, 1889, p. 26.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМ/ЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    557
    
    нагэтулькі нізкай, наколькі гэта пажадана, бо, па сутнасці, прызнаецца, што капіталіст хутчэй за ўсё прадасць прад-прымальніку паслугі свайго капіталу, нават і па вельмі ніз-кім кошце, чым зусім не будзе атрымліваць ад яго ніякага даходу.
        Мы бачым, што новая палітычная эканомія стварыла фундаментальную пастку, бязвіннымі ахвярамі якой, магчы-ма, сталі фабіянцы. Бо неакласічная палітычная эканомія, здаецца, была створаная дзеля таго, каб прыхаваць асно-ватворную ўмову функцыянавання капіталістычнай сістэмы: існаванне дастатковай рэнтабельнасці капіталу.
        Калі адмовіцца ад адвольнага падзелу на прадпрымаль-ніка і капіталіста, дык можна зразумець, што добрае фун-кцыянаванне капіталістычнай эканомікі падпарадкавана рэ-гулярнаму інвеставанню капіталаў у вытворчасць, якое ў сваю чаргу залежыць у значнай ступені ад роўню сярэдняй нормы прыбытку. Але ў такім разе немагчыма больш лі-чыць, што паступовая канфіскацыя “незаробленых даходаў” так проста прывядзе да сацыялізму. Дакладней, сістэма падаткаабкладання, якая значна памяншае сярэднюю рэн-табельнасць капіталаў, павінна выклікаць вельмі адмоўную рэакцыю з боку капіталістаў і вельмі вялікія эканамічныя цяжкасці з прычыны запавольвання рытму інвеставання.
        Бачна, што меркаванне сацыялістаў-рэфармістаў наконт магчымасці паступовага пераходу да калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці вельмі ілюзорнае. Гэта толькі адлюс-траванне ілюзіяў у дачыненні да магчымасці лёгкага забес-пячэння функцыянавання эканомікі пры адсутнасці прыват-нага капіталу. Ілюзіі ляжаць у аснове тэзіса пра абавязко-вае прымірэнне ўсіх плыняў, якія існавалі ў тую эпоху ў Вялікабрытаніі.