• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    ' “La Jeune Moscou", extrait de Memoires et Pensees, publie en 1855, reproduit dans Herzen, Textes philosophiques choisis, 2” ed., Moscou, p. 555.
    
    548
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    рэннае права кожнага чалавека на індывідуальную ўлас-насць”¹.
        Відавочна, што такая дактрына брала натхненне ў асоб-ных поглядах Гегеля, які разглядаў уласнасць як першасную рэалізацыю чалавечай асобы. Але таксама можна заўва-жыць, што прапанаванае Герцэнам тлумачэнне гісторыі, урэшце, з’яўляецца вельмі аддаленым ад таго, якое прапа-ноўваў Гегель. Сапраўды, Герцэн спрабаваў перанесці ў новы палітычны кантэкст старую сацыяльную інстытуцыю: гэта, безумоўна, ёсць адмаўленнем Гегелевай ідэі, згодна з якой усе формы сацыяльнага жыцця на пэўны момант утва-раюць “цэласнасць”, з яе немагчыма ізаляваць нейкі эле-мент, які лічыцца “добрым”, у той час калі ўсё астатняе застанецца “дрэнным”.
        У 60-х гадах XIX ст. у Расеі самым вядомым з расейскіх сацыялістаў быў Нікалай Чарнышэўскі (1829—1889). Ён да-даў да тэзісаў Герцэна ідэі, пазычаныя галоўным чынам у Фур’е. У 1861 г. цар вызваліў сялянаў ад прыгону. Але яны мусілі плаціць такія кампенсацыйныя сумы землеўласнікам, што іхнае становішча зрабілася шмат у чым яшчэ горшым, чым раней. Тым не менш спантаннага паўстання сялянаў, якога чакалі народнікі, не адбылося. Тады народнікі, па-ранейшаму адкідаючы ідэі доўгатэрміновага палітычнага дзе-яння паводде заходняга ўзору, у надзеі распачаць паўстан-цкі рух у масах звярнуліся да тэрарыстычнай дзейнасці. У 1878 г. з мэтай арганізацыі замахаў на цара і высокіх чыноўнікаў стварылася сакрэтнае таварыства “Народная воля”. Між іншага, народнікамі абвясцілі сябе шматлікія інтэлектуалы. He беручы ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнас-ці, яны зрабілі пэўны ўклад у распрацоўку дактрыны руху. Асноўныя прадстаўнікі такой плыні — Нікалай Міхайлоўскі (1842—1904), Пётр Лаўроў (1823—1900), Нікалай Даніэль-сан (1844—1918) і Васілій Варанцоў (1847—1918).
        Два першыя з іх, Міхайлоўскі і Лаўроў, асабліва распра-цоўвалі “сацыялагічныя” погляды. Яны адмаўлялі існаванне класаў у грамадстве і сцвярджалі, што рэвалюцыя можа
    
    
    ' Cite par G. D. H. Cole, A history of socialist thought, vol. II, London, 1954, p. 46.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    549
    
    быць здзейсненая, калі некалькі асобаў з эліты здолеюць абудзіць маральную энергію, затоеную ў сялянскіх масах.
        Два апошнія з памянёных аўтараў — эканамісты. Дані-эльсан (якога ўсе клікалі Нікалай-он) у 1872 г. выдаў расей-скі пераклад "Капіталу”, а потым, у 1893 г., — 'Тісторыю эканамічнага развіцця Расеі пасля вызвалення прыгонных сялянаў”. Варанцоў у 1882 г. выпусціў кнігу "Шанцы капіта-лізму ў Расеі’’. У сваіх творах эканамісты-народнікі прызна-валі, што капіталізм прасочваецца ў Расею і распаўсюджва-ецца там, што ён паслабляе абшчынныя традыцыі ў вёсцы. Аднак сцвярджалі, што прамысловасць новага ўзору зможа развівацца толькі вельмі абмежавана, бо не знойдзе дас-татковага рынку ў краіне (з прычыны збяднення сялянаў і банкруцтва рамеснікаў) і яшчэ таму, што не зможа паспяхо-ва змагацца з прамысловасцю Захаду на сусветным рынку. Мы лічым, што ў аналізе ўтрымлівалася вялікая доля ісціны, бо ў ім падкрэслівалася роля замежных рынкаў збыту ў працэсе росту эканомікі капіталістычных краін. Тым не менш Даніэльсан і Варанцоў не здолелі выснаваць дакладнай тэорыі эканамічнага росту. Яны абмежаваліся сцверджан-нем таго, што замежныя рынкі неабходныя, бо капіталісты толькі частку прыбытковай вартасці (або прыбыткаў) адда-юць на набыццё спажывецкіх тавараў. Тут можна ўбачыць ідэі, блізкія да поглядаў Сісмандзі, а яны — памылковыя, бо не ўлічваюць, што праз пераўтварэнне ашчаджання ў інвес-тыцыі ствараецца рынак збыту для капіталістычнай эка-номікі.
    Б) Анархізм
        Яшчэ адна форма утапічнага сацыялізму пры канцы XIX ст. — анархізм — закладзена Міхаілам Бакуніным (1814— 1876). Бакунін — сын расейскага арыстакрата. Ён браў удзел у рэвалюцыйных паўстаннях у 1849 г. у Нямеччыне, за што быў арыштаваны і перададзены царскаму ўраду. У 1861 г. уцёк з Сібіры і пераехаў у Заходнюю Эўропу.
        Ягоная канцэпцыя чалавека, выпрацаваная пераважна пад уплывам твораў Фоербаха, можа разглядацца як пра-цяг ідэяў натуралістычнага матэрыялізму Марэлі XVIII ст. Бакунін меркаваў, што ў дробных групах, такіх, як сельская
    
    550
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    грамада (абшчына), ёсць салідарнасць, падобная да той, што існуе ў асобных відаў жывых істотаў, напрыклад у пчолаў. 3 гэтага вынікала, што задача, якую варта ажыцця-віць у справе аднаўлення грамадства, — гэта выключна задача разбурэння наяўных інстытуцый. Калі яна здзейсніц-ца, будзе адноўлена само па сабе свабоднае грамадства без улады і без дзяржавы на аснове дробных натуральных супольнасцяў — “грамадаў”.
        Бакунін, аднак, не мог цалкам ігнараваць той факт, што жыццё ў навачасным грамадстве вымагае каардынацыі за-дачаў у шырэйшых межах. Ён узяў у Прудона тэрмін “федэ-рацыя”, каб азначаць ім больш шырокія арганізацыі, якія б “свабодна” ўтвараліся на глебе дробных натуральных адзі-нак.
        Дарэчы, Бакунін сцвярджаў, што чалавечы род мае на-ступную асаблівасць: на працягу сваёй эвалюцыі ён выпра-цоўвае ідэальныя каштоўнасці, якія ўсё больш і больш уз-дзейнічаюць на сацыяльнае жыццё. Такім чынам, у прынцы-пе ён не ставіўся варожа да ўсялякага маральнага правіла. Аднак нейкі час быў пад уплывам расейскага “нігіліста” Нячаева (1847—1882), якога сустрэў у 1869 г. у Швайцарыі і які выкладаў і практыкаваў самую радыкальную амараль-насць.
        Ад 1864 г. Бакунін быў вялікім супраціўнікам Карла Мар-кса ў межах “Першага Інтэрнацыянала”. Вучэнні гэтых дзвюх асобаў сутыкаліся, у прыватнасці, па пытанні рэвалюцыйна-га руху, які разгарнуўся ў Францыі ў выніку вайны супраць Нямеччыны. Тым часам, калі прускія войскі пераможна за-хоплівалі французскую тэрыторыю, Маркс настойліва не раіў рабочым уздымаць паўстанне ў такіх умовах. У скла-дзеным ім Маніфесце Інтэрнацыянала за 9 верасня 1870 г. абвяшчалася: “Усялякая спроба скінуць новы ўрад пры ця-перашнім крызісе, калі вораг грукае ў дзверы Парыжа, была б безнадзейным вар’яцтвам”. Бакунін жа, наадварот, лічыў, што надышоў момант ажыццяўлення ягоных праек-таў. У верасні 1870 г. ён арганізаваў народнае паўстанне ў Ліёне, захапіў гарадскую ратушу, абвясціў “адмену дзяржа-вы”, прадэклараваў, што варта “ратаваць Францыю праз
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    551
    
    анархію” і што паўстанне ўсіх камунаў прымусіць нямецкае войска да капітуляцыі.
        На практыцы ж рэвалюцыйны рух у Ліёне быў вельмі хутка задушаны, і Бакунін мусіў шукаць прытулку ў Швайца-рыі. Што да парыжскага руху, дык ён разгортваўся насупе-рак парадаў Маркса і пад уплывам рабочых — прыхільнікаў ідэяў Блянкі і Прудона. Парыжская Камуна была ўсталява-ная ў сакавіку 1871 г. як незалежная ад нацыянальнага ўрада ўлада рабочых. Аднак пратрымацца яна здолела толькі на працягу некалькіх месяцаў, а пасля ейнай паразы пачалі-ся масавыя рэпрэсіі, якія вынішчылі праз расстрэл або дэпартацыю бальшыню змагароў французскага рабочага руху.
        Стаўленне Маркса і Бакуніна да гэтае паразы таксама вельмі рознілася. Першы, які высока ацэньваў дасягненні Камуны і ейнае гістарычнае значэнне (хоць яна і была ство-раная насуперак ягонай парадзе), меркаваў, што француз-скія рабочыя нарабілі памылак, бо ім бракавала палітычнага досведу, і таму, як ніколі, важна стварыць у Францыі палі-тычную рабочую партыю. Бакунін жа, наадварот, сцвяр-джаў, што Парыжская Камуна атрымала паразу, бо ў ёй празмерна выкарыстоўваўся прынцып улады. Напруга па-між імі павялічвалася штодзень, і ўрэшце ў 1872 г. Бакунін па патрабаванні Маркса быў выключаны з Інтэрнацыянала.
        Пасля смерці Бакуніна ў 1876 г. лідэрам і галоўным ідэолагам руху стаў расейскі князь Пётр Крапоткін (1842— 1921), які ў 1874 г. быў асуджаны на турэмнае зняволенне. Але ў 1876 г. здзейсніў удалыя ўцёкі і да 1917 г. жыў у Заходняй Эўропе. У сваіх творах, галоўны з якіх — “Заваёва хлеба” (1892), Крапоткін выклаў ідэі, вельмі блізкія да пог-лядаў Бакуніна. Аднак ягоная ўвага ў большай ступені зася-роджвалася на праблемах прамысловасці. Сам ён быў на-вукоўцам-геолагам і сябрам такіх навукоўцаў, як Элізэ Рэк-лю. Крапоткін верыў у сілу навукі. Тым не менш лічыў, што вытворчасць на буйных прадпрыемствах у сапраўднасці не прыбытковая і што да яе пераходзяць толькі з прычыны нізкіх заробкаў. I прадказваў, што распаўсюджванне элек-трычнай энергіі пацягне за сабой вяртанне да дробных
    
    552
    
    4 A СТКА СЁМАЯ
    
    адзінак вытворчасці. Такія даследванні дазволілі Крапоткіну дакладна трымацца вучэння свайго папярэдніка (разам з канцэпцыяй адраджальнай сілы “разбурэння”). Аднак, каб падкрэсліць сваю апазіцыю ў дачыненні да супраціўнікаў усялякай формы сацыяльнай арганізацыі (якія кіраваліся ідэямі, вылучанымі ў сярэдзіне XIX ст. нямецкім філосафам Максам Штырнэрам), Крапоткін сваё вучэнне называў “анар-ха-камунізмам”.
        3 1866 г. актывізавалася тэрарыстычная дзейнасць у Расеі. Пасля шматлікіх спробаў замаху ў 1881 г. быў забіты цар Аляксандр II. Многія буйныя чыноўнікі таксама былі застрэленыя, у прыватнасці ў 1878 г. шэф паліцыі Трэпаў. Выканаўцу апошняга тэрарыстычнага акта Веру Засуліч суд прысяжных апраўдаў.
        Хоць лідэры анархісцкага руху, якія жылі ў выгнанні, не былі арганізатарамі гэтых тэрарыстычных актаў, яны ўхва-лялі іх і для Заходняй Эўропы таксама абаранялі прынцып “прапаганды праз забойства”. Сапраўды, у 1878 г. пачало-ся ўзмацненне тэрарыстычнай дзейнасці на Захадзе. У тым жа годзе замахі, якія, дарэчы, не мелі поспеху, былі прык-ладна адначасова накіраваныя супраць імператара Нямеч-чыны Вільгельма I, караля Гішпаніі Альфонса XII і караля Італіі Умбэрта. Напэўна, тэрарыстычныя акты не былі не-пасрэдна справакаваны лідэрамі анархісцкага руху, але іх-ныя выканаўцы знаходзіліся пад уплывам анархізму.
        У Расеі тэрарыстычная дзейнасць захавала свой рэва-люцыйны характар. Але ў Заходняй Эўропе становішча было іншае. У прыватнасці, у Францыі пасля 1890 г. адбыліся шмат-лікія тэрарыстычныя акты (напрыклад, забойства ў 1894 г. прэзідэнта рэспублікі Садзі Карно), якія часцей за ўсё здзяй-сняліся або псіхічна неўраўнаважанымі людзьмі, або проста крымінальнымі злачынцамі, такімі, як Равашоль.