• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Артыкул Пірсана пачынаецца са сцверджання, што заў-сёды трэба звяртацца да вартасці, каб існаваў абмен тава-рамі паміж рознымі народамі. Ён зазначаў, што сацыяліс-тычнае грамадства павінна будзе ацэньваць тавары, каб вызначыць ровень чыстага даходу, які яно можа спажываць, не змяншаючы пры гэтым сваіх вытворчых магутнасцяў. У выніку Пірсан прыйшоў да праблемы размеркавання тава-раў паміж індывідамі.
        На яго думку, калі няма вартасці, а значыць, няма ні цэнаў, ні грашовых даходаў, дык трэба дапускаць, што індывідам залежна ад катэгорыі, да якой яны належаць і якая вызначае іхныя патрэбы, будуць размяркоўвацца сер-
    
    ' Артыкул перадрукаваны ў зборніку, выдадзеным Ф. А. Гаекам пад назовам Collectivist Economic planning, London, 1935; traduction frangaise: L'economie dirigde en regime collectiviste, Paris, 1939.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    533
    
    тыфікаты, а яны даюць права на вызначаныя колькасці вы-значаных тавараў. Але становішча індывідаў няспынна змя-няецца. Значыцца, трэба будзе ўводзіць папраўкі.
        “Папраўкі, — пісаў Пірсан, — палягаюць у тым, што абмен сертыфікатамі будзе дазволены толькі ў дзяржаўных крамах. Чалавек, які, паводле ягонага ўласнага меркавання, будзе атрымліваць занадта мала сертыфікатаў на асобны тавар, зможа атрымаць большую колькасць гэтага тавару наўзамен сертыфікатаў на нейкі іншы тавар. Відавочна, паў-стае праблема вартасці. Індывід, які жадае пазбавіцца ней-кай рэчы, каб за яе атрымаць іншую рэч, больш цэніць другую, чым першую. Праблема вартасці зводзіцца да ўсталявання належнага тарыфу для гэткага законнага абме-ну”¹.
        Аўтар дадаваў, што тарыф павінны часта змяняцца, каб улічваць фактары, якія выклікаюць змены ў даступных коль-касцях тавараў (напрыклад, добрыя або кепскія ўраджаі). Але асабліва падкрэсліваў, што кожны індывід будзе мець сваю прыватную ацэнку значэння дадатковай колькасці ней-кага тавару. Асобныя індывіды праз абмен сертыфікатаў на аснове ўсталяванага тарыфу будуць атрымліваць большую выгаду.
        “У выніку на авансцэне — зноў ганддёвы прынцып, які грамадства дарэмна імкнулася скасаваць. Прыбыткі, што дзяржава магла б зарэзерваваць для самое сябе, трапля-юць у рукі прыватных асобаў. Феномен вартасці можна зліквідаваць з такім жа поспехам, як і сілу цяжару. Усё, што ёсць рэдкае і карыснае, мае вартасць"².
        Пасля разгляду самай распрацаванай формы камунізму Пірсан звяртаўся да таго, што ў марксісцкай дактрыне на-зываецца першаю фазаю камунізму — ладу, у якім размер-каванне тавараў будзе ажыццяўляцца праз размеркаванне бонаў працы не адпаведна з патрэбамі, а залежна ад вы-даткаванай працы.
        “Неабавязкова, — пісаў Пірсан, — прыводзіць прыклады кепскіх ураджаяў, спынення паставак ды іншых прычынаў
    
    ' L’economie dirigee еп гёдіте collectiviste, op. cit., р. 74.
    
    ² Ibid., р. 75.
    
    534
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    нармальнага павелічэння попыту на асобныя тавары, каб паказаць, што гэты метад вызначэння вартасці прывёў бы да феномена, пра ўзнікненне якога мы гаварылі раней, — да гандлю. Рэчы, якія з прычыны іхных нутраных або вонка-вых якасцяў лепей прыстасаваныя да густаў публікі, мелі б большую вартасць, чым іншыя рэчы, якія каштавалі б столь-кі ж працы; і натуральна, што першых патрабуецца больш наўзамен бонаў працы”’.
        Гэткая аргументацыя падаецца цалкам слушнай. Ейная слушнасць была ў значнай ступені пацверджаная досведам СССР. Пасля кароткага перыяду пад час “ваеннага камуніз-му”, калі паспрабавалі зліквідаваць грошы, а значыць, і абмен таварамі на аснове іхных вартасцяў, давялося рабіць задні ход. Далей мы пабачым, якія праблемы паўсталі ў сацыялістычнай эканоміцы разам з фактычным захаваннем вартасці.
        Даследванне Пірсана на працягу доўгага часу застава-лася невядомым для бальшыні эканамістаў, бо было напіса-нае на галяндскай мове і спатрэбілася шмат часу, каб перакласці яго на адну з асноўных эўрапейскіх моваў.
        Але гэткія ж аргументы падае і вядомы аўстрыйскі аўтар Людвіг фон Мізез, які ў 1920 г. у часопісе “Archiv fur Sozial-wissenschaften" апублікаваў артыкул пад назовам "Экана-мічны разлік у сацыялістычным грамадстве”.
         В)  Немагчымасць вызначэння a priori сама выгадных метадаў вытворчасці ў сацыялістычнай эканоміцы У сваім ‘‘Падручніку па палітычнай эканоміі’’ 1906 г. Вільфрэда Парэта ўзняў праблему ўмоваў функцыянавання сацыялістычнай эканомікі і выказаў на гэты конт цікавыя думкі.
        “Цэны, чыстыя працэнты ад капіталаў, — пісаў ён, — могуць знікнуць як рэальныя адзінкі (калі, аднак, гэта маг-чыма), але застануцца як уліковыя адзінкі; без іх міністэрст-ва вытворчасці працавала б з завязанымі вачыма і не веда-ла б, якім чынам арганізаваць вытворчасць”².
    
    
    ' Ibid., р. 79.
    
    ² Op. cit., р. 362.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    535
    
        Парэта дадаваў: калі вытворчасць арганізуецца дзяржаў-нымі службоўцамі, дык выдаткі на кіраванне могуць быць большымі, чым у выпадку ліберальнай эканомікі.
        Урэшце ён сцвярджаў: “Чыстая эканоміка не дае нам сапраўды вырашальнага крытэру, каб зрабіць выбар паміж арганізацыяй грамадства, заснаванай на прыватнай улас-насці, і ягонай сацыялістычнай арганізацыяй”¹.
        Заява можа выклікаць здзіўленне, але яна знаходзіць тлумачэнне, калі ўлічваць, што Парэта быў супраціўнікам сацыялізму галоўным чынам з “маральных” прычынаў. У сацыялізме ён бачыў рэалізацыю эгалітарнага ідэалу, да якога ставіўся вельмі варожа.
        Яшчэ адзін італьянскі эканаміст прафесар у Падуі Энры-ка Баронэ распрацаваў далей пытанне, узнятае Парэта. У 1908 г. у "ІІ Giornale degli economisti” ён апублікаваў вядо-мы артыкул пад назовам “Міністр вытворчасці ў калектывіс-цкай эканоміцы”².
        Свой артыкул Баронэ пачаў з доказу, што свабодная канкурэнцыя мае два асноўныя наступствы: 1) забяспечвае роўнасць цэнаў тавараў з выдаткамі вытворчасці; 2) зво-дзіць да мінімуму выдаткі вытворчасці. Праз гэта свабодная канкурэнцыя дазваляе дасягнуць становішча, у якім усяля-кая змена пацягне за сабой “разбурэнне багацця”.
         Гэтае становішча, якое аўтар называў “максімумам сва-боднай канкурэнцыі”, вызначалася ім гэтак: “Мы паўтараем, што максімум проста азначае наступнае: нельга палепшыць становішча ўсіх праз замену на іншыя ўмовы адной або некалькіх характэрных рысаў свабоднай канкурэнцыі (міні-мальныя выдаткі вытворчасці, роўнасць коштаў і выдаткаў вытворчасці). Наадварот, калі б асобныя індывіды атрымлі-валі выгады ад гэткае замены, дык іхны здабытак быў бы меншы за страты, якія цярпелі б усе іншыя”³.
         Канцэпцыя перавагаў канкурэнтнага становішча, вылу-чаная Баронэ, не мела вялікага поспеху, бо, як бачна, яна
    
    ' Ibid., р. 364.
    
    ² Гэты артыкул быў перадрукаваны ва ўжо цытаваным зборніку Ф. А. Гаека і ў зборніку “Socialist Economics'', Penguin Books, 1972.
    
    ³ Гл. L'dconomie dirigde en regime collectiviste, op. cit., p. 257.
    
    536
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    яшчэ ўлічвала параўнанне задавальненняў, атрыманых ін-дывідамі. Паняцце оптымуму, вылучанае ў 1906 г. Парэта, справядліва пераважыла. Дарэчы, умовы дасягнення “мак-сімуму” Баронэ не адрозніваюцца ад умоваў дасягнення оптымуму” Парэта. Абодва аўтары — вучні Вальраса, і яны працавалі зыходзячы з неакласічнай схемы эканомікі. I пер-шы і другі дапускалі, што пры канкурэнтным становішчы маржыналычыя карыснасці тавараў для ўсіх спажыўцоў зна-ходзяцца ў аднолькавых стасунках, як і кошты.
        3 другога боку, паводле Парэта, свабодная канкурэн-цыя забяспечвае роўнасць маржынальных прадукцыйнасцяў фактараў вытворчасці з іхнымі коштамі і знішчае пры гэтым усе “чыстыя прыбыткі”. Можна заўважыць, што гэтыя ўмовы зводзяцца да ўмоваў, сфармуляваных Баронэ.
        Калі няма “чыстых прыбыткаў”, дык гэта азначае, што кошты прадуктаў роўныя выдаткам іхнай вытворчасці. А калі маржынальныя прадукцыйнасці фактараў вытворчасці роў-ныя іхным коштам, то немагчыма праз змены ў выкарыс-танні аднаго фактару вытворчасці атрымаць чысты прыбы-так (знізіць выдаткі вытворчасці аднаго прадукту ніжэй за цану яго продажу). А гэта азначае, што выдаткі — мінімаль-ныя.
        Цяпер разгледзім сацыялістычную эканоміку. Як сцвяр-джаў Баронэ, міністр вытворчасці мусіў бы імкнуцца забяс-печыць максімум дабрабыту” для ўсіх грамадзянаў, зважа-ючы на абраныя крытэры справядлівага размеркавання гэ-тага дабрабыту. Дзеля гэтага варта было б з дапамогаю грошай, коштаў і грашовых даходаў рабіць тое сама, што робіць свабодная канкурэнцыя.
        “3 паказанага і даказанага вышэй, — пісаў Баронэ на заканчэнне свайго даследвання, — яскрава вынікае фантас-тычны характар падобных дактрынаў, у якіх уяўляецца, што арганізацыя вытворчасці ў калектывісцкай сістэме будзе істотна адрознівацца ад таго, што адбываецца ў “анархіч-най” вытворчасці.
        Калі міністр вытворчасці вызначае ў якасці мэты дасяг-ненне калектыўнага максімуму (відавочна, гэта яно і мусіць рабіць, які б не быў абраны закон размеркавання), дык павінны зноў паўстаць усе эканамічныя катэгорыі Старога
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    537
    
    Рэжыму, хоць, магчыма, і пад новымі назовамі: кошт, заробкі, працэнт, рэнта, прыбытак, ашчаджанне і г. д. I гэта яшчэ не ўсё. Паколькі ён заўсёды будзе жадаць калектыўнага дасяг-нення максімуму з выкарыстаннем паслугаў, якімі валода-юць індывіды і супольнасць, дык зноў паўстануць абедзве фундаментальныя ўмовы, якімі характарызуецца свабодная канкурэнцыя...”¹
        Але ці сапраўды зможа дасягнуць пазначанага “максі-муму” міністр вытворчасці, нават калі ён пагодзіцца з аднаў-леннем грошай, цэнаў і грашовых даходаў? На думку аўта-ра, для гэтага варта было б развязаць сістэму раўнанняў, ідэнтычную той, пра якую піша эканаміст, каб паказаць наступствы свабоднай канкурэнцыі. А гэта не можа быць зроблена.
        Значыцца, сацыялізм немагчымы? Баронэ, здаецца, не рабіў такой высновы. Думаецца, ён прапаноўваў сродак дасягнення аптымальнага становішча.
        “Вызначэнне эканамічна найбольш выгадных каэфіцыен-таў, — пісаў ён, — можа ажыццяўляцца толькі эксперымен-тальным шляхам, і не ў абмежаваных памерах (дапусцім, у нейкай лабараторыі), а ў вельмі шырокім маштабе, бо часта выгады, атрыманыя ад пэўных зменаў, паходзяць менавіта з пашырэння дзейнасці прадпрыемства”².