Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Асобныя аўтары-сацыялісты, дадаваў Баронэ, адзнача-юць, што канкурэнцыя вядзе да заўсёднага руйнавання асоб-ных фірмаў, тых, выдаткі якіх найвышэйшыя, і на падставе гэтага мяркуюць, што дзякуючы сацыялізму можна было б пазбегнуць стратаў, якія выклікаюцца падобнымі “эксперы-ментамі”. А якраз, наадварот, трэба гаварыць, што сацыя-лізм абавязкова павінен быў бы звяртацца да такіх экспе-рыментаў. Выснова, выразна не выказаная аўтарам, можа быць такая: нельга чакаць істотных перавагаў ад сацыялізму.
В) Ідэя рынкавага сацыялізму
Дыяметральна супрацьлеглае думкам Баронэ меркаванне выказаў эканаміст-неакласік Г. Д. Дыкінсан у артыкуле "Ут-
' Ibid., р. 289.
² Ibid., р. 288.
538
4 A СТКА СЁМАЯ
варэнне коштаў у сацыялістычным грамадстве”, які быў апублікаваны ў брытанскім часопісе “Economic Journal” у чэрвені 1933 г. Ён лічыў, што на аснове статыстычных да-дзеных можна пабудаваць крывыя попыту і прапановы для ўсіх тавараў і паслугаў, а таксама фіксаваць усе цэны на роўні, які адпавядае агульнай раўнавазе ў эканоміцы. Ды-кінсан пісаў: “Бліскучыя сістэмы эканамічнай раўнавагі, апі-саныя Бём-Бавэркам, Маршалам і Касэлем, не з’яўляюцца апісаннямі грамадства такім, якое яно ёсць; яны паўстаюць як прарочыя бачанні будучага сацыялістычнага грамадства”¹.
Досвед апошняга часу, здаецца, не спраўджвае высно-вы Дыкінсана. Аднак на пачатку свайго даследвання ён пазначыў іншы шлях пабудовы сацыялізму, які дазваляў бы прадпрыемствам удасканальваць іхную вытворчасць і по-пыт на фактары вытворчасці ў залежнасці ад кан’юнктуры і тэхнічных магчымасцяў. Гэткае развязанне прапануецца “рынкавым сацыялізмам”.
Найбольш вядомае тлумачэнне гэтага развязання мы знойдзем у Оскара Лангэ ў артыкуле “Пра эканамічную тэорыю сацыялізму”, апублікаваным у брытанскім часопісе “Review of economic studies” за 1936/37 універсітэцкі год².
Лангэ — польскі эканаміст, у тыя часы выкладчык у ЗША; ён быў вядомы сваімі даследваннямі, якія грунтавалі-ся на неакласічнай сістэме. Пасля Другой сусветнай вайны Лангэ выкладаў у Польшчы і займаў там афіцыйныя пасады. Тады ён называў сябе марксістам і ўжо не абараняў ідэі, якія выказваў да вайны. Аднак перад цяжкасцямі функцыя-навання, з якімі сутыкнуліся эканомікі савецкага тыпу, асоб-ныя эканамісты як на Усходзе, так і на Захадзе паспрабава-лі сцвярджаць, што для пабудовы сацыялізму варта было б абапірацца на ідэі, якія абараняў Лангэ напярэдадні Другой сусветнай вайны.
У 1936—1937 гг. Лангэ сцвярджаў, што павінны быць адкінутыя спрэчкі пра магчымасці стварэння і развязання вельмі складанай сістэмы раўнанняў з мэтай усталяваць рацыянальныя цэны ў сацыялістычнай эканоміцы.
' Economic Journal, 1933, р. 247.
² Новае выданне ў зборніку Socialist Economics, Penguin Books, 1972.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
539
Ён пісаў: існуе вельмі просты сродак, каб знайсці раў-наважныя цэны, — напачатку фіксаваць якія-небудзь цэны (фактычна на аснове гістарычнага досведу), прасачыць — роўная, большая ці меншая за попыт прапанова, а потым мяняць цэны праз “пошукі навобмацак” да таго часу, пакуль не будзе дасягнутая раўнавага на ўсіх рынках.
Значыцца, трэба забяспечыць індывідам поўную свабо-ду ў прапанове іхных працоўных паслугаў там, дзе яны пажадаюць, але за фіксаваныя заробкі, а таксама за поў-ную свабоду ў попыце на тавары, якія яны захочуць, але па фіксаваных цэнах.
3 іншага боку, трэба загадаць кіраўнікам прадпрыемст-ваў, якія будуць дзяржаўнымі службоўцамі, выбіраць такія метады вытворчасці, пры якіх сярэднія выдаткі вытворчасці, падлічаныя на аснове цэнаў, усталяваных Цэнтральным бюро планавання, будуць найменшыя. У выніку заўсёды будзе вядомы сукупны попыт на працу і на прамежкавыя тавары (Лангэ не гаварыў пра прыродныя фактары).
Для вызначэння прапановы тавараў Лангэ раіў усталя-ваць іншае правіла, якое для кіраўнікоў адзінак і галінаў вытворчасці палягала ў наступным: прапаноўваць такую коль-касць тавараў, для якіх гранічныя выдаткі (прадпрыемства або галіны) былі роўныя фіксаваным цэнам. Калі дапусціць, як мы гэта рабілі раней, што выдаткі не залежаць ад выраб-леных колькасцяў, дык ад гэтага правіла не будзе ніякай карысці, як гэта зазначаў Лангэ. Для кошту, роўнага сярэд-нім выдаткам вытворчасці, існуе прапанова неабмежаванай эластычнасці.
I на аснове такога попыту і прапановы можна распачаць аперацыі ўдасканальвання цэнаў, што дазваляюць дасяг-нуць агульнай раўнавагі ў эканоміцы.
Лангэ падкрэсліваў, што пры стане раўнавагі маржы-нальная прадукцыйнасць кожнага фактару пры ўсялякім яго выкарыстанні роўная кошту гэтага фактару, бо прадпрыем-ства ніякім чынам не можа знізіць выдаткі сваёй вытворчас-ці. Значыць, ён, па сутнасці, дапускаў, што аптымальнае становішча — гэта сённяшняя рэальнасць, і рабіў выснову: “Нашае даследванне вызначэння раўнаважных цэнаў у са-
540
ЧАСТКА СЁМАЯ
цыялістычнай эканоміцы паказала, што працэс вызначэння коштаў у ёй цалкам аналагічны працэсу вызначэння коштаў на канкурэнтным рынку... Цэнтральнае бюро планавання выконвае функцыі рынку... Замена на планаванне функцыяў, што выконваліся рынкам, цалкам магчымая і здзяйсняльная”¹.
Жадаючы прытрымлівацца вучэння неакласічнае школы, Лангэ настойваў на гым, што заробкі, якія выплочваюцца адзінкамі вытворчасці, павінны будуць адпавядаць “маржы-нальнай антыкарыснасці працы” ва ўсіх разнастайных за-нятках. Гэта значыць яны павінны будуць адпавядаць кош-там, якія, паводле неакласічнае школы, вызначаюцца ў лі-беральнай сістэме, калі рынак працы дасканала канкурэнт-ны. Норма працэнта таксама будзе фіксавацца на роўні, дзе забяспечваецца выроўніванне попыту і прапановы капі-талу.
Дарэчы, калі Лангэ дапускаў, што пры сацыялізме можа быць прыняты прынцып вызначэння даходаў, які адрозніва-ецца ад таго, што пануе ў ліберальнай сістэме, дык ён прапаноўваў, каб дзяржава размяркоўвала індывідам “са-цыяльныя дывідэнды”, якія дапасоўваліся б да іхных зароб-каў. Сацыяльныя дывідэнды павінны размяркоўвацца “так, каб яны ніяк не ўплывалі на выбар заняткаў”².
Такое імкненне дакладна адшукаць у сацыялізме Валь-расаву агульную раўнавагу надзвычай тыповае. Аўтар ніколі не ўздымаў пытання занятасці працоўнай сілы. Ён дапускаў, што для кожнай катэгорыі працоўнай сілы павінны фікса-вацца такі заробак, які зробіць роўнымі попыт і прапанову на яе.
He выключана, аднак, што гэты заробак можа быць вельмі нізкі ці нават адмоўны. Відаць, можна сказаць, што ў сістэме Лангэ “сацыяльныя дывідэнды” будуць у такім вы-падку дастаткова высокія, каб усё ж забяспечыць наймана-му працаўніку ягоны “адпаведны даход”. Але гэта супярэчы-ла б прынцыпу размеркавання “сацыяльных дывідэндаў” незалежна ад характару заняткаў. На практыцы сацыяліс-
' Socialist Economics, op. cit., p. 99.
² Ibid., p. tOO.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
541
тычная дзяржава, бадай, не можа так пасіўна, як меркаваў Лангэ, ставіцца да вызначэння заробкаў.
Звыш гэтае прыватнае крытыкі ўся сістэма польскага эканаміста, здаецца, вельмі грашыць празмерным аптыміз-мам.
“Думаецца, — пісаў Лангэ, — што працэдура пошукаў навобмацак (у дачыненні да фіксавання коштаў і памераў вытворчасці) функцыянавала б ці, прынамсі, магла б фун-кцыянаваць многа лепш у сацыялістычнай эканоміцы, чым яна цяпер функцыянуе пры канкурэнтным рынку. Калі Цэн-тральнае бюро планавання значна лепей за прыватнага прадпрымальніка ведае, што адбываецца ва ўсёй эканаміч-най сістэме, магчыма, яно здольнае дасягнуць сапраўдных раўнаважных коштаў дзякуючы шэрагу намнога карацей-шых паслядоўных спробаў, чым гэта ўзапраўды адбываецца на канкурэнтным рынку”¹.
Лангэ дапускаў, што сацыялістычная дзяржава будзе мець паслухмяных і лаяльных кіраўнікоў прадпрыемстваў і галінаў. Яны прыкладуць усе намаганні, як і прадпрымальні-кі-капіталісты, каб адшукаць сама нізкія выдаткі вытворчас-ці, і з поўнай аб’ектыўнасцю пададуць звесткі, што патрабу-юцца для бюро планавання (якое не плануе, а фіксуе цэны), у дачыненні да роўню вытворчасці і попыту на прадукты іхнай вытворчасці.
Аднак жыццё паказала, што, для таго каб дырэктары сацыялістычных прадпрыемстваў прыкладалі вялікія нама-ганні ў справе паніжэння выдаткаў, яны павінны быць заці-каўленыя ў прыбытках прадпрыемстваў. Але зацікаўленасць у прыбытках сама па сабе, здаецца, не можа лёгка ўвайсці ў схему вызначэння даходаў, прадугледжаную Лангэ. Больш за тое, гэта стварае яшчэ адну праблему, развязаць якую не здолелі краіны Усходняй Эўропы: праблему аб’ектыўнас-ці інфармацыі, якую паведамлялі дырэктары.
Сапраўды, калі дырэктары даюць інфармацыю пра тое, што попыт на нейкі прадукт ніжэйшы за прапа.нову, дык яны павінны чакаць, што панізіцца кошт продажу гэтага прадук-ту, а значыць, паменшацца прыбыткі прадпрыемстваў і да-
' Ibid., р. 104.
542
4 A С ТК A СЁМА Я
ходы дырэктараў. Такім чынам, трэба баяцца, што ў прапа-наванай сістэме дырэктары будуць часта перадаваць не-дакладную інфармацыю. Магчыма, бюро планавання і змо-жа знайсці сродкі, каб вызначыць яе праўдзівасць, але неабавязкова. I ў кожным разе будуць губляцца перавагі ў хуткасці атрымання інфармацыі, пра якія пісаў Лангэ.
На практыцы капіталістычная эканоміка ў большай сту-пені сведчыць пра надзвычайную хуткасць адаптацыі да зменаў умоваў попыту і прапановы. Хоць кожны асобны прадпрымальнік мае толькі абмежаванае бачанне эканомікі, ён няспынна сочыць за звесткамі, якія падкажуць, што, каб атрымаць прыбытак, трэба вырабляць раней за ўсіх тавар, на які будзе попыт з боку спажыўцоў, ці, каб пазбегнуць стратаў, трэба своечасова скараціць вытворчасць нейкага тавару, попыт на які будзе памяншацца. Перад намі спробы прадбачання ваганняў попыту і прапановы, але наўрад яны будуць лёгка выкарыстоўвацца ў цалкам адзяржаўленай эка-номіцы. Даследванне Лангэ — даволі тыповы прыклад неда-ацэнкі перавагаў капіталізму (якія існуюць побач з ягонымі адмоўнымі бакамі) і крайняга аптымізму ў дачыненні да ўмоваў функцыянавання сацыялістычнай эканомікі.
Бібліяграфія
Каб мець уяўленне пра стан неакласічнай тэорыі ў нядаўнія часы, можна выкарыстаць наступныя кнігі: