Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
J. R. Hicks, Valeur et capital, London, 1939, trad, frangaise, Paris, 1956.
W. J. Baumol, Theorie economique et recherche operationnelle, Englewood Cliffs (E.-U.), 1961, trad, frang., Paris, 1963.
B. Guerrien, La theorie пёо-classique, Paris, 1989.
J. F. Henry, The Making of Neo-classical Economics, Boston, 1990.
J. M. Henderson and R. E. Quandt, Micro-economic Theory, New York, 1980; trad, frang., Paris, 1981.
Раздзел III
САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ДАКТРЫНА: ВЫПРАБАВАННЕ НА ПРАКТЫЦЫ
Пад час перыяду, які мы зараз разгледзім, у 1917 г., нарадзілася першая сацыялістычная дзяржава. Яе ствараль-нік Ленін абвяшчаў сябе прыхільнікам вучэння Карла Марк-са. Тое сама рабілі і паслядоўнікі Леніна. Але не варта лічыць, што рэвалюцыя 1917 г. і пабудова сацыялізму ад-быліся адпаведна з прадбачаннямі Маркса. Наадварот, не-абходна падкрэсліць, што Маркс не прадбачыў вялікага ўздыму каланіяльнай экспансіі пры канцы XIX ст. 3 другога боку, хоць на схіле свайго жыцця ён і дапускаў, што рэва-люцыя ў Расеі зможа стаць “сігналам” пралетарскай рэва-люцыі, аднак не ўяўляў, што першапачаткова сацыялізм усталюецца, дый яшчэ выключным чынам, у настолькі сла-баразвітай краіне, якой была Расейская імперыя.
Маркс прадугледжваў, што пралетарызацыя масаў, па-гаршэнне ўмоваў іх існавання, канцэнтрацыя ўлады над капіталам спрычыняцца да паступовага абвастрэння класа-вай барацьбы. Канцэнтрацыя капіталу сапраўды адбывала-ся ў працэсе стварэння трэстаў і картэляў, а таксама ў выніку павелічэння ўплыву банкаў на апарат капіталістычнай вытворчасці. Тэндэнцыя да пралетарызацыі і паўперызацыі масаў, наадварот, была ў значнай ступені зведзена на нішто.
На самой справе пласт сялянаў (якія ў разуменні Марк-са не з’яўляюцца пралетарамі, бо маюць пэўныя сродкі вытворчасці) імкліва памяншаўся ў такіх краінах, як Ангель-шчына і Нямеччына.
А тым часам усё большую долю ў складзе насельніцтва займала сацыяльная катэгорыя, якой Маркс не надаваў вялікага значэння: катэгорыя службоўцаў і спецыялістаў у прамысловасці і гандлі. Гэта найманыя працаўнікі, але за-дачы, якія яны выконваюць, фізічна менш цяжкія і дазваля-юць ім усталёўваць у сваім жыцці асобныя аспекты буржу-азнага ладу: гэта работнікі “з белымі каўнерыкамі”. Калі рабочы, які выконваў фізічную працу, у XIX ст. не меў практычна ніякага спадзявання ні на пераадоленне свайго ніжэйшага становішча, ні на пазбаўленне ад яго сваіх дзя-
544
4 AСТКА СЁМАЯ
цей, дык зусім не так гэта адбывалася ў службоўцаў і спецыялістаў. У самой “бюракратыі” існавала цэлая ерархія функцыяў, і просты службовец мог спадзявацца стаць ад-ным з тых “дырэктараў”, якія хоць і не валодалі капіталамі, але разглядаліся як частка кіраўнічага класа. Нарэшце, умовы жыцця службоўцаў дазвалялі ім даць вышэйшую адукацыю дзецям і праз гэта далучыць іх да шэрагаў буржуазіі. 3 гэтых прычынаў дадзены сацыяльны пласт не адчуваў сябе салідарным з працоўнымі і ў асноўным адмаўляўся прыняць рэвалюцыйныя погляды.
У Вялікабрытаніі доля працоўных, якім плацілі “штотыд-нёва” (гэта значыць практычна рабочых фізічнай працы) у сукупнасці занятага насельніцтва зменшылася з 84 працэн-таў у 1870 г. да 74 працэнтаў у 1913 г.¹ Адбывалася гэта таму, што колькасць службоўцаў, якім заробак выплочваўся “штомесяц”, значна павялічылася.
У Нямеччыне доля найманых работнікаў фізічнай працы ў агульнай колькасці актыўнага насельніцтва ніколі не пера-вышала 50 працэнтаў; а з 1895 г. гэтая прапорцыя злёгку паменшылася².
Такім чынам, насуперак прадказанням Маркса не бачна, каб бясконца павялічвалася колькасць прадстаўнікоў класа, які, паводле ягонага меркавання, мусіць быць рэвалюцый-ным класам. Але, дарэчы, можна заўважыць таксама, што ўмовы жыцця гэтага класа мелі тэндэнцыю да паляпшэння. У развітых краінах прадукцыйнасць працы працягвала павя-лічвацца. Хоць і не існуе ніякага эканамічнага закону, які звязваў бы заробак пры капіталістычным ладзе з прадук-цыйнасцю працы, аднак відавочна, што рост прадукцыйнас-ці падвышае шансы найманых працаўнікоў на павелічэнне іхных даходаў.
Сапраўды, працадавальнікі з большай лёгкасцю паго-дзяцца на выплату больш высокіх рэальных заробкаў, калі павелічэнне прадукцыйнасці дазваляе ім тым не менш рэа-лізоўваць высокія нормы прыбытку.
' Cf. Phelps Brown et Hart, The share of wages in the national income, Economic Journal, join 1952.
² Cf. Sternberg. Le conflit du siecle, Paris, 1958, p. 118.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
545
Найманыя працаўнікі атрымлівалі прыбаўку да заробкаў, бо цяпер яны перш за ўсё былі больш здольныя на бараць-бу, чым на пачатку XIX ст. Рынак працы ў прамысловасці ўжо не браў у настолькі значнай ступені рэсурсы ад прыто-ку неадукаваных, зведзеных да самай крайняй галечы сяля-наў. Апрача таго, паступова набывалі моц арганізацыі пра-цаўнікоў і ўзнікалі рабочыя партыі.
Нарэшце, варта падкрэсліць, што павелічэнню заробкаў паспрыяла змена ў эвалюцыі стасункаў цэнаў на прамысло-выя вырабы і цэнаў на сельскагаспадарчыя прадукты.
У першай палове XIX ст. у індустрыялізаваных рэгіёнах гэтыя стасункі імкліва зменшыліся. Праз паступовае памян-шэнне рэлятыўнага кошту сваіх прадуктаў капіталістычная прамысловасць заваёўвала новыя рынкі. Гэта пацвярджала-ся становішчам як у самой капіталістычнай краіне, так і яе стасункамі з неіндустрыялізаванымі рэгіёнамі. Менавіта праз гэта “ўмовы гандлю” Вялікабрытаніі з замежжам (гэта зна-чыць у тую эпоху практычна з неіндустрыялізаванымі рэгіё-намі) імкліва “пагоршыліся”: цэны на экспарт паменшыліся ў параўнанні з цэнамі на імпарт. Дарэчы, такую эвалюцыю можна разглядаць як “нармальнае” наступства росту пра-дукцыйнасці працы ў буйной прамысловасці.
А вось рэальны заробак заставаўся ранейшы, пакуль не змянілася частка, якую займаў у кошце тавару заробак найманых працаўнікоў.
Калі, напрыклад, прадукцыйнасць працы ў прамысло-васці падвойваецца і цэны на прамысловыя вырабы памян-шаюцца на 50 працэнтаў, дык грашовая вартасць тавару на аднаго рабочага застаецца ранейшай. Калі намінальны заробак уяўляе сабой сталую частку ў грашовай вартасці тавару, дык ён, такім чынам, не мяняецца. А калі мы дапус-цім, што цэны на прадукты харчавання не змяніліся, дык рэальны заробак таксама застаецца на ранейшым роўні.
У эпоху, да якой мы падышлі, становішча карэнным чынам мяняецца. Імклівае асвойванне новых земляў (Злуча-ныя Штаты Амэрыкі, Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада) эмігрантамі, якія прыехалі з Эўропы, развіццё сельскагас-падарчай вытворчасці ў іншых рэгіёнах (у прыватнасці, у
18 Зак. 2009
546
ЧАСТКА СЁМАЯ
Лацінскай Амэрыцы), дзякуючы эўрапейскім капіталам, вы-клікалі тым часам зніжэнне цэнаў на сельскагаспадарчыя прадукты нават больш імклівае, чым на прамысловыя выра-бы. Ва ўзаемадачыненнях з неіндустрыяльнымі краінамі “ўмо-вы гандлю” развітых краінаў перасталі пагаршацца, а часам нават паляпшаліся. Безумоўна, гэта спрыяла павелічэнню рэальных заробкаў¹.
Аднак такі тып эвалюцыі можна канстатаваць толькі ў найбольш перадавых краінах Заходняй Эўропы. Шырокія прасторы на ўсходзе, у цэнтры і на поўдні Эўропы застава-ліся пераважна сельскагаспадарчымі і феадальнымі, хоць часам — гэта, у прыватнасці, выпадак Расеі — пачынала разгортвацца новая прамысловасць, якая фінансавалася за-межнымі капіталамі. Нават у межах самой Эўропы ўсталя-ваўся кантраст паміж індустрыялізаванымі і слабаразвітымі рэгіёнамі; у апошніх звычайнай з’явай была галеча і нават голад.
Сукупнасць усіх гэтых акалічнасцяў непасрэдна ўплыва-ла на вельмі разнастайнае развіццё ідэяў у межах сацыя-лістычнага руху. 3 аднаго боку, у ім па-ранейшаму канста-тавалася існаванне розных формаў “утапічных” падыходаў, якія мы сустракалі ў першай палове XIX ст. Па-другое, пачаў развівацца, асабліва ў Ангельшчыне, “рэфармісцкі” сацыялізм, прадстаўнікі якога лічылі, што пераўтварэння грамадства можна дасягнуць праз уздзеянне на дзяржаву, калі яна пакрысе будзе ажыццяўляць разнастайныя праекты сацыяльных рэформаў. У такіх краінах, як Нямеччына і Фран-цыя, дзе шырока распаўсюдзіўся марксізм, сацыялісты, спа-кушаныя рэфармісцкім падыходам, распачалі перагляд (“рэ-візію”) творчасці Маркса і атрымалі найменне “рэвізіяніс-таў”. Нарэшце, у краіне, роля якой у канчатковым рахунку будзе вызначальный, — Расеі — марксізм набыў своеасаб-лівы выгляд, якому мы мусім даць апісанне.
’ Пры жаданні зразумець, наколькі кіраўнічы, а таксама рабочы клас у Ангельшчыне ўсведамлялі перавагі, атрыманыя дзякуючы імперыялізму, можна паглядзець вельмі цікавую працу Bernard Semmel, Imperialism and Social Reform, Cambridge (Massachusetts), 1960.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
547
§ 1. Утапічныя плыні ў сацыялістычным руху
На працягу ўсяго XIX ст. вялікія утапісты першай паловы XIX ст. працягвалі ўплываць на сацыялістычны рух. У фран-цузскіх утапістаў знайшлося шмат паслядоўнікаў у Злучаных Штатах. Ангельскі сацыялізм доўга абвяшчаў сябе прадаў-жальнікам “кааператывізму” Робэрта Оўэна. Аднак у другой палове XIX ст паўсталі новыя формы утапічнага сацыяліз-му. Спачатку гэта расейскае “народніцтва”. Потым анар-хізм: ён распаўсюджваўся ў Заходняй Эўропе двума вядо-мымі расейскімі рэвалюцыянерамі, якія спалучылі свае ўлас-ныя ідэі з асобнымі тэзісамі Прудона.
А) Расейскае народніцтва
Пачынальнік народніцтва — расейскі інтэлігент Аляксандр Герцэн (1812—1870), паходжаннем з дваран. 3 1847 г., пасля выгнання, жыў у Заходняй Эўропе. Чалавек высокай культуры, ён лічыў сябе вучнем Гегеля, сама меней Гегеля першага перыяду — перыяду “Фенаменалогіі духу”.
“Філасофія Гегеля, — пісаў Герцэн, — гэта алгебра рэвалюцыі, яна надзвычайным чынам вызваляе чалавека і зверху да нізу разбурае хрыс-ціянскі свет, свет састарэлых традыцыяў”’.
Апрача таго, Герцэн пад уплывам Фоербаха прыняў матэрыялістычны падыход у філасофіі і, здаецца, быў гато-вы пайсці па шляху, пракладзеным Марксам. Але ён бачыў пагрозу рэвалюцыйнаму руху 1848 г. у Еўропе і прыйшоў да высновы, што на Захадзе нічога не зможа адбыцца, бо капіталізм глыбока сапсаваў чалавека ва ўсіх грамадскіх класах. Ад гэтага часу Герцэн лічыў, што сацыяльная рэва-люцыя адбудзецца ў Расеі, чыстай ад заражэння капіталіз-мам. Расейскае сялянства, якое бязлітасна прыгнятаецца дваранствам, уздыме паўстанне I на аснове яшчэ наяўных у вёсцы абшчынных інстытуцый у прынцыпе арганізуе сістэму перыядычнага падзелу земляў залежна ад патрэбаў і пра-цоўных магчымасцяў кожнай сям’і. Вельмі варожы да каму-нізму, Герцэн сцвярджаў, што неабходна ажыццявіць “суве-