• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        У перыяд 1898—1899 гг. Гайнрых Куноў у часопісе ня-мецкай сацыял-дэмакратыі Die Neue Zeit (“Новы час”) апуб-лікаваў даследванне "Пра тэорыю распаДу”, дзе ў адказ Бэрнштайну напісаў, што капіталістычныя краіны не заўсё-
    
    ' Cite par G. D. H. Cole, op. cit., p. 291.
    
    ² Id., ibid.
    
    ³ Id., Ibid., p. 292.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    563
    
    ды будуць знаходзіць новыя рынкі збыту і што ў выніку надыдзе момант, калі адбудзецца “распад” капіталізму, прад-казаны Марксам¹. Аднак асноўным супраціўнікам рэвізіяніз-му была актывістка польскай сацыялістычнай партыі, паз-ней вядомая нямецкая дзяячка Роза Люксэмбург (1870— 1919).
        У 1900 г. на Парыжскім кангрэсе сацыялістычнай партыі яна заявіла, што з прычыны імклівай экспансіі капіталізму больш немагчыма гаварыць пра рост галечы эўрапейскага пралетарыяту. Аднак, на яе думку, гэта зусім не далучае да поглядаў Бэрнштайна. Бо ў справе заваёвы рынкаў супер-дзяржавы сутыкаюцца адна з адной, што не праміне выклі-каць паміж імі войны, якія прывядуць да знікнення капіталіз-му².
        Роля пашырэння экспарту (а таксама і павелічэнне дзяр-жаўных выдаткаў) у працэсе росту капіталізму ў роўнай ступені была падкрэслена ў 1901 г. Конрадам Шмідтам³. Але ён зрабіў з гэтага рэфармісцкія высновы, сцвярджаю-чы, што павелічэнне пакупной здольнасці найманых працаў-нікоў можа забяспечыць попыт на спажывецкія тавары, які робіць непатрэбнымі замежныя рынкі.
        У 1902 г. выйшла ў свет славутая кніга ангельскага эканаміста Джона Э. Гобсана “Імперыялізм". Аўтар абмежа-ваўся сцверджаннем, што ад імперыялізму варта адмовіц-ца, бо ён каштуе для Вялікабрытаніі больш, чым прыносіць. Гэта вельмі павярхоўны тэзіс. Бо калі заваёва каланіяльных рынкаў — рухавік капіталістычнае экспансіі, дык відавочна, што выдаткаваныя на гэтую мэту сродкі будуць вельмі рэн-табельныя.
        Метад Гобсана памылковы яшчэ і таму, што ён параў-ноўвае дзяржаўныя расходы, выкліканыя каланіяльнымі за-ваёвамі, і прыватныя прыбыткі, атрыманыя капіталістамі на
    
    ' Гл. на гэты конт твор Paul М. Sweezy, The theory of capitalist development, New York, 1942, p. 194.
    
    ² Гл. на гэты конт G. D. H. Cole, op. cit., vol. III. T" Partie, p. 43.
    
    ³ Zur theorie der Handelskrisen und der Uberproduktion, Socialistische Monatshefte 1901: гл. на гэты конт P. M. Sweezy, op. cit., pp. 197—198. Шмідт адказваў расейскаму эканамісту Туган-Бараноўскаму, тэорыя крызісаў якога вяла да адмаўлення неабход-насці пашырэння вонкавых рынкаў.
    
    564
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
       каланіяльных рынках. Але калі нават і дапусціць, што гэтыя прыбыткі ніжэйшыя за “выдаткі”, відавочна, што гэта ніяк не турбуе капіталістаў: сапраўды, яны з радасцю ўхваляць дзяр-жаву, якая прымушала б плаціць усіх падаткаплатнікаў вы-сокія падаткі, каб захаваць прыватныя здабыткі капіталістаў.
          Твор Гобсана, нягледзячы на слабыя месцы, каштоўны як зборнік грунтоўных фактаў і лічбаў. I менавіта ў такой якасці ён будзе выкарыстоўвацца аўтарамі-марксістамі.
          У прыватнасці, гэта рабіў лідэр аўстрыйскіх сацыялістаў Рудольф Гільфэрдынг, які ў 1910 г. выдаў вядомы твор "Фінансавы капітал".
          Гільфэрдынг быў супраціўнікам тлумачэння крызісаў праз недастатковае спажыванне, або, сама меней, такога тлума-чэння, у якім недастатковае спажыванне разглядалася як асноўны фактар крызісаў. Тым не менш ён прызнаваў, што імперыялізм — характэрная рыса капіталізму пачатку XX ст. Для тлумачэння гэтага факта Гільфэрдынг звярнуўся да тэорыі, у якой імперыялізм разглядаецца як вынік развіцця манаполіяў, а яно ў сваю чаргу паходзіць ад панавання банкіраў, уладальнікаў “фінансавага капіталу”.
          Гэтая тэорыя мела вялікае значэнне, яе падзяляў Ленін. Аднак варта прызнаць яе павярхоўнасць, таму што яна не грунтавалася на паглыбленым даследванні праблемаў рын-каў збыту.
          Між іншым, Гільфэрдынг сцвярджаў, што развіццё гіган-цкіх прадпрыемстваў пацягне за сабой заключэнне пагад-ненняў паміж найбольш магутнымі капіталістамі па-над на-цыянальнымі межамі, што прывядзе да паслаблення капіта-лістычных супярэчнасцяў. Працэс вытворчасці і размерка-вання даходаў будзе ў пэўнай ступені кантралявацца і ўлад-коўвацца. Прыбыткі самых буйных аб’яднанняў будуць га-рантаваныя, тым часам заробкі ў індустрыяльных рэгіёнах будуць падтрымлівацца на высокім роўні дзякуючы росту эксплуатацыі неразвітых рэгіёнаў. Дарэчы, такі тып міжна-роднага капіталістычнага планавання прывядзе да адмовы ад палітычнага лібералізму на карысць больш выразнага аўтарытарызму.
          Гэтыя ідэі, паўтораныя ў 1914 г. Каўцкім, які з мэтай
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    565
    
    вызначэння новага становішча гаварыў пра ультраімперы-ялізм”, выклікалі абурэнне Леніна — ён убачыў у іх праяву паразніцтва. I сапраўды, сёння мы ведаем, што супярэчнас-ці паміж інтарэсамі капіталістаў засталіся надзвычай моц-нымі і спарадзілі дзве сусветныя вайны.
        Шырокая дыскусія, якая разгарнулася тым часам паміж нямецкімі сацыялістамі, прывяла ўрэшце да публікацыі ў 1913 г. значнага твора Розы Люксэмбург “Назапашванне капіталу”'.
        Аўтар пабудавала сваё даследванне на схемах аднау-д5ння вытворчасці, прапанаваных Марксам. Але, на яе дум ку, гэтыя схемы няправільныя, бо, паводле іх, капіталістыч-нае развіццё можа бясконца працягвацца ў межах нутрано-га рынку.
        Як пісала Роза Люксэмбург, у трэцяй кнізе “Капіталу Маркс часам звяртаў увагу на супярэчнасці, якія паходзяць ад недастатковага пашырэння спажывання параўнальна з развіццём вытворчых магчымасцяў. У адным месцы ён на-ват сцвярджаў, што капіталізм мусіць шукаць рынкі за мя-жой. Якім жа чынам можна спалучыць высновы трэцяй кнігі са схемамі другой кнігі?
        Спрабуючы адказаць на гэтае пытанне, Роза Люксэм-бург разважала, аднак, не заўсёды лагічна і зразумела. У прыватнасці, здаецца, што яна на здолела пазбавіцца ад элементарнай версіі тэорыі недастатковага спажывання. Гэта тэорыя сыходзіць да сцверджання, што ашчаджаная пры-бытковая вартасць не можа быць “рэалізаванай , бо няма попыту на тую частку вытворчасці, якая адпавядае ёй: ні з боку працоўных, бо гаворка ідзе аб прыбытковай вартасці, ні з боку капіталістаў, бо гэта адпавядае даходу, які яны не накіроўваюць на набыццё спажывецкіх тавараў. Але калі прэзбнтаваць гэткім чынам праблему рэалізацыі прыбыт-ковай вартасці”, дык гэта надуманая праблема. Бо дэфіцыт сукупнага попыту, выкліканы ашчаджаннем, можа быць ураў-наважаны попытам на сродкі вытворчасці, выкліканым ін-веставаннем. Тым не менш у асобных месцах свайго твора
    
     ' Die Akkumulation des Kapitals. Ein Beitrag zur okonomischen ErklUrung des imperialis-mus, Berlin, 1913.
    
    566
    
    4 A СТКА С ЁМАЯ
    
    Роза Люксэмбург у больш слушных тэрмінах уздымала праб-лему рынкаў збыту для капіталістычнай вытворчасці.
         На яе думку, Марксава схема паказвае, што прыбытко-вая вартасць можа быць рэалізаваная, бо капіталісты ма-юць патрэбу ў новых сродках вытворчасці і наймаюць но-вых працаўнікоў.
         “Але папярэдне, — працягвала Роза Люксэмбург, — у капіталістаў павінна ўзнікнуць жаданне павялічыць вытворчасць; калі новыя працаўні-кі надзяляюНЦа працай на новых сродках вытворчасці, дык папярэдне мусіў існаваць новы попыт на тавары, якія будуць вырабляцца’’¹.
         Вызначальны момант тут — слова “папярэдне”, на якім, на жаль, Роза Люксэмбург не засяроджвала дастатковай уваг^ Яно нагаДвае тэрмін, якім карыстаўся Мальтус, калі пісаў, што перад павелічэннем вытворчасці павінны існа-ваць змены ў попыце.
         Сапраўды, асноватворны момант тут — тое, што пры капіталістычным ладзе павелічэнне попыту, выкліканае ін-вестыцыямі, не можа быць матывам для інвестыцыяў.
         Марксавы схемы паказваюць, што калі ажыццяўляецца інвеставанне, дык існуе раўнавага рынку, бо вытворчасць сродкаў вытворчасці вядзе да стварэння пакупной здоль-насці. Аднак яны не тлумачаць прычынаў інвеставання. Тут варта паразважаць і зразумець, што ніякі капіталіст не можа інвеставаць з мэтай задавальнення попыту, створанага па-купной здольнасцю, якая спароджана ягонымі інвестыцыя-мі, бо ён не кантралюе выкарыстанне гэтай пакупной здоль-насці.
        Ці бачыла Роза Люксэмбург гэты асноватворны мо-мант? Цяжка адказаць. Тым не менш высновы, якія яна зрабіла з сваіх даследванняў, вельмі выразныя і маюць найважнейшае значэнне.
        Яна гаварыла, што Маркс памыляўся, калі дапускаў што капіталізм з’яўляецца універсальным ладам. Наконт гэтага яна цытуе ўрывак з "Капіталу", у якім Маркс пісаў:
         3 мэтаю разгляду аб’екта нашага даследвання ва ўсёй ягонай
    
    _ The accumulation of capital, traduction anglaise, London, 1951, p 133 Адпаведны УнРрга^аНЦУЗСКаГа Перакладу (MasP^o, t. I, p. 120) даволі розніцца формаю, але
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    567
    
    сукупнасці, пазбаўленай усялякіх дадатковых і адмысловых акалічнасцяў, мы будзем падыходзіць да ўсяго сусвету як да адзінай нацыі і будзем дапускаць, што капіталістычная вытворчасць усталявалася паўсюль і аха-піла ўсе галіны прамысловасці’”.
        Калі прыняць такі пункт адліку, дык немагчыма зразу-мець, дзе капіталісты знаходзяць новыя рынкі збыту, якія павінны апраўдаць дадатковыя інвестыцыі.
        Як пісала Роза Люксэмбург, ісціна ў тым, што “капіта-лізм узнікае і развіваецца ў межах некапіталістычнага гра-мадства...”
        "Існаваннб і развіццё капіталізму патрабуе асяроддзя з некапіталіс-тычнымі формамі вытворчасці...
        Капіталізм мае патрэбу ў некапіталістычных сацыяльных пластах у якасці рынку для ягонай прыбытковай вартасці, у якасці крыніцы забес-пячэння ягоных сродкаў вытворчасці і ў якасці рэзервуара працоўнай сілы для ягонай сістэмы наймання²".
        У апошніх радках згадвалася не проста патрэба ў папя-рэдніх рынках збыту, але і іншыя матывы. Аднак, на думку аўтара, бясспрэчна, што пытанне рынкаў збыту асноўнае.
        Адрозна ад Гільфэрдынга Роза Люксэмбург не лічыла, што пошук рынкаў збыту за мяжой — новы факт у развіцці капіталізму ў XX ст. Яна меркавала, што ў гэтым — заўсёд-ная ўмова капіталістычнага развіцця.
        Капіталізм, на яе думку, стварае сабе рынак праз зруй-наванне папярэдніх эканамічных сістэмаў, дзе ў значнай ступені ігнаравалася вытворчасць на рынак: першабытныя супольнасці, традыцыйная сялянская грамада, феадальны лад. Вялікія эўрапейскія нацыі здзейснілі такое руйнаванне на сваёй уласнай тэрыторыі на працягу пэўнага часу. Але з самага пачатку яны рабілі тое сама і ў аддаленых рэгіёнах, якія ўжо былі каланізаваныя або знаходзіліся пад іх уплы-вам. Уся гісторыя капіталізму — гэта толькі працэс увядзен-ня рынкавай сістэмы ў новыя рэгіёны сусвету і манапаліза-цыі новых рынкаў на карысць індустрыяльных супердзяржа-ваў.