Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
“Зыход барацьбы будзе ўрэшце залежаць ад таго, што Расея, Ін-дыя, Кітай і г. д. складаюць пераважную бальшыню насельнікаў зямлі. I менавіта гэтая бальшыня была колькі гадоў таму з неймавернай хуткас-цю прыведзеная да барацьбы за сваё вызваленне"⁴.
В) Праблемы пабудовы сацыялізму
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расеі і сусветныя сацыялістычныя эксперыменты XX ст. ажыццяўляліся ад імя ' Ibid., р. 28.
² Cite par G. D. H. Cole, op. cit., vol. IV, l'e Partie, p. 314.
³ Ён меў на ўвазе пераможаных і пераможцаў вайны 1914 г.
⁴ "Лепш меней, ды лепей", “Правда”, 2 сакавіка 1923, in OEuvres choisies, t. II, pp. 1043-1044.
19 Зак. 2009
578
4 ACТКА СЁМАЯ
марксісцкага вучэння, абвяшчалася, што эканамічная думка ў сацыялістычным свеце грунтуецца на ідэях Карла Маркса. Але ён вельмі мала гаварыў пра сацыялістычнае грамадст-ва. Тым больш што жыццё часцей за ўсё не пацвярджала справядлівасці тэзісаў вучонага наконт прыроды сацыяліз-му. Менавіта гэтым можна вытлумачыць складанасць спрэ-чак, якія разгарнуліся ў Расеі ў перыяд пабудовы новага ладу.
1. ПАРАЗА БЕЗГРАШОВАЙ ЭКАНОМІКІ. Маркс вельмі выразна зазначаў, што вартасць знікне на “сама першай фазе камуністычнага грамадства”¹. Гэта азначала, што знік-не палітычная эканомія, бо ў яе не будзе аб’екта даслед-вання. Існаванне эканамічных законаў пры капіталізме было звязанае з адчужэннем індывідаў, з няведаннем сапраўднай прыроды іхных эканамічных дачыненняў. Пры капіталізме чалавек зведзены да стану прыроднага аб’екта, і сацыяль-ныя дачыненні падпарадкаваныя законам, адпаведным за-конам прыроднага свету. Але пры сацыялізме адчужэнне знікае, чалавек спазнае самога сябе, ён больш не прырод-ны аб’ект і больш не існуе эканамічных законаў.
Лідэры Кастрычніцкай рэвалюцыі цалкам прынялі гэтую канцэпцыю. Яны лічылі, што адразу ж пасля захопу ўлады пралетарыятам прынцып арганізацыі эканомікі павінны прыйс-ці наўзамен спантаннага дзеяння эканамічных законаў.
У Леніна такая канцэпцыя сацыялістычнай эканомікі шчыльна спалучылася з тэзісам пра паступовае адміранне дзяржавы, які ён таксама знайшоў у Маркса. У брашуры "Дзяржава і рэвалюцыя”, напісанай у жніўні — верасні 1917 г. і апублікаванай у 1918 г., Ленін сцвярджаў:
“Пры такіх эканамічных умовах пасля перамогі над капіталістамі і чыноўнікамі іх адразу ж з вялікім поспехам не сёння, дык заўтра можна замяніць — у тым, што датычыць кантролю за вытворчасцю і размерка-ваннем, і ў тым, што датычыць уліку працы і тавараў, — на ўзброеных рабочых, на ўвесь узброены народ... Улік і кантроль — вось што з’яўля-ецца галоўным для арганізацыі і для рэгулярнага функцыянавання каму-ністычнага грамадства на ягонай першай фазе’’².
Такім чынам, усе эканамічныя праблемы будуць ад гэта-
' Гл. “Крытыку Гоцкай праграмы".
² L'Etat et la Revolution, trad, frang., Edit. Soc., 1946, p. 91.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
579
га часу развязвацца з дапамогай вельмі простых і відавоч-на неабходных арганізатарскіх крокаў, якія зыходзяць з волі ўсіх грамадзянаў без усялякай гіатрэбы ўмяшання спецыя-лізаваных функцыянераў. А гэта прывядзе да знікнення дзяр-жавы і ўсяго, што ідзе поруч з ёй.
У прыватнасці, больш не павінны існаваць грошы. Такое бачанне выказвалася ў падручніку ‘‘Азбука камунізму", напі-саным у 1919 г. Нікалаем Бухарыным і Яўгеніем Прэабра-жэнскім¹.
“Ад пачатку сацыялістычнай рэвалюцыі, — чытаем мы, — грошы паступова губляюць вартасць. Усе нацыяналізаваныя прадпрыемствы накшталт прадпрыемства аднаго буйнога патрона... будуць мець су-польную касу і больш не будуць мець патрэбы ў ажыццяўленні апера-цыяў куплі і продажу за грошы. Праз гэта паступова наладзіцца безгра-шовы абмен. У выніку грошы будуць выведзены з галінаў народнай гаспадаркі. Нават у дачыненні да сялянаў грошы будуць павольна губ-ляць сваё значэнне і заменяцца натуральным абменам. Скасаванню грошай дапаможа таксама дзяржава, якая выпусціць велізарную коль-касць папяровых грошай... Але канчатковы ўдар па грашах будзе зроб-лены праз увядзенне працоўных кніжак і праз натуральную аплату пра-цоўным...”²
Гэтыя радкі былі напісаны ў разгар грамадзянскай вай-ны, калі абставіны вымусілі арганізаваць рэквізіцыю сель-скагаспадарчых лрадуктаў у вёсцы і натуральную аплату працы рабочых. Аўтары кнігі, паўтараючы шырока распаў-сюджаныя на той час у савецкай Расеі ідэі³, бачылі ў гэтым крок да камунізму.
У кнізе "Эканоміка пераходнага перыяду", напісанай у часе ваеннага камунізму, Нікалай Бухарын сцвярджаў, што “канец капіталістычнай рынкавай эканомікі будзе таксама і канцом палітычнай эканоміі”⁴.
Заставалася толькі вызначыць, на якой аснове будзе грунтавацца лад, які мусіць прыйсці наўзамен рынку.
У сакавіку 1920 г. на IX з’ездзе большавіцкай партыі Троцкі даводзіў: калі скасаваць абмен, дык яго варта замя-ніць планавым кіраваннем эканомікай. Стваральнік Чырво-
' Новае французскае выданне, Paris, 1963.
² Op. cit., р. 314.
³ Cf. Е. Н. Carr, The Bolshevik Flevolution, t. II, New York, 1952, pp. 260—268.
⁴ Cite par Czeslaw Bobrowski, Formation du systeme sovietique de planification, La Haye-Paris, 1956, p. 53.
580
4 AC ТКА СЁМАЯ
най Арміі, ён схіляўся да развязання эканамічных прабле-маў з дапамогай вайсковых метадаў¹.
Але бальшыня палітычных лідэраў мела вельмі блыта-ныя ідэі па дадзенай праблеме. Ленін пісаў: “Камунізм — гэта ўлада Саветаў плюс электрыфікацыя ўсёй краіны”. Ён горача падтрымліваў праграму развіцця электраэнергетыкі (План ГОЭЛРО), якая зусім не была ўсеагульным эканаміч-ным планам. Аднак у красавіку 1921 г. была створана і пачала сваю працу Камісія па дзяржаўным плане, ці Дзярж-план. Але ў яе ўваходзілі толькі 34 функцыянеры².
На пачатку 1921 г. перад катастрафічнымі наступствамі “ваеннага камунізму” Ленін пастанавіў распачаць “новую эканамічную палітыку’’ (НЭП), якая, у прыватнасці, прадуг-леджвала аднаўленне прыватнага гандлю, а значыць, і вяр-танне да грашовага абмену.
Такім чынам, Ленін у пэўнай ступені бачыў асноватвор-ную памылку ў марксісцкай тэорыі, якая сыходзіла да сцвер-джання, нібы абагульненне сродкаў вытворчасці зробіць эканамічныя дачыненні паміж людзьмі настолькі “простымі і празрыстымі”³, што сацыялістычная эканоміка будзе аргані-заваная лягчэй за ўсё на свеце.
Але выснова, якую пачаў абараняць Ленін, выразна свед-чыла пра няслушнасць ідэі аб адміранні дзяржавы, ідэі, якую выказваў Маркс у “Крытыцы Гоцкай праграмы” і якую Ленін таксама спрабаваў развіваць у "Дзяржаве і рэвалю-цыі”.
У 1917 г. Ленін урачыста абвясціў, што пралетарыят павінны “разбурыць дзяржаўную машыну”. Але ў дакладзе ад 1922 г. выказаў шкадаванне наконт таго, што савецкая дзяржава вымушана выкарыстоўваць “сотні тысячаў чыноў-нікаў, атрыманых у спадчыну ад цара і буржуазнага грамад-ства”⁴, і ўсё, чаго ён жадае, дык гэта замены іх на добрых камуністаў. Сапраўды, замена адбудзецца, але “дыктатура пралетарыяту” набудзе тады форму дыктатуры камуністыч-
' Cf. Е. Н. Carr, op. cit., р. 370.
² Id., ibid., р. 377.
³ Le Capital, op. cit., t. I. p. 90.
⁴ Пяць гадоў Рускай рэвалюцыі, in OEuvres choisies en deux volumes, edition en langue frangaise, Moscou, 1946, t. 2, p. 1001.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
581
най партыі над насельніцтвам, дыктатуры, якая з гадамі ўсё больш і больш будзе набываць выгляд таталітарнага рэжыму.
У 1927 г. Сталін так тлумачыў творчасць Леніна: “Ён паказаў, што: а) партыя з’яўляецца найвышэйшай формай класавай арганізацыі пралетарыяту параўнальна з усімі ін-шымі формамі арганізацыі пралетарыяту (прафсаюзы, каа-ператывы, дзяржаўныя арганізацыі), дзейнасць якіх партыя заклікана каардынаваць і кіраваць; б) дыктатура пралетары-яту можа быць ажыццёўленая толькі партыяй, якая з’яўля-ецца кіравальнай сілай гэтай дыктатуры; в) дыктатура пра-летарыяту можа быць поўнай толькі тады, калі ёю кіруе адзіная партыя, камуністычная партыя, якая не падзяляе і не павінна падзяляць уладу з іншымі партыямі; г) без жа-лезнай дысцыпліны ў партыі нельга ажыццявіць задачы дык-татуры пралетарыяту, якія палягаюць у знішчэнні эксплуата-тараў і пераўтварэнні грамадства, падзеленага на класы, у сацыялістычнае грамадства”¹.
Гэткае тлумачэнне ўкладу Леніна ў марксізм, якое пада-ецца цалкам дакладным, адсылае нас з усёй відавочнасцю даволі далёка ад думкі, выказанай заснавальнікам Савецка-га Саюза ў 1917 г.: “Эксплуататары па сваёй прыродзе не ў стане прыгнятаць народ без вельмі разгалінаванай машы-ны, прызначанай для ажыццяўлення гэтай задачы, а народ можа прыгнятаць сваіх эсплуататараў нават з дапамогай вельмі простай “машыны”, практычна без “машыны”, без спецыяльнага апарату, з дапамогай простай арганізацыі ўзброеных масаў" (як сказалі б мы наперад, Саветаў рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў)².
2. ПАБУДОВА ПЛАНАВАЙ ЭКАНОМІКІ 3 ГРАШОВЫМІ ДАЧЫНЕННЯМІ. НЭП працягваўся да снежня 1927 г. (XV з’езд партыі бальшавікоў). Гэта была фаза параўнальнага лібералізму ў палітычным і эканамічным плане. Шматлікія эканамісты-небальшавікі вярнуліся ў Расею і занялі важныя пасады. Гэта былі народнікі ці меншавікі.
Член Прэзідыума Дзяржплана меншавік Громан падрых-
' “Сустрэча з першай дэлегацыяй амерыканскіх рабочых", 9 верасня 1927, reproduit dans Lenine, OEuvres choisies, op. cit., t. I, pp. 43—44.
² L'Etat et Revolution, op. cit., p. 83.
582
4 AC ТКА СЁМАЯ
таваў “Паказнікі развіцця народнай гаспадаркі СССР у 1923— 1924 гг.”, апублікаваныя ў Маскве ў 1926 г. На аснове гэтага дакумента В. Лявонцьеў напісаў у 1925 г. у Ленін-градзе свой першы даклад пра сістэму міжпрамысловых абменаў¹. У тыя часы Дзяржплан рабіў спробы планавання вынікаў вытворчасці, якія мелі найменне “кантрольных ліч-баў”.
НЭП дазволіў імкліва аднавіць расейскую эканоміку. У 1925 г. сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула 87 пра-цэнтаў даваеннага роўню, а прамысловая вытворчасць — 75 працэнтаў роўню 1918 г.²
Аднак затым рост запаволіўся і меркавалася, што без змены палітыкі немагчыма забяспечыць імклівае развіццё вышэй за даваенны ровень.
Становішча зрабілася драматычным, бо сяляне захоўва-лі для свайго асабістага спажывання намнога большую, чым раней, частку ўраджаю. У выніку харчовае забеспячэн-не гарадоў стала недастатковым. Цэны на сельскагаспа-дарчыя прадукты былі высокія, а паколькі з прычыны пас-лаблення дысцыпліны працы сабекошт вырабаў нацыяналі-заванай прамысловасці павялічыўся, дык прыбыткі ў пра-мысловым сектары сталі нізкія або зусім нулявыя.