• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    ' Le chemin de Paradis. Paris, 1894; postface (1920); nouv. ed., Paris, 1928, p. 272.
    
    ² Ibid.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМ/ЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    597
    
    толькі Мара, але і такім сацыёлагам кансерватыўнага кірун-ку. як Вільфрэда Парэта.
       3.    САЦЫЯЛЬНАЯ ФІЛАСОФІЯ ПАРЭТА. Вільфрэда Парэ-та (1848—1923) — сын італьянскага маркіза і францужанкі. Як інжынер меў пасаду ў кіраўніцтве італьянскай чыгункі, a затым стаў дырэктарам металургічнага завода. 3 прычыны свайго надзвычай варожага стаўлення да інтэрвенцыянісц-кай і пратэкцыянісцкай палітыкі італьянскага ўрада Парэта не здолеў атрымаць пасаду ва універсітэце, на якую разліч-ваў. У 1893 г. ён пакінуў Італію і на кафедры палітычнай эканоміі ў Лазанскім універсітэце змяніў Вальраса. Парэта палымяна выступаў супраць “гуманітарных”, гэта значыць дэмакратычных, ідэяў. У 1921 г. ён вітаў надыход фашызму ў Італіі як пацверджанне ягонага вучэння. Праз нейкі час пасля свайго прыходу да ўлады Мусаліні прызнаў Парэта сенатарам.
        Мы ў асноўным ужо ведаем змест палітычнай эканоміі Парэта. Гэта перапрацаваная і мадыфікаваная палітычная эканомія Вальраса, з выняткам ідэі вымярэння карыснасці, і новае азначэнне эканамічнага оптымуму. Парэта хацеў пе-ратварыць палітэканомію ў цалкам аб’ектыўную навуку. Яшчэ імкнуўся паказаць, што палітэканомія — гэта толькі частка навукі аб грамадстве — сацыялогіі. Такі падыход ён ужо абараняў у “Падручніку па палітычнай эканоміі’’ (1906). У далейшым Парэта выдаў ёмісты "Трактат усеагульнай са-цыялогіі” (1916).
        Як эканаміст Парэта прэтэндаваў на безумоўную палі-тычную нейтральнасць і папракаў Вальраса за тое, што з “чыстай палітычнай эканоміі” гэты даследнік хацеў зрабіць практычныя высновы. Але ў якасці сацыёлага ён палымяна змагаўся за надзвычай антыдэмакратычную канцэпцыю гра-мадства.
        Чалавечыя ўчынкі, казаў Парэта, падзяляюцца на дзве катэгорыі: лагічныя і нелагічныя. Ён сцвярджаў, што апош-нія параўнальна з першымі вельмі шматлікія і значныя.
        Чыстая палітычная эканомія — гэта гіпатэтычная пабу-дова, якая адпавядае выпадку (нерэальнаму), калі індывіды маюць дасканала лагічныя паводзіны. Вызнаванне гэтай гі-потэзы дазваляе вывесці асобныя карысныя законы. Але
    
    598
    
    4 A C T K A С Ё М А Я
    
    палітычная эканомія — толькі частка ўсеагульнай сацыяль-най навукі — сацыялогіі. Сацыялогія ж, дарэчы, таксама будуецца на дастасаванні да нелагічных учынкаў таго ж “лагічна-эксперыментальнага метаду”.
         У "Трактаце ўсеагульнай сацыялогіі’’ Парэта намагаўся яшчэ раз даказаць, што навуку аб грамадстве варта буда-ваць на ўзор эксперыментальных навукаў, але сам зусім не трымаўся гэтае высновы. Замест таго каб прааналізаваць канкрэтную гісторыю чалавецтва, ён прапанаваў усеагуль-ную тэорыю сацыяльнага руху, якая, на яго думку, прыдат-ная да скарыстання ва ўсе часы і ва ўсіх краінах.
         Парэта пісаў, што чалавечыя грамадствы ніколі не былі аднародныя. Яны складаюцца з ніжэйшых слаёў і эліты. У эліту ж уваходзяць індывіды з вышэйшымі здольнасцямі, не зважаючы на тое, дзеля чаго гэтыя здольнасці выкарыстоў-ваюцца (тут перад намі, як казаў аўтар, “навуковая” глеба, куды не павінна прыкладвацца мараль):
         Таму, хто здолеў зарабіць мільёны, добра або блага, мы дадзім 10 адзінак. Таму, хто зарабляе тысячы франкаў, мы дадзім 6. А таму, які толькі што не памірае з голаду, мы дадзім 1... Спрытнаму махляру’ які ўмее абдурваць людзей і які здолеў пазбегнуць пакарання паводле Крымінальнага кодэксу, мы нададзім 8, 9 ці 10 у залежнасці ад колькасці дурняў, якіх ён прынадзіў у свае сеткі, і колькасці грошай, якія ён выцягнуў у іх"’.
        Далей аўтар сцвярджаў, што ва ўсялякім грамадстве адзначаецца пэўная “цыркуляцыя элітаў” у тым сэнсе, што некаторыя індывіды, надзеленыя высокімі якасцямі, але па-ходжаннем з ніжэйшых станаў, здолелі далучыцца да вы-шэйшага грамадства. Менавіта гэта дазваляе кіраўнічаму класу захоўваць уладу, а грамадству існаваць у нязменным стане.
        Аднак у перыяд пэўных гістарычных этапаў “цыркуляцыя элітаў недастатковая. Яна ўжо не можа забяспечыць ста-більнасць у грамадстве. “Элементы ніжэйшай якасці” наза-пашваюцца ў вышэйшых слаях, а “элементы вышэйшай якасці” — у ніжэйшых слаях. Тады патрэбна, каб выбухнула
    
    
    ' Traite de sociologie generale, trad, frang., Paris, 1917-1919, t. II, p. 1296.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    599
    
    рэвалюцыя і прывяла да ўлады новыя эліты, якія ўтварыліся ў ніжэйшых слаях і паўсталі супраць наканаванага ім лёсу.
       4.    “ІНТЭРПРЭТАЦЫЙНАЯ САЦЫЯЛОГІЯ” Ў НЯМЕЧЧЫНЕ. Развіццё дакладных навукаў, якое абумовіла ўзнікненне “прагматызму” ў Злучаных Штатах, вельмі паўплывала так-сама на існаванне “ірацыянальнай” плыні, якую мы сустра-каем сярод нямецкіх філосафаў другой паловы XIX ст. У гэтую эпоху ў Нямеччыне шмат гаварылі пра “вяртанне да Канта” і пра “неакантыянскую філасофію”. Варожыя да пазітывізму філосафы сапраўды імкнуліся насу-перак яму развіваць новую крытыку разумення чалавека. Але гэтая крытыка больш не можа быць падобная да кры-тыкі Канта. Апошні сцвярджаў абсалютную супрацьлегласць “чыстага розуму”, які выкарыстоўваецца пры вывучэнні пры-роды, і “практычнага розуму”, які накіроўвае паводзіны ча-лавека. Цяпер, праз стагоддзе, ужо нельга больш захоў-ваць гэтае супрацьпастаўленне, бо адбыўся значны праг-рэс у навуках пра чалавека (гісторыі, псіхалогіі, палітычнай эканоміі, сацыялогіі). Зараз абмяжоўваюцца толькі канста-тацыяй таго, што існуе асноватворнае адрозненне паміж гэтымі дысцыплінамі і дакладнымі навукамі, бо немагчыма вызначыць сапраўдныя прычыны чалавечых феноменаў; мож-на толькі зразумець гэтыя феномены і вызначыць іхныя характэрныя каштоўнасці.
        Напачатку такое стаўленне да праблемы абараняў ня-мецкі філосаф Вільгельм Дыльтэй (1833—1911), аўтар Уво-дзін у навукі аб духу’’ (1883). Ён, у прыватнасці, сцвярджаў, што дзеля вытлумачэння гісторыі чалавецтва нельга ўжы-ваць такія абстракцыі, як сіла ці маса, або вызначаць пры-чынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі; неабходна спасціг-нуць матывы тых ці іншых паводзін людзей, ставіць сябе на іхнае месца, “разумець” іх. Дыльтэй пісаў:
        “Мы вытлумачваем прыроду, а ментальнае жыццё мы разумеем"’.
        Крыху пазней два філосафы-неакантыянцы — Віндэль-банд і Рыкерт — сцвярджалі, што, каб зразумець гісторыю, трэба вызначыць “каштоўнасці”, у якія верылі людзі пэўнай
    
    
    ' Cite: Lucacs G. La destruction de la raison: Trad, frang., Paris, 1958, I, p. 28.
    
    600
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    эпохі, бо толькі ў гэтым палягае аб’ектыўнасць, або ісціна, грамадства.
         Асноўны вынік такога падыходу, на думку аўтараў, у тым, што больш не можа ісці гаворкі, каб на падставе аналізу мінулага хоць як-небудзь прадбачыць будучыню. Нбмагчыма сказаць, што павінны або могуць рабіць людзі сёння; можна толькі “зразумець” тое, што яны рабілі даў-ней. Веды з гісторыі выключна “рэтраспектыўныя”¹.
         Віндэльбанд і Рыкерт сцвярджалі, што розныя рысы чалавека як прыроднай істоты, аб’екта не застаюцца ня-зменнымі і вызначанымі назаўжды: у розныя моманты гісто-рыі чалавек, ствараючы пэўныя “каштоўнасці”, стварае і сам сябе².
         Ад самага пачатку тут паўстае згубная памылка, якая пашырылася сярод заходнееўрапейскіх навукоўцаў. Зразу-мела, у названых аўтараў мы назіраем вяртанне да Канта. Але гэтае вяртанне сведчыць найперш пра адмаўленне імі намагання наступнікаў Канта, галоўным чынам Гегеля, дака-заць, што чалавецтва ў сваёй гісторыі крочыць рацыяналь-ным шляхам. Так, напрыклад, Дыльтэй сцвярджаў: “Немаг-чыма весці жыццё перад судом Розуму”³. Ён лічыў, што жыццё ірацыянальнае. I перш за ўсё гэта датычыць жыцця чалавека і грамадства. Перад тварам гісторыі філосафы, пра якіх мы гаворым, ужо апрыёры ўсведамляюць сваю безабароннасць. Яны яшчэ ідуць на пэўны кампраміс, калі лічаць, што сама большае, чаго можна дасягнуць, даследу-ючы матывы паводзінаў людзей мінуўшчыны або разважаю-чы пра іх каштоўнасці, — гэта спасцігнуць толькі асобныя зернейкі ісціны.
        Высновы інтэрпрэтацыйнай” сацыялогіі ў пэўным сэнсе паходзяць з вучэння школы “эканамістаў-гістарыстаў”, пра якіх мы гаварылі раней, аднак прыхільнікі такога разумення грамадства імкнуцца пераадолець “пазітывісцкае” стаўлен-не гэтых даследнікаў.
    
    ₽ Гл? Aron R. La philosophie critique de rhistoire. Paris, 1935; nouv. ed., Paris. 1964.
    
    Brehier E. Histoire de la philosophie. t. II, vol. IV, pp. 1082-1085.
    
    ³ Cite: Lucacs G., op. cit., p. 28.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.601
    
        Пераходнае звяно паміж былой і новай школамі — твор-часць Густава Шмолера (1838—1917). Ён выступіў супраць аўстрыйскіх маржыналістаў, сцвярджаючы, што лагічнае раз-важанне не можа быць прыдатным інструментам у даслед-ванні чалавечых учынкаў¹. Сярод аўтараў таго ж кірунку самымі значнымі былі Адольф Вагнэр (1835—1917) і Г. Ф. Кнап (1842—1926), аўтар "Дзяржаўніцкай тэорыі гро-шай’’ (1895).
        3 усіх прадстаўнікоў “інтэрпрэтацыйнай” сацыялогіі сама значны, безумоўна, Макс Вэбэр (1864—1920), аўтар сусвет-на вядомага твора "Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму"². Для Вэбэра “інтэрпрэтацыя” гісторыі грунтуецца на магчы-масці пабудаваць “ідэальны тып” асобнай гістарычнай эпо-хі, або, іншымі словамі, мадэль, якая ўвасабляе ўсё сапраў-ды арыгінальнае, што характэрна для гэтай эпохі. Можна было б палічыць, што гэтае азначэнне блізкае да азначэння сацыяльна-эканамічнай фармацыі, зробленага Марксам. Але гэта не зусім так, бо Вэбэр перш-наперш цікавіцца фено-менамі псіхалагічнага характару, а не вытворчымі дачынен-нямі, якія існуюць паміж людзьмі. У навачасным свеце, на яго думку, у чалавека развіваецца схільнасць падсумоўваць наступствы сваіх учынкаў, іншымі словамі — тэндэнцыя да “рацыяналізацыі”. Праз гэта наш аўтар не бачыў асноват-ворнага адрознення паміж капіталізмам і сацыялізмам. Ён сцвярджаў, што сацыялізм не здолее стварыць аніякага іншага эфекту, акрамя пашырэння “бюракратызацыі” экана-мічнага жыцця³.
    
        Бібліяграфія
    
        На французскай мове можна пачытаць:
        G. Pirou, Les nouveaux courants de la theorie economique aux Etats-Unis, Paris, 1939.
        P. T. Homan, Essai sur la pensee economique des anglo-americains, traduit de I’anglais, Paris, 1933.