Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
У названую эпоху тэзіс аб недастатковым спажыванні па-ранейшаму заставаўся распаўсюджаны сярод аўтараў-сацыялістаў. Але яго можна было сустрэць і ў асобных лібералаў, у прыватнасці ў кнізе Ф. Б. Гоўлі "Капітал і насельніцтва’’ (1882)’, а таксама ў шэрагу артыкулаў У. Г. Крокера, апублікаваных у 1877—1895 гг.² Гэтыя аўтары не выказвалі асабліва арыгінальных ідэяў, але іхныя працы былі важным звяном у распрацоўцы азначанай тэорыі.
Вельмі супрацьлеглыя ідэі параўнальна з папярэднімі даследнікамі мы знаходзім у іншых аўтараў, якія былі такімі заўзятымі прыхільнікамі “закону рынкаў збыту”, што нават спрабавалі на ягонай падставе вытлумачыць крызісы праз “звышспажыванне”. Гэта датычыць, у прыватнасці, ангель-скага прафесара Банамі Прайса, якога часта прызначалі экспертам урадавых камісіяў, і французскага палітыка-лібе-рала Іва Гіё. Першы, напрыклад, у шэрагу артыкулаў, апуб-лікаваных у 1877 г., сцвярджаў: крызіс выбухае тады, калі вытворчасць спажывецкіх тавараў недастатковая для зада-вальнення попыту на іх. Гэта адбываецца пры значным павелічэнні заробкаў або ўрадавых выдаткаў. Немагчыма было зайсці далей у адмаўленні самых відавочных фактаў. Але Прайс з упартай логікай выкарыстоўваў у сваіх тэзісах прынцып Сэя: асобныя вытворцы не могуць прадаць сваіх прадуктаў, таму што ў іншых вытворцаў занадта мала тава-раў для продажу³.
Гэтую “тэорыю” не варта было б нават узгадваць, калі б яе высновы не паспрыялі выспяванню ў Прайса ідэі, пра якую пойдзе гаворка далей, — ідэі “звышкапіталізацыі”. Ён сцвярджаў, што ў пэўны момант занадта шмат выдаткаў ідзе на будаўніцтва шматлікага нерухомага абсталявання, — напрыклад чыгуначных шляхоў. Такая ж думка ўзнікла і ў Іва Гіё, які надыход крызісаў абумоўліваў недахопам свабодна-га абаротнага капіталу параўнальна са сталым капіталам⁴.
' Cf. a се sujet Т. W. Hutchison, op. cit., pp. 358—359.
² Ibid., pp. 360-361.
³ Ibid., p. 361.
⁴ Ibid., p. 364.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
613
Ён лічыў, што дэпрэсіі станоўча ўздзейнічаюць на ўрад, бо прымушаюць яго скараціць свае выдаткі. Параўнанне гэтых ідэяў з распаўсюджанымі сёння ў асяроддзі эканамістаў-лібералаў тэорыямі паказвае ўсю глыбіню трансфармацыі, якую спазнала ліберальная палітычная эканомія за пэўны перыяд часу.
Нарэшце, у вельмі дакладным “Аглядзе эканамічных ву-чэнняў” (1870—1929) Т. У. Гачысана, які мы тут выкарыстоў-ваем, у гэты пераходны перыяд адзначаецца асаблівая на-вуковая вартасць артыкула нямецкага эканаміста Насэ, апублікаванага ў 1879 г. У названым артыкуле крызісы тлу-мачацца тым, што калі колькасць тавараў немагчыма імклі-ва павялічыць, усялякае павелічэнне попыту “адкрывае поле дзейнасці для спекуляцыі”. Гэта ўжо была першая спроба выкарыстання, як мы сёння сказалі б, “прынцыпу паскарэн-ня” (акселерацыі).
Разнастайныя ідэі, толькі злёгку акрэсленыя памянёны-мі вышэй аўтарамі, былі грунтоўна распрацаваныя ў апош-ніх гадах XIX і першых гадах XX ст.
1. ДЖ. А. ГОБСАН I ТЭОРЫЯ НЕДАСТАТКОВАГА СПА-ЖЫВАННЯ. Часцей за ўсё ангельскага эканаміста Джона Эткінсана Гобсана (1858—1940) разглядаюць як прадстаўні-ка сацыялістычнага кірунку. Сапраўды, у 1914 г. ён уступіў у лейбарысцкую партыю, і з гэтага моманту ягоныя ідэі шмат у чым спрыялі эвалюцыі эканамічнай дактрыны гэтай пар-тыі. Аднак асноўныя працы Гобсана ўбачылі свет крыху раней — тады, калі ён належаў да “ліберальнай” партыі і абараняў прынцып абмежаванага ўздзеяння дзяржавы на эканоміку.
Ужо на самым пачатку сваёй кар’еры ў асяроддзі экана-містаў Гобсан набыў рэпутацыю своеасаблівага ерэтыка. Ён вельмі рашуча крытыкаваў “артадаксальную” маржыналісц-кую тэорыю і спрабаваў прапанаваць замест яе новы аналіз размеркавання даходаў. Аднак асноўныя яго набыткі — гэта, з аднаго боку, знакаміты аналіз імперыялізму, да яко-га мы звернемся крышку пазней, з другога — новая фарму-лёўка ў тлумачэнні крызісаў праз недастатковае спажыван-не, якую ён распрацоўваў даволі доўга.
614
4 ACТКА СЁМАЯ
Напачатку такое тлумачэнне было змешчанае ў кнізе “Фізіялогія прамысловасці’’ (1889), напісанай Гобсанам су-польна з А. Ф. Мамэры. Аўтары сцвярджалі: усялякае эка-намічнае даследванне грунтуецца на ідэі Сміта пра залеж-насць памераў вытворчасці ад колькасці даступных сродкаў вытворчасці. Але наадварот — гэтыя памеры могуць за-стацца значна ніжэйшымі за свой максімум з прычыны празмернага ашчаджання.
Такім чынам, прапанаваныя тэзісы ўжо адрозніваюцца ад першапачатковай тэорыі недастаковага спажывання, вы-лучанай Сісмандзі. Іх аўтары не ігнаруюць таго, што калі ашчаджаныя сродкі інвестуюцца, узнікае попыт на тавары. Яны лічылі нават, што ашчаджанне мае сталую тэндэнцыю да інвеставання, і гэта перашкаджала ім зрабіць вызначаль-ны крок у эканамічнай тэорыі, крок, які быў зроблены Кейн-сам. Гобсан і Мамэры проста сцвярджалі, што капітал ін-вестуецца са стратамі, бо існуе яго максімум, які кожны працоўны можа выкарыстаць¹. У канчатковым рахунку мена-віта таму, што частка капіталу растрачана, само ашчаджан-не залішняе, і тады выбухае крызіс.
У наступным творы — “Праблема беспрацоўя’’ (1895) Гобсан дапоўніў свой тэзіс. Ён сцвярджаў, што неаднолька-вае размеркаванне даходаў — адзін з фактараў, якія выклі-каюць залішняе ашчаджанне і недастатковае спажыванне. Нарэшце, у шматлікіх нататках даследнік адзначае, што сродак супраць дэпрэсіі палягае ў грамадскай працы, якая фінансуецца праз пазыку².
2. ТЭОРЫЯ НЕДАСТАТКОВАГА АШЧАДЖАННЯ. Калі пакі-нуць убаку сапраўды даволі своеасаблівы выпадак Гобсана,
' Cf. Т. W. Hutchison, op. cit., р. 121.
² Адзін урывак з працы Гобсана “Індустрыяльная сістэма", працытаваны ў творы Гачысана (op. cit., р. 123), сведчыць, што аўтар, здаецца, пераадольваў свой перша-пачатковы погляд на стасунак ашчаджанне—інвеставанне і ўжо ўспрымаў Кейнсавы тэзісы, згодна з якімі ровень занятасці залежыць ад рытму выдаткавання даходаў. Сапраўды, гаворачы пра фінансаванне грамадскай працы праз падаткі, ён пісаў: “Калі дапусціць, што падаткаплатнік пераўтворыць свае грошы ў попыт таксама хутка, як дзяржава заплоціць яму за празмерную працу, дык падатак не выклікае ніякага павелі-чэння роўню занятасці. Калі ж, наадварот, вынік падаткаабкладання — больш хуткае, чым раней, пераўтварэнне грошай у попыт на працу, дык сукупны ровень занятасці ў дадзены перыяд павялічыцца з лрычыны такога паскарэння попыту".
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
615
дык варта пагадзіцца, што вызначальную ролю ў дачыненні да тэарэтычных даследванняў наконт прыроды крызісаў вы-канаў твор расейскага эканаміста Туган-Бараноўскага ‘‘Пра-мысловыя крызісы ў Ангельшчыне”, першае расейскае вы-данне якога з’явілася ў 1894 г., нямецкае — у 1901 і фран-цузскае — у 1913 г.
Аўтар абвясціў сябе марксістам і ўвесь аналіз названай праблемы пабудаваў на базе тых паняццяў і той мадэлі, якія выкарыстаны Марксам у "Капітале”. Але высновы Ту-ган-Бараноўскага аб прыродзе крызісаў вельмі далёкія ад Марксавых: яны падобныя да поглядаў лібералаў і менавіта праз гэта даследванні Туган-Бараноўскага так паўплывалі на заходніх эканамістаў. Можна нават без сумневу сказаць, што кніга Туган-Бараноўскага была каналам, праз які асоб-ныя даследванні Маркса ўздзейнічалі на ліберальную эка-намічную думку (ідэі Шумпэтэра і Кейнса ўлучна). У некато-рых выпадках такое ўздзеянне магло ажыццяўляцца нават без выразнага ўсведамлення гэтага з боку ягоных аб’ектаў. Чытаючы ‘‘Прамысловыя крызісы ў Ангельшчыне", заходнія эканамісты адкідвалі Марксаву мадэль, якая ім не пасава-ла, але ўспрымалі асобныя ідэі, вылучаныя ў другой кнізе "Капіталу”.
Сам аўтар у сваіх меркаваннях зыходзіў са зробленага Марксам падзелу вытворчасці на дзве буйныя групы і пазы-чыў у яго ўжо вядомую нам адзіную ўмову ўсеагульнай раўнавагі: такая раўнавага існуе тады, калі вытворчасць першай групы пэўным чынам стасуецца з вытворчасцю дру-гой групы (або, што тое ж самае, калі валавыя інвестыцыі — гэта пэўная частка вартасці валавога нацыянальнага пра-дукту).
I з гэтага Туган-Бараноўскі зрабіў наступную выснову: перавытворчасць спажывецкіх тавараў ніколі не можа быць вынікам недастатковага попыту на гэтыя тавары. Даследнік сцвярджаў: які б нізкі ні быў попыт на тавары, заўсёды існуе магчымасць дасягнуць раўнавагі: для гэтага неабходны толькі вялікі аб’ём вытворчасці сродкаў вытворчасці. Туган-Бара-ноўскі нават перакананы ў тым, што калі б у выніку тэхніч-нага прагрэсу былі зліквідаваныя ўсе рабочыя, з выняткам аднаго, то перавытворчасці можна было б пазбегнуць, бо
616
4 A С ТКА С Ё М А Я
попыт на дадатковыя сродкі вытворчасці яшчэ некаторы час замяняў бы попыт на спажывецкія тавары¹. Але такое сцвер-джанне сведчыць толькі пра недастатковасць аналізу, бо відавочна, што немагчыма бясконца вырабляць усё больш і больш сродкаў вытворчасці, калі памяншаецца спажыванне.
Туган-Бараноўскі хацеў таксама “занадта лёгка выкру-ціцца”, калі спрабаваў даказаць, што крызісы адбываюцца не ад лішку ашчаджанняў, а ад іх недастатковасці. Ён пісаў:
“Назапашванне пазыковага грашовага капіталу павінна адбывацца з большай рэгулярнасцю, чым ягонае пераўтварэнне ў прадукцыйны капі-тал; пазыковы капітал няспынна назапашваецца. Ён пераўтвараецца ў прадукцыйны капітал толькі ўрыўкава".
Развіваючы названую ідэю, Туган-Бараноўскі тлумачыў: росквіт існуе тады, калі капітал хутка інвестуецца, бо ён “тым або іншым чынам” знаходзіць сабе месца. Але калі на працягу доўгага перыяду адзначаўся росквіт, дык рэзервы капіталу вычэрпваюцца. Пры адсутнасці пазыковага капіта-лу інвестыцыі больш не могуць быць дастаткова значныя. Тады вытворчасць абсталявання падае ніжэй за прапор-цыю, неабходную для раўнавагі. У сукупным жа прадукце прысутнічае параўнальна шмат спажывецкіх тавараў, у вы-ніку чаго і адбываецца перавытворчасць. Абараняючы гэты тэзіс, аўтар на практыцы адхіляў гіпотэзу Марксавых схе-маў, згодна з якой менавіта праз ашчаджанне за пэўны перыяд і фінансуюцца інвестыцыі дадзенага перыяду.
Туган-Бараноўскі лічыў, што капітал назапашваецца на працягу пэўнай колькасці перыядаў, а потым інвестуецца такім чынам, што вытворчасць сродкаў вытворчасці павя-лічваецца больш значна, чым гэта падмацоўвалася б аш-чаджаннем. Калі ж рэзерв ашчаджання вычарпаны, дык не-магчымасць працягваць будаваць абсталяванне ў тым жа рытме выклікае крызіс. Але з гэтай высновай пагадзіцца нельга, бо, як мы пабачым далей, развіццё аналізу экана-мічных цыклаў спрыяла ўсё лепшаму і лепшаму асвятленню таго факта, што інвестыцыямі кіруюць зусім не тыя асобы, якія ашчаджаюць капітал: хутчэй за ўсё існуюць адваротныя стасункі. Прадпрыемствы прымаюць пастановы наконт ін-