Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
У памянёнай працы асвятлялася галоўным чынам праб-лема эканамічных дэпрэсіяў. Кейнс падышоў да гэтага пы-тання з манетарнага боку таму, што ў Ангельшчыне на дадзеным этапе эканамічны цыкл часцей за ўсё прапаноў-валася тлумачыць на падставе грашовых фактараў. Аднак у канчатковым рахунку Кейнс не так інтэрпрэтаваў перавыт-
' Id., ibid., рр. 355—356.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
627
ворчасць: ён пачаў абараняць ідэю недастатковасці інвес-тыцыяў.
Звяртаючыся да фундаментальнага адрознення, уведзе-нага Марксам, Кейнс адасабляў групу вытворчасці сродкаў вытворчасці ад групы вытворчасці спажывецкіх тавараў. Ад-нак ён змяніў марксісцкую схему і пагадзіўся, што няма патрэбы разглядаць нераўнавагу паміж прапановай і попы-там на сродкі вытворчасці, бо яны вырабляюцца па замове. Ён сцвярджаў, што трэба толькі прасачыць, якім чынам ажыццяўляецца раўнавага паміж попытам і прапановай у вытворчасці спажывецкіх тавараў.
Кейнс зыходзіў з паняцця “выдаткаў вытворчасці тава-раў, вырабленых на працягу года”. Ён гаварыў, што выдаткі вытворчасці складаюцца з заробкаў, выплачаных у працэсе вытворчасці, і нармальных прыбыткаў'.
Калі мы прасочым доказы Кейнса, дык, спрошчваючы іх, атрымаем наступнае: “выдаткі вытворчасці” нацыянальнага прадукту R падзяляюцца на “выдаткі вытворчасці” сродкаў вытворчасці R, і “выдаткі вытворчасці" сродкаў спажывання
Усялякі атрыманы даход падзяляецца на выдаткі на на-быццё спажывецкіх тавараў і на ашчаджанне. Калі “нармаль-ныя расходы” — гэта сумы, выдаткаваныя на набыццё спа-жывецкіх тавараў пры сярэдніх даходах, а “нармальныя аш-чаджанні” — ашчаджанні, якія ўтвараюцца пры сярэдніх да-ходах, дык
R, ⁺ ^г ⁼ расходы + ашчаджанне.
Калі ашчаджанне (якое залежыць ад R} + R₂) складае Rᵥ дык расходы адпавядаюць R₂. Тады рэалізаваная вартасць спажывецкіх тавараў адпавядае іхным “выдаткам вытвор-часці”, а цэны і прыбыткі ў групе вытворчасці спажывецкіх тавараў будуць нармальныя.
Калі нармальнае ашчаджанне большае за Rᵥ дык нар-мальны даход меншы за выдаткі вытворчасці спажывецкіх
' Нармальныя прыбыткі змяшчаюць у сабе "нармальную аплату працы прадпрымаль-ніка, працэнт за выкарыстанне капіталу, звычайныя выгады, якія паходзяць ад мана-поліі на рынку, рэнты і даходы такога ж кшталту" (A treatise on money. London, 1930, p. 123).
628 ЧАСТКАСЁМАЯ
тавараў. Рэалізаваная ж вартасць спажывецкіх тавараў бу-дзе меншая за іхныя выдаткі, і тады назіраецца паніжэнне цэнаў. Праз гэта ровень прыбыткаў будзе ніжэйшы за нар-мальны, а эканоміка пераходзіць у стан дэпрэсіі.
Такім чынам, на думку Кейнса, эканамічная дэпрэсія тлумачыцца тым, што нармальнае ашчаджанне перавышае інвестыцыі, а гэта стварае нераўнавагу на рынку спажывец-кіх тавараў, прымушаючы вытворцаў названых тавараў пра-даваць іх па цэнах, меншых за сабекошт.
Цалкам новая тут параўнальна з Марксавымі схемамі аднаўлення вытворчасці гіпотэза наконт вытворчасці “па замове" сродкаў вытворчасці. 3 другога боку, Кейнс, выка-рыстоўваючы тэзісы Шумпэтэра, надаў інвеставанню такую актыўную ролю, якой яно нават не мела ў даследваннях Маркса.
“Карацей кажучы, — пісаў Кейнс, — павелічэнне або памяншэнне капіталу залежыць ад сумы інвестыцыяў, а не ад сумы ашчаджанняў”’.
Такім чынам, адзіным фактарам дэпрэсіі ён бачыў не-дастатковасць інвестыцыяў. I наадварот: пашырэнне экана-мічнай дзейнасці аўтар ‘‘Трактата пра грошы’’ тлумачыць існаваннем лішку інвестыцыяў, які абумоўлівае атрыманне надзвычайных прыбыткаў у групе вытворчасці спажывецкіх тавараў і стымулюе прадпрыемствы павялічваць сваю вы-творчасць.
Застаюцца наступныя пытанні: чаму існуе лішак інвес-тыцыяў і чаму пашырэнне вытворчасці не адбываецца ўвесь час? На першае пытанне Кейнс адказаў вельмі хутка:
“Адбываецца нейкая з’ява неграшовага характару, што павялічвае прыцягальны характар інвеставання. Гэта можа быць новая вынаходка або развіццё новай краіны, або вайна, або вяртанне да стану “даверу ў эканамічнай дзейнасці”, які стаўся вынікам шматлікіх дробных уплываў у адным кірунку”².
Яшчэ раз закранаецца пытанне замежных рынкаў збыту (бо гаворка ідзе аб “развіцці новай краіны”), але Кейнс не засяроджваўся на гэтай праблеме і ніколі не разглядаў яе як асноватворную.
' Ibid., р. 173.
² Ibid., р. 302.
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
629
Спыненне ж пашырэння вытворчасці Кейнс вытлумач-вае на падставе ідэі Афтальёна, адпаведна якой крызісы паходзяць з наступнага факта: у перыяд эканамічнага росту замаўляецца занадта шмат сродкаў вытворчасці, бо для іхнай вытворчасці патрэбны пэўны час, і на працягу гэтага часу недахоп канчатковых прадуктаў выклікае попыт на аб-сталяванне.
§ 3. Тэорыя занятасці
Калі пры канцы 1930 г. Кейнсам быў выдадзены ‘‘Трак-тат пра грошы”, у ЗША ўжо больш за год лютаваў крызіс; у Эўропе таксама пачыналі адчувацца ягоныя наступствы.
Перад пагрозай крызісу ў Вялікабрытаніі карэнным чы-нам была змененая эканамічная палітыка, як і прапаноўваў Кейнс: у 1931 г. там ажыццявілі дэвальвацыю валюты, і праз гэта крызіс у ангельцаў характарызаваўся не такімі цяжкімі, як у бальшыні іншых капіталістычных краінаў, на-ступствамі. Аднак у выніку гэтай дэвальвацыі, якая стыму-лявала ангельскі экспарт, увесь цяжар крызісу абрынуўся на астатнія краіны-экспарцёры. Надзвычай моцна закрануў ён Нямеччыну — галоўнага канкурэнта Вялікабрытаніі на сусветным рынку.
У Нямеччыне ў 1932 г. беспрацоўнымі засталіся прык-ладна 50 працэнтаў работнікаў прамысловасці. Гэтае невы-носнае становішча не выклікала сацыялістычнай рэвалюцыі. Ягоным вынікам стаў прыход да ўлады Адольфа Гітлера, які, маючы дарадцамі бліскучых фінансістаў, распачаў барацьбу супраць беспрацоўя, накіроўваючы ў прамысловасць замо-вы, аплочаныя дзяржавай. Менавіта гэты метад з 1924 г. прапаноўвалі Лойд Джордж і Кейнс, але ж, на думку нямец-кіх прамыслоўцаў, грамадская праца была толькі паліяты-вам — простым і неабходным у дадзеным становішчы кро-кам. Паводде іхнага меркавання, канчаткова развязаць праб-лему магла толькі заваёва замежных рынкаў збыту. Гітлер выказваў глыбокае патаемнае жаданне прамыславікоў, калі сцвярджаў, што Нямеччына павінна заваяваць сабе “жыц-цёвую прастору”. I ў далейшым ён “бліскуча” ўвасобіў фан-
630
4 A CT KA C ЁМАЯ
тастычныя ix мары, калі распачаў усталёўваць сваё пана-ванне над Эўропай, а праз гэта, як ён лічыў, і над вялікай часткай народаў свету.
Да гэтага часу бальшыня заходніх эканамістаў усё яшчэ адмаўляла ролю замежных рынкаў збыту як стымулаў росту капіталістычнай эканомікі. Аднак яны ўсё часцей і часцей усведамлялі, што былыя тэзісы наконт эканамічнай раўна-вагі мусяць быць перагледжаныя — у прыватнасці, належа-ла больш глыбока даследваць праблему беспрацоўя.
У чэрвені 1931 г. у брытанскім часопісе "Economic Journal” было надрукаванае даследванне, значэнне якога ў да-лейшай эвалюцыі заходняй эканамічнай думкі велізарнае. Гэта кніга "Стасункі нацыянальных інвестыцыяў да беспра-цоўя”, аўтар якой — прафесар Кембрыджскага універсітэта Рычард Фердынанд Кан намагаўся паказаць, што інвесты-цыі ў такую грамадскую працу, як пабудова шляхоў зносін, — надзвычай эфектыўны сродак ад беспрацоўя. Для гэтага ён стварыў славуты інструмент эканамічнага аналізу — "муль-тыплікатар (памнажальнік) інвестыцыяў". Як сцвярджаў Кан, калі ў будаўніцтве шляхоў зносін выкарыстоўваецца яшчэ адзін дадатковы чалавек, дык адначасова павялічваюцца і размеркаваныя даходы — заробкі і прыбыткі (бо прадпры-емства, якое будуе дарогу, атрымлівае прыбыткі). Пэўная частка даходаў выдаткоўваецца на набыццё спажывецкіх тавараў. Гэтыя ж тавары павінны быць вырабленыя, для чаго наймаецца колькасць К дадатковай працоўнай сілы (К меншае за 1). Праз гэта ствараюцца новыя даходы, з чаго ў сваю чаргу вынікае новае выкарыстанне працоўнай сілы — К памножыць на К, ці К²... і г. д. У канчатковым рахунку на кожнага дадатковага працоўнага, які задзейнічаны ў пабу-дове дарог, узнікае дадатковае выкарыстанне працоўнай сілы ва ўсіх іншых сектарах, што складае
К + К² + к³ + К⁴ ..., гэта значыць ———
1 - К
Такім чынам, калі дзяржаўныя інвестыцыі забяспечва-
ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
631
юць выкарыстанне колькасці N працоўных, дык агульная колькасць працоўных, набраных на працу, складае
( к
у 1 +
1 і - к
N
1 - к
Літара К азначае стасунак паміж дадатковым спажыван-нем і дадатковымі размеркаванымі даходамі, які пазней атрымаў найменне гранічнай схільнасці да спажывання, тым часам як выраз (1 - К) — гранічнай схільнасці да ашчаджан-ня (бо даходы, якія не ідуць на спажыванне, ашчаджаюцца). Гэтым Кан паказаў, што пры пэўных умовах (а галоўная з іх — магчымасць пазбягаць павелічэння цэнаў) колькасць зноў набраных на працу рабочых дзякуючы дзяржаўным інвесты-цыям, якія выклікаюць беспасярэдні набор N працоўных, будзе складаць дзель ад дзялення N на гранічную схіль-насць да ашчаджання (гэта значыць адпавядае лічбе, боль-шай за N, бо гранічная схільнасць да ашчаджання меншая за адзінку). Напрыклад, калі грамадства мае тэндэнцыю да ашчаджання 1/4 дадатковага даходу, уведзенага ў абара-чэнне, дык гранічная схільнасць да ашчаджання складзе 0,25, а на N беспасярэдне набраных працоўных колькасць зноў набраных працоўных складзе
Лічба 4, якая адпавядае 1/0,25, гэта значыць адваротна прапарцыйная ашчаджанню, пазней атрымала назоў “муль-тыплікатара”.
Перад намі аналіз, дзе відавочна адмаўляецца нату-ральная тэндэнцыя да ўсталявання “раўнавагі” на рынку працы.
Аднак неакласічная школа яшчэ не склала зброі. У 1933 г. брытанскі эканаміст Пігу выдаў кнігу "Тэорыя беспрацоўя”, дзе абараняе тэзіс пра натуральную раўнавагу. Можна ска-заць, што крытыка гэтай кнігі — зыходны пункт працы Кейн-са “Агульная тэорыя занятасці, працэнта і грошай". Аднача-сова Кейнс накіраваў сваю крытыку супраць канцэпцыі (якую
632
ЧАСТКА СЁМАЯ
ён называў “класічнай”) рынку працы Вальраса і супраць “закону рынкаў збыту” Сэя, які лічыў, што крызісы перавыт-ворчасці не існуюць. Але Сэй адмаўляў таксама і магчы-масць заўсёднага няпоўнага выкарыстання вытворчага па-тэнцыялу. Кейнс жа паказаў, што такое няпоўнае выкарыс-танне адбываецца пры недастатковасці “рэальнага попыту”, выкліканай выдаткамі прадпрыемстваў, калі яны нармальна выкарыстоўваюць свае вытворчыя магутнасці¹. Кейнс задае пытанне: калі занятасць не вызначаецца на падставе попы-ту і прапановы працы, дык як жа можна растлумачыць той факт, што яна фіксуецца на тым або іншым роўні? I сам жа адказвае: ровень занятасці залежыць ад сумы інвестыцыяў, гэта значыць ад сумы набыткаў дадатковых сродкаў вы-творчасці, рэалізаваных прадпрыемствамі.