• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Хоць Шумпэтэр гэтага не адзначаў, але лёгка праса-чыць, у каго быў пазычаны такі спосаб вызначэння прабле-мы. Ён проста паходзіць ад Маркса, якога Шумпэтэр напа-чатку доўга вывучаў, а потым адкінуў². “Колазварот” Шум-пэтэра — гэта Марксава “простае ўзнаўленне”, а “эвалю-цыя” — гэта “пашыранае ўзнаўленне вытворчасці”.
        Арыгінальнасць Шумпэтэра параўнальна з Марксам у тым, што на першы план ён вынес ідэю, згодна з якой пераход ад колазвароту да эканамічнай эвалюцыі тлума-чыцца на падставе “інавацыяў”.
        У 1912 г. пад тэрмінам “інавацыі” Шумпэтэр аб’ядноў-
    
    ' Trad. franQ., Paris, 1935.
    
    ² Voir Capitalisme, socialisme et democratie, trad, fran?., Paris, 1951.
    
    608
    
    4 AСТКА СЁМАЯ
    
    ваў пяць катэгорыяў з’яваў: выраб новага тавару; укаранен-не новага метаду вытворчасці; адкрыццё новага рынку збы-ту, гэта значыць факт пранікнення прамысловасці на рынак, дзе яе вырабы дагэтуль не прадаваліся; заваёва новай крыніцы сыравіны або паўфабрыкатаў; “новая арганізацыя”, напрыклад, дасягненне манаполіі на рынку.
        Падаючы такое азначэнне “інавацыі”, Шумпэтэр насам-рэч імкнуўся скласці спіс “нагодаў для інвеставання”, бо, на ягоную думку, у аснове эканамічнага росту палягае менаві-та інвеставанне, а не ашчаджанне, як пра гэта сцвярджала-ся на працягу доўгага перыяду часу. Актыўны і прадбачлівы бізнесмен, якога Шумпэтэр называе прадпрымальнікам, — гэта той, хто ажыццяўляе чыстыя інвестыцыі.
        Падыход быў празмерны, бо нельга так катэгарычна адмаўляць актыўную ролю ашчаджання ў эканамічным раз-віцці. Аднак нават пры такім перабольшванні тэорыя Шум-пэтэра вельмі цікавая.
        Са спісу “інавацыяў” Шумпэтэра відаць, што ўсе яго “нагоды ддя інвеставання” абумоўленыя ў асноўным, з ад-наго боку, тэхнічным прагрэсам, а з другога — пашырэннем рынкаў збыту, адкрытых для вытворцаў. Такім чынам, вялі-кае значэнне тэорыі Шумпэтэра ў тым, што яна радыкальна разыходзіцца з “законам Сэя” і ў ёй, сама меней на зыход-ным этапе, падкрэсліваецца роля павелічэння рынкаў збыту.
        Цалкам верагодна, што, выкарыстоўваючы ідэі Віксэля і Шумпэтэра ў якасці дадатку да працаў Маркса, можна было б стварыць тэорыю, якая на першае месца вылучала б заваёву новых рынкаў збыту як рухавіка эканамічнага росту пры капіталізме. Але вельмі дзіўна канстатаваць, што, ства-рыўшы глебу для гэтай тэорыі, Шумпэтэр неўзабаве'адмо-віўся ад яе. У “Тэорыі эканамічнай эвалюцыі” і ва ўсіх наступных творах даследніка засталіся практычна толькі тэх-нічныя інавацыі; ролі ж новых рынкаў збыту зусім не апл.а-валася ўвагі.
        Пытанне пра ролю замежнага гандлю ў прамысловым росце эўрапейскіх краінаў, узнятае Смітам і Мальтусам, было ўжо каторы раз адсунута на апошні план, і менавіта тым вучоным, чые даследванні маглі б даць на гэтае пытан-
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    609
    
    не адказ, якога эканамісты шукалі ажно 150 гадоў. Шумпэ-тэр жа намагаўся выпрацаваць вытлумачэне эканамічных ваганняў, заснаванае на ўрыўкавым характары тэхнічнага прагрэсу. Але ягоная спроба была непераканаўчая. Тым не менш мы павінны разглядаць Шумпэтэра як аднаго з сама значных эканамістаў нашага стагоддзя. Дарэчы, даследнік меў вялікі поспех са сваім знакамітым творам “Капіталізм, сацыялізм і дэмакратыя’’ (1942), у якім ён — той, хто варо-жа ставіўся да сацыялізму, — выказваў меркаванне, што сацыялізм усталюецца ва ўсім свеце. Арыгінальнасць дас-ледванняў Шумпэтэра, у прыватнасці, і ў тым, што ён не надаваў вялікага значэння таму, што скончылася эпоха ка-ланіяльных заваёваў¹.
         “Беспадстаўна дапускаць, — сцвярджаў Шумпэтэр, — быццам заха-ды, здольныя замяніць каланізатарскую палітыку, непазбежна будуць менш важкія, якім бы ні быў сэнс, што надаецца гэтаму прыметніку. Наадварот, цалкам магчыма, што асвойванне паветранай прасторы больш
    
    ' Перад Другой сусветнай вайной важкасць гэтага факта падкрэслівалася эканамістамі розных кірункаў. Найбольш адметны сярод іх Э. Г. Гэнсэн, аўтар кнігі Full recovery or Stagnation, New York, 1938.
    Абапіраючыся на даследванні Кейнса, гэты аўтар адзначаў, што эканоміка перадавых капіталістычных краінаў увайшла ў такі перыяд, калі вельмі выразна выяўляецца тэндэнцыя да спынення развіцця вытворчасці. Сапраўды, інвестыцыі значна памяншаліся (асабліва ў будаўніцтва I ў грамадскую працу), што тлумачылася трыма фактарамі.
    Па-першае, як казаў Гэнсэн, у свеце больш няма багатых незаселеных земляў. Па-другое, poor насельніцтва ў індустрыяльных краінах мае тэндэнцыю да спынення. Па-трэцяе, для выкарыстання на практыцы дасягненняў тэхнічнага прагрэсу больш не трэба такой вялікай колькасці дадатковых капіталаў, як гэга было раней.
    Тлумачэнне тэндэнцыі да стагнацыі змяшчае надзвычай цікавую тэорыю эканамічнага росгу. Сапраўды, хоць уздзеянне асобных фактараў, вылучаных аўтарам (у прыват-насці, дэмаграфічнага ціску), вельмі спрэчнае, але варта адзначыць фактар капіталіс-тычнай экспансіі ў прасторы (засяленне I асвойванне новых земляў), якая, безумоўна, адыграла значную ролю — у прыватнасці ў дачыненні да ЗША.
    3 другога боку, варта падкрэсліць, што Гэнсэн не падзяляў аптымістычнага погляду Кейнса, згодна з якім дзяржаўныя інвестыцыі маглі б бясконца кампенсаваць недастат-ковасць прыватных інвестыцыяў.
    Гаворачы аб прапановах Кейнса, накіраваных на “грамадскі кантроль інвестыцыяў", Гэнсэн сцвярджаў, што гэта “ідзе вельмі далёка ў кірунку да планавай эканомікі і магло б, сапраўды, беспасярэдне прывесці да поўнага сацыялізму" (op. cit., р. 30). Такім чынам, калі капіталізм хоча выжыць, трэба, каб ён знайшоў новыя нагоды дзеля інвеставання. Даследнік адзначаў: “Падзеі могуць разгарнуцца такім чынам, што ў будучыні мы вымушаны будзем шукаць новыя крыніцы прыбытковага ўзбагачэння, новыя тэхнічныя вынаходкі, новыя шляхі выкарыстання прыродных рэсурсаў, новыя тавары і новыя галіны індустрыі, калі хочам, каб наша эканамічная сістэма выжыла" (ibid., р. 31).
    
    
    20 Зак. 2009 .
    
    610
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
    паказальнае, чым заваёва Індыі: мы не маем права блытаць геаграфіч-ныя межы з эканамічнымі”¹.
        I хоць няма падставаў непакоіцца пра знікненне нагодаў дзеля інвеставання, капіталізм мусіць знікнуць. Прыведзе-ныя ў падтрымку тэзіса аргументы часам беспасярэдне запазычаны з сацыялогіі Парэта: нам тлумачаць, што бур-жуазія ступае на шлях “распаду” і “вымірання”². Тым не менш Шумпэтэр-эканаміст, які стаў сацыёлагам, яшчэ не зусім забыўся, што раней ён займаўся тэарэтычным аналі-зам функцыянавання капіталістычнай сістэмы. Калі добра пашукаць, дык у ягоных аквітных развагах можна знайсці і ўласна эканамічны аргумент.
        У "Тэорыі эканамічнай эвалюцыі” аўтар сцвярджаў, што аплата капіталу (працэнт або прыбытак) — гэта галоўным чынам аплата інавацыяў “дынамічных” прадпрымальнікаў. У 1942 г. Шумпэтэр зноў звярнуўся да сваёй тэорыі прыбыт-ку, але на гэты раз дзеля таго, каб вельмі нечакана выка-заць новую версію закону наконт тэндэнцыі да паніжэння нормы прыбытку.
        На думку Шумпэтэра, асноўны факт у эканамічным раз-віцці — тое, што “тэхнічны прагрэс усё больш і больш залежыць ад групы падрыхтаваных спецыялістаў, якія пра-цуюць па замове”³, у сувязі з чым даходы буржуазіі павінны паступова скарачацца.
        “Эканамічная падтрымка прамысловай буржуазіі, — сцвярджаў ён, — у канчатковым рахунку будзе зведзена да атрымання заробкаў, анала-гічных заробкам кіраўнікоў"⁴.
        Але ўлада буржуазіі будзе памяншацца ў такой жа сту-пені, як і ейныя даходы, і гэта будзе канец капіталізму.
        Аднак гэтая псіхалагічна-сацыялагічная аргументацыя зусім непераканаўчая. Варта заўважыць, між іншага, што Шумпэтэр пісаў свой твор у той момант, калі пад уплывам альянсу заходніх краінаў з СССР супраць гітлераўскай Гер-маніі асобныя аўтары прыходзілі да пераканання пра маг-чымасць рэфармавання савецкага рэжыму. Пазней аўстрыйс-
    
    ' Op. cit., trad, franp. Paris, 1954, p. 209.
    
    ² Ibid., p. 260.
    
    ³ Ibid., p. 229.
    
    ⁴ Ibid., p. 231.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    611
    
    кі эканаміст, здаецца, крыху шкадаваў пра свой такі песі-містычны паказ будучыні капіталізму і асабліва пра сваю ўпэўненасць у магчымасці дасягнення згоды з сацыялізмам пры ўмове захавання палітычнага ладу дэмакратычнага тыпу. Гэта пацвярджаецца фактам, што ў 1946 г. у прадмове да другога выдання сваёй кнігі Шумпэтэр рашуча адбіваўся ад тых, хто абвінавачваў яго ў здрадзе ідэалам эканамічнага лібералізму. He губляючы пераканання ў абавязковым знік-ненні капіталізму, Шумпэтэр тым не менш быў, паводле яго ж сцверджання, схільны да абароны капіталістычнага ладу. Пры гэтым Шумпэтэр адмаўляў тут існаванне нейкай супя-рэчнасці, бо
        "які ж нармальны чалавек адмовіцца абараняць сваё жыццё, хоць ён абсалютна і ўпэўнены, што рана ці позна яму так ці іначай наканавана памерці"¹.
    
       В)     Першыя працы па тэорыі эканамічнага цыкла
        У перыяд 1860—1890 гг., калі эканамісты выпрацоўвалі маржыналісцкую тэорыю, пытанню перавытворчасці і эка-намічных крызісаў яны аддавалі мала ўвагі. Але ўсё ж такі даследванні па гэтай праблеме існавалі. У артыкуле Джона Мілза (1867) “Цыклы крэдытавання і паходжанне гандлёвай панікі’’ падаецца тлумачэнне крызісаў на падставе псіхала-гічных фактараў². У славутым творы Ўолтэра Бэйджхота “Lombard Street’’ (1873) узнікненне крызісаў тлумачыцца дрэн-нымі ўраджаямі. Менавіта ў пазначаны перыяд (у 1862 г.) выйшаў у свет першы твор, дзе давалася дэталёвае апісан-не эканамічнага цыкла і падкрэслівалася параўнальная рэ-гулярнасць чарговага надыходу крызісаў. Гаворка ідзе пра кнігу парыжскага лекара Клемана Жугляра “Аб гандлёвых крызісах і іхным перыядычным надыходзе ў Францыі, Ан-гельшчыне і ЗША”³. Тут, аднак, нам асабліва важна назваць імёны даследнікаў тэорыі недастатковага спажывання, тэо-рыі “звышкапіталізацыі” і, нарэшце, тэорыі “акселерацыі”,
    
    ' Ibid., р. 63.
    
    ² Credit cycles and the origins of commercial Panics // Transactions of the Manchester Statistical Society, 1867.
    
    ³ Дарэчы, даследванне рэгулярнага надыходу крызісаў дазволіла Жугляру нажыць праз спекуляцыю велізарнае багацце.
    
    612
    
    4 AСТК A С ЁМ АЯ
    
    або паскарэння, праз якія надалей стала магчыма аналіза-ваць эканамічныя крызісы.