• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Паміж выдаткамі вытворчасці і цаной продажу паўстава-ла розніца — прыбытак, велічыня якога была паказнікам добрага функцыянавання прадпрыемства. Хоць гэты паказ-нік і не разглядаўся ў якасці галоўнага (ён ішоў пасля роўню выканання плана), але быў не менш неабходны.
        Нарэшце, прыбытак быў сродкам, які забяспечваў заці-каўленасць працоўных у добрым кіраванні і ў прадукцый-насці. Адсюль стварэнне “дырэктарскага фонду”, у які накі-роўвалася частка прыбыткаў прадпрыемства і які служыў для фінансавання разнастайных неабходных для рабочых праграмаў (пабудова жылля, летніх лагераў).
        Такім чынам, пабудаваны ў СССР тып эканомікі, які пасля Другой сусветнай вайны стаў узорам для краінаў народнай дэмакратыі — Кітая, Паўночнага В’етнама, Кубы і г. д., — гэта прыклад планавай эканомікі, але ў якой выка-рыстоўваюцца грошы і дзе колазварот тавараў ажыццяўля-
    
    588
    
    4 A С ТКА С ЁМА Я
    
    ецца праз абмен. Набываюць не толькі індывіды; прадпры-емствы таксама набываюць усё неабходнае для сябе аб-сталяванне і заключаюць паміж сабой кантракты, якімі пра-дугледжваюцца ўмовы паставак. Карацей кажучы, такі тып эканомікі вельмі нагадвае той, якому ў 1800 г. даў апісанне Фіхтэ ў сваёй “Замкнёнай гандлёвай дзяржаве".
    
        Бібліяграфія
    
         Па ўсіх пытаннях, закранутых у гэтым раздзеле, найлепшы гід і найлепшая крыніца інфармацыі — бліскучы твор
        G. D. Н. Cole, A History of Socialist Thought, t. II: Marxism and anarchism 1850—1890, London, 1954; t. Ill (2 vol.): The second international 1889—1914, London, 1956; t. IV: Communism and social democracy 1914— 1931, London, 1958; t. V: Socialism and fascism 1931—1939, London, 1960.
         Апрача таго, можна выкарыстоўваць шматлікія творы, прысвечаныя эвалюцыі сацыялістычнай дактрыны пасля Маркса. Сярод іх назавем
         М. Drackovitch, Les socialismes frangais et allemand et Ie probleme de la guerre (1870—1914), Geneve, 1953.
         J. Droz, Le socialisme democratique, 1864—1960. Paris, 1966.
         — Socialisme et syndicalisme de 1914 a 1939, Paris, 1972.
         — et autres auteurs, Histoire generale du socialisme, Paris, 1972— 1977.
         M. Drackovitch, De Karl Marx a Leon Blum, la crise de la social-democratie, Geneve, 1954.
        A. D. H. Kaplan, Henry Charles Carey. A Study in American Economic Thought, Baltimore, 1931.
        L. Labedz et autres, Revisionism, Essays on the history of marxist ideas, London, 1962.
         R. Schlesinger, Marx, his time and ours, London, 1950.
        A. Spire, \nventaire des socialismes frangais contemporains, Paris, 1946.
        G. Walter, Lenine, Paris, 1950.
         A. Zevaes, Jean Jaures, Paris, 1951.
         A. Philip. Henri de Man et la crise doctrinale du socialisme, Paris, 1933.
         R. Kindersley, The first russian revisionists, Oxford, 1962.
         A. Erlich, The soviet industrialization debate, 1924—1928, Cambridge (E. U.), 1960.
         M. Beaud, Le socialisme a Tepreuve de Thistoire, 1800—1981, Paris, 1982.
    
    
    Раздзел IV
    
    
            САЦЫЯЛОГІЯ I ПАЛІТЫЧНАЯ ЭКАНОМІЯ
    
       Мы бачылі, як з самага свайго ўзнікнення ў Агюста Конта сацыялогія грунтавалася на “пазітывісцкім” метадзе, дыя-метральна супрацьлеглым метаду эканамістаў.
       У другой палове XIX ст. уплыў пазітывізму ў Францыі быў вялікі. Вельмі характэрны ў гэтым дачыненні твор Эр-нэста Рэнана “Інтэлектуальная і маральная рэформа” (1872). Аўтар прыйшоў да высновы пра неабходнасць захавання інтэлектуальнай эліты праз арганізацыю грамадства на арыс-такратычнай глебе і падпарадкаванне масы насельніцтва праз дадзеныя навукі.
       У далейшым французскія сацыёлагі, якія абвясцілі сябе паслядоўнікамі пазітывізму, былі, наадварот, прыхільнікамі дэмакратыі (Дзюркейм, Мос, Леві-Бруль, Альбвах, Сіміян). Але працы гэтых сацыёлагаў часцей за ўсё датычылі стара-жытных грамадстваў, калі ж яны і браліся за вывучэнне грамадстваў Новага часу, дык іхны метад быў малаплённы¹.
       Аднак на працягу XIX ст. сама эвалюцыя навукаў усё больш і больш падштурхоўвала сацыёлагаў да адмаўлення ад пазітывізму. Надзвычайны поспех кнігі Дарвіна “Пахо-джанне відаў” (1859) ужо не дазваляў схіляцца да такога далёкага ад эвалюцыянізму кірунку, якога трымаўся Конт. Ангельскі інжынер, які стаў філосафам, Гэрбэрт Спэнсэр (1820—1903) у перыяд 1876—1896 гг. напісаў кнігу ‘‘Прын-цыпы сацыялогіі", дзе да вывучэння сацыяльных з’яваў імк-нуўся дастасаваць здабыткі “трансфармісцкай” біялогіі. Вы-нікі былі надзвычай арыгінальныя. Кожная эканамічная ін-стытуцыя атаясамлівалася з нейкім органам чалавечага цела — банкі, напрыклад, з “нервова-судзінарухальным апа-ратам” грамадства і г. д.² Спэнсэр сцвярджаў, што чалавец-тва эвалюцыянуе да “індустрыяльнага тыпу” грамадства — найвышэйшай формы сацыяльнага жыцця, якая дае індыві-ду максімум незалежнасці. У сувязі з гэтым ён спрабаваў замяніць палітычную эканомію сацыялогіяй.
    
    ' Перш за ўсё мы маем на ўвазе манументальны і ў канчатковым выніку такі ж малазначны твор Франсўа Сіміяна “Заробак, сацыяльная эвалюцыя і грошы" (F. Simiand. Le salaire, /'evolution sociale et la monnaie, Paris, 1931).
    
    ² Principes de sociologie. Trad, frang., Paris, 1882, pp. 129—131.
    
    590
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
        У гэтую ж эпоху вялікія змены адбыліся і ў фізіцы, у выніку чаго перад навукоўцамі і філосафамі паўсталі знач-ныя праблемы. Станавілася ўсё больш і больш відавочна (у значна большай ступені, чым у часы Гегеля), што ніякая навуковая тэорыя, аніякі закон не здольныя ўсебакова вы-тлумачыць катэгорыю феноменаў¹. Супрацьлеглыя тэорыі могуць суіснаваць побач, бо наш досвед не дазваляе вы-браць адну ці другую.
        Паводле Гегеля, такія супярэчнасці ўласцівыя прыро-дазнаўчым навукам і гэтая з’ява азначае, што іхнымі мета-дамі немагчыма спасцігнуць усю сутнасць рэчаіснасці. Але выснова, да якой схіляліся вучоныя пачынаючы з канца XIX ст., была супрацьлеглай: сцвярджалася, быццам нельга на-агул дапускаць, што чалавечы розум можа спасцігнуць аб-салютную ісціну; усялякія веды — гэта практычныя веды, якія дазваляюць дасягнуць пэўнага канкрэтнага выніку, але не маюць сілы, калі іх аддзяляць ад гэтага выніку.
        Такое стаўленне да спазнання выказваў амэрыканскі навуковец, а пазней філосаф Чарльз Пірс, які ў 1878 г. пісаў:
        “Паглядзіце на эфекты, якія маюць практычнае значэнне і якія, як мы мяркуем, можа стварыць аб’ект нашай канцэпцыі: канцэпцыя, якая існуе ў дачыненні да гэтых эфектаў, — адзінае цэлае нашай канцэпцыі аб'екта”².
        Такім чынам, гаворка ідзе пра далучэнне да канцэпцыі розуму як выключна утылітарнай функцыі, якую абараняў яшчэ Шапэнгаўэр, калі пісаў, што розум — гэта “сродак захавання індывіда і роду, зусім такі, як і ўсялякі іншы орган цела”³.
        Пры канцы XIX ст. такое азначэнне розуму знаходзілася ў цэнтры “прагматычнай” філасофіі, якую распаўсюджваў галоўным чынам амэрыканскі філосаф Ўільям Джэймз (1842— 1930). Паводле яго, сказ сапраўдны, калі значэнне, якое
    
    ¹ У прыватнасці, такія ідэі прапагандаваў Эміль Бутру ў сваім творы “Пра выпадковасць законаў прыроды" (1874). Пазней матэматык Анры Пўанкарэ ў 'кнізе “Навука і гіпотэза" (1902) сказаў, што механічнае вытлумачэнне феномена - цалкам умоўнае.
    
    ² How to make our ideas clear, trad, franq., in Revue philosophique, 1878; cite par. E. BREHIER. Histoire de la philosophie, t. II, vol. IV, pp. 1039—1040.
    
    ³ Cite: LUKACS G. in La destruction de la raison: Trad, franq., Paris, 1958, I, p. 192.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    591
    
    яму надаецца, выклікае ў чалавека задавальненне. Значыц-ца, як кажа Джэймз, няма патрэбы пытацца, ці існуе Бог, — варта толькі ведаць, ці выклікае вера ў Бога станоўчыя эмоцыі. У такім выпадку рэлігію можна лічыць праўдзівай.
        Тэорыі Джэймза мелі велізарны водгук у ЗША. У XX ст. іх падзяляў вельмі вядомы філосаф Джон Дыўі, які, дарэчы, удакладняў, што крытэр ісціны — гэта хутчэй поспех, чым карыснасць¹.
       1.    ВЭБЛЕН. Асаблівую нашу ўвагу наконт прагматызму павінны выклікаць той факт, што гэтая плынь вылучыла новую канцэпцыю сацыяльнай навукі. Першапачаткова кан-цэпцыя распрацоўвалася ў працах Тарстэйна Вэблена (1857— 1929).
        Гэты аўтар патрабаваў, каб сацыяльнае даследванне праводзілася з дапамогаю “навачаснага навуковага мета-ду”, гэта значыць, паводле яго думкі, на глебе дарвінскага эвалюцыянізму. Але адначасова Вэблен сцвярджаў, што сацыяльная навука заўсёды будзе мець толькі рэлятыўную каштоўнасць і цалкам няздольная паказаць нам шлях, якім мусіць пайсці чалавецтва, і абсалютныя каштоўнасці, якія яно павінна мець на мэце, бо навуковец сам па сабе зале-жыць ад “звычак мыслення” і ягоныя высновы паходзяць ад гэтых звычак. Вэблен пісаў:
        “Навуковае гледзішча — гэта кансэнсус наяўных у супольнасці звы-чак мыслення, і навуковец вымушаны лічыць, што гэты кансэнсус ства-раецца ў адказ на больш-менш устойлівую дысцыпліну звычак, якой падпарадкавана дадзеная супольнасць”².
        На такой метадалагічнай аснове Вэблен намагаўся даць сваё тлумачэнне эканамічнага ладу Новага часу, тлумачэн-не, у якім ён пераняў асобныя элементы марксізму, але высновы якога вельмі адрозніваліся ад высноваў Маркса.
        Вэблен даў знішчальную характарыстыку амэрыканскай маржыналісцкай школы — у прыватнасці, працаў Джона Бэйтса Кларка, на той час галоўнага прадстаўніка гэтай школы ў ЗША. Ён казаў, што маржыналісцкая палітычная
    
    ' Battle J. The metaphysical presuppositions of the philosophy of John Dewey. Fribourg, 1951.
    
    ² Veblen T. The place of Science in modern civilization and other essays. New York, 1932, pp. 38—39.
    
    592
    
    4 A СТКА С ЁМ АЯ
    
    эканомія, як і класічная, грунтуецца на геданісцкай і утылі-тарнай канцэпцыі чалавека, які шукае задавальнення і паз-бягае пакутаў. Але ў сапраўднасці рэальная псіхалогія чала-века больш складаная і зменлівая. Маржыналісты са сваімі натуральнымі законамі, якія дастасоўваюцца толькі да ста-тычнага стану рэчаў, гэтак жа сама як і эканамісты-класікі, няздольныя вытлумачыць рэальнае эканамічнае жыццё.
        Маржыналісты, у прыватнасці, трызнілі, быццам яны ад-крылі натуральны закон размеркавання даходаў, бо паказа-лі, што заробак і працэнт з капіталу прыраўноўваюцца да маржынальнай прадукцыйнасці фактару працы і фактару капіталу. Але што “натуральнага” ва ўсім гэтым, калі акрамя маржынальнай адзінкі працы і капіталу ніякая іншая адзінка не атрымлівае даходу, які адпавядае таму, што яна выраб-ляе?¹