• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    ' L’economie mondiale et I'imperialisme, trad. franQ., Paris, 1928, p. 76.
    г Ibid., p. 169.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    573
    
        Нягледзячы на адмову ад марксісцкага тэзіса аб паўпе-рызацыі ў ягонай першапачатковай форме, аўтар сцвяр-джаў, што капіталізм будзе знішчаны пралетарыятам най-больш развітых краінаў.
        На думку Бухарына, імперыялізм, безумоўна, забяспеч-вае павелічэнне заробкаў найманых працаўнікоў у перада-вых краінах. Але імперыялізм вядзе таксама да вайны паміж супердзяржавамі, а наступствы вайны павінны надаць пра-летарыяту развітых краінаў рэвалюцыйныя перакананні.
        "Сама вайна, — пісаў Бухарын, — якая можа адбыцца толькі дзякую-чы маўклівай згодзе або недастатковым пратэстам пралетарыяту, пака-жа, што інтарэс, які ён знаходзіў у імперыялістычнай палітыцы, быў нішто ў параўнанні з бедамі, прынесенымі яму вайной”’.
        Жыццё паказала, што ягонае бачанне было памылко-вае. Пасля Першай і Другой сусветных войнаў вытворчыя магутнасці развітых краінаў былі хутка адноўленыя, і ровень жыцця дасягнуў даваеннага стану праз некалькі гадоў. Сус-ветныя войны не стварылі ў сукупнасці развітых краінаў рэвалюцыйных сітуацыяў.
        Увосень 1916 г. Ленін напісаў сваю славутую працу "Імперыялізм як вышэйшая стадыя капіталізму”. Ён пераняў і развіў тэзіс Гільфэрдынга, адпаведна з якім імперыялізм звязаны з дзейнасцю манаполіяў і зверхнасцю банкаў над прамысловасцю. I Ленін асабліва падкрэсліваў, што “сучас-ны капіталізм характарызуецца... менавіта вывазам капіта-лаў”².
        Тэарэтычная аснова ягонага даследвання, наколькі гэта можна вызначыць, наступная: у часы свабоднай канкурэн-цыі інвеставанне капіталаў не стварае праблемаў, бо кожны капіталіст забяспечвае сабе месца на рынку за кошт сваіх суседзяў. Але ў часы манаполіяў і панавання банкаў гэты працэс разбураецца, узнікаюць велізарныя лішкі капіталаў, а гэта вядзе да імперыялізму.
        Сам Ленін пісаў, што Ангельшчына ў сярэдзіне XIX ст. прэтэндавала на ролю майстэрні свету³, аднак ён не лічыў
    
    ' Ibid., р. 178.
    
    
    ² L'imperialisme, stade supreme du capitalisme, trad, frang., Paris, Editions sociales, 1945, p. 56.
    
    ³ Ibid.
    
    574
    
    4 ACТКА С ЁМАЯ
    
    гэта асноўным з гледзішча развіцця ангельскага капіталіз-му. Палымяны супраціўнік народніцтва і ідэяў, якія маглі б паспрыяць гэтаму вучэнню, Ленін не пагаджаўся з выснова-мі Розы Люксэмбург. А ў далейшым ідэі Леніна так паўплы-валі на развіццё марксісцкай дактрыны, што тлумачэнне Розы Люксэмбург наконт росту капіталізму мела зусім ня-значнае ўздзеянне.
        Менавіта гэткім чынам, лічым мы, барацьба Леніна суп-раць народніцтва спыніла развіццё эканамічных роздумаў у такім асноватворным кірунку да сённяшняга часу.
    Б) Тэорыя захопу ўлады ў адсталай краіне
        Дарэчы, супраць “легальных марксістаў” Ленін змагаўся з такой жа палымянасцю, як і супраць усіх іншых формаў рэфармізму і рэвізіянізму. Менавіта ў барацьбе з імі ён распрацаваў рэвалюцыйнае вучэнне, якое паспяхова ажыц-цявіў на практыцы ў 1917 г.
        У 1903 г. “легальныя марксісты” пакінулі сацыял-дэмак-ратычную партыю і далучыліся да “лібералаў”. Але ў тым жа годзе ў самой сацыял-дэмакратычнай партыі адбыўся па-дзел паміж дзвюма плынямі. Першая, з Леніным, была ў “бальшыні”, і таму ейныя прадстаўнікі атрымалі назоў “баль-шавікоў”. Другая была ў меншыні, і адпаведна ейныя прад-стаўнікі — “меншавікі”. Калі апошнія меркавалі, што ў Расеі спачатку адбудзецца “буржуазная рэвалюцыя" і яна пры-вядзе да прыняцця канстытуцыі і прадстаўнічага ўрада, у якім сацыялісты не павінны ўдзельнічаць, дык Ленін сцвяр-джаў, што варта адразу ж пераходзіць да пралетарскай рэвалюцыі. Ён пісаў:
        Як толькі будзе здзейснена дэмакратычная рэвалюцыя, мы адразу ж і з дакладным вымярэннем сілаў свядомага і арганізаванага пралета-рыяту пойдзем па шляху сацыялістычнай рэвалюцыі. Мы за бесперапын-ную рэвалюцыю”’.
        Між іншага, Ленін меркаваў, што ў сацыялістычнай рэ-валюцыі пралетарыят павінен стварыць хаўрус з сялянамі, размеркаваць паміж імі зямлю нават за кошт адкладвання
    
    
    L'attitude de la social-democratie a regard du mouvement paysan, Proletari, 1er septem-bre 1905 r. article reproduit dans Lenine, Oeuvres choisies, 2 vol., Moscou, t. I, p 540.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    575
    
    на будучае мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. У прамысло-васці варта прайсці праз этап “дзяржаўнага капіталізму”, пры якім заводы застануцца ў руках капіталістаў, але пад сталым кантролем дзяржавы. Гэта стане магчыма, бо ўлада будзе цалкам належаць пралетарыяту, ён будзе здзяйсняць “дыктатуру", якую прадугледжваў Маркс. Нарэшце, Ленін не сумняваўся, што разгортванне пралетарскай рэвалюцыі ў Расеі вельмі хутка прывядзе да рэвалюцыі на Захадзе і гэта палегчыць пабудову сацыялізму ў Расеі.
        Варта нагадаць, што дзеяч расейскай сацыял-дэмакра-тычнай партыі Леў Троцкі, які адыграе вялікую ролю ў 1917 г., не падзяляў поглядаў ні меншавікоў, ні Леніна.
        У 1905 г., калі адбылася першая няўдалая расейская рэвалюцыя, Троцкі надрукаваў памфлет, скіраваны супраць лібералаў, дзе сфармуляваў сваю тэорыю “перманентнай рэвалюцыі”. Выкарыстоўваючы гэты выраз, Троцкі, гэтакса-ма як і Ленін ва ўрыўку, што мы цытавалі, звяртаўся да выказанай Марксам ідэі, але надаваў ёй новае гучанне. На думку Троцкага, немагчыма разлічваць на доўгатэрміновую падтрымку сялянства. Заваяваўшы ўладу, расейскі пралета-рыят павінен абавязкова распачаць імклівую пабудову са-цыялізму, гэта значыць нацыяналізацыю прамысловасці і перавод на сацыялістычныя рэйкі сельскай гаспадаркі. Ажыц-цяўляючы праграму, пралетарыят непазбежна сутыкнецца з сялянствам, а ў такой краіне, як Расея, сялянства абавязко-ва будзе мацнейшым, пакуль заходні пралетарыят, здзейс-ніўшы рэвалюцыю ў сваіх краінах, не прыйдзе на дапамогу расейскаму пралетарыяту.
        “Без прамой урадавай дапамогі эўрапейскага пралетарыяту, — пі-саў Троцкі, — расейскі рабочы клас не здолее ўтрымацца каля ўлады і ператварыць сваё часовае панаванне ў стабільную і доўгатэрміновую сацыялістычную дыктатуру'”.
        Такім чынам, на той момант погляды Троцкага і Леніна не супадалі. Троцкі адрозна ад Леніна не верыў у магчы-масць усталявання і захавання ў Расеі на працягу пэўнага перыяду сістэмы дзяржаўнага капіталізму, кантроль за якой ажыццяўляе пралетарыят, маючы ў руках палітычную ўладу.
    
    
       Cite par G. D. H. Cole. op. cit., vol. Ill, II' Partie, p. 961.
    
    576
    
    4 AСТКА СЁМАЯ
    
        Ленін не надаваў, як Троцкі, такога вялікага значэння развіццю рэвалюцыйнага руху на Захадзе дзеля поспеху пралетарскай рэвалюцыі ў Расеі. Дарэчы, у асобных творах думкі Леніна ад гэтага часу паварочваюцца ў бок Усходу.
        У артыкуле “Пстарычныя лёсы вучэння Карла Маркса", які выйшаў у 1913 г., Ленін зазначаў, што з 1848 г. змянілі-ся тры гістарычныя перыяды: першы перыяд доўжыўся да 1872 г., пад час яго ў Эўропе адбыліся буржуазныя рэвалю-цыі, якія пралетарыят не здолеў трансфармаваць у сацыя-лістычныя; другі — ад 1872 да 1905 г., пад час яго затухаў рэвалюцыйны рух і сярод сацыялістаў панаваў рэфармізм; нарэшце, пра трэці перыяд, у часе якога распачаўся новы рэвалюцыйны рух “у Азіі”, Ленін пісаў:
        “Пасля расейскай рэвалюцыі адбыліся турэцкая, персідская і кітай-ская рэвалюцыі. Сёння мы жывём менавіта ў эпрху такіх бураў і іхных адбіткаў у зваротным сэнсе ў Эўропе”¹.
        Ленін лічыў, што эканамічна адсталыя рэгіёны мусяць адыграць важную ролю ў сусветнай рэвалюцыі. Прынамсі, заўвага пра “адбіткі ў зваротным сэнсе ў Эўропе” красамоўна сведчыць пра тое, што Ленін заставаўся верным ідэі пабу-довы сацыялізму найперш у развітых краінах. Гэтаксама, калі ў 1915 г. ён пісаў, што перамога сацыялізму магчымая “ў некалькіх капіталістычных краінах або нават у адной асобна ўзятай капіталістычнай краіне”², дык ён меў на ўвазе разві-тую капіталістычную краіну. Але гэтая выснова не пера-шкаджала яму сцвярджаць, што партыя бальшавікоў павін-на захапіць уладу ў Расеі, як толькі для гэтага надыдзе спрыяльны момант.
        У красавіку 1917 г. у брашуры "Задачы пралетарыяту ў цяперашняй рэвалюцыі” Ленін напісаў наступнае:
        “Звычайна пярэчаць, што расейскі народ яшчэ не падрыхтаваны да ўсталявання камуны. Гэта аргумент феадалаў, якія сцвярджалі, што іхныя сяляне не былі падрыхтаваныя да свабоды... Чым менш расейскі народ мае досведу ў галіне арганізацыі, тым больш варта рашуча распа-чынаць справу арганізацыі народа ім самім... Чым раней мы пазбавімся старых забабонаў псеўдамарксізму, марксізму, сапсаванага панамі Пля-
    
    ' Cf. OEuvres choisies, op. cit., I, p. 71.
    
    ² Ibid., p. 775.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    577
    
    ханавым, Каўцкім і да іх падобнымі, тым больш высілкаў мы накіруем на дапамогу народу...’’’
        Такім чынам, Ленін навязаў членам бальшавіцкай партыі пераход да ўзброенага паўстання, хоць яны і не былі пры-хільнікамі такога падыходу. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі яму ўдалося перацягнуць на бок бальшавікоў масу расейскага народа, дамагаючыся прыняцця двух вы-значальных крокаў: падпісання міру з Нямеччынай і падзелу паміж сялянамі земляў, якімі яны не валодалі.
        На той момант Ленін яшчэ верыў, што неўзабаве рэва-люцыя адбудзецца і ў Заходняй Эўропе. Адпаведны заклік быў зроблены да сацыялістаў усяго свету. Сацыялісты, якія выказалі сваю салідарнасць з савецкім рэжымам, сталі на-зывацца “камуністамі”, а іхныя партыі аб’ядналіся ў межах III Інтэрнацыянала, створанага Леніным у 1919 г. Напісаны да гэтай падзеі ‘‘Маніфест’’ яшчэ абапіраўся на класічныя тэзісы марксізму: у ім пазначалася тэндэнцыя да паўперы-зацыі рабочага класа ў развітых краінах і дэкляравалася, што “вызваленне калоніяў зможа адбыцца толькі дзякуючы вызваленню працоўных у панавальных краінах”².
        Аднак, паколькі ўсе спробы рэвалюцыйных паўстанняў на Захадзе атрымалі паразу, Ленін усё большую ролю па-чаў адводзіць Усходу. Ён пісаў, што капіталістычныя краіны Захаду развіваюцца не так, як мы меркавалі раней. Развіц-цё адбываецца не праз паступовае выспяванне сацыялізму ў іх, а праз эксплуатацыю адных дзяржаваў другімі, а такса-ма праз эксплуатацыю Усходу...’’³, і дадаваў: