• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    
    ' Op. cit., trad, franp., р. 216, n. 1.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875- 1939 гг.
    
    617
    
    вестыцыяў і накіроўваюць замовы на абсталяванне. Ажыц-цяўленне гэтых замоваў прыносіць даходы, частка якіх аш-чаджаецца. Менавіта факт павелічэння такога ашчаджання праз інвестыцыі дае магчымасць заплаціць за абсталяван-не, калі ягоная вытворчасць завершаная. Такім чынам, пе-рашкоды пашырэнню вытворчасці чыніць недастатковасць інвестыцыяў, а не ашчаджання. Аднак справядлівасць тэзіса была прызнаная толькі зусім нядаўна, і падыходы да назвай праблемы, блізкія да падыходу Туган-Бараноўскага, абара-няліся яшчэ і пасля яго.
        У 1902 г., праз год пасля выхаду ў свет нямецкага выдання працы Туган-Бараноўскага, Артур Спітоф, які на той час быў асістэнтам “гістарыста” Шмолера, выпусціў сваё першае даследванне крызісаў. Аднак уплыў рускага эканаміста на Спітофа асабліва адчуваецца ў шэрагу арты-кулаў, апублікаваных у 1909 г. у “Schmollers Jahrbuch". Сапраўды, Спітоф сцвярджаў, што перавытворчасць, якая спараджае крызіс, — гэта перавытворчасць сродкаў вы-творчасці. Такая перавытворчасць існуе таму, што бракуе “свабоднага капіталу” для набыцця пазначаных сродкаў вы-творчасці. Але, як дадаваў ён, ёсць таксама ўсе падставы гаварыць пра недастатковасць вытворчасці “дадатковых та-вараў”, гэта значыць спажывецкіх тавараў’. Названы тэзіс быў бы даволі незразумелы, калі б не было відаць, што гэта толькі пераўтвораная Марксава схема аднаўлення вытвор-часці.
        Маркс сцвярджаў, што агульная раўнавага залежыць ад стасунку вытворчасці абедзвюх групаў. Калі ж “механічна” скарыстоўваць ягоную мадэль, дык можна сказаць, што лішак вытворчасці ў першай групе (сродкі вытворчасці) абу-моўлівае тым часам недастатковасць вытворчасці ў другой групе (спажывецкія тавары). Тым не менш сам аўтар "Капі-талу” перасцерагаўся адкрыта рабіць гэтую выснову, якая зруйнавала б ягоны нязменны тэзіс пра непазбежны харак-тар крызісаў перавытворчасці ў межах капіталістычнай сіс-тэмы.
        У 1918 г. шведскі эканаміст Густаў Касэль у сваім творы
    
    
    ' Cf. Ie texte cite par Т. W. Hutchison, op. cit.. p. 382.
    
    618
    
    4 A СТ KA СЁМАЯ
    
    “Тэорыя сацыяльнай эканомікі” прапанаваў тлумачэнне кры-зісаў, блізкае да тлумачэння Спітофа. Аднак тэорыя недас-татковага ашчаджання найбольш поўна была выкладзеная ў 1928 г. у працы аўстрыйскага эканаміста Ф. А. Гаека "Тэо-рыя грошай і эканамічны цыкл".
        Пад час перыяду росквіту, як тлумачыць названы аўтар, стасунак сумаў, выдаткаваных на набыццё сродкаў вытвор-часці, і сумаў, выдаткаваных на набыццё спажывецкіх тава-раў, “штучна” павялічваецца — у прыватнасці ад таго, што банкі практыкуюць занадта нізкую норму працэнта. Але праз пэўны час індывіды спантанна імкнуцца аднавіць “звычай-ную прапорцыю” паміж абедзвюма катэгорыямі попыту. У выніку змяншаецца попыт на сродкі вытворчасці, што і выклікае крызіс. А з прычыны таго, што попыт на сродкі вытворчасці паходзіць ад ашчаджання, дык непасрэдны чын-нік крызісу — гэта менавіта недастатковасць ашчаджання.
        Тут ізноў праз маржыналісцкую лексіку і разважанне прасочваецца Марксава схема. Але такое яе дастасаванне не больш пераканаўчае, чым папярэднія. У прыватнасці, Гаек не ўлічваў аднаго асноватворнага моманту ў тэорыі Кейнса: звычайна сродкі вытворчасці вырабляюцца па “за-мове”, і такім чынам, наконт іх аніяк нельга казаць пра нейкую “перавытворчасць”. Безумоўна, трэба было б скан-цэнтраваць увагу на стварэнні лішку вытворчых магутнас-цяў у першай групе, але, здаецца, не будзе адпавядаць рэчаіснасці дапушчэнне, што такі лішак сам па сабе можа выклікаць крызіс.
       3.     ТЭОРЫІ “ПАСКАРЭННЯ”. а) Альбэр Афтальён. Сваімі артыкуламі, апублікаванымі ў 1908—1909 гг.¹, а потым і кнігай “Перыядычныя крызісы перавытворчасці’’ (1913) фран-цузскі эканаміст Альбэр Афтальён шмат у чым паглыбіў аналіз эканамічных цыклаў. У асноўным ён грунтаваўся на ідэі, што вытворчасць сродкаў вытворчасці вымагае пэўна-га часу. Калі попыт на спажывецкія тавары гіашыраецца, дык вытворчыя магутнасці краіны адразу ж павялічыцца не могуць. Значыцца, попыт патрабуе замоваў на абсталяван-
    
    ' Aftalion A. La realite des surproductions generates, Revue d’economie politique, 1908 et 1909.
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМКІ Ў 1875-1939 гг.
    
    619
    
    не, бо яго не стае. Праз пэўны час новае абсталяванне пачынае працаваць і вытворчыя магутнасці павялічваюцца хутчэй, чым попыт на спажывецкія тавары. Тады і назіраец-ца перавытворчасць, а рост інвестыцыяў спыняецца. Новыя інвестыцыі будуць зроблены толькі тады, калі вытворчыя магутнасці праз паступовы знос матэрыялу паменшацца.
        Пасля зноў разгортваецца папярэдні цыкл. Эканамічнае жыццё, як кажа Афтальён, нагадвае пакой, дзе ёсць печ на вугалі. Адчуваючы холад, чалавек запальвае печ і кладзе ў яе вугаль да таго часу, пакуль яму не будзе параўнальна цёпла. Тады ён перастае падкідваць вугаль у печ, пакуль зноў не змерзне. Але ў такім разе на працягу пэўнага часу яму будзе холадна і г. д.
        Безумоўна, у гэтым аналізе прысутнічае надзвычай слуш-ная ідэя. Аднак аўтар не тлумачыць нам, ні чаму першапа-чаткова назіраецца павелічэнне попыту на спажывецкія та-вары, ні чаму гэты попыт не можа ўзрасці дастаткова хутка, каб нават пачынаючы з моманту павелічэння вытворчых магутнасцяў перавытворчасці можна было б пазбегнуць.
       б    ) Джон Морыс Кларк. Афтальён сфармуляваў сваю тэорыю праз назіранне надзвычай важнай з’явы: цыклічныя ваганні вытворчасці заўсёды значна большыя ў тых галінах прамысловасці, якія вырабляюць сродкі вытворчасці. I з гэтага ён зрабіў выснову, што часам замовы на сродкі вытворчасці занадта вялікія параўнальна са спажываннем, a іншым разам яны недастатковыя.
        У 1917 г. яшчэ адно тлумачэнне пазначанай з’явы было прапанавана амэрыканскім эканамістам Джонам Морысам Кларкам у артыкуле "Паскарэнне руху прадпрымальніцкай дзейнасці і закон попыту: тэхнічны фактар эканамічных цык-лаў"'.
        "Змяненне штогод роўню спажывання, — пісаў даследнік, — часова ўздзейнічае на попыт на прамежкавы прадукт, — попыт, які большы, чым ягонае заўсёднае ўздзеянне, дакладна на такую велічыню, на якую агуль-ная сума інвестыцыяў у прамежкавую вытворчасць перасягае суму, якая штогод выдаткоўваецца для падтрымання абсталявання ў належным стане”.
    
    ' The Journal of Political Economy, mars 1917, pp. 217—235.
    
    620
    
    ЧАСТКА СЁМАЯ
    
       Злёгку змяніўшы выраз аўтара, можна сказаць, што калі пазначыць праз с спажыванне і праз k капітал, неабходны для вытворчасці адзінкі спажывецкага тавару, дык грашо-вая вартасць абсталявання, неабходнага для вытворчасці с, складзе с • к.
       3     другога боку, калі праз L пазначыць сярэдні тэрмін існавання абсталявання, дык вартасць абсталявання, якое штогод вырабляецца ддя падтрымання папярэдняга абста-лявання ў належным стане, складзе
    
    с • к
    L
    
       Калі спажыванне павялічыцца на дс, дык вытворчасць абсталявання варта павялічыць на суму &с-к. Тады параў-нальнае павелічэнне вытворчасці абсталявання складзе
    
    с- к       дс
    лс- к : ——   ці------L.
    L          с
    
       Такім чынам, адзначанае павелічэнне адпавядае L-разо-ваму параўнальнаму павелічэнню спажывання. Праз гэта нам даказваецца, што ваганні ў прадукцыі будуць значна большыя ў тых галінах, якія займаюцца вытворчасцю срод-каў вытворчасці, і ні ў чым іншым не варта шукаць прычыну эканамічных ваганняў.
       У гэтай тэорыі, таксама як і ў тэорыі Афтальёна, пад-крэсліваецца, што названае параўнальнае павелічэнне по-пыту на спажывецкія тавары выклікае значна большае параў-нальнае павелічэнне попыту на сродкі вытворчасці, або, як звычайна кажуць, назіраецца “паскарэнне” попыту на срод-кі вытворчасці. Аднак гэтае “паскарэнне” ў названых аўта-раў тлумачыцца неаднолькава: у Афтальёна — праз час вырабу абсталявання, у Дж. М. Кларка — праз тэрмін яго існавання. Без сумневу, абодва вытлумачэнні варта спалу-чыць, але ў кожным разе нельга сказаць, што яны даюць нам поўнае разуменне разгортвання эканамічнага цыкла.
       4     . ІНШЫЯ ТЭОРЫІ: МАНЕТАРНЫЯ ВЫТЛУМАЧЭННІ ЭКА-НАМІЧНАГА ЦЫКЛА. ТЭОРЫІ Н. ЁХАНСЭНА. Нарэшце, да
    
    ЭВАЛЮЦЫЯ ЭКАНАМ/ЧНАЙ ДУМК/ Ў 1875-1939 гг.
    
    621
    
    чацвертай катэгорыі даследванняў належаць шматлікія пра-цы, надрукаваныя ў перыяд 1900—1929 гг., дзе вучоныя намагаюцца растлумачыць крызісы праз недастатковасць грашовага крэдыту, дадзенага банкамі пры канцы перыяду пашырэння вытворчасці. Відавочна, што гэтыя даследнікі — амэрыканскі эканаміст Ірвінг Фішэр', аўстрыйскі эканаміст Людвіг фон Мізес² і ангельскі эканаміст Д. X. Робэртсан³ — трымаліся ў асноўным тэзісаў Віксэля. Апошнія два асаблі-ва падкрэслівалі, што ў перыяд пашырэння вытворчасці павелічэнне цэнаў вымушае індывідаў скарачаць сваё спа-жыванне, гэта значыць мае месца “прымусовае ашчаджан-не”, якое забяспечвае рух наперад.
        Найбольш тыповы прадстаўнік манетарнага вытлума-чэння эканамічнага цыкла — брытанскі эканаміст Р. Дж. Гоўтры. У кнізе “Добрыя і кепскія справы”* (1913), а потым і шмат у якіх іншых працах (найбольш вядомая ‘Трашовае абарачэнне і крэдыт’’ (1919))⁵ Гоўтры паказвае, што пры сістэме залатога стандарту цэнтральныя банкі праз пэўны адрэзак часу не могуць не запавольваць развіцця крэдыту, бо іхны каэфіцыент ліквіднасці памяншаецца. Але ў такім выпадку прадпрымальнікі не могуць працягваць развіваць свае справы і пашырэнне эканамічнай дзейнасці мусіць спыніцца.
        Безумоўна, гэтакі аналіз часткова слушны, і застаецца толькі пашкадаваць, што аўтар імкнецца супрацьпаставіць сваё даследванне ўсім іншым спробам вытлумачэння эка-намічнага цыкла, тым часам як асобныя з іх таксама небла-гія. Ва ўсялякім разе варта падкрэсліць, што менавіта праз спробу сфармуляваць тэорыю грашовай эмісіі Кейнс у 1930 г. распачаў новую эру ў гісторыі заходняй эканамічнай думкі.
        Аднак у аўтара “Агульнай тэорыі занятасці, працэнта і грошай” быў своеасаблівы папярэднік у асобе амэрыкан-скага эканаміста Н. Ёхансэна (1844—1928). Гэты аўтар, які меў нямецкае паходжанне і быў службоўцам гандлёвага
    
    ¹ The purchasing power of money, 1912.
    
    ² Theorie des Geldes und der Umlaufsmittel, 1912.
    
    ³ Banking policy and the price level, 1926.