Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Калі дапускаць, што В = AB + I, дык атрымаем В = 1/(1 - X). Такім чынам, прыбытак складае дзель ад дзялення інвестыцыяў на схільнасць да спажывання (1 - X), што адпавядае тэорыі мультыплікатара.
¹ Studies in Economic Dynamics, op. cit., p. 69.
646
4 A С ТКА В О СЬ МА Я
пра ўплыў нормы прыбытку на інвеставанне і з тэорыяй мультыплікатара інвестыцыяў. Дарэчы, аўтар выкладваў усё гэта вельмі дакладна.
2. МАДЭЛІ ГЭНСЭНА I СЭМУЭЛЬСАНА. Неўзабаве пасля публікацыі першых працаў Калецкага амэрыканскі экана-міст Элвін Г. Гэнсэн выказаў думку, якая ў справе тлума-чэння эканамічнага цыкла спалучала ў сабе дзеянне муль-тыплікатара Кана і прынцыпу паскарэння Дж. М. Кларка, пакідаючы ўбаку тэзіс наконт часу пабудовы капітальнага абсталявання¹.
Гэнсэн, таксама як і Калецкі, выкарыстоўваў тэорыю мультыплікатара, уводзячы пэўны прамежак часу паміж мо-мантам, калі ствараецца даход, і момантам, калі павялічва-ецца спажыванне. Інвестыцыі, на яго думку, набываюць тэндэнцыю выклікаць павелічэнне нацыянальнага даходу, роўнае п разоў іхнай сумы. Але гэтае павелічэнне адбыва-ецца паступова і толькі тады, калі інвеставанне няспынна аднаўляецца ў кожны прамежак часу. На працягу часу, неабходнага для ажыццяўлення названага працэсу, спажы-ванне ў кожным перыядзе залежыць ад даходу папярэдняга перыяду².
Прапановы былі перанятыя амэрыканскім эканамістам Полам А. Сэмуэльсанам. Ён у кароткім артыкуле "Узаема-дачыненні паміж аналізам на падставе мультыплікатара і прынцыпам паскарэння”³ вылучыў новае раўнанне, якое, на яго думку, можа забяспечыць тлумачэнне эканамічнага цыкла:
V«V^