• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
        Вельмі цікавы ў сістэме Срафы ягоны падыход да вы-тлумачэння цэнаў. Перш за ўсё ён разглядае эканоміку як галіну, дзе “вырабляецца дакладна столькі, каб забяспе-чыць яе саму”. Але пры жаданні грамадства “забяспечваць самога сябе” неабходны дакладна вызначаны абмен пра-дуктамі ва ўсіх “галінах эканамічнай дзейнасці”. Ідэя набы-вае велізарнае значэнне дзеля таго, што вартасць тавараў ужо вызначаецца не на падставе нейкай прычыны (карыс-насць або праца), а праз канчатковую мэту.
        Пры досыць высокай грамадскай прадукцыйнасці пэў-ная цана тавараў вызначаецца для забеспячэння пэўнага роўню жыцця насельніцтва і адначасова для падтрымання пэўнага роўню чыстых інвестыцыяў. Менавіта праз гэта та-вары і набываюць пэўную вартасць. Калі б тэзіс Срафы наконт вартасці тавараў (завуалявана выказаны ім у наву-ковых працах) практычна скарыстаць у даследваннях гэтага асноватворнага пытання палітычнай эканоміі, дык яны пай-шлі б у больш плённым кірунку.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    677
    
    
         § 5. Спробы сфармуляваць закон размеркавання даходаў
    
        У сучасны перыяд неакласічная тэорыя размеркавання даходаў ператварылася ў аб’ект настойлівай крытыкі з боку эканамістаў, якія, аднак, зусім не прыхільнікі Марксавай сістэмы. Нагадаем, у прыватнасці, вядомы артыкул Нікала-са Калдора "Альтэрнатыўныя тэорыі размеркавання”'. Зняп-раўджванне гэтай тэорыі назіралася і ў працы Срафы, пра якую мы ўжо гаварылі.
        Мы бачылі, што вартасць вытворчасці Ара залежыць ад колькасці працы, неабходнай для гэтай вытворчасці, заро-бку і нормы прыбытку наступным чынам:
    L w + Lₐ,w(1 + г) + ... + L w(1 + гу = Ара.
        Пры паніжэнні заробку і павелічэнні нормы прыбытку (абедзве з’явы ўзаемазвязаныя) велічыня першых складні-каў левай часткі гэтага раўнання памяншаецца і наадварот — велічыня апошніх складнікаў спачатку павялічваецца, а по-тым паніжаецца (пры ўмове, што п дастаткова вялікае). Калі норма прыбытку сапраўды павялічваецца, дадатковы пры-бытак, неабходны для ўскосных выдаткаў працы, павінны быць большы (пры дастаткова вялікім п) за зэканомленыя сродкі, атрыманыя праз адпаведнае памяншэнне стаўкі за-робку. Аднак немагчыма, каб гэта адбывалася бясконца, бо надыходзіць момант, калі праз павелічэнне нормы прыбыт-ку заробак набліжаецца да 0. Тады неабходна, каб выраз Lₐₙw(1 + г)п таксама памяншаўся, набліжаючыся да 0.
        Разгледзім два метады, якія дазваляюць вырабіць тавар пры розных выдатках працы, па-рознаму размеркаваных у часе. Напрыклад, пры норме прыбытку 0 — 4% першы метад горшы за другі, бо патрабуе параўнальна вялікай прапорцыі “набліжаных” да нуля выдаткаў на заробкі. Пры норме прыбытку 4 — 12% першы метад лепшы., бо павяліч-ваецца вага “аддаленых” ад нуля выдаткаў на заробкі праз павелічэнне прыбыткаў, неабходных для гэтых выдаткаў.
    
    
       Alternative theories of distribution // Review of Economic Studies. 1955—1956.
    
    
    678
    
    ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
    
    Нарэшце, калі норма прыбытку перавышае 12%, дык пер-шы метад зноў становіцца горшы, бо вага аддаленых вы-даткаў зноў памяншаецца.
        Такім чынам, адна з асноўных высноваў кнігі Срафы наступная: калі пэўнае павелічэнне нормы прыбытку можа выклікаць пераход ад другога метаду да першага, дык но-вае павелічэнне гэтай нормы тым больш выклікае вяртанне да першага метаду. Але гэта цалкам супярэчыць неакласіч-най гіпотэзе, згодна з якой павелічэнне даходаў ад капіталу ўсё больш і больш адпрэчвае “капіталістычныя” метады вытворчасці. Пры гэтым ніколі не назіраецца вяртання да ўжо адкінутых метадаў.
        На жаль, мы не маем шмат чаго сказаць пра высновы з даследвання Срафы. Часткова гэтыя высновы ўжо зробле-ны шмат якімі эканамістамі, асабліва італьянскімі, пад час навуковых спрэчак, дзе яны супрацьстаялі Полу Сэмуэльса-ну і аднаму з ягоных вучняў Д. Левары.
        П. Сэмуэльсан і Д. Левары ў адказ на заўвагу Джоан Робінсан сцвярджалі, што калі нейкая тэхналогія вытвор-часці была пакінутая ў выніку паніжэння нормы працэнта, дык немагчыма, каб адбылося вяртанне да яе зноў пры яшчэ большым паніжэнні гэтай нормы¹. Аднак Луіджы Л. Пазінэці і шмат іншых аўтараў нядаўна даказалі, што Срафа меў рацыю ў сваёй спрэчцы з Сэмуэльсанам. Апошні, дарэ-чы, у кароткім артыкуле прызнаў сваю памылку².
        У заўвазе да апошняга выдання сваёй ‘‘Эканомікі’’ Сэ-муэльсан разглядаў феномен вяртання да ўжо адкінутага метаду як “адмысловасць” аналізу, якая “ў самых перада-вых трактатах” дазваляе крыху ўдакладніць закон спадаль-най прыбытковасці капіталу³. Але ягоныя супраціўнікі лічылі наадварот: для іх адзначанае пытанне асноватворнае. “На-конт гэтага пытання, — пісаў Пазінэці ў заканчэнні аднаго
    
    ' Р. A. Samuelson. “A new theorem of non substitution" in Money, growth and Methodology and other essays in Economics in Honor of Johan Akerman. Lund, 1961; D. Levhari. A non substitution theorem and surtching of techniques // Quarterly Journal of Economics 1965, p. 98-105.
    
    ² "The non switching theorem is false", Quarterly Journal of Economics, nov 1966 pp 518-519.
    
    ³ Economics, 7e ed., p. 588, n. 5.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    679
    
    са сваіх артыкулаў, — паўстае вельмі простая выснова: здаецца, што тэорыя капіталу ўся цалкам трапіла ў пастку старога ладу мыслення. Без усялякіх доказаў (ці не было гэта ў былыя часы ладам мыслення, да якога прызвычаіліся эканамісты?) лічылася пэўным, што пры кожным стане тэх-нічных ведаў выкарыстанне асноўнага капіталу (які стано-віцца выгадны) пры больш высокай норме прыбытку заўсё-ды мае на ўвазе выкарыстанне меншай “колькасці капіталу" на чалавека. Зроблены вышэй аналіз паказвае, што гэта не абавязкова так; увогуле, нельга чакаць нейкай сувязі паміж кірункам зменаў у норме прыбытку і кірункам зменаў у “колькасці капіталу” на чалавека”¹.
        П. Гарэньяні са свайго боку на заканчэнне крытыкі па-мылковай тэарэмы Сэмуэльсана і Левары сцвярджаў: “Маг-чымасць... “вяртання” сістэмы супярэчыць асноватворнай ідэі тэорыі вытворчасці і размеркавання, якая дамінавала на працягу сямі або васьмі апошніх дзесяцігоддзяў... На-ступствы гэтага былі вялікія, бо на грунце такога прынцыпу ўзведзена панавальная тэорыя размеркавання. За павелі-чэннем у эканоміцы стасункаў капіталу і працы былі выве-дзены “функцыі попыту” на “капітал” (гэта значыць на “аш-чаджанне”) і на працу і разам з тым ідэя размеркавання праз тэндэнцыю да выраўноўвання попыту і прапановы на гэтыя “фактары вытворчасці”. Ад гэтага, у прыватнасці, пазыковы працэнт (прыбыткі) вытлумачваўся праз “рэдкас-насць капіталу” і як аплата “чаканняў”. Цяжка прасачыць, у якой ступені лагічная гэтая складаная пабудова, калі ейны падмурак такі хісткі”².
        Калі адхіліць неакласічную тэорыю размеркавання дахо-даў, дык чым яе можна замяніць? Шматлікія спробы адка-заць на гэтае пытанне, як мы ўбачым, пакуль што незда-вальняльныя.
    А) Тэорыя размеркавання Калецкага
        Побач з мадэллю тлумачэння эканамічнага цыкла Міхал
    
    ' Quarterly Journal of Economics, nov. 1966, pp. 516—517.
    
    ² Quarterly Journal of Economics, nov. 1966, pp. 561—565. Рэзюме дыскусіі i поўная бібліяграфія прыведзеныя ў даследванні: G. С. Harcourt. Some Cambridge Controversies in the theory of Capital // The Journal of Economic Literature, juin 1969, pp. 369—406.
    
    680
    
    4 ACТК A ВОСЬМАЯ
    
    Калецкі прапанаваў шматлікія тэзісы наконт размеркавання нацыянальнага даходу, асобныя з якіх набылі вялікае зна-чэнне¹, у прыватнасці надзвычай дакладная ягоная думка пра паходжанне прыбытку ад капіталу. У сваіх разважаннях Калецкі зыходзіць з паняцця “валавога прыбытку”, гэта зна-чыць з прыбытку (у звычайным сэнсе) і сумы чыстых інвес-тыцыяў, неабходнай для замены ўжо “спажытых” матэры-яльных сродкаў вытворчасці. 3 прычыны нязвыкласці гэтага азначэння карысна крыху змяніць ход разважанняў аўтара, каб яны былі больш зразумелыя.
        Нацыянальны даход краіны, сцвярджаў аўтар, складаец-ца з сумы чыстых інвестыцыяў і штогадовага спажывання. Але ён роўны таксама і суме заробкаў і прыбыткаў (у звы-чайным сэнсе гэтага тэрміна). Калі R — нацыянальны даход, S — заробкі, Р — прыбыткі, I — інвестыцыі, Сс — спажыван-не капіталістаў і Cw — спажыванне найманых працаўнікоў, дык
    R = I + Сс + Cw,
                           R = S + Р, або
    I + Сс + Cw = S + Р.
        Дапускаючы разам з Калецкім, што ашчаджанне найма-ных працоўных — велічыня нязначная, атрымаем
    Cw = S.
       Тады раўнанне набывае наступны выгляд:
    I + Сс = Р.
        Гэта азначае, што прыбыткі роўныя суме інвестыцыяў і спажывання капіталістаў.
        Каб падкрэсліць значнасць атрыманага выніку, трэба яшчэ крыху змяніць прапанаваную аўтарам канцэпцыю пры-бытку. Для Калецкага прыбыткі (у звычайным сэнсе) падліч-ваюцца складаннем “чыстых неразмеркаваных прыбыткаў, дывідэндаў, працэнтаў ад капіталу, рэнтаў”². Але нельга
    
    ' Гл. A theory of profits // Economic Journal, juin—septembre 1942.
    
    ² Гл. названы артыкул, надрукаваны ў: М. Kalecki // Studies in economic dynamics, p. 47.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    681
    
    складваць дывідэнды і працэнты, што выплочваюцца на працягу пэўнага перыяду часу, з “неразмеркаванымі пры-быткамі”, якія знаходзяцца толькі на рахунках прадпрыем-стваў і для выплаты не скарыстоўваюцца. Значыцца, у на-шым аналізе неабходна адрозніваць выплачаныя прыбыткі, пазначаныя як Рр, і рэалізаваныя — Рг. Цяпер атрыманае намі раўнанне павінна мець наступны выгляд:
    I + Сс = Рг.
        Спажыванне ж капіталістаў Сс роўнае прыбыткам, якія ім выплочваюцца, з выняткам сумаў Е, якія яны ашчаджа-юць. Тады атрымаем выраз
                            1+ Рр - Е = Рг або
    Pr = Рр + (I - Е).
        Такім чынам, рэалізаваныя прадпрыемствамі прыбыткі роўныя прыбыткам, якія яны выплочваюць, з выняткамі роз-ніцы паміж інвестыцыямі, што ажыццяўляюць прадпрыемст-вы, і ашчаджаннем капіталістаў. Гэтая розніца адлюстроў-вае інвестыцыі, якія прадпрыемствы фінансуюць са сваіх даходаў (самафінансаванне) і праз банкаўскія крэдыты. Зна-чыцца, рэалізаваныя ў эканоміцы прыбыткі роўныя суме выплачаных прыбыткаў і інвестыцыяў, фінансаваных не праз ашчаджанне. Перад намі формула, якая, безумоўна, вельмі дакладна паказвае працэс утварэння прыбыткаў прадпры-емстваў.