Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
Урэшце праз нязначныя змены ў аналізе Калецкага ўз-нікла магчымасць асвятліць асноватворны аспект капіталіс-тычнай эканомікі. Капіталісты, на думку Калецкага, вызна-чаюць суму прыбыткаў на падставе свайго спажывання і інвестыцыяў: яны зарабляюць тое, што трацяць, тым часам як найманыя працаўнікі трацяць тое, што зарабляюць. Удак-ладніўшы, што размова ідзе аб прыбытках, рэалізаваных прадпрыемствамі, выведзены закон, такім чынам, можна лічыць цалкам слушным.
Са сказанага вышэй не варта, дарэчы, рабіць выснову, што капіталісты зарабляюць “тое, што яны хочуць”. Гэты
682 4 AC ТКА В О С Ь М АЯ
закон слушны толькі ў маштабе ўсёй эканомікі. Ніводнае асобнае прадпрыемства не можа прэтэндаваць на павелі-чэнне ўласных прыбыткаў праз размеркаванне большай коль-касці дывідэндаў або павелічэнне самафінансавання.
Акрамя таго, Калецкі выказаў меркаванне, што доля прыбыткаў у нацыянальным даходзе краіны залежыць ад сярэдняга “роўню манаполіі на рынку” ўсіх прадпрыемст-ваў. Але пагадзіцца з гэтай ідэяй немагчыма. Сапраўды, пры аналізе дзейнасці ўсіх прадпрыемстваў відаць, што сума іхных прыбыткаў залежыць ад выплачаных заробкаў і, такім чынам, пры ўсіх іншых аднолькавых умовах прадпры-емствы могуць павялічыць свае прыбыткі, толькі паніжаючы заробкі. Размеркаванне ж нацыянальнага даходу залежыць ад стасункаў паміж найманымі працоўнымі і капіталістамі, якім бы пры гэтым ні быў “ровень манаполіі” прадпрыемст-ваў на рынку.
Б) Эканамічны рост і размеркаванне даходаў: тэорыя Джоан Робінсан і Нікаласа Калдора
Даследванні Гэрада і Домара наконт эканамічнага росту працягвалі два ангельскія эканамісты — Нікалас Калдор і Джоан Робінсан. Яны распрацавалі таксама надзвычай ці-кавую тэорыю размеркавання даходаў, кароткі агляд якой мы хацелі б зрабіць.
Абодва — і Робінсан, і Калдор — вучні Кейнса, на якіх у пэўны момант іхнай кар’еры таксама паўплывала марксісц-кая эканамічная тэорыя¹. У Маркса, а таксама ў Рыкарда Робінсан і Калдор знайшлі ідэю наконт залежнасці інвесты-цыяў ад сярэдняй нормы прыбытку і выкарысталі яе для далейшай распрацоўкі даследванняў Гэрада і Домара.
1. ДЖОАН РОБІНСАН. У 1956 г. Джоан Робінсан выдала значную працу пад назовам "Назапашванне капіталу”², ас-ноўныя тэзісы якой былі паўтораны ў больш ёмістым яе творы "Нарысы па тэорыі эканамічнага росту”³.
' Гл., у прыватнасці, кнігу: I. Robinson. An essay on marxian economics. London, 1942. У гэтай працы часта падаюцца вельмі спрэчныя інтэрпрэтацыі марксісцкай тэорыі.
² The accumulation of capital, London, 1956.
³ Essays in the theory of economic growth, London, 1962.
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
683
Мы спынімся на галоўным дасягненні Дж. Робінсан — яе сапраўды арыгінальнай спробе вызначыць сувязь паміж роў-нем эканамічнага росту і размеркаваннем нацыянальнага даходу. Перш за ўсё, на яе думку, норму прыбытку вызна-чае ровень інвестыцыяў. Сума прыбыткаў павінна быць та-кой, каб нармальнае ашчаджанне цалкам адпавядала інвес-тыцыям. Значыцца, прыбыткі павінны дасягнуць пэўнай сумы пры ажыццяўленні інвестыцыяў на гэтую ж суму.
3 другога боку, ровень назапашвання (або інвеставан-ня) залежыць ад нормы прыбытку з прычынаў, ужо асветле-ных Рыкарда.
3 гэтай падвойнай залежнасці вынікае такая з’ява, калі абумоўленая пэўным роўнем інвестыцыяў норма прыбытку дакладна адпавядае той яе велічыні, якая мае тэндэнцыю выклікаць такі ж ровень інвестыцыяў.
На малюнку крывая А паказвае норму прыбытку пры розных роўнях інвеставання, а крывая I — ровень інвесты-цыяў пры розных нормах прыбытку. Калі ў пэўны момант ровень інвестыцыяў складае Ол, дык норма прыбытку адпа-вядае 0m. Пры норме прыбытку 0m інвестыцыі павялічва-юцца да Оп’. Тады да 0m’ павялічваецца норма прыбытку і г. д., пакуль, нарэшце, не будзе дасягнуты пункт D, дзе ровень назапашвання і норма прыбытку адпавядаюць адно аднаму. 3 гэтага моманту рытм эканамічнага росту нязмен-ны, як і размеркаванне нацыянальнага даходу.
684
4 ACТ KA В О С Ь М А Я
2. НІКАЛАС КАЛДОР. У гэты ж перыяд Нікалас Калдор сфармуляваў тэорыю размеркавання даходаў, таксама за-снаваную на тэорыі Кейнса¹. Другі яе варыянт, больш рас-працаваны і спалучаны з аналізам эканамічнага ўздыму, быў выказаны даследнікам у 1957 г.
У спрошчаным выглядзе тэорыю размеркавання Калдо-ра можна выказаць наступным чынам (калі дапусціць, што ў найманых працоўных няма ашчаджанняў): R — нацыянальны даход; S — сума заробкаў; Р — сума прыбыткаў; Е — нармальнае ашчаджанне; I — інвестыцыі. Відавочна, што
R = S + Р.
3 другога боку, дзеля спрашчэння дапускаем, што аш-чаджанне ўяўляе сабой нязменную прапорцыю прыбыткаў, і тады
Е = «Р.
Падзяліўшы кожны з абодвух складнікаў гэтага выразу на R, атрымаем
Е Р
= a • R-------R
Але ў стане раўнавагі нармальнае ашчаджанне павінна цалкам адпавядаць інвестыцыям. Значыцца, у папярэднім раўнанні Е замяняем на I і атрымліваем наступны выраз:
I Р
= a R--------R
або
Р 1 I
R a R
I тут аўтар сцвярджае, што P/R — доля прыбыткаў у нацыянальным даходзе залежыць ад I/R — роўню інвесты-цыяў і ад «— схільнасці капіталістаў да ашчаджання. Дзеля таго што доля найманых працоўных у нацыянальным дахо-дзе складае (R - P)/R або (1 - P)/R, вызначаецца яна аднача-сова з P/R.
' Alternative theories of distribution // Review of Economic Studies, 1955—1956, vol. XXIII, pp. 83-101.
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
685
Такое вытлумачэнне размеркавання нацыянальнага да-ходу выглядае спакуслівым. Тым не менш яно грунтуецца на вельмі спрэчнай інтэрпрэтацыі прычынна-выніковых за-лежнасцяў паміж велічынямі атрыманага раўнання.
Калі P/R залежыць ад I/R, дык норма прыбыткаў Р/К (К — сукупны капітал) у сваю чаргу таксама залежыць ад роўню інвестыцыяў. Сапраўды, калі дапусціць, што R/K (стасунак прадукту і капіталу) — гэта нейкая зададзеная велічыня, дык Р/К, якое адпавядае (P/R)-(R/K), змяняецца так, як і P/R. A залежнасць, якую ўжо даўно спраўдзілі шматлікія эканаміс-ты, супрацьлеглая: ровень інвестыцыяў залежыць ад нормы прыбыткаў.
Дарэчы, Калдор і сам заўважыў сваю памылку, і менаві-та гэтая акалічнасць' садзейнічала таму, што ён пабудаваў мадэль, дзе аналіз размеркавання даходаў спалучаецца з аналізам эканамічнага росту.
У даследванні, названым “Мадэль эканамічнага росту"', Нікалас Калдор сцвярджаў, што ровень інвестыцыяў I/R і ровень ашчаджанняў E/R залежаць ад долі прыбыткаў у нацыянальным даходзе P/R. Гэтыя залежнасці пазначаюцца адпаведна праз дзве лініі — ІГ (інвестыцыі) і ЕЕ’ (ашчаджан-не). Абедзве лініі перакрыжоўваюцца ў пункце А, і лінія ЕЕ’ больш нахіленая, чым ІГ, як паказана на наступным графіку.
Калдор імкнуўся даказаць, што каардынаты пункта А ад-начасова паказваюць і ровень інвестыцыяў у эканоміку, гэта значыць ровень яе росту, і эфектыўную долю прыбыткаў у нацыянальным даходзе, гэта значыць размеркаванне нацы-янальнага даходу. Калі на мо-мант уявіць, што P/R перавы-шае ардынату кропкі А, дык у такім разе E/R большае за I/R. Як сцвярджаў Калдор, гэта
¹ A model of economic growth, The Economic Journal, decembre 1957.
686
4 ACТК A ВОСЬМАЯ
павінна выклікаць агульнае паніжэнне цэнаў, бо тады, як паказваецца ў Кейнсавай тэорыі, сукупны попыт на тавары меншы за сукупную іх прапанову. Такое паніжэнне скарачае суму прыбыткаў, а значыцца, і долю прыбыткаў у нацыя-нальным даходзе. Паколькі стасунак P/R памяншаецца, ад-бываецца набліжэнне да пункта А. Даследнік імкнуўся дака-заць, што пры P/R, меншым за ардынату пункта А, назіра-ецца павелічэнне цэнаў і P/R. Такім чынам, гэтая мадэль дазваляла б растлумачыць, чаму эканамічнае становішча пэўнай краіны паляпшаецца ў пэўным тэмпе і як у яе нацы-янальным даходзе размяркоўваюцца прыбыткі і заробкі.
У дачыненні да функцыі, паказанай праз крывую ІІ’, схема Калдора ідэнтычная схеме Джоан Робінсан: у абод-вух выпадках адлюстроўваюцца ваганні роўню інвестыцыяў у залежнасці ад нормы прыбыткаў. У Калдора доля прыбыт-каў у нацыянальным даходзе (P/R) размешчана на восі ардынатаў. Ён, між іншым, дапускаў, што стасунак сукупных інвестыцыяў і нацыянальнага даходу (K/R) — гэта пэўная велічыня. Калі P/R=P/K*K/R, дык атрымаем залежнасць
Наконт крывой ЕЕ’ схемы Калдора і Джоан Робінсан адрозніваюцца. Паводле Калдора, ровень ашчаджанняў E/R залежыць ад долі прыбыткаў у нацыянальным даходзе P/R. Джоан Робінсан, наадварот, сцвярджала, што ровень інвес-тыцыяў вызначае норму прыбытку і (калі каэфіцыент капіта-лу — велічыня зададзеная) долю прыбыткаў у нацыяналь-ным даходзе. Інакш кажучы, у Калдора паўстае наступная залежнасць:
тым часам як у Джоан Робінсан яна набывае выгляд
Р
R
R
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
687
Паколькі I/R заўсёды павінна адпавядаць E/R, дык апош-няя залежнасць можа выглядаць таксама, як
Абодва аўтары выкарыстоўваюць адну і тую ж залеж-насць, але адзін з іх незалежнай зменнай велічынёй выбі-рае тую, якая ў другога залежная. Гэтым і адрозніваюцца два падыходы да працэсу, які абумоўлівае існаванне экана-мічнай раўнавагі. Калдор зыходзіць з пэўнага размеркаван-ня нацыянальнага даходу і канстатуе, што пры такім раз-меркаванні паказнікі інвестыцыяў і ашчаджання разыхо-дзяцца. Джоан Робінсан разглядае таксама пэўны ровень інвестыцыяў і сцвярджае, што размеркаванне даходу, неаб-ходнага для фінансавання разгляданых інвестыцыяў, выклі-кае іншы ровень інвестыцыяў.
Нягледзячы на такое адрозненне, абедзве тэорыі дас-таткова падобныя і крытыкаваць іх можна разам. У абодвух выпадках адна з высноваў аналізу даследнікаў — сцвер-джанне пра існаванне простай прычынна-выніковай залеж-насці паміж нормай прыбытку і роўнем інвестыцыяў. Інвес-тыцыі вызначаюцца праз норму прыбытку. Перад намі вель-мі вузкамеханістычны погляд на эканамічную рэчаіснасць, які, між іншага, адлюстроўвае пэўную безабароннасць Кейн-сава аналізу.
He адпавядае рэальнасці і меркаванне, што ў эканоміцы пры пэўным роўні сярэдняй нормы прыбытку капіталісты жадаюць “любым коштам” здзейсніць дакладна вызначаны памер інвестыцыяў. Насамрэч, калі праўда, што з каротка-тэрміновага гледзішча інвестыцыі, фінансаваныя праз крэ-дыт, адыгрываюць вызначальную ролю, дык сума інвесты-цыяў на доўгатэрміновы перыяд вельмі значна залежыць ад памераў ашчаджанняў, якія штогод вызваляюцца.