• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя эканамічнай думкі  Анры Дэні

    Гісторыя эканамічнай думкі

    Анры Дэні

    Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 733с.
    Мінск 1996
    685.77 МБ
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    703
    
    жынальнай прадукцыйнасці рэсурсаў пры магчымым іх раз-настайным выкарыстанні.
        У планавай эканоміцы няма сапраўднай канкурэнцыі па-між прадпрыемствамі, што забяспечваюць сваімі таварамі адзін і той жа рынак, а значыцца, няма і досведу, які метад вытворчасці сама рэнтабельны для вытворчасці пэўнага та-вару. Для дасягнення оптымуму Парэта трэба было б, каб органы планавання самі вызначалі найбольш рэнтабельныя метады вытворчасці для мільёнаў разнастайных тавараў. Аднак гэта немагчыма. “Савецкія маржыналісты” здолелі на прыкладзе адной задачы, якая магла быць здзейсненая з дапамогай невялікай колькасці разнастайных метадаў, па-казаць карыснасць прынцыпу Парэта. Але ажыццяўленне падлікаў, неабходных для выкарыстання гэтага прынцыпу ў маштабе ўсёй эканомікі, на практыцы немагчымае.
        Такім чынам, немагчымасць у планавай эканоміцы ап-тымальна выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы — адна з пры-чынаў няздольнасці ўрадаў краінаў Усходняй Эўропы дасяг-нуць дастатковага павелічэння вытворчасці тавараў, пат-рэбных для насельніцтва. Варта таксама ўзгадаць і мноства іншых фактараў, што абумовілі паразу разгляданых экспе-рыментаў. Перш за ўсё гэта, безумоўна, дрэнная якасць працы. Нягледзячы на палітычны кантроль, які чынілі над прадпрыемствамі органы адзінай партыі, нягледзячы на ма-тэрыяльныя перавагі лепшых працоўных, якасць працы ў краінах Усходняй Эўропы няспынна пагаршалася. Тлума-чэнне такой з'явы мы бачылі ў тым, што з гэтага гледзішча нішто не можа замяніць кантролю з боку кіраўнікоў прад-прыемства, непасрэдна зацікаўленых у добрым выкананні задачаў, ускладзеных на працоўных. Акрамя таго, калі сіс-тэма планавай эканомікі не здолела эфектыўна арганіза-ваць вытворчасць, дык яна не забяспечыла таксама і на-лежнага размеркавання вырабленых тавараў.
        Сапраўды, недастаткова нешта вырабляць. Трэба яшчэ, каб тое, што вырабляецца, кожнае хвіліны адпавядала таму, што спажыўцы жадаюць набыць. А менавіта гэта не здолела забяспечыць планавая эканоміка. Планы абавязкова павін-ны былі складацца на падставе аб’яднання падобных пра-
    
    704
    
    ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
    
    дуктаў. Напрыклад, усе тыпы сталі рознай якасці або ўсе катэгорыі лядоўняў павінны былі ўтвараць адну групу пра-дуктаў. У выніку ад прадпрыемстваў патрабавалі выканаць вельмі няпэўна вызначаныя мэты. I прадпрыемствы значна больш клапаціліся пра выкананне гэтых агульных мэтаў, чым пра якасную вытворчасць таго, што жадалі спажыўцы. На складах назапашвалася непатрэбная прадукцыя, тым часам як насельніцтва пакутавала ад велізарнага дэфіцыту.
        Усё гэта і было прычынай таго, што незадаволенасць насельніцтва краінаў Усходняй Эўропы пакрысе ўзрастала, нягледзячы на пазбаўленне людзей элементарных палітыч-ных правоў і няспыннае ўздзеянне прапаганды, якая ўсхва-ляла каштоўнасці рэжыму. Сёння ў Кітаі і ў некалькіх іншых азіяцкіх краінах, а таксама на Кубе сістэма планавай экано-мікі па-ранейшаму існуе, хоць часам і робяцца пэўныя крокі да рынку (асабліва ў Кітаі). Аднак відавочна, што прычыны, якія выклікалі паразу планавай сістэмы ва Усходняй Эўро-пе, рана ці позна ўсюды прывядуць да такіх жа вынікаў.
        Такім чынам, нашая эпоха атрымала досвед, які, здаец-ца, развязаў адну з найбольшых спрэчак, што на працягу двух стагоддзяў падзялялі эканамістаў, сутыкаючы прыхіль-нікаў рынкавай эканомікі з абаронцамі ідэі суцэльнага эка-намічнага планавання. I ёсць шмат падставаў сказаць, што досвед выказаўся на карысць захавання рынкавай сістэмы.
    
        Бібліяграфія
    
        Праблемы, якія мы закранулі ў гэтым раздзеле, узгадваюцца, пры-намсі, у бальшыні сучасных даследванняў, прысвечаных савецкай экано-міцы. Сярод іх мы назавем:
        С. Bobrowski, Formation du systeme sovietique de planification, Paris, 1956.
        M. Lavigne, Les economies socialistes sovietique et europeennes, Paris, 1970.
         A. Nove, L'economie sovietique, traduit de /’anglais, Paris, 1963.
        A.     Bergson, The economies of Soviet planning, New Haven (E. U.), 1964.
        J. S. Berliner, Factory and manager in the U.S.S.R., Cambridge (E. U.), 1957.
        M. Ellman, Planning Problem in the USSR, Cambridge, 1973.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    705
    
         Н. Hirsch, Quantity planning and price planning in the Soviet Union, Philadelphie, 1961.
         J.-C. Asselain, Plan et profit en economie socialiste, Paris, 1981.
         W. Brus, Problemes generaux du fonctionnement de Гёсопотіе socialiste, trad, franp., Paris, 1968.
         — The economics and politics of socialism, London, 1973.
        B.           Csikos-Nagy, Socialist price theory and price policy, Budapest, 1975.
        G. Rolland, Economie politique du systeme sovietique, Paris, 1989.
         M. Lavigne, L’Europe de TEst du plan au marche, Paris, 1992.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    23 Зак. 2009
    
    
            Раздзел III
    
        ДА НОВАГА АСЭНСАВАННЯ ЭКАНОМІКІ
    
       Пры апісанні гісторыі эканамічнай думкі ў заходнім све-це мы адзначылі асноватворную мяжу, якую складае ўзнік-ненне ў другой палове XVIII ст. асобнай навукі, накіраванай на вывучэнне эканамічнага жыцця. 3 таго часу і лічылася магчымым, каб такая навука існавала, і было нармальна, каб існаваў падзел паміж, з аднаго боку, пошукам умоваў функцыянавання эканомікі і, з другога, роздумам наконт належных нормаў кіравання маральным і палітычным жыц-цём людзей. Вывучэнне эканомікі павінна было аддаліцца ад філасофіі, з якой яно да гэтага часу было шчыльна звязанае.
       Такое размежаванне было неабходнае. Але мы бачылі, што першыя эканамісты так далёка зайшлі ў сваім перака-нанні пра каштоўнасць іхнае дысцыпліны, што, без сумневу, уважалі: з гэтага часу даволі падпарадкавання законам эка-номікі, каб гарантаваць народам гарманічнае жыццё. Най-больш крайняе выяўленне такой перакананасці знаходзім у асобных вучняў Кенэ. Нагадаем, напрыклад, што ў 1767 г. пісаў Лё Мерсье дэ Ля Рыўер:
       “I не трэба клапаціцца ні пра мараль, ні пра норавы... Сацыяльна немагчыма, каб людзі, якія жывуць па такіх простых законах (законах эканомікі)... не былі сапраўды сама дабрадзейнымі людзьмі'”.
       Эдам Сміт і ягоныя ангельскасаксонскія паслядоўнікі ніколі не заходзілі гэтак далёка і не лічылі эканамічную свабоду абавязковай перадумовай дабрадзейнасці людзей. Аднак яны, як і французскія фізіякраты, меркавалі, што гэтай свабоды дастаткова, каб найлепшым чынам развя-заць бальшыню праблемаў, якія жыццё ставіць перад гра-мадствам, а сфера дзейнасці дзяржавы пры гэтым павінна быць вузкаабмежаваная. Да нашага часу даследванні эка-намістаў часцей за ўсё характарызаваліся вельмі выразнай тэндэнцыяй да ўсведамлення таго, што эканамічнае жыццё з яго ўласнымі законамі знаходзіцца па-за абсягам мараль-насці і мусіць развівацца без патрэбы ў дзяржаўным умя-шанні.
    
    ' Працытаваны вышэй урывак, с. 178.
    
    СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
    
    707
    
        Ад часу ўзнікнення палітычнай эканоміі шматлікія мыс-ляры ўспрымалі такі падыход як празмерны. Насуперак пог-лядам эканамістаў развівалася дыяметральна супрацьлег-лая ідэя, што толькі радыкальнае пераўтварэнне грамадскіх дачыненняў дазволіць усталяваць панаванне маральнасці. Абаронцы гэтае ідэі пайшлі па шляху утопіі. У XVIII і першай палове XIX ст. квітнелі сацыялістычныя і камуністычныя ідэі. I цяпер ёсць усе падставы пагадзіцца, што на погляды Маркса, які лічыў сябе вялікім рэалістам, у велізарнай сту-пені паўплывала утапічная канцэпцыя будучыні чалавецтва.
        Яшчэ колькі гадоў таму эканаміст, які не паважаў ама-ралізму сучаснай палітычнай эканоміі, меў вялікія шанцы далучыцца да марксізму, бо здавалася, што думка Маркса пераносіць на навуковую глебу ідэі класічнай палітэканоміі, пераконваючы нас у будучым панаванні сацыяльнай спра-вядлівасці. Тады яшчэ не надта зважалі на тое, што рэвалю-цыйныя перакананні Маркса грунтаваліся на вельмі мала-рэалістычнай ідэі пра абавязковы ўздым чалавека на вы-шэйшы ровень маральнасці праз звычайнае скасаванне пры-ватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.
        Сёння ж нам нялёгка абраць належнае стаўленне да эканомікі. Сапраўды, параза сацыялістычных эксперымен-таў у краінах Усходняй Эўропы не перашкаджае нам раз-глядаць капіталістычную рынкавую эканоміку як сістэму, якая відавочна далёкая ад спрыяння маральнаму і духоўнаму росквіту людзей. Цяперашняя нявызначанасць прымушае нас імкнуцца да таго, каб вызначыць, што з бачання рацыя-нальнага грамадства, прапанаванага на пачатку XIX ст. Ге-гелем, можа скарыстаць сучасны эканаміст для развязання дылемы, якая складае супрацьстаянне эканамічнага лібера-лізму і сацыялізму. Індывід, як лічыць філосаф, дзейнічае толькі тады, калі ён зацікаўлены ў выніках сваіх учынкаў. Аднак жыццё сацыяльнай групы складваецца так, што даво-лі часта агульны інтарэс пераважае над інтарэсамі тых або іншых людзей. Перад намі супярэчнасць, развязаць якую можа сучасная рынкавая эканоміка. Вось чаму, паводле Гегеля, трэба, каб побач з дзяржаваю існавала і “грама-дзянская супольнасць”, заснаваная на спантанным уздзе-
    
    708
    
    ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
    
    янні рынку. Размова, аднак, не ідзе пра адмаўленне выпраў-ляць непажаданыя наступствы канкурэнцыі на рынку.
        Ва ўсіх папярэдніх цывілізацыях чалавек цалкам падпа-радкоўваўся правілам, вызначаным уладаю, якая займалася арганізацыяй усяго жыцця. Рэгламентавалася, як праца-ваць, якім чынам карыстацца рэчамі; вызначаліся і ўсе ін-шыя формы дзейнасці, напрыклад узнаўленне роду; і інды-від быў несвабодны.
        Праблема свабоды чалавека ўнутры сацыяльнай групы па-сапраўднаму пачала ўздымацца ў полісах антычнай Грэ-цыі. Але там уважалася, што грамадзянін можа быць сва-бодны толькі тады, калі ён вызвалены ад эканамічных зада-чаў, якія, аднак, павінны выконваць іншыя. У выніку гэтага антычны поліс дапускаў рабства як неабходную інстыту-цыю.
        Ідэя свабоды кожнага чалавека паступова церабіла сабе шлях у часы рымскага панавання, а потым і ў Сярэднявеч-чы. Але толькі пры канцы XVIII ст. прынцып свабоды пера-магае — адначасова з разгортваннем прамысловае рэва-люцыі, якая значна павялічыла прадукцыйнасць працы ча-лавека. У Заходняй Эўропе знікаюць усе формы феадаль-най залежнасці і ўсталёўваецца капіталістычны лад вытвор-часці, заснаваны на сістэме найманай працы і спантанным уздзеянні рынку. Відавочна, што дзве гэтыя падзеі ўзаема-звязаныя. Менавіта капіталізм забяспечвае паступовы до-ступ усіх супольнікаў грамадства да палітычнага жыцця.