Гісторыя эканамічнай думкі
Анры Дэні
Выдавец: Тэхналогія, Беларускі Фонд Сораса
Памер: 733с.
Мінск 1996
У рынкавай эканоміцы людзі ў эканамічным плане адме-жаваныя адзін ад аднаго, бо кожны дзейнічае ў залежнасці ад таго, чым валодае на правах уласнасці (ці не ёсць гэта ягоная працоўная здольнасць). Але, паводле Гегеля, мена-віта такі падзел дазваляе чалавеку ўсвядоміць сябе і, такім чынам, па-сапраўднаму стаць “суб’ектам”, здольным у ме-жах дзяржавы весці “этычнае” жыццё.
У грамадствах, дзе ёсць рабства ці прыгон, рабы і прыгонныя сяляне лічацца няздольнымі мысліць, а значыц-ца, браць удзел у палітычным жыцці. Але індывіды, якія здзейснілі рэвалюцыю 1789 г., сцвярджалі, што менавіта рабскае становішча і перашкаджала рабам і прыгонным
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
709
сялянам мысліць. I яны прапанавалі, каб існаванне грамад-ства было заснаванае адначасова на свабоднай працы і на доступе ўсіх яго супольнікаў да палітычнага жыцця. Ад гэта-га часу жыццё ў грамадстве і пачало падзяляцца на два адрозныя: эканамічнае, калі чалавек абараняе асабісты ін-тарэс, і палітычнае, калі чалавек сапраўды свабодны пры ўмове падпарадкавання законам, якія яны самі сабе скла-даюць.
Гегель лічыў, што ў эканамічным жыцці, якое грунтуецца на рынку, індывід — гэта не простая спружына нейкага механізму. Ён пакліканы разважаць наконт прыроды “гра-мадзянскай супольнасці”, у якой бярэ ўдзел. Рынкавая эка-номіка кіруецца бадай што натуральнымі законамі, якія ін-дывід можа і павінны ведаць. Менавіта ў гэтым значэнне палітычнай эканоміі, якую Гегель называў навукаю Новага часу¹. Праз спазнанне функцыянавання рынкавай эканомікі сучасны чалавек вучыцца пераадольваць сваё звычайнае імкненне да пошуку асабістага інтарэсу: так ён рыхтуе сябе да таго, каб у межах дзяржавы спрычыніцца да сапраўдна-га “этычнага жыцця”, заснаванага на прысвячэнні сябе гра-мадству.
Такім чынам, на думку Гегеля, менавіта супрацьстаянне грамадзянскай супольнасці і дзяржавы дазваляе дасягнуць свабоды. I з гэтае прычыны Гегель адхіляў погляды Фіхтэ, якія вялі да скасавання прыватнай уласнасці на сродкі вы-творчасці і замены спантаннай канкурэнцыі на рынку пла-наваннем вытворчасці і размеркаваннем тавараў. Тым не менш Гегель не далучаўся і да поглядаў эканамістаў-лібе-ралаў. Нам уяўляецца, што менавіта Гегелева палітычная філасофія дазваляе пераадолець супрацьстаянне паміж са-цыялізмам і эканамічным лібералізмам. Адначасова гэтая філасофія павінна была б надаць навуцы пра эканоміку лепшы кірунак, чым той, па якім яна развівалася на працягу двух стагоддзяў.
Як мы бачылі, палітычную эканомію стварылі і развівалі мысляры, якіх беспасярэдне натхняла адна з “дакладных”
' Principes de la philosophie du droit, § 189, Remarque.
710
ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
навукаў — механіка, што атрымала ў XVIII ст. бліскучае развіццё. Палітычная эканомія напачатку спрабавала вытлу-мачыць феномены рынкавай эканомікі праз аб’яднанне вар-тасці тавараў з пэўным фактарам — або з неабходнай для вытворчасці працай, або з карыснасцю гэтых тавараў для спажыўцоў. Аднак неакласічная школа адхіліла такое гле-дзішча і вылучыла канцэпцыю, адпаведна з якой сістэма коштаў і колькасць абмененых тавараў і паслугаў — гэта развязанне сістэмы раўнанняў, якую можна было б скласці праз веданне прэфэрэнцыяў індывідаў і ўжытых тэхналогіяў вытворчасці. Такая змена арыентацыі спрычынілася да знач-ных вынікаў, бо дзякуючы ёй мы набылі фармулёўку тэорыі Парэта пра эканамічны оптымум. Тым не менш мы канста-тавалі, што неакласічная эканамічная тэорыя атрымала па-разу ў спробе даказаць існаванне адзінай і стабільнай раў-навагі коштаў. Як нам уяўляецца, менавіта ў гэтым палягае дастатковы доказ таго, што рынкавая эканоміка не можа атаясамлівацца з механічнаю сістэмай. Рынкавая эканомі-ка, на нашу думку, значна больш нагадвае жывы арганізм. Калі б распаўсюдзілася такое перакананне (што вельмі па-жадана), дык тэарэтычныя даследванні па эканоміцы зноў змянілі б свой кірунак.
У 1857—1858 гг. — пры напісанні рукапісаў, вядомых пад назовам "Асновы крытыкі палітычнай эканоміі”, Маркс, як мы бачылі (гл. вышэй — с. 422—424), прапаноўваў бачан-не капіталізму як жывога суб’екта. Тут ён беспасярэдне схіляўся да філасофіі Гегеля, які карэнным чынам адрозні-ваў жыццё ад інертнай матэрыі. Згодна з Гегелевай філасо-фіяй, усялякая праўдзівая рэальнасць — гэта рэальнасць жывая. Як нам здаецца, менавіта да такога ўсведамлення рынкавай эканомікі, заўважанага аднойчы Марксам, варта было б зноў вярнуцца і пачаць яго развіваць¹. Тады можна было б зразумець, што раўнавага рынкавай эканомікі — гэта не вынік матэматычна перададзенага працэсу. Яна гістарычна склалася і аднаўляецца такім жа чынам, як і
' Для большага ўдакладнення гэтага пытання, якое здаецца нам важным, дазволім сабе накіраваць вас да нашых кніг: Henri Denis, L' "Economie" de Marx. Histoire d'un echec, P.U.F., 1980; Logique hegelienne et systemes economiques, P.U.F., 1984; Hegei, penseur politique, L'Age d'Homme, 1989.
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ
711
жывая істота аднаўляе дачыненні, уласцівыя таму роду, да якога яна належыць.
Сучасны біёлаг Франсўа Жакоб асабліва падкрэсліваў гістарычную натуру жывой істоты. Ён піша: “Такой рудымен-тарнай, якой падаецца бактэрыяльная клетка сярод усіх жывых істотаў, спатрэбіліся значныя перыяды часу, каб ар-ганізавалася сістэма [якую яна складае]. Калі бактэрыя фун-кцыянуе з такой хуткасцю, дык гэта таму, што на працягу двух мільярдаў гадоў яе продкі спрабавалі свае высілкі ў гэтай хіміі, скрупулёзна пазначаючы шлях да такога выніку. Вось дзе палягае разрыў паміж жывым і нежывым светам, паміж біялогіяй і фізікай: нежывыя целы не залежаць ад часу, жывыя — непарыўна звязаны з ім. У іх аніякая структу-ра не можа быць адасобленая ад гісторыі”¹.
Здаецца, што зараз эканамістам варта было б звярнуць асаблівую ўвагу на думку біёлага. Яны зразумелі б, што існаванне рынкавай эканомікі і яе стабільнасць не могуць быць “спраўджаныя”, як быццам гаворка ідзе пра нейкую механічную раўнавагу; а яшчэ яны зразумелі б, што з дапа-могаю матэматычных мадэляў надзвычай цяжка прасачыць эвалюцыю канкрэтнай рынкавай эканомікі. Змена арыента-цыі палітычнай эканоміі зусім не азначала б, што гэтая дысцыпліна страціла б цікавасць і практычнае значэнне. Наадварот, атрыманыя ў нашай навуцы веды ўсё больш патрэбныя для дзяржаўных дзеячоў; дзейнасць жа апошніх тым больш эфектыўная, чым лепш прадстаўнікі грамадскай думкі дасведчаныя ў той галіне, якой мы займаемся.
Пад уплывам прагрэсу ў эканамічнай думцы, якая выка-рыстоўвае навуковыя высновы больш з біялогіі, чым з меха-нікі, будзе, без сумневу, яшчэ больш цяжка ўявіць, як такі арганізм, як навачасная рынкавая эканоміка, быў цалкам падпарадкаваны загадам дзяржавы-планавіка. Гэта, аднак, не азначае, што ўсе сучасныя формы рынкавай эканомікі варта лічыць непарушнымі. Сапраўды, відавочна, што капі-талізм, які пераможна крочыць на нашых вачах, мусіць су-тыкнуцца з супярэчнасцямі, што ў будучыні можа выклікаць стварэнне новых эканамічных інстытуцыяў.
' La logique du vivant. Paris, 1970, pp. 316—317.
712
ЧАСТКА ВОСЬМАЯ
Дарэчы, асноўная супярэчнасць у эканоміцы перадавых краінаў “заходняга свету” — гэта, без сумневу, не тая, што выклікала да сябе ўвагу з боку Маркса і ягоных артадак-сальных паслядоўнікаў, а хутчэй за ўсё супярэчнасць, якую мы неаднаразова падкрэслівалі, асвятляючы ролю “вонка-вых рынкаў збыту” ў развіцці капіталізму. Менавіта для пас-пяховага аналізу гэтай супярэчнасці і прадказання яе на-ступстваў палітычная эканомія атрымала б большую ка-рысць ад свайго звароту да дасягненняў у галіне біялогіі.
Мы бачылі (гл. вышэй — с. 306, 307), як Жан Батыст Сэй сцвярджаў, што не варта надаваць замежнаму гандлю галоўнага значэння ў эканамічным уздыме, бо ён здаваўся даследніку недастаткова важкім у колькасным вымярэнні. У сваіх разважаннях Сэй зыходзіў з таго пастулату, што пры-чына і наступства павінны быць велічынямі аднолькавага парадку. Сапраўды, гэта спраўджваецца ў выпадку механіч-нае сістэмы, але не ў выпадку арганізма, які рэагуе на раздражненне. Магчыма, як заўважаў Мальтус, што вонка-вы гандаль “забяспечвае існаванне стымулу, які няспынна заахвочвае да прадукцыйнай дзейнасці” (гл. вышэй — с. 338, 339).
Пасля Другой сусветнай вайны перадавыя краіны за-ходняга свету на працягу трыццаці гадоў спазналі надзвы-чайны росквіт. Напэўна, у значнай ступені гэта было на-ступствам “дэкаланізацыі”, якая выклікала ў краінах, што набылі незалежнасць, вялікія патрэбы ў сродках вытворчас-ці. Прыкладна з 1974 г. гэты перыяд імклівага эканамічнага росту спыніўся, і эканоміка заходніх краінаў пакутуе ял значнага беспрацоўя. Безумоўна, такі стан рэчаў залежыць і ад празмернай запазычанасці слабаразвітых краінаў і асаб-ліва ад канкурэнцыі на рынках з боку новых індустрыяльных дзяржаваў.
Такім чынам, абмежаванасць рынкаў збыту паўстае як галоўная праблема, з якой сутыкнулася цяпер эканоміка капіталістычных краінаў. Праблема можа ўсё больш і больш абвастрацца з разгортваннем індустрыялізацыі нашай пла-неты, і цалкам верагодна, што ў найбольш перадавых краі-нах для аднаўлення і захавання ў будучым поўнае занятасці
СУЧАСНЫЯ КІРУНКІ Ў ЭКАНАМІЧНАЙ ДУМЦЫ 713 працоўных умяшанне дзяржавы будзе неабходнае, але ўжо ў новых формах. Такое ўмяшанне можа нарадзіць новыя інстытуцыі або змяніць сацыяльныя дачыненні, якія спрычы-няцца да эвалюцыі капіталістычнай сістэмы.
АГУЛЬНАЯ БІБЛІЯГРАФІЯ
Хацелася б падкрэсліць, што ў вывучэнні гісторыі эканамічнай думкі нішто не здолее замяніць чытання твораў аўтараў, ідэі якіх хочаш ве-даць.
Таму падаем спіс кніг па агульнай гісторыі эканамічнай думкі, якія ўбачылі свет на французскай мове.
A. Barrere, Histoire de la pensee economique et analyse contemporai-ne, Paris, 1973.
M. Basle et autres, Histoire des pensees economiques, 2 vol., Paris 1988.
M. Blaugh, La pensee economique: origine et developpement, traduit de l’anglais, Paris, 1981.
G.-H. Bousquet, Essai sur /’evolution de la pensee economique, Paris 1927.
J. K. Galbraith, L’economie en perspective, traduit de l’anglais, Paris 1989.